Перад тым, як аналізаваць падзеі вакол 19 сьнежня ў Беларусі, якія мы прапануем называць “Крывавай нядзеляй”, ёсьць неабходнасьць зьвярнуць увагу на некаторыя матэрыялы, якія зьявіліся ў сеціве напярэдадні гэтых падзей. Да такіх матэрыялаў – прычым, недастаткова ацэненых, гледзячы па колькасьці каментароў – на наш погляд, належыць інтэрвю Пола Гоўбла, данае радыё “Свабода” (гл. http://www.svaboda.org/content/article/2251266.html). Адзін загаловак інтэрвю інтрыгуе… Апошнія заявы з боку прадстаўнікоў заходніх краін (гл. два папярэднія матэрыялы), надаюць гэтаму інтэрвю дадатковы сэнсавы кантэкст. Мы падаем трохі падкарэктаваную версію інтэрвю (важнае, на наш погляд, выдзелена тоўстым шрыфтам) і нашыя заўвагі да яго. Але спачатку пра самаго Гоўбла.
Рэдакцыя.






























































