nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

7.0. Матэр. бяз рубрыкі

АБ’ЯВА РЭДАКЦЫІ

сакавік 15, 2012 | 35 каментарыяў

З нагоды агульнанацыянальнага Сьвята 25 Сакавіка – Дня першага ў гісторыі адраджэньня дзяржавы беларуска-літвінскага народу (другое адраджэньне адбылося ў жніўні 1991 года, трэцяе і канчатковае – наперадзе) – рэдакцыя сайта nashaziamlia.org аб’яўляе аб чарговай сустрэчы прыхільнікаў стварэньня БЕЛАРУСКАГА ДЭМАКРАТЫЧНАГА РУХУ (БДР).

У гэтым годзе сустрэча адбудзецца 24 сакавіка (субота) у 1200 перад помнікам Янку Купалу ў аднайменным скверы ў Менску (сквер знаходзіцца па прасьпекце Скарыны-Незалежнасьці, насупраць цырка). Гэта будзе 4-я такая сустрэча. Ад рэдакцыі сайта будзе прысутнічаць Алесь Астроўскі (пра тое, як адбывалася леташняя сустрэча прыхільнікаў стварэньня БДР, мы, на жаль, нашых чытачоў сваечасова не паінфармавалі; кароткая інфармацыя падаецца цяпер ніжэй).

Адначасна нагадваем, што сябрамі ствараемага Руху могуць быць толькі этнічныя беларусы-літвіны, гатовыя ахвярна спрыяць зьдзяйсьненьню аб’ектыўных інтарэсаў уласнага беларуска-літвінскага народу. Тых, хто не адпавядае гэтым двум крытэрам, просім не турбавацца.

Далей »

Запрашаем прагаласаваць за брэнд

Лістапад 8, 2011 | 2 каментарыя

Абвестка рэдакцыі.

Вытворцы беларуска-літвінскіх шахмат зьвяртаюцца да наведвальнікаў сайта з просьбай прагаласаваць за адзін з двух праектаў будучага лагатыпа гэтых шахмат (галасаваньне адбываецца па наступным адрасе: http://labadzenka.by/?p=14747#more-14747). Вы можаце дапамагчы ім з выбарам. Вытворцы лічаць, што беларуска-літвінскія шахматы – гэта у пэўнай ступені наша агульная справа, але заранёў выказваюць падзяку ўсім, хто прыме ўдзел у галасваньні са шчырымі намерамі. Тыя, хто жадаюць азнаёміцца з электроннай версіяй беларуска-літвінскіх шахмат, могуць націснуць 8-ю кнопку ў слупку зьлева.


сакавік 20, 2011 | 31 каментарый

З нагоды агульнанацыянальнага сьвята 25 Сакавіка – Дня першага адраджэньня беларуска-літвінскай дзяржавы – рэдакцыя сайта nashaziamlia.org аб’яўляе аб чарговай сустрэчы прыхільнікаў стварэньня БЕЛАРУСКАГА ДЭМАКРАТЫЧНАГА РУХУ, якая адбудзецца 26 сакавіка г.г. (субота) у 1100 каля помніка Янку Купалу ў аднаіменным скверы ў Менску (прасьпект Скарыны-Незалежнасьці, насупраць цырка). Гэта будзе трэцяя падзея такога роду (з кароткімі справаздачамі пра папярэднія сустрэчы можна пазнаёміцца тут: https://nashaziamlia.org/2010/04/05/3215/#more-3215; nashaziamlia.org/2009/03/29/2004).

Плануецца абмеркаваць вынікі прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі 2010-11 г. і нашу дзейнасьць на бліжэйшы год. Ад рэдакцыі сайта будзе прысутнічаць Алесь Астроўскі.

Нагадваем, што сябрамі будучага Руху могуць быць толькі этнічныя беларусы, гатовыя ахвярна спрыяць дасягненьню аб’ектыўных інтарэсаў уласнага беларуска-літвінскага народу.

Інфармацыйнае паведамленьне рэдакцыі

снежань 22, 2010 | 2 каментарыя

Шаноўныя сябры і прыхільнікі. У гэтыя дні мы нікуды ня зьніклі і не адпачываем. Мы зьбіраем і рыхтуем серыю аналітычных матэрыялаў, прысьвечаных падзеям вакол апошняй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. “Над Беларусьсю ня проста крук праляцеў, а цэлая іх зграя” (сталыя чытачы сайта ведаюць, што значыць гэты сімвалічны выраз). Ужо і папрэдняя назва ёсьць: “19 сьнежня: Крывавая Нядзеля – апафеоз шматгадовай здрады беларускай дэмакратыі з боку “Захаду”, хлусьні ды застрашваньня з боку рэжыму і скрадзеных ім выбараў”.

Нашы чытачы напэўна ведаюць, што рэдакцыя працуе без бюджэту – уласныя грошы і час на сайт аддаюць тыя 2 – 3 чалавекі, якія пасьля асноўнай працы ды сямейных абавязкаў могуць дазволіць сабе яшчэ нешта зрабіць і для рэдакцыі. У сувязі з гэтым па аператыўнасьці выкладаньня грамадска-палітычных навін мы ня можам канкураваць ні са “Свабодай”, ні з “Нашай Нівай”. Затое ў нас ёсьць іншая стратэгічная перавага – мы не залежым ад ніякіх фундатараў, а таму ў сваёй рэдакцыйнай палітыцы арыентуемся толькі на аб’ектыўныя інтарэсы нашага беларуска-літвінскага народу. Яшчэ адна наша стратэгічная перавага ў тым, што мы, як сайт ідэалагічны, даем такія аналіз ды прагноз, на якія ў беларускамоўнай інфармацыйнай прасторы больш ніхто ня здатны. Запэўніваем, што і на гэты раз нам будзе што сказаць. Акрамя таго, некаторыя з нас былі непасрэднымі сьведкамі гістарычных падзей Крывавай Нядзелі, пасьля якой мы жывем у Новай Беларусі. Мы сочым таксама за асьвятленьнем у “незалежных” СМІ таго, што адбылося. Таму і ў плане фактаў тое-сёе дапоўнім.

Просім вас пачакаць яшчэ некалькі дзён, пакуль пачнуць выстаўляцца матэрыялы з нашым аналізам падзей вакол Крывавай Нядзелі.

Справаздача рэдакцыі сайта за чарговы год працы (з 1.04.2009 г. па 1.04.2010 г.)

красавік 6, 2010 | 3 каментарыя

d09fd0b0d0bad0b0d0b7d18cd0bdd196d0bad196Завяршыўся чарговы (4-ы) год працы нашага сайта. З гэтай нагоды мусім даць кароткую справаздачу. Асноўныя паказьнікі працы рэдакцыі за ўсе папярэднія гады і  мінулы год пададзеныя ў табліцы зьлева. Зь яе вынікае, што папулярнасьць сайта за год вырасла ў 1,7 раза (індэкс каментаваньня вырас у 1,83 раза; колькасьць адкрыцьцяў матэрыялаў, разьмешчаных на першых дзьвюх старонках (цяпер мы будзем выкарыстоўваць гэты паказьнік) – у 1,28 раза, максімальная колькасьць адкрыцьцяў некаторых матэрыялаў – у 2 разы; лічба 1,7 – гэта сярэдняе арыфметычнае з даных паказьнікаў).

Далей »

сакавік 25, 2010 | 3 каментарыя

d091d0b5d0bbd09dd0b0d186d086d0b4d18dd18f

 

Віншуем усіх беларусаў-літвінаў

зь Днём адраджэньня беларускай дзяржаўнасьці!

 

 


сакавік 17, 2010 | 8 каментарыяў

З нагоды нацыянальнага сьвята 25 Сакавіка – Дня адраджэньня беларуска-літвінскай дзяржавы – рэдакцыя сайта Нашазямля.орг аб’яўляе аб чарговай сустрэчы прыхільнікаў стварэньня

БЕЛАРУСКАГА ДЭМАКРАТЫЧНАГА РУХУ

d091d183d181d0b5d0bbСустрэча адбудзецца 27 сакавіка г.г. (субота) у 1100 у Менску каля помніка Янку Купалу (прасьпект Скарыны-Незалежнасьці, сквер насупраць цырка). Гэта будзе другая падзея такога роду (са справаздачай пра першую можна пазнаёміцца тут: nashaziamlia.org/2009/03/29/2004).

Галоўны сэнс плануемага мерапрыемства заключаецца ў тым, каб зноў сустрэцца і дамовіцца аб фармаце нашага ўдзелу ў будучай прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі (або няўдзеле ў ёй).

