Людміла Наздрачова – карэспандэнт “Новых известий”(паводле korrespondent.net/world/552547)
Учора (12 жніўня) сьпецназ міністэрства абароны Паўднёвай Асеціі разам з апалчэнцамі накіраваўся на “зачыстку” грузінскай вёскі Нул (каля Цхінвалі), дзе напярэдадні адбыўся жорскі бой. Ваенныя запланавалі выціснуць усіх мірных жыхароў з гэтай тэрыторыі. Апалчэнцы палілі дамы і вывозілі каштоўныя рэчы, якія не пасьпелі забраць з сабой грузінскія ўцекачы. У бліжэйшы час асеціны зьбіраюцца прайсьці так па ўсіх вёсках, якія разьмешчаны анклавам паміж асецінскімі вёскамі.