nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2. Сьветаглядная дактрына (С-прынцыпы: 20+)

СЬВЕТАГЛЯДНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ (С пр-пы) ПРАЦЫ РЭДАКЦЫІ

Гэта, хоць і абстрактныя, але падставовыя прынцыпы, якія пакліканы сфармуляваць сістэмны вобраз будучай агульналюдскай цывілізацыі ў Сьвеце (складзенай з краін, народаў, грамадстваў, класаў, сацыяльных груп, працоўных калектыкаў, сем’яў, людскіх індывідаў), дзе ўсё зьяўляецца найлепшым чынам, найбольш гарманічна ўладкаваным (але найлепшым з практычна магчымага…)

(а. прадстаўлены ў пасьлядоўнасьці фармуляваньня)

1. Трэба імкнуцца ўспрымаць Сьвет, нашу рэчаіснасьць і яе асобныя аб’екты максімальна адэкватна ім самім, а для гэтага трэба ў сваім уяўленьні ўспрымаць іх у цэласнасьці й ніколі не разрываць іх сістэмнага адзінства (С пр-п 1). Разгледжаны ў артыкуле “НІ МАТЭРЫЯЛІЗМ, НІ ІДЭАЛІЗМ, НІ ДУАЛІЗМ” за 30 красавіка 2006 г. (адрас: https://nashaziamlia.org/2006/04/30/72).

2. Існаваньне і разьвіцьцё чалавецтва кантралюецца законамі існаваньня і разьвіцьця Сьвету (С пр-п 2). Разгледжаны ў артыкуле “ЧАЛАВЕЦТВА І СЬВЕТ” за 14 траўня 2006 г. (адрас: https://nashaziamlia.org/2006/05/14/94).

3. Варта імкнуцца да максімальнага часа-пасторавага пашырэньня ўласнага сьветагляду (улічваць максімальную прастору і, абавязкова, хаду часу) для таго, каб успрымаць рэчаінасьць максімальна адэкватна да яе самой (С пр-п 3). Сфармулявана ў артыкуле “Максімальна вялікія прастора і час – абавязковыя чыньнікі адэкватнага сьветагляду”, адрас: https://nashaziamlia.org/2009/03/31/2013.

4. Бог – гэта ключавая неад’емная ўласьцівасьць Сьвету, якая выяўляе сябе ў бесперапынным, неабмежаваным прагрэсіўным разьвіцьці. Бог – гэта зьмест і мэта існаваньня Сьвету. Пры гэтым зьмест існаваньня Сьвету выяўляе сябе ў сістэме ўсіх заканамернасьцяў, якія забясьпечваюць існаваньне і прагрэсіўнае разьвіцьцё Сьвету, а мэтау імкненьні да дасягненьня чарговага, усё больш высокага ўзроўню Яго прагрэсіўнай арганізацыі (С пр-п 4). Сфармулявана ў артыкуле “Сьвет і Бог”, адрас: https://nashaziamlia.org/2009/04/06/2042.

5. Сьвет з часам прагрэсіўна разьвіваецца (С пр-п 5). Запісана ў артыкуле “Бог збоку ці ва ўсім? альбо Чаму нам не пасуе крэацыянісцкі Сьветагляд (частка 1)”, адрас: https://nashaziamlia.org/2009/04/25/2096.

5а. Мэта, а зь ёй і сэнс існаваньня Сьвету заключаюцца ня ў сьмерці, а ў неабмежаваным (практычна неабмежаваным з пазіцый часу жыцьця любога чалавека і ўсяго чалавецтва) прагрэсіўным разьвіцьці (С пр-п 5а). Сфармулявана ў артыкуле “Кірунак – гуманістычны прагрэс (частка 2)”, адрас: nashaziamlia.org/2009/08/27/2665.

5б. Прагрэс – гэта ўладкаваньне, упрыгожаньне, ўдасканаленьне, падвышэньне ўзроўню арганізацыі (С пр-п 5б). Сфармулявана ў артыкуле “Кірунак – гуманістычны прагрэс (частка 2)”, адрас: nashaziamlia.org/2009/08/27/2665.