Далей »

снежань 31, 2009 | Каментары (1)

Віншуем усіх нашых аўтараў, усіх нашых чытачоў і прыхільнікаў – шчырых беларусаў, як й іншых прыстойных людзей, арыентаваных на зьмястоўную дэмакратыю і гуманістычны прагрэс чалавецтва, з Новым 2010-м годам!

На шчасьце, многія негатыўныя прагнозы, пра верагоднасьць якіх мы казалі, у 2009-м годзе ня спраўдзіліся. Але заканамернасьці, на грунце якіх гэтыя прагнозы рабіліся, на жаль, нікуды ня зьніклі. Таму жадаем Вам пасьпяхова перажыць надыходзячы год. Каб усе нягоды Вас абмінулі, а добрага ў Вас і ўсяго беларуска-літвінскага народа здарылася, было зроблена, дасягнута працай і воляй значна больш, чым благога!

Вынікі працы рэдакцыі за папярэдні год (1.04.008 – 1.04.009)

красавік 1, 2009 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

d09fd0b0d0bad0b0d0b7d18cd0bdd196d0bad1961

 

Асноўныя паказьнікі працы рэдакцыі сайта “наша зямля.орг” за папярэдні год пададзены ў табліцы. Зь яе вынікае, што папулярнасьць сайта за год вырасла прыблізна ў 2 разы (індэкс каментаваньня – у 2 разы; колькасьць адкрыцьцяў матэрыялаў, пакуль яны праходзяць першую старонку – прыблізна ў 2 разы; максімальная колькасьць адкрыцьцяў некаторых матэрыялаў – у 1,8 раза).

Далей »

сакавік 25, 2009 | Няма каментараў


Рэдакцыя сайта “нашазямля.орг” шчыра віншуе ўсіх беларусаў-літвінаў са Сьвятам 25 Сакавіка – Днём першага аднаўленьня нашай дзяржавы!

снежань 31, 2008 | Няма каментараў

Віншуем усіх нашых чытачоў, хто шчыры беларус і шчыры сябра беларускага народу, а таксама ўсіх нашых аўтараў з Новым 2009 Годам! На жаль, мы мяркуем, што будучы год можа быць цяжкім. З тым большым энтузіязмам жадаем ўсім Вам здароўя, сямейнага шчасьця, задавальненьня ад працы, посьпехаў у грамадскай дзейнасьці.  А ўсім нам – хоць на крок наблізіцца да такога жыцьця нашага народу і ўсяго чалавецтва, якое будзе напоўнена радасьцю і сэнсам!

Рэдакцыя.

сакавік 25, 2008 | Няма каментараў

Віншуем усіх шчырых беларусаў з найвялікшым сьвятам беларускага народу – Днём аднаўленьня дзяржаўнасьці Вялікай Літвы-Беларусі!

 

снежань 31, 2007 | Каментары (1)

Віншуем усіх наведвальнікаў сайта, якія так як і мы змагаюцца за аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу, з Новым Годам!

Жадаем посьпехаў ва ўсім, зьдзяйсьненьня важнейшых планаў, здароўя і сямейнага шчасьця!

Некаторыя тлумачэньні для наведвальнікаў сайту. Частка 1, арганізацыйная.

красавік 16, 2007 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі, Барыс Керзач, Віталь Хромаў

За некалькі месяцаў, якія прайшлі з часу апошняга звароту чытачоў у рэдакцыю, і ў сувязі з пачаткам другога году працы, мы сабралі такія-сякія крытычныя думкі нашых наведвальнікаў адносна працы сайта. Па сутнасьці, асноўных праблем, пра якія найчасьцей ідзе гаворка, тры-чатыры.

Далей »

снежань 30, 2006 | Няма каментараў

ВІНШУЕМ ЎСІХ НАШЫХ ЧЫТАЧОЎ (на сёньня ўсіх 20-30 чалавек) са сьвятам Новага Году!
Жадаем стаць сьведкамі, а можа, і ўдзельнікамі падзей, якія будуць спрыяць зьдзяйсьненьню АБ’ЕКТЫЎНЫХ ІНТАРЭСАЎ НАШАГА БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ!

Рэдакцыя.

Хто мы, Што мы. Сувязь.

красавік 3, 2006 | 2 каментарыя
Рэдакцыя.
У беларускай інфармацыйнай прасторы нарадзіўся новы інфармацыйны рэсурс – сайт nashaziamlia.org (можна таксама выклікаць www.nashaziamlia.org). Усіх, хто сапраўды за Беларусь і беларускі народ, віншуем з гэтай падзеяй!

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы