Рэдакцыя.
Сталым чытачам нашага сайта напэўна вядомы прынцып “крука ў лесе”, якім мы сімвалічна пазначаем такія сітуацыі грамадска-палітычнага жыцьця, якія паўстаюць зьнянацку і прымушаюць выварочваць вонкі, на грамадскі агляд, такія зьявы сапраўднай рэчаіснасьці, якія “ўладары гэтага сьвету” да таго імкнуліся ўсяляк хаваць ад публічнага сьвятла. Прычына тамніцы ў тым, што “ўладары” – гэта ў абсалютнай сваёй большасьці сацыяльныя паразіты, а таму многае з таго, што яны робяць, зьяўляецца маральна непрыстойным ды юрыдычна злачынным. Такім перад людзьмі й народамі асабліва не пахвалішся… Прычына ж паўставаньня сітуацыі “крука ў лесе” ў нечаканасьці, непралічанасьці падзеі й, як вынік, непадрыхтаванасьці да яе з боку “ўладароў”. Мае значэньне таксама маштаб падзеі. Вось тады, бывае, выварочваюцца такія факты, пасьля якіх многія людзі вымушаныя істотна пераасэнсоўваць свой сьветагляд. У такой сітуацыі тыя, хто заранёў ведаў нейкую аб’ектыўную заканамернасьць, якую іншыя людзі ігнаравалі ці адмаўлялі, могуць дапамагчы іншым хутчэй засвоіць усьведамленьне сапраўднасьці, а міфы – выкінуць з галавы. Давайце сёньня разгледзім адзін факт, які асабліва ўражвае на фоне вайны расейскай імперыякратыі супраць украінскага народу.
Давайце пачнем з самаго факта.
Вось тэкст кароткага паведамленьня, які мы ўзялі адсюль: http://sokrytoe.net/16234-lvovyane-na-sebe-perevezli-bronezhilety-iz-polshi-dlya-voennyh-na-vostoke.html – і нязначна адрэдагавалі.
“ЛЬВАВЯНЕ НА САБЕ ПЕРАВОЗЯЦЬ БРОНЕКАМІЗЭЛЬКІ ПРАЗ ПОЛЬСКУЮ МЯЖУ ДЛЯ ЎКРАІНСКІХ ВАЙСКОЎЦАЎ НА ЎСХОДЗЕ”
23 траўня ў 16.00 львавяне некалькімі аўтобусамі й аўтамабілямі адправіліся да пункту пропуску празь мяжу з Польшчай. Там яны пасьпяхова перайшлі празь мяжу (па пешым пераходзе Шэгені) і пайшлі пагуляць у мясцовы супермаркет.
Празь некалькі гадзін прыбыў транспарт з… вайсковымі каскамі. Кожны ўзяў па адной і перанёс яе на ўкраінскі бок мяжы. А на мяжы ўжо чакаў іншы транспарт з бронекамізэлькамі (гл. фота ўверсе і зьлева). Непадалёк ад мяжы, на польскім баку, знаходзіцца бокс, куды рыштунак перавозяць са складоў у Перамышлі, а адтуль – ужо ва Ўкраіну.
Па словах спадара Клішча: “Зь перасячэньнем мяжы ёсьць вялікія праблемы. Людзі, якія маюць карту MRG, вельмі баяцца гэтага, бо людзям, якія пераносілі празь мяжу бронекамізэлькі, проста зрабілі дэпартацыі. Але мы цяпер пайшлі на такое, таму што адступаць няма куды. Нашы хлопцы гінуць, у іх няма ні бронекамізэлек, ні касак. Таму мы папрасілі дапамогі ў людзей, якія маюць візы”, – патлумачыў ён.
Па словах спадара Клішча, удалося закупіць каля 500 бронекамізэлек (якія ўжо знаходзяцца на ўсходзе краіны). Куплялі іх у Нямеччыне па 15 еўра. Гэта сьпісаны рыштунак, аднак прыдатны да выкарыстаньня. Перавозіць ва Ўкраіну атрымліваецца толькі па 100 бранекамізэлек за тыдзень. У далейшых планах арганізаваць два буйныя турыстычныя аўтобусы і зноў перавезьці па адной бранекамізэльцы і касцы на чалаевка.
“Такім чынам мы будзем забясьпечваць нашы войскі. Гэта дэсантна-штурмавыя брыгады, унутраныя войскі, якія знаходзяцца на ўсходзе Ўкраны. Нам бы не хацелася верыць, што яны недзе зьнікнуць ці ня трапяць па прызначэньні”, – заключыў арганізатар акцыі Клішч”.
(канец цытаваньня матэрыяла)
=
Ад рэдакцыі:
А цяпер давайце расставім “апорныя слупкі” ў нашым сьветаглядзе, неабходныя для таго, каб зрабіць адэкватныя высновы.
Першы.
На ўсходзе Ўкраіны, у Данецкай і Луганскай вобласьцях (пра Крым мы ўжо нават не ўзгадваем) вось ужо тры месяцы (!!!; пасьля таго, як з Украіны ўцёк Януковіч) адбываецца “контр-тэрарыстычная аперацыя”, скіраваная супраць прарасейскіх сепаратыстаў. Касьцяк апошніх складаюць кадравыя супрацоўнікі ФСБ і ГРУ расейскай імперыі, міліцыя і кадыраўскія гвардзейцы з Чачні, добраахвотнікі з Расеі (у асноўным нацболы Лімонава). Гэтыя людзі разбаўленыя рознымі крымінальнымі элементамі з Расеі ды Ўкраіны. За грошы ў войска сепаратыстаў таксама ахвотна ідуць расейскія і ўкраінскія бамжы, а таксама мясцовыя жыхары Данеччыны і Луганшчыны, задураныя расейскай прапагандай (у асноўным рускія па нацыянальнасьці). Пра такія сацыяльныя карані сепаратыстаў сьведчаць СМІ Ўкраіны, як і высьвятленьне асобаў загінулых сепаратыстаў (гл. http://sokrytoe.net/16249-doneck-sredi-43-ranennyh-terroristov-v-hode-ato-70-rossiyan-i-krymchan.html; http://sokrytoe.net/16241-russkaya-vesna-na-poverku-stala-kadyrovskoy.html).
Усяго ідэю аддзяленьня гэтых дзьвюх абласьцей ад Украіны, трымаючы зброю ў руках, падтрымліваюць каля 20000 чалавек (прыкладна 5.000 на Луганшчыне і 15.000 на Данеччыне – гл. http://sokrytoe.net/16217-na-donbasse-oruduyut-20-tysyach-teroristov-polovina-rossiyskih.html).
“Сепаратыстам” ва Ўкраіне актыўна дапамагае расейская імперыя. Бывае, што цэлыя калоны буйных грузавікоў, якія заладаваныя самай разнастайнай зброяй, прарываюцца празь украінска-расейскую мяжу і вязуць зброю далей у Луганск, Данецк, Славянск…
Карацей, у наяўнасьці ўсе прыкметы таго, што на ўсходзе Ўкраіны адбываецца не “сепаратысцкі рух”, а – і ўжо некалькі месяцаў! – сапраўдная вайна расейскай імперыі супраць украінскага народу. Адзінае, што ідзе яна нетрадыцыйнымі метадамі (пакуль няма пераходу расейскай арміі празь мяжу Ўкраіны), з-за чаго многія яе ў якасьці вайны не ўспрымаюць.
Другі “сьветаглядны слупок” – першапачатковае ўяўленьне большасьці ўкраінцаў пра “цудоўны Захад”.
Памятаеце, гэтае ўяўленьне выяўлялася ў тым, што кіеўскі Майдан да Новага (2014) году часта называўся Еўрамайданам; у тым, што галоўным лозунгам тады быў: “Украіна – то Еўропа!”; у тым, што “інтэграцыя ў Еўразьвяз” аб’яўлялася абсалютнай большасьцю галоўнай геапалітычнай альтэрнатывай у піку рэзкай геапалітычнай пераарыентацы Ўкраіны на Ўсход, якую раптам, у апошні момант вырашыў зьдзейсьніць Януковіч. Дарэчы, апошняя супярэчнасьць і стала трыгерам чарговай украінскай рэвалюцыі.
Тут жа варта дадаць, што спадзяваньне на “Захад”, на Еўразьвяз часта апасяродкавалася Польшчай. Праяўлялася гэта тым, што часта менавіта Польшча аб’яўлялася “галоўным і самым надзейным сябрам Украіны, а, адпаведна, два славянскія народы – польскі й украінскі – самымі брацкімі”…
Дайшло да таго, што вось гэты вядучы на Майдане, фота якога вы бачыце зьлева, так канкрэтна і казаў са сцэны, зьвяртаючыся да тысячаў тых, хто стаяў перад ім на плошчы, і мільёнаў тых, хто яго бычыў па тэлевізары ці ў Сеціве. Пры гэтым, самае прыкрае, што гаварылася гэта 23 студзеня, у дзень, калі на Майдане загінуў першы беларус – Міхась Жызьнеўскі (гл. https://nashaziamlia.org/2014/01/23/6290/). Кантраст паміж тым, што за інтарэсы ўкраінскага народу на ўкраінскай зямлі ня толькі змагаюцца, а гінуць беларусы-літвіны, і тым, што вядучы са сцэны ў гэты час нахвальвае… палякаў, прымусіў запомніць гэта на ўсё жыцьцё…
“Слупок” № 3: а што заходнія – у т.л. польскія – “памочнічкі”?
І тут раптам высьвятляецца, што ў час рэвалюцыі й вайны (калі часта ўсё вырашаюць ня толькі суткі-тыдні, а і гадзіны) Захад асабліва не сьпяшаецца дапамагаць ахвяры расейскай імперскай агрэсіі – у даным выпадку Ўкраіне. Ня вельмі дык сьпяшаюцца ва Ўкраіну грошы. Не сьпяшаецца нават элементарнае – часта сьпісаны вайсковы рыштунак…
Пасьля ўцёкаў Януковіча з Украіны парайшло ўжо тры месяцы (!), а тыя абяцаньні, якія давалі Эштан, Нуланд, Макейн, у асноўным застаюцца абяцаньнямі…
Дый хай сабе абяцаньні. А што рабіць з абавязкамі, якія на сябе ўзялі ЗША і Брытанія ў 1994 годзе ў сувязі з вывадам з Украіны ядзернай зброі? Пра іх ужо, што, увогуле прапануецца забыць?! Дый ніколі не забудзем!
Больш за тое, калі глядзіш англамоўны Еўраньюс, бачна, што гэты еўрапейскі канал працуе пераважна на карысьць… прарасейскіх тэрарыстаў-сепаратыстаў!
Ствараецца непрыстойны да гнюснасьці фон. Настолькі непрыстойны, што, здавалася б, ня можа быць нічога больш гнюснага. Але не, “няма межаў дасканаласьці”…
Калі мы ў рэдакцыі даведаліся, што такая “дэмакратычная”, “чульлівая да чужых бедаў” дый увогуле такая ўся “прыўкрасная” Польшча не дазваляе пераслаць у змагарную Ўкраіну нават сьпісаныя нямецкія бронекамізэлькі, а тым, хто паштучна, на сабе пераносіць іх празь мяжу, чыняцца ўсялякія перашкоды і нават рэпрэсіі, мы ў рэдакцыі адразу ўспомнілі пра аналагічныя шматразовыя ўчынкі “Польшчы” ў дачыненьні да нашага народу, а таксама пра тое, што мы пра гэта ўкраінцаў папярэджвалі (гл., напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2014/03/05/6629/).
Дарэчы, мы папярэджвалі таксама і пра бесперсьпектыўнасьць спадзеваў з-за пэўных прычынаў і на Еўразьвяз ды на “Захад” у цэлым (гл., напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2014/03/31/6823/). Зрэшты, ня толькі мы, а і Ландсбергіз (https://nashaziamlia.org/2014/03/15/6711/), Букоўскі (https://nashaziamlia.org/2014/03/15/6717/), Іларыёнаў (https://nashaziamlia.org/2014/04/18/6906/).
Што ж адбываецца?
Многія пытаюцца: што гэта ўсё значыць? Лепшыя ўкраінцы гінуць. Захад можа дапамагчы, зрабіць яму гэта элементарна і ён абяцае дапамагчы, але практычна дапамагаць не сьпяшаецца…
Нічога не зразумела…
А гэта хутчэй за ўсё і азначае тое, што падзеі адбываюцца па сцэнары, які мы даўно спрагназавалі й апісалі (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2014/03/31/6823/): робіцца ўсё тое, што неабходна сіянакратыі – а менавіта, каб як мага большая колькасьць рускіх пазабівала як мага большую колькасьць украінцаў, і наадварот. Вайна, раскол, нянавісьць паміж блізкімі народамі наўмысна распальвацца звонку (дастаўка Расеяй зброі тэрарыстам-сепаратыстам на Данбасе – гэта як падліваць алей у вагонь; усяляк перашкаджаць дастаўляць бронекамізэлькі для нацыянальнай гвардыі Ўкраіны – гэта як падкідаць сухія дровы). Гэта галоўная мэта вайны, яе заказчык сіянакратыя, а галоўны выканаўца – Пуцін. Да “справы”, як бачым, далучаюцца і польскія імперыялісты.
Так, калі зьняць ружовыя прапагандысцкія акуляры і абапірацца на факты-слупкі, выглядае зьмест падзей.
–
І ўсё ж нават на гэтым фоне польскія імперцы ўразілі…
СПРАВА ў тым, што пэўныя сілы прыкладаюць вялікія намаганні, каб распаліць вайну на Украіне, але гэта не вельмі атрымліваецца ў ”пэўных сіл”. Таму што ўсё яшчэ постсавецкія людзі аб’яднаны нядаўнім савецкім мінулым і ваяваць між сабой ні ў якім разе не хочуць. МІЖ ТЫМ сусветным алігархатам пастаўлена задача раздзяліць постсавецкаю прастору на дзясяткі анклаваў, тэрыторый, пратэктаратаў, мінідзяржаў і адаць іх пад знешняе ўпраўленне ТНК. ВВП адзін з членаў гэтага алігархата і выканаўца гэтай грандыёзнай праграммы.