nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Архіў за Ліпень, 2007

Запісваем як здраднікаў…

Ліпень 9, 2007 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

�д�адн�кам.bmp

18 чэрвеня г.г. па радыё “Свабода” пад загалоўкам “Беларускія і расейскія дэмакраты шукаюць альтэрнатыву” Уладзімер Глод перадаў рэпартаж, які пададзены ніжэй (адрас у сеціве http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/6/7B5BE516-B85B-4FF7-A0FD-7539EDD44CC3.html).

Далей »

Дан загад адным – на Захад, іншым – ў супрацьлеглы бок

Ліпень 9, 2007 | Каментары (3)

���а�ка 21.JPG

Падаем два артыкулы Яўгена Мурашкі (сябра БНФ, палітычны ўцекач, цяпер знаходзіцца ў Нямеччыне), якія таксама прысьвечаны “аб’яднанай апазіцыі”. Першы зь іх быў напісаны да Кангрэса “Дэмсілаў”, другі – пасьля. Ілюстрацыя да гэтых артыкулаў зроблена на падставе аднаго з малюнкаў з http://belzhaba.com.


Рэдакцыя.

Далей »

АДНОСІНЫ ДА ПАДСТАЎНОЙ “АПАЗЫЦЫІ”

Ліпень 8, 2007 | Каментары (1)

Зянон Пазьняк (фрагмент артыкула “Развагі пра беларускія справы” ад 6 лютага 2005 г.; узята з сайта http://zianonpazniak.de)

�аз�н�к.JPG

Калі мы скампанавалі матэрыялы, атрыманыя ад прадстаўнікоў Partal Prauda (гл. 7 артыкулаў, разьмешчаных раней), стала відавочна, што яны дадаткова пацьвярджаюць тое, пра што ўвесь час пішам і мы. Галоўныя падзеі ў навакольным зь Беларусьсю сьвеце, як і ў ёй самой, можна ахарактарызаваць некалькімі тэндэнцыямі, якія беларускія дэмакраты ня маюць права не ўлічваць: Заходняя Еўропа выразна дэградуе ў дэмаграфічным, маральна-псіхалагічным, ідэйным, экалагічным ды іншых асьпектах (1-я тэнтэнцыя); Цэнтральная Еўропа ўпарта працягвае спрабаваць выйсьці з-пад шматсотгадовага імперскага панаваньня ўсходняй імперыі (і гэта адзіная станоўчая тэндэнцыя, якая назіраецца; дай Бог, каб яна не спынялася; 2-я); расейская імперыякратыя, напіўшыся нафты паняволеных народаў, нібы вампір крыві, ажывае і пачынае займацца сваёй звыклай справай – выкарыстоўваць самыя розныя прыёмы злачынна-разбуральнага ўзьдзеяньня з мэтай зноў падпарадкаваць сабе блізкія і далёкія народы ды іх краіны (тысячу разоў сказана: яе характар угаворамі ня выправіць; 3-я); прыўладная ў Беларусі бюракратыя – цяперцы – нібы жучкі-дрэваточцы працягвае разбураць асноўныя слупы беларускай дзяржаўнасьці – мову, культуру, эканоміку, дэмакратыю, незалежнасьць і г.д., праводзячы палітыку этнацыду, генацыду і здачы дзяржавы беларускага народу ў расейскую імперыю (пад лозунгам “Тут і цяпер” уся гэта брація цяперцаў такім абсалютна злачынным коштам разьлічвае задаволіць свае абмежавана-эгаістычныя інтарэсы ў бліжэйшы час і ў будучыні; 4-я). Усё гэта азначае, што сітуацыя ў Беларусі й вакол яе ў параўнаньні з пачаткам 1990-х кардынальна зьмянілася. У горшы бок – абвастрылася, пагоршылася. У сувязі з гэтым пытаньне пра стан “аб’яднанай апазіцыі”, куды яна рухаецца ў новых палітычных сілавых палях – зьяўляецца надзвычай актуальным. Таму мы даўно сочым за гэтай праблемай, будзем сачыць і далей. Сёньня вашай увазе падаюцца думкі Зянона Пазьняка на гэты конт 2-гадовай даўніны, якія застаюцца актуальнымі. Некаторыя моманты мы вымушаныя былі пракаментаваць.

Рэдакцыя.

Далей »

Partal Prauda пра кіраўнікоў “аб’яднанай апазіцыі” — аб’яднанцаў (частка VІІ)

Ліпень 7, 2007 | Няма каментараў

Далей »

Partal Prauda пра мясцовую прадажную бюракратыю — цяперцаў (частка VІ)

Ліпень 7, 2007 | Няма каментараў

Далей »

Partal Prauda пра разнастайныя праявы імперыялізму расейскай імперыякратыі (частка V)

Ліпень 6, 2007 | Няма каментараў

Ð�еÑ�бÑ� РаÑ�еÑ�1.JPG Далей »

Partal Prauda пра Украіну, Польшчу, Грузію, Прыбалтыйскія дзяржавы (частка ІV)

Ліпень 5, 2007 | Каментары (1)

�е�б� У��одне-���апей�к��.JPG

Падаем чарговую нізку матэрыялаў, дасланых за апошнія паўгады на адрас нашай рэдакцыі прыхільнікамі КХП-БНФ, якія вядуць сайт www.prauda.org. На гэты раз іх матэрыялы прысьвечаны з большага групе еўрапейскіх краін, разьмешчаных вакол Беларусі. Адзінае, чаго мы не хацелі б, каб у чытача, які знаёміцца з прыхільнымі матэрыяламі адносна Польшчы, склалася ўражаньне, што мы забылі пра прынцып 33 нашай Беларускай дактрыны. Не, мы не забыліся. Але, як інтэрнацыяналісты-гуманісты, мы ня можам ня радавацца посьпехам любога народу, які будуе сваю нацыянальную, сапраўды дэмакратычную дзяржаву.

Рэдакцыя.

Далей »

Дэградацыя Заходняй Еўропы: факты і каментары (частка ІІІ).

Ліпень 3, 2007 | Каментары (2)

Далей »

Дэградацыя Заходняй Еўропы: факты і каментары (частка ІІ).

Ліпень 2, 2007 | Няма каментараў

Далей »

Дэградацыя Заходняй Еўропы: факты і каментары (частка І).

Ліпень 2, 2007 | Каментары (1)

���оп� д�г�адан��.JPG

Чым больш мы ўсьведамляем усю злачынную генацыдна-этнацыдную сутнасьць цяперашняга дыктатарскага рэжыму ў Беларусі, чым больш мы разумеем, што гэты рэжым ёсьць вытворнае ад звышзлачыннай сатанінскай расейскай імперыякратыі, тым больш хочацца верыць, што на Захадзе ёсьць сілы, здольныя дапамагчы нам – беларусам – супрацьстаяць чарговай імперскай навале з усходу, каб уратаваць незалежнасьць, вярнуць свабоду і дэмакратыю. Але чым больш мы прыглядаемся да цяперашняга Захаду, тым больш становіцца відавочным яго дэгенераваны стан. І нашыя аптымістычныя мроі распускаюцца, як ранішні туман… Разбурэньню нашых спадзеваў спрыяе шмат чаго, у т.л. і персоны заходніх лідараў. Удумайцеся. Шродар – былы канцлер Германіі (!), цяпер працуе клеркам у адной з газавых кампаніяў Пуціна, прэзідэнт Францыі Шырак ўзнагароджвае Пуціна Ордэнам ганаровага легіёну, Продзі падазраецца як даўнішні агент КГБ-ФСБ, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Блэр не выконвае свае абавязацельствы перад Беларусьсю (гл. http://nashaziamlia.org/2006/12/22/460). Калі да ўсяго гэтага дадаць, напрыклад, ксенаэтнічныя пагромы на вуліцах французскіх гарадоў, падтрымку расейскай 5-й калоны ў Эстоніі з боку Amnesty International (гл. http://nashaziamlia.org/2006/12/19/454), паездкі невыязднога Зімоўскага “па Еўропах” і г.д., і да т.п., карціна вымалёўваецца сапраўды непрыглядная… Але якой бы горкай, непрыемнай ні была праўда, яе заўсёды лепш ведаць, чым ня ведаць. Таму намі і заведзеная адпаведная рубрыка, каб сачыць за падзеямі ў Еўропе (найперш, Заходняй). Але мы баімся прапусьціць істотныя факты. Таму мы з удзячнасьцю ўспрынялі сітуацыю, калі па Е-пошце сталі рэгулярна атрымліваць матэрыялы ад групы, якая вядзе Партал праўды www.prauda.org і якая, напэўна, зьяўляецца блізкай да КХП-БНФ. Асноўныя сябры гэтай групы, як вы можаце пераканацца далей, гэта Валеры Буйвал, Юрка Марозаў і Янка Базыль. Зь усяго, што было перададзена нам за апошнія паўгады, мы выбралі тое, што датычыць заходняй часткі Еўразьвязу, і вырашылі прэзентаваць вам. Падабенства ацэнак падзеяў, практычна 100%-е, з боку сябраў нашай рэдакцыі  і з боку сябраў Партала праўды асабіста нас уражвае.

Рэдакцыя.  

Далей »

Старонка 2 з 212
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы