nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

5.6.2. Ідэал.рэлігійная

Язычніцкія крыніцы хрысьціянскай веры

11 мая, 2009 | 19 каментарыяў

d09cd196d184-1Пасьля пэўнай увагі, якую мы надалі вызначэньню нашага стаўленьня да “Усходняга партнэрства”, час вярнуцца да сьветагляднай дактрыны. Але цяпер мы будзем глядзець на нашага Бога, наш манізм і наша сьветабачаньне не з пазіцыі рэлігійных ці дуалістычных сьветаглядаў, правяраючы іх праўдзівасьць-моц, а наадварот. Цяпер давайце праверым моц рэлігійнага сьветагляду з пазіцыі сьветагляду маністычнага. Пададзены ніжэй матэрыял – гэта набраны па-беларуску поўны закадравы тэкст адной зь серый (“Самая вялікая гісторыя”) вядомага шматсерыйнага фільма, які цяпер шырока распаўсюджваецца на электронных носьбітах і мае назву “Дух часу”. Ён прысьвечаны навуковаму аналізу хрысьціянскіх міфаў, выкладзеных у Бібліі.

Рэдакцыя.

Далей »

П’ер Тэяр дэ Шардэн і яго філасофія

29 красавіка, 2009 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

d0a2d18dd18fd180


Калі гаворка ідзе пра манізм і пантэізм – філасофію адзінства Бога і Сьвета – адным з найбольш часта ўзгадваных аўтараў (у сусьветным маштабе) зьяўляецца Тэяр дэ Шардэн. Мы вырашылі пазнаёміцца самі й пазнаёміць вас і з гэтым чалавекам, і зь яго сьветаглядам. Галоўная задача ранейшая – супаставіць наша разуменьне суадносін Сьвета і Бога з тым, якое прапануюць іншыя філосафы. Матэрыял, які падаецца ніжэй, сабраны з наступных крыніц: ru.wikipedia.org; www.gumer.info/bogoslov_Buks/Philos/Spirk/35.php; http://filosof.historic.ru/enc/item/f00/s11/a001116.shtml; http://save-kolbich.livejournal.com/53093.html; http://www.alexandermen.ru/books/tom1/1_pril10.html

Далей »

Гармонія жывой прыроды і праблема паходжаньня сьвету

28 красавіка, 2009 | Каментары (1)

Хаменкоў А.С. (паводле www.studzona.com/referats/view/37686)

d09fd0b0d0bdd182d18dd196d0b7d0bc-21З жаданьнем далей удасканаліць сваё разуменьне Сьвета, Бога, рэлігіі ды іншых істотных сьветаглядных рэчаў, мы працягнем супастаўляць наша іх разуменьне з тымі, што прапануюць іншыя. Падаем цікавы, як на наш погляд, артыкул яшчэ аднаго крэацыяніста (на гэты раз дастаткова памяркоўнага). Каштоўнасьць гэтага артыкула палягае ў дзьвюх рэчах: новых крэацыянісцкіх аргументах (іх моц мы праверым) і ў пададзенай арыгінальнай сістэматызацыі сьветаглядаў. У канцы выкарыстаем сваё права абмеркаваць матэрыял.

Рэдакцыя.

Далей »

Бог збоку ці ва ўсім? альбо Чаму нам не пасуе крэацыянісцкі Сьветагляд (частка 1; С пр-пы 5, 6, 7, 8)

25 красавіка, 2009 | 10 каментарыяў

Алесь Астроўскі

d086d0b4d18dd0b0d0bbd0bed0b3d196d18f-d196-d181d18cd0b2d0b5d182d0b0d0b3d0bbd18fd0b4-1Адзін з нашых чытачоў пад нікам “VITAL” у сваім каментары на мой нядаўні артыкул “Сьвет і Бог” параіў зьняць яго, а на просьбу патлумачыць прычыну падаў спасылкі на тры крэацыянісцкія сайты. Праігнараваць такую паставу нельга: па-першае, мы, у рэдакцыі, імкнемся да максімальнага ідэйнага адзінства ўсіх патэнцыйных паплечнікаў у нашай беларускай справе, а, па-другое, пытаньне сапраўды найістотнае, так што да яго, відаць, прыйдзецца вяртацца, можа, яшчэ і не раз…

Ключавым момантам у сур’ёзным адказе на пытаньне сп-ра Vitala (якое, паўтаруся, было сфармулявана своеасабліва – у выглядзе спасылкі на крэацыянісцкія сайты) зьяўляецца тое, што гэты адказ трэба даваць на трох асобных узроўнях – сьветаглядным, узроўні грамадска-палітычнай практыкі й індывідуальна-псіхалагічным (калі жадаеце, інтымным). Буду так і рабіць, але на пачатак паспрабую яшчэ раз патлумачыць неабходнасьць прынцыповага вызначэньня ў сьветаглядных пытаньнях для нашай справы (што, дарэчы, было пастаўлена ў якасьці адной з задачаў сайта яшчэ ў час яго заснаваньня).

Далей »

Сьвет і Бог (С пр-п 4)

6 красавіка, 2009 | 26 каментарыяў

Алесь Астроўскі (у якасьці ілюстрацыі да артыкула пададзены фотаздымкі Галактык, якія сутыкаюцца, зробленыя тэлескопам Габла).

d093d0b0d0bbd0b0d0bad182d18bd0bad196

 

Думаю, што гэты артыкул будзе адным з ключавых у фармаваньні Сьветагляднай дактрыны на нашым сайце. У ім вызначаецца наша ўспрыняцьце Сьвету, у якім мы маем гонар жыць, сфармулявана наша разуменьне Бога і зроблена прапанова аб’яднацца рацыяналістам-навукоўцам, якія высока цэняць маральныя каштоўнасьці (апошнія маюць ня толькі рэлігійнае паходжаньне), і веруючым людзям, якія шукаюць апірышча для ўласных маральных каштоўнасьцяў у рамках той ці іншай рэлігіі. Усім нам – змагарам за Дабро прагрэсу – не перамагчы зло дэградацыі, калі не аб’яднацца. Нягледзячы на істотныя сьветаглядныя супярэчнасьці, якія існуюць паміж людзьмі Ведаў й людзьмі Веры, нас на фоне нарастаючага панаваньня ў сёньняшнім сьвеце сілаў зла аб’ядноўвае нашмат больш, чым падзяляе. І хаця навука грунтуецца на аб’ектыўных фактах, а рэлігія на тых ці іншых аўтарытэрах, кампраміс можа быць заснаваны на тым, што навукоўцы пагодзяцца ўвесьці ў свой ужытак паняцьце “Бог”, а веруючыя пагодзяцца прыняць той зьмест гэтага паняцьця, які запрапануе навука. (Праўда, акрамя таго, навукоўцы напэўна будуць настойваць на секулярнасьці грамадства і будуць заклікаць успрымаць рэлігію часткай такой сьферы грамадскага жыцьця, як культура, а веруючыя людзі на гэта таксама мусяць пагадзіцца).

Далей »

Прызначаны новы імперскі ідал. Што далей?..

19 студзеня, 2009 | Каментары (1)

Саад Мінкаілаў (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2009/01/01/63149.shtml)

�е��к�.JPG

Паколькі з усёй відавочнасьцю набліжаюцца вялікія падзеі, удзельнікамі якіх будуць Расея, Еўразьвяз, ЗША, Украіна ды іншыя краіны, нам варта прыглядзецца да ідэалагічных і сацыяльна-эканамічных абставін, якія ў іх на дадзены момант склаліся. Найперш нас цікавіць Расея і Еўразьвяз, паколькі наша Беларусь знаходзіцца паміж імі. Істотнай ідэалагічнай падзеяй, якая нядаўна мела месца ў расейскай імперыі, была акцыя пад назвай “Імя Расея”. Пра таго, хто перамог 28 сьнежня 2008 г., мы ўжо даўно падалі матэрыял на нашым сайце (гл. https://nashaziamlia.org/2008/06/26/1412). Тады мы не маглі ведаць, што Аляксанд Неўскі будзе абраны галоўным расейскім героем, так супала. Цяпер ведаем. З гэтай нагоды і падаем артыкул сп-ра Мінкаілава, у якім паказана на шэраг дадатковых цікавых рэчаў. У якасьці ілюстрацыі падаем малюнак і фота прызёраў на “Імя”.

Рэдакцыя.

Далей »

Вынікам вайны стала паўстаньне Каўказу

17 снежня, 2008 | Няма каментараў

Ахмад Ічкерыйскі (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/12/10/62722.shtml; цяпер і з тэрыторыі РБ адкрываецца праз проскі-сервер)

Ча�н�.JPG

Мы выстаўляем гэты артыкул вядомага чачэнскага журналіста з нагоды спаўненьня 14 год змаганьня чачэнскага народу за сваю свабоду і з абсалютнай верай у яго будучую перамогу над расейскім імперскім монстрам. За нашу і Вашу свабоду! (Артукул ілюструюць фотаздымкі разбуранай Чачні, верхні шэраг, і групаў сёньняшніх маджахедаў, ніжні)

Рэдакцыя.

Далей »

Ці вырашыць МУС Беларусі праблему фіктыўных шлюбаў (частка 3а: слова крамлёўскім правакатарам)

29 ліпеня, 2008 | 4 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

��ак.JPG

У папярэднім матэрыяле быў пададзены артыкул Ігара Лосева “Што супрацьпаставіць крамлёўскім правакатарам”. Мы вырашылі дапоўніць факты, пададзеныя ў ім, ідэалагізаванымі “аргументамі” прадстаўнікоў супрацьлеглага боку. У прыватнасьці, мы вырашылі падаць на нашым сайце ўзорны артыкул галоўнага крымскага камуніста – па сумяшчальніцтву грамагалоснага расейскага імперпрапагандыста і, натуральна, абсалютнага ворага ўкраінскай дзяржаўнасьці – Леаніда Грача (гл. фота справа). Ён, грунтуючыся на расейскай этнічнай большасьці ў Крыме, мае мандат дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны і, такім чынам, мае магчымасьць ліць праімперскія і антыўкраінскія інфармацыйныя памыі на ўсю ўкраінскую дзяржаву. Мы разьлічваем, што нашы чытачы маюць добныя нервы і дастаткова падрыхтаваныя, каб вылучыць карысную інфармацыю з прапаганды “гракоў”. Дарэчы, дзейнасьць апошніх стала цяпер літаральна шалёнай, бо ім пагражае страта ўплыву на народ Украіны праз Праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхату (ПЦ МП), сувязі якога з НКВД-КГБ-ФСБ і расейскай імперыякратыяй відавочныя… Выступ “грака” цікавы тым, што раскрывае тэзы і прыёмы расейскай імперскай прапаганды (артыкул узяты адсюль: regnum.ru/news/981715.html; фота адсюль: qha.com.ua/?aid=23605)

Далей »

АДЭКВАТНАЯ СЬХЕМА НАШАЙ РЭЧАІСНАСЬЦІ (частка 3)

24 кастрычніка, 2007 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы