Пасьля пэўнай увагі, якую мы надалі вызначэньню нашага стаўленьня да “Усходняга партнэрства”, час вярнуцца да сьветагляднай дактрыны. Але цяпер мы будзем глядзець на нашага Бога, наш манізм і наша сьветабачаньне не з пазіцыі рэлігійных ці дуалістычных сьветаглядаў, правяраючы іх праўдзівасьць-моц, а наадварот. Цяпер давайце праверым моц рэлігійнага сьветагляду з пазіцыі сьветагляду маністычнага. Пададзены ніжэй матэрыял – гэта набраны па-беларуску поўны закадравы тэкст адной зь серый (“Самая вялікая гісторыя”) вядомага шматсерыйнага фільма, які цяпер шырока распаўсюджваецца на электронных носьбітах і мае назву “Дух часу”. Ён прысьвечаны навуковаму аналізу хрысьціянскіх міфаў, выкладзеных у Бібліі.
Рэдакцыя.

З жаданьнем далей удасканаліць сваё разуменьне Сьвета, Бога, рэлігіі ды іншых істотных сьветаглядных рэчаў, мы працягнем супастаўляць наша іх разуменьне з тымі, што прапануюць іншыя. Падаем цікавы, як на наш погляд, артыкул яшчэ аднаго крэацыяніста (на гэты раз дастаткова памяркоўнага). Каштоўнасьць гэтага артыкула палягае ў дзьвюх рэчах: новых крэацыянісцкіх аргументах (іх моц мы праверым) і ў пададзенай арыгінальнай сістэматызацыі сьветаглядаў. У канцы выкарыстаем сваё права абмеркаваць матэрыял.
Адзін з нашых чытачоў пад нікам “V


































































