Пагадзіцеся, заявы і памкненьні чалавека (ды яшчэ прафесара, этнічнага рускага) правесьці ў Кіеве “Міжнародны антыімперскі з’езд” прадстаўнікоў нацыянальна-дэмакратычных сіл тых народаў, над якімі працягвае панаваць ці якім перашкаджае разьвіваць свае дзяржавы расейская імперыякратыя, заявы і памкненьні правесьці гэты з’езд з намерам стварыць “Антыімперскі нацыянальна-дэмакратычны фронт (АНД-фронт)” дорага каштуюць у наш час. Таму можна толькі шкадаваць, што рэдакцыя, як на мой погляд, недастаткова ўвагі зьвяртала працам Пятра Хамякова (гаворка пра яго). Прапаную запоўніць гэты прабел выстаўленьнем на сайце некаторых апошніх артыкулаў гэтага чалавека. Перакананы, многія нашы чытачы знойдуць там шмат цікавых думак, якія дапамогуць ім падрыхтаваць сябе да будучых падзей у Расеі.
Віталь Хромаў

Як абяцалі ў завяршэньні папярэдняй серыі матэрыялаў, у бліжэйшых публікацыях мы пакажам узоры бачаньня расейскай рэчаіснасьці й яе будучыні (а таксама стаўленьня да гэтай будучыні) тымі, хто называе сябе “рускімі нацыяналістамі” ці “рускімі нацыянал-дэмакратамі”. Гэта тыя людзі, якія каштоўнасьці рускага народу ставяць вышэй за “абавязковае захаваньне цэласьці Расеі” (прынамсі, на словах). Іх бачаньне сітуацыі ёсьць актуальным у сувязі з магчымым пераходам Расеі ў бліжэйшыя гады альбо ў стан фінансавай імперыі пад кіраўніцтвам ліберал-імперастаў, альбо вяртаньнем яе ў стан імперыі тэрытарыяльнай пад кіраўніцтвам класічнай расейскай імперыякратыі. У даным выпадку мы выстаўляем артыкул вядомых расейскіх “арыйцаў”, за якімі сочым больш за 10 гадоў. Стылістыка артыкула ў многім захаваная, падрыхтуйцеся да гэтага…
Яшчэ ў 2006 годзе мы сфармулявалі Д пр-п 15 Беларускай дактрыны, праз які абвясьцілі расейскую імперыякратыю галоўным ворагам (ворагам №1) нашай беларускай і многіх іншых дэмакратый. Пры гэтым мы патлумачылі, што расейская імперская бюракратыя складаецца з “крамлёўскіх начальнікаў і прызначаемых адтуль намесьнікаў каланіяльных тэрыторый – г.зв. губернатараў; з большасьці прадстаўнікоў вышэйшага каманднага складу ў войску, міліцыі, сьпецслужбах; са значнай часткі прадстаўнікоў ураду; з дэпутатаў кіроўнай і калякіроўных партый у Думе; з вышэйшага кліру РПЦ; і з некаторых іншых структур [напрыклад, кіраўнікоў СМІ]“. Гэтае ўяўленьне пра нашага галоўнага ворага за прайшоўныя 4 гады прынцыпова не зьмянілася. Але новыя факты, якія выйшлі на паверхню (многія зь іх пададзены ў папярэдніх артыкулах серыі), дазваляюць удакладніць нашыя веды пра данага соцыяпаразітнага монстра. Давайце гэтае ўдакладненьне і зробім.
Яшчэ аднім пацьверджаньнем таго, што ў Расеі сапраўды адбываецца вострая барацьба паміж дзвюма галінамі расейскай імперыякратыі, могуць быць нядаўнія загадвакавыя сьмерці двух далёка ня простых людзей. Адзін зь іх – чалавек агульнавядомы. Гэта Ягор Гайдар (гл. першае фота зьлева) – галоўны публічны выканаўца пераходу Расеі ад “камунізму” да капіталізму, які рабіўся ў першай палове 1990-х. Але ня многія ведаюць, што за тры тыдні да сьмерці Гайдара, таксама ў таямнічых абставінах памёр іншы чалавек – нехта Антон Сурыкаў (гл. другое фота). Мы лічым, што сьмерці названых асоб могуць быць зьвязаныя паміж сабой. І гэта – яшчэ адзін доказ таемнай вайны, якая ідзе ў нетрах расейскай імперыякратыі.
Сустрэча адбудзецца 27 сакавіка г.г. (субота) у 11
У пытаньні злачыннай дзейнасьці расейскага ФСБ адпаведным эксьпертам па шэрагу прычын таксама можа быць і Юры Фельшцінскі (гл. фота зьлева). Хто ён такі? Гэта дасьледчык палітычных працэсаў у сучаснай Расеі (жыве ён у ЗША), “гісторык”, як ён сам пра сябе кажа, чалавек, які блізка знаёмы зь Беразоўскім, Закаевым, Літвіненка ды іншымі людзьмі, кожны зь якіх мог бы сам выступіць эксьпертам у дадзеным пытаньні. Фельшцінскі – аўтар кніг і фільмаў, прысьвечаных ФСБ і падрыву дамоў у Расеі ў самым канцы мінулага стагоддзя, якія паслужылі падставай для нападу на чачэнскі народ. Акрамя таго, яго аніяк немагчыма лічыць прадстаўніком групы, у якою ўваходзяць Квачкоў, Сьцерлігаў ды іншыя расейскія вайскоўцы… Ніжэй мы падаем тры матэрыялы, цэнтральнай асобай якіх зьяўляецца спадар Фельшцінскі. Зьвяртаем таксама ўвагу, як на фоне крытыкі ФСБ ён старанна абяляе ўсіх алігархаў, як быццам тыя – не злачынцы…
У двух папярэдніх матэрыялах прысутнічаюць цяжкія абвінавачваньні ў бок расейскай ФСБ. Маўляў – гэта злачынная арганізацыя, якая бароніць ня столькі інтарэсы грамадзян Расеі, колькі інтарэсы алігархаў ды купкі крамлёўскіх уладароў. Прадстаўнікі ФСБ забіваюць людзей і скідаюць віну на іншых, арганізуюць з палітычна матываваных прычын маштабныя крывавыя правакацыі ўзроўню Норд-Оста, Беслана, падрываў дамоў зь мірнымі грамадзянамі… Прымаць на веру такія абвінавачваньні можна толькі разам зь вельмі сур’ёзнымі доказамі. Апошнія варта зьбіраць з розных ня зьвязаных паміж сабой крыніц. Ніжэй мы падаем некаторыя меркаваньні й факты, якія пацьвярджаюць матэрыял двух папярэдніх артыкулаў.
Падаем яшчэ адзін вялікі дакумент, выданы тэрытарыяльна-імперскім крылом расейскай імперыякратыі й накіраваны супраць яе ж “ліберальнага” крыла. Тэкст і ілюстрацыя да яго (гл. зьлева) кажуць самі за сябе, узятыя адсюль:
Час падаць інфармацыю пра другую частку расейскай імперыякратыі – старую тэрытарыяльную. Зрух балансу сілаў у Расеі (паміж новай сіянісцкай і старой класічна маскальскай часткамі расейскай імперскай бюракратыі) у бок першай часткі сёньня зьяўляецца відавочным. У руках алігархаў-сіяністаў знаходзіцца большая доля ўласнасьці, якая ў норме павінна належаць народам Расеі, у т.л. і рускаму, а таксама большая доля прапагандысцкіх рэсурсаў (СМІ) й палітычнай улады. У сваім інтэрвю Дзерыпаска адкрыта кажа (гл. ранейшыя матэрыялы сайта), што яго сёньня турбуе толькі расейская армія, у якой трэба “пачысьціць генералітэт”, і тады “сапраўдная расейская ўлада” (г.зн., ён і такія як ён) можа лічыць, што іх поўнае панаваньне ў Расеі будзе забясьпечана. Да расейскіх імперцаў-шавіністаў у шэрагах арміі нарэшце дайшло, што новыя ўладары Расеі пасьля здушэньня супраціву з боку звычайных грамадзян хутка пачнуць рэзаць, як баранаў, й іх саміх. Яны вырашылі пасупраціўляцца. Яскравым прыкладам пачатку арганізацыі такога супраціву ёсьць дакумент, які падаецца ніжэй. Натуральна, што вельмі многае ў ім мы не падзяляем, але друкуем яго, каб прасьвятліць сітуацыю ў тым пытаньні, якое разьбіраем. Матэрыял ілюструе фота палкоўніка Квачкова, вядомага тым, што ён нібыта спрабаваў забіць Чубайса.
Выстаўлены ніжэй тэкст належыць чалавеку з прозьвішчам, якое сустракаецца ў беларусаў (гл. фота зьлева). Аднак падае ён сябе, як “рускі праваабаронца”, “веруючы праваслаўны хрысьціянін”, “соцыя-псіхолаг, ігратэхнік-канфліктолаг”. Спадар Падалка выказвае сваё разуменьне таго, як выглядае сёньняшняя расейская апазіцыя. Па сутнасьці, ён гаворыць, што ўся яна, за рэдкім выключэньнем, ёсьць працягам расейскай імперыякратыі ў яе цяперашнім ліберастызаваным выглядзе, паколькі цалкам прасякнута яе агентурай. Не з усімі поглядамі аўтара мы згодныя, але многае, што ён сьцьвярджае, моцна пераклікаецца зь беларускай апазіцыйнай сітуацыяй, падштухоўваючы да пэўных высноў, якія мы, дарэчы, ужо зрабілі – гл. Д пр-п 66… (матэрыял выстаўляецца паводле
Сёньня мы выстаўляем адзін з артыкулаў рускіх шавіністаў, якія называюць сябе “арыйцамі”. Апошнім часам такое мы робім рэдка. Але ў дадзеным выпадку і тэма, якую мы аналізуем, і погляды аўтараў, якія ў многім супадаюць з нашымі (гл., напрыклад, тут: 
Год таму здавалася, што вялізныя даўгі Алега Дзерыпаскі робяць яго самай верагоднай ахвярай крызісу з усіх расейскіх магнатаў. Аднак аказалася, што, дзякуючы фінансавай дапамозе Крамля і паслабленьням з боку замежных крэдытораў, у яго, відаць, атрымаецца захаваць большую частку сваёй вялізнай імперыі.
Падаем узор мысьленьня і, адпаведна, сьветагляду той часткі цяперашняй расейскай імперыякратыі, якая імкнецца ня толькі захаваць цэласнасьць Расеі, а і пераўтварыць яе ў “ліберальную імперыю”. Гэта – алігархі. Ніжэй пададзена інтэвю, якое Алег Дзерыпаска – узорны алігарх і асабісты сябра Ул.Пуціна – даў VIP-бюлетэню «Время Евразии» (N 2, 2006 г.). Бюлетэнь распаўсюджваўся ў вузкім коле абраных падпісчыкаў. Інтэвю браў Мікалай Асмолаў (падаецца паводле 3rm.info/mainnews/603-intervyu-deripaski).
Ва ўсіх артыкулах, выстаўленых за апошнія два тыдні на нашым сайце і прысьвечаных аналізу расейскай грамадска-палітычнай рэчаіснасьці, гэтая рэчаіснасьць апісваецца з розных пазіцый. Замежныя аўтары (Райтшустэр, Кэмерон) выказваюць свае расчараваньні з нагоды адсутнасьці ліберальных зьмен у Расеі, правалу сваіх спадзяваньняў на Мядзьведзева (аказвацца, усё ж спадзяваліся…). Расейскія праваабаронцы і лібералы (Бонэр, Букоўскі, Арлоў, Іларыёнаў, Каспараў, Навадворская, Кавалёў ды іншыя) паказваюць, наколькі здэградаваў імперскі рэжым у сваёй злачыннай сутнасьці й мягка намякаюць, што гэта адбылося не без патуральніцтва з боку краін “цывілізаванага дэмакратычнага” Захаду… Малады кіна-дакументаліст Сідзельнікаў, ведаючы, што галоўны вораг нармальнага жыцьця людзей у Расеі – расейская бюракратыя, яшчэ спадзяецца знайсьці рэцэпт, каб сітуацыю выправіць. Затое больш дасьведчаны і глыбокі Стругацкі тлумачыць, што вяртаньне ў застойна-агрэсіўны “савок” – гэта ўсур’ёз і надоўга.