6. Адзінай крыніцай здабываньня сапраўдных ведаў аб рэчаіснасьці, Сьвеце і набліжэньня да ісьціны ёсьць навука. Як толькі навука пачынае быць накіраванай не на ісьціну, яна спыняе быць навукай (С пр-п 6). Запісана ў артыкуле “Бог збоку ці ва ўсім? альбо Чаму нам не пасуе крэацыянісцкі Сьветагляд (частка 1)”, адрас: https://nashaziamlia.org/2009/04/25/2096.

7. Крэацыянісцкі сьветагляд у шэрагу сваіх палажэньняў не адпавядае рэчаіснасьці. Ён дапамагае маніпулятыўна выкарыстаць людскія слабасьці й аб’ектыўныя праблемы, зьвязаныя з пазнаньнем Сьвету. У сувязі з гэтым ён нам не падыходзіць (С пр-п 7).Запісана ў артыкуле “Бог збоку ці ва ўсім? альбо Чаму нам не пасуе крэацыянісцкі Сьветагляд (частка 1)”, адрас: https://nashaziamlia.org/2009/04/25/2096.

8. Сапраўдны Бог, які стварыў Сьвет у яго сёньняшнім выглядзе і працягвае забясьпечваць яго разьвіцьцё, ні Біблію, ні Каран, ні іншыя “сьвятыя кнігі” не пісаў і не дыктаваў. Іх пісалі людзі (С пр-п 8). Запісана ў артыкуле “Бог збоку ці ва ўсім? альбо Чаму нам не пасуе крэацыянісцкі Сьветагляд (частка 1)”, адрас: https://nashaziamlia.org/2009/04/25/2096.

9. Рэлігія ня ёсьць адзінай крыніцай маралі, набыцьця сэнсу і паўнавартасьці жыцьця. Ёсьць й іншыя, больш магутныя крыніцы. Найбольш надзейным спосабам набыцьця пералічаных каштоўнасцяў ёсьць стваральнае праведнае жыцьцё (жыцьцё па праўдзе, справядлівасьці, накіраванае на дабро, прагрэс) і абавязковае змаганьне са злом разбурэньня, хаасу, засьмечаньня, дэградацыі, паразітычнага выкарыстаньня (С пр-п 9). Запісана ў артыкуле “Бог збоку ці ва ўсім? альбо Чаму нам не пасуе крэацыянісцкі Сьветагляд (частка 2)”, адрас: https://nashaziamlia.org/2009/04/25/2100.

10. Той сьветагляд, які будзе культывавацца ў рамках нашай сьветагляднай дактрыны, будзе абсалютна маністычным. Гэта значыць, што мы ня будзем прызнаваць Бога за межамі рэальнага Сьвету, як і ніводная часьцінка Сьвету ня можа быць пазбаўлела Бога. Усялякая містыка, звышнатуральнасьць, непазнавальнасьць, трансцэндэнтнасьць і г.д. у нашай Сьветагляднай дактрыне будуць адсутнічаць (С пр-п 10). Сфармулявана ў артыкуле “Сьвет і Бог – 2”, адрас: https://nashaziamlia.org/2009/04/30/2120.

11. Значэньне Бога для чалавецтва не ў яго сіле, а ў яго прапанове. Ён, нібы маяк (толькі што такі, які знаходзіцца строга ўверсе), паказвае кірунак дарогі да Бога – кірунак сэнсу існаваньня чалавецтва і сэнсу жыцьця чалавека. Але разумовыя, фізічныя, валявыя, часавыя ды іншыя затраты будуць выключна на саміх людзях. Пры гэтым Бог “ведае”, што на вышэйшым узроўні арганізацыі рэальнага Сьвету (такім, які сёньня ў вядомым нам Сьвеце займае чалавецтва) аб’ектыўна ёсьць усе рэсурсы, каб узьняцца яшчэ на крок вышэй. Д’ябал прапануе іншае – лёгкае падзеньне ўніз, дэградацыю. Ён забірае ў жыцьця сэнс, падступна прапануе наўзамен лёгкасьць. (С пр-п 11). Сфармулявана ў артыкуле “Сьвет і Бог – 2”, адрас: https://nashaziamlia.org/2009/04/30/2120.

12. Прагрэсіўнае разьвіцьцё чалавецтва (пераход яго на больш высокі ўзровень арганізацыі) заключаецца ў тым, што яно павінна стаць яшчэ больш разнастайным, складаным, прыгожым, цікавым і адначасна больш уладкаваным, гарманізаваным, сістэмна арганізаваным (С пр-п 12). Сфармулявана ў артыкуле “Сьвет і Бог – 2”, адрас: https://nashaziamlia.org/2009/04/30/2120.

13. Падпарадкаваньне спакусам д’ябла прывядзе да дэградацыі чалавецтва. Гэта значыць, што яно стане больш прымітыўным, таталітарным і адначасна істотна больш хаатычным, касмапалітызаваным (канцлагер на сьметніку) – менавіта такім, у кірунку якога яго штурхаюць усе імперасты і ліберасты (С пр-п 13). Сфармулявана ў артыкуле “Сьвет і Бог – 2”, адрас: https://nashaziamlia.org/2009/04/30/2120.

14. Перад чалавецтвам сёньня стаяць тры стратэгічныя задачы: 1) Чалавецтва павінна выжыць. Яно не павінна загінуць ні па прычыне запуску ўнутраных механізмаў самазьнішчэньня, ні з-за якіх бы там ні было вонкавых абставін. Загінулае чалавецтва ня здольна будзе выканаць сваю місію; 2) Чалавецтва павінна прагрэсіўна разьвівацца, найперш у гуманістычным ключы, забясьпечыць істотнае паскарэньне гуманістычнага прагрэсу. Гэта значыць, што ў чалавецтва павінен істотна ўзрасьці ўзровень унутранай уладкаванасьці ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі, сацыяльнымі групамі, народамі. Усе канфлікты рэлігійнага ці палітычнага плана, усе нацыянальныя, сацыяльная, эканамічныя ды іншыя віды несправядлівасьці, эксплуатацыі, паразітаваньня чалавека на чалавеку павінны істотна паменшыцца. У чалавецтва павінна істотна ўзрасьці ступень “экалагічнасьці” стаўленьня да вонкавага асяроддзя. І натуральна, з іншага боку – чалавецтва не павінна дапусьціць самадэградацыі, пагружэньня ў хаас глабальнай касмапалітызацыі, што ёсьць сатанісцкай справай; 3) Чалавецтву варта імкнуцца стварыць такіх абсалютна маральных суб’ектаў-звышістот (біялагічных ці тэхнічных), якія маглі б стварыць якасна больш высокі (надлюдскі) ўзровень разьвіцьця вядомага нам сьвету (С пр-п 14). Сфармулявана ў артыкуле “Сьвет і Бог – 2”, адрас: https://nashaziamlia.org/2009/04/30/2120.

15. Вызначаемся ў сістэме такіх паняцьцяў, як вера, рэлігія, канфесія, царква. Пачнем з ключавога пытаньня: ці ты веруючы? Тыя, хто адказваюць, што яны няверуючыя, што яны прызнаюць толькі сьвет выключна матэрыяльных аб’ектаў і не прызнаюць Бога, называюцца матэрыялістамі-атэістамі. Мы да іх не належым. Тыя ж, хто прызнае прысутнасьць у сьвеце нейкай сілы, якая знаходзіцца ў т.л. і па-над людзьмі й якой варта падпарадкоўвацца, каб жыцьцё было паўнавартасным (найчасьцей гэтую сілу называюць Богам), называюцца веруючымі. Мы належым да іх. Аднак, ёсьць некалькі варыянтаў веруючых, у залежасьці ад таго, як у іх сьветаглядах суадносяцца Бог і Сьвет. З гэтага суаднясеньня веруючыя дзеляцца на рэлігійных ідэалістаў, дуалістаў (у т.л. пантэістаў) і маністаў. Рэлігійныя ідэалісты і дуалісты праз сваю веру ў міфічнага Бога (г.зн. “Бога”, які знаходзіцца па-за межамі рэальнага Сьвета), як правіла, зьвязаны зь якой-небудзь рэлігіяй – напрыклад, хрысьціянствам, мусульманствам ці буддызмам. Мы належым да трэцяй групы – маністаў, у якіх назіраецца поўнае супадзеньне Сьвету і Бога. Таму ў сьветаглядным плане, а таксама як сродак кіраваньня намі (не блытаць з культурна-гістарычнай традыцыяй!) мы не прызнаем ніякай рэлігіі, ні сьвятых кніг (у т.л. Бібліі – лічым яе філасофскім творам, напісаным старажытнымі габрэямі), ні тым больш кіраўніцтва намі з боку якога-небудзь клера. “Бібліяй” для нас зьяўляецца сам Сьвет, яго Праўда, яго Законы, якія сапраўдны Бог заклікае вывучаць, ведаць й імі карыстацца, каб сваім жыцьцём спрыяць прагрэсіўнаму разьвіцьцю Сьвета. Мы лічым, што сэнс жыцьця чалавека ў найбольшай ступені зьвязаны менавіта з такім сьветаўспрыняцьцем. Рэлігіі ў сваю чаргу дзеляцца на канфесіі. Так, напрыклад, хрысьціянская рэлігія дзеліцца на каталіцкую, праваслаўную, пратэстанцкая канфесіі. А некаторыя канфесіі (напрыклад, паваслаўная ці пратэстанцкая), у сваю чаргу, дзеляцца на цэрквы, якімі кіруюць адпаведныя царкоўныя ўлады (напрыклад, у Беларусі ёсьць ПРЦ МП, а ёсьць і несумніўна найбольш персьпектыўная БАПЦ). Нягледзячы на тое, што па сьветаглядна-палітычных крытэрах мы, як маністы, не прызнаем ніякай рэлігіі, канфесіі, царквы, але як прадстаўнікі свайго народу, мы – сябры рэдакцыі – маем такую ж культурна-гістарычную рэлігійную традыцыю як і ён – хрысьціянскую, пераважна праваслаўную. Пры гэтым мы прапануем праваслаўным беларусам найбольш спадзявацца на і падтрымліваць Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву (С пр-п 15). Сфармулявана ў артыкуле “Папа рымскі сустрэўся з… Лукашэнкам”, адрас: nashaziamlia.org/2009/05/07/2147.

16. Карэнны народ, які жыве на сваёй этнічнай тэрыторыі, мае поўнае права на актыўны супраціў любой соцыяпаразітнай, злачыннай, імперскай сіле (С пр-п 16). Сфармулявана ў матэрыяле “І чаму гэта расейскія імперыялісты ня любяць, калі іх рэжуць як баранаў?”, адрас: https://nashaziamlia.org/2009/08/05/2544.

17. Працэс прагрэсіўнага разьвіцьця любой складанай сістэмы заснаваны на ўзаемадзеньні двух механізмаў – дыферэнцыяцыі яе кампанентаў і іх інтэграцыі, у якой больш прагрэсіўны кампанент сістэмы павінен выконваць кіраўнічую ролю. Зафіксуем гэта як чарговы прынцып Сьветагляднай дактрыны (С пр-п 17). Сфармулявана ў артыкуле “Кірунак – гуманістычны прагрэс (частка 2)”, адрас: nashaziamlia.org/2009/08/27/2665.

18. Заканамернасьці існаваньня і прагрэсіўнага разьвіцьця народу падпарадкоўваюцца заканамернасьцям чалавецтва; заканамернасьці існаваньня і разьвіцьця любой сацыяльнай групы ўнутры этнічнай нацыі-дзяржавы падпарадкоўваюцца заканамернасьцям існаваньня дзяржаваўтваральнага народу (як і, натуральна, чалавецтва); заканамернасьці жыцьця асобных людзей падпарадкоўваюцца заканамернасьцям існаваньня і разьвіцьця адпаведнай сацыяльнай групы, адпаведнага народу і ўсяго чалавецтва (С пр-п 18; дарэчы, а тое, што чалавецтва кіруецца законамі Сьвету, ужо даўно адлюстравана праз С пр-п 2). Сфармулявана ў артыкуле “Кірунак – гуманістычны прагрэс (частка 2)”, адрас: nashaziamlia.org/2009/08/27/2665.

19. Чалавецтва павінна быць анта-філагенетычнай сістэмай, якая аднолькава аддалена як ад адной формы магчымай дэградацыі чалавецтва (анархія, хаас войнаў на фоне нарастаньня магчымасьцяў зьнішчэньня ўсяго жывога), так і ад другой формы яго дэградацыі (цэнтралізацыя ў кірунку абсалютнага глабальнага таталітарызму з наступнай поўная дэградацыяй чалавецтва практычна ў жывёльны стан). Практычнае вырашэньне гэтай задачы цалкам залежыць ад таго, ХТО і ЗЬ ЯКІМІ МЭТАМІ будзе кіраваць нашай людскай цывілізацыяй у будучыні (С пр-п 19). Сфармулявана ў артыкуле “Кірунак – гуманістычны прагрэс (частка 2)”, адрас: nashaziamlia.org/2009/08/27/2665.

20. Персьпектыва існаваньня і прагрэсу чалавецтва жорстка зьвязана з шэрагам наступных стратэгічных умоў, якія адначасова зьяўляюцца стратэгічнымі механізмамі гуманістычнага прагрэсу і мусяць улічвацца будучымі кіраўнікамі людскай цывілізацыі: 1) павінны быць захаваны й істотна палепшаны ў параўнаньні зь сёньняшнім станам экалагічныя ўмовы на Зямлі – асяроддзе існаваньня людзей і ўсіх іншых жывых арганізмаў, павінна істотна паменшыцца выкарыстаньне неаднаўляльных прыродных рэсурсаў, зьменшыцца памер чалавецтва; 2) павінна захавацца і разьвіцца натуральная ўнутраная разнастайнасьць чалавецтва – г.зн. яго нацыянальна-этнічная дыферэнцаванасьць; 3) павінна перайсьці на якасна іншы ўзровень міжнароднае ўзаемакарыснае супрацоўніцтва – інтэграцыя на грунце стратэгічных гуманістычных прынцыпаў; 4) павінна істотна ўзмацніцца змаганьне з сацыяльнымі паразітамі чалавецтва ў кірунку іх поўнага зьнішчэньня (С пр-п 20). Сфармулявана ў артыкуле “Кірунак – гуманістычны прагрэс (частка 2)”, адрас: nashaziamlia.org/2009/08/27/2665.

21.





* * *

Пра прыкладны кірунак далейшага разьвіцьця Сьветагляднай дактрыны можна прачытаць у артыкулах:

– “ДЗЕВЯЦЬ АСНОЎ РЭЛІГІІ АКТЫЎНАГА ДАБРА (кБНІ)”, адрасы:
https://nashaziamlia.org/2007/01/01/476; https://nashaziamlia.org/2007/01/02/477; https://nashaziamlia.org/2007/01/03/478.

– “Пра ЎНІВЕРСАЛЬНЫ НАЦЫЯНАЛІЗМ 30 гадоў таму”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/01/24/521/#more-521.

– “Беларусь паміж РФ і ЕЗ: а трэці шлях? (Ч. 1 і 2)”, адрасы: https://nashaziamlia.org/2007/03/01/545; https://nashaziamlia.org/2007/03/01/549.

– “Як кубік Рубіка вучыць нас канструктыўнаму жыцьцю”, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/04/07/615.

“Прадмова да матэрыялаў канферэнцыі “Беларуская нацыянальная ідэя””, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/07/11/764.

у кнізе “Адэкватная сьхема нашай рэчаіснасьці”, пачынаючы з часткі 2, адрас: https://nashaziamlia.org/2007/10/23/951;

– у артыкуле “Наш каментар на апошнія артыкулы рускіх нацыяналістаў”, адрас:https://nashaziamlia.org/2008/01/09/1135/#more-1135;

– у артыкуле “Чорны крук” з Грузіі праляцеў… Зьбіраем яйкі (Частка 7); адрас: https://nashaziamlia.org/2008/08/25/1511/#more-1511;

“ІДЭАЛАГІЧНЫЯ АСНОВЫ НАШАГА РУХУ”; адрас: https://nashaziamlia.org/2012/03/23/4984/ ;

“Пра зьмест і сэнс нашай дзейнасьці (вакол падзей 24-25 сакавіка ў Менску)”; адрас: https://nashaziamlia.org/2012/03/29/5019/ ;


* * *

Першае стратэгічнае абагульненьне шэрагу прынцыпаў Сьветагляднай дактрыны знаходзіцца тут: “НАВУКОВЫЯ ВЕДЫ – АСНОВА РЭАЛІСТЫЧНАГА СЬВЕТАГЛЯДУ”:

 

Частка 1 – https://nashaziamlia.org/2011/06/03/4301/#more-4301

 

Частка 2 – https://nashaziamlia.org/2011/06/03/4316/#more-4316

 

Частка 3 – https://nashaziamlia.org/2011/06/03/4322/#more-4322

 

Частка 4 – https://nashaziamlia.org/2011/06/03/4331/#more-4331

 

 

 

 

 

 

Пакінуць каментар

*

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы