nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Дэградацыя “беларускай” “апазіцыі”: толькі факты (частка 2)

Жнівень 20, 2015 | Каментары (7)

Рэдакцыя

Апазіцыя 2.1У папярэднім нашым матэрыяле мы падалі адзін прыклад, які, тым ня менш, добра ілюструе ўзровень сьпеласьці палітычнай часткі цяперашняй беларускай апазіцыі. Мы ўзялі галоўную нацыянальна-дэмакратычную структуру, якой зьяўляецца Партыя БНФ у яе сёньняшнім выглядзе, і паказалі, што ўзровень нават яе разуменьня грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі й вакол яе адпавядае… дзіцячаму. За 20 гадоў пад Лу-кам так нічаму і не навучыцца? Гэта трэба пастарацца…  А, мо, у грамадскім сектары беларускай апазіцыі сітуацыя выглядая лепей? Давайце праверым. У якасьці чарговага паказальнага факта падаем ніжэй заяву “57 дзеячаў грамадства і культуры”, у якой яны “заклікалі стварыць Нацыянальны ўніверсітэт у дадатак да ЕГУ”. Матэрыял узяты адсюль (http://nn.by/?c=ar&i=148869).

 

 

1.

ЗАЯВА З НАГОДЫ АБРАНЬНЯ НОВАГА РЭКТАРА ЕЎРАПЕЙСКАГА ГУМАНІТАРНАГА ЎНІВЕРСІТЭТУ [гл. фота ў пачатку; новы рэктар – Дэвід Полік — другі справа. – Рэд.]

Хоць выбары рэктара ЕГУ абвешчаны завершанымі, зь іх вынікамі пагадзіцца немагчыма: шматмесячны працэс быў абсалютна не празрысты, суправаджаўся скаргамі кандыдатаў і непрадказальнымі зьменамі правілаў гульні. Кіраўніцтва ЕГУ дэманстратыўна праігнаравала думкі акадэмічнай і студэнцкай супольнасьцяў, асацыяцыі выпускнікоў і беларускай грамадскасьці.

Лёс універсітэта трапіў у рукі чалавека, які ня толькі ніколі не займаўся беларускімі справамі, але нават не знаёмы зь сітуацыяй у нашай краіне і ў рэгіёне. Пры яго ўдзеле ажыцьцяўляліся акадэмічныя рэпрэсіі супраць іншадумцаў, былі скампраметаваныя еўрапейскія ўніверсітэцкія прынцыпы.

Установа, першапачаткова арыентаваная на выхаваньне новай генерацыі сьвядомых грамадзян незалежнай краіны, канчаткова выйшла па-за межы інтарэсаў і ўплыву дэмакратычнай супольнасьці Беларусі. З новым кіраўніцтвам яна ператвараецца ва ўніверсітэт каланіяльнага тыпу, камерцыйны праект, у якім беларусы выключаныя з удзелу ў прыняцьці вызначальных рашэньняў.

З гэтае нагоды лічым неабходным заявіць, што ў сваім цяперашнім стане ЕГУ не дае падставаў надалей лічыць яго беларускім праектам [а ці ж раней такія падставы былі? – Рэд.]. Падтрымка такога ўніверсітэта ня можа ўспрымацца таксама як падтрымка дэмакратыі й правоў чалавека ў Беларусі, паколькі дзейнасьць кіраўніцтва ЕГУ дыскрэдытуе гэтыя каштоўнасьці.

Заклікаем грамадзянскую супольнасьць Беларусі прыступіць да неадкладных практычных захадаў дзеля стварэньня эфектыўнага канкурэнтназдольнага Нацыянальнага ўніверсітэта, у якім еўрапейскасьць будзе прынцыпам існаваньня, беларускасць — стратэгічным выбарам, а Беларусь — унікальным рэсурсам даследаваньняў.

Прынцыпам дзейнасьці новага ўніверсітэта мае стаць ня «Больш беларусаў у Еўропу», а «Больш Еўропы ў Беларусь». 

1) Святлана Алексіевіч, пісьменніца, намінантка на Нобелеўскую прэмію 2013 і 2014

2) Сяргей Антусевіч, намеснік Старшыні Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў

3) Уладзімір Арлоў, пісьменнік

4) Станіслаў Багданкевіч, доктар эканамічных навук, прафесар, экс-старшыня Нацбанка Беларусі

5) Анжаліка Борыс, старшыня Галоўнай рады Саюза палякаў Беларусі

6) Алесь Бяляцкі, праваабаронца, намінант на Нобелеўскую прэмію 2013 і 2014

7) Яўген Вапа, старшыня Беларускага Саюза ў Польшчы, дырэктар радыё «Рацыя»

8) Зміцер Вайцюшкевіч, спявак, музыка

9) Андрэй Вардамацкі, прафесар, доктар сацыялагічных навук

10) Тадэвуш Гавін, ганаровы старшыня Саюза палякаў Беларусі, доктар гуманітарных навук

11) Людміла Гразнова, старшыня грамадскага аб’яднання «Праваабарончы альянс», кандыдат эканамічных навук

12) Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінскага Камітэта

13) Віктар Дашук, кінарэжысёр, кінасцэнарыст, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, Народны артыст БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР

14) Ірына Дубянецкая, акадэмічны дырэктар Беларускага Калегіума, доктар філасофіі, доктар тэалогіі

15) Максім Жбанкоў, культуролаг, журналіст, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, экс-сябра Сената ЕГУ 

16) Ян Запруднік, доктар гістарычных навук, Беларускі Інстытут навукі і мастацтва, Нью-Ёрк

17) Алесь Зарамбюк, Старшыня «Беларускага Дома», Варшава

18) Сяргей Ісакаў, рэжысёр дакументальнага кіно

19) Андрэй Казакевіч, дырэктар Інстытута палітычных даследванняў «Палітычная сфера», доктар палітычных навук, галоўны рэдактар часопіса «Belarusian Political Science Review»

20) Святлана Калінкіна, шэф-рэдактарка газеты «Народная воля»

21) Кася Камоцкая, спявачка

22) Аляксандр Класкоўскі, палітычны аглядальнік, кіраўнік аналітычных праектаў БелаПАН

23) Андрэй Клімаў, бізнэсмэн, палітык, літаратар, дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання Рэспублікі Беларусь

24) Іна Кулей, старшыня Камітэта «Салідарнасць»

25) Аляксей Ластоўскі, каардынатар аддзялення гісторыі Беларускага Калегіума, кандыдат сацыялагічных навук

26) Андрэй Лаўрухін, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта «Вышэйшая школа эканомікі», Санкт-Пецербург, экс-секратар Сената ЕГУ 

27) Жанна Літвіна, экс-старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў

28) Алесь Лозка, старшыня РГА «Таварыства Беларускай Школы», кандыдат філалагічных навук, дацэнт

29) Анатоль Лябедзька, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі

30) Валер Мазынскі, рэжысёр тэатра і кіно, заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР

31) Алена Макоўская, кіраўнік МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»

32) Леанід Міндлін, рэжысёр, сцэнарыст дакументальнага кіно

33) Сяргей Навумчык, журналіст, каардынатар Апазіцыі БНФ у ВС 12-га склікання

34) Уладзімір Някляеў, паэт, палітык, экс-кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь

35) Уладзімір Падгол, палітолаг, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт

36) Міхаіл Пастухоў, прафесар, доктар юрыдычных навук, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, экс-суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь

37) Анджэй Пачобут, журналіст, публіцыст

38) Барыс Пятровіч (Сачанка), старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў»

39) Алесь Пушкін, мастак

40) Андрэй Саннікаў, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», экс-кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь 

41) Павел Севярынец, сустаршыня аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

42) Алесь Смалянчук, прафесар Інстытута славістыкі Польскай Акадэміі Навук, доктар гістарычных навук

43) Аляксандр Старыкевіч, галоўны рэдактар газеты «Салідарнасць», сябар Рады БНР

44) Вольга Стужынская, дырэктар «Офіса за дэмакратычную Беларусь», Брусэль

45) Івонка Сурвіла, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

46) Аляксандр Тамковіч, журналіст

47) Андрэй Фёдараў, эксперт па пытаннях замежнай палітыкі і бяспекі, кандыдат фізіка-матэматычных навук

48) Андрэй Хадановіч, паэт, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра

49) Вячаслаў Хадасоўскі, шэф-рэдактар газеты «Беларусы і рынак»

50) Ірына Халіп, журналістка

51) Уладзімір Халіп, кінадраматург, сцэнарыст

52) Серж Харытонаў, прэзідэнт Асацыяцыі выпускнікоў ЕГУ, супрацоўнік групы па развiццi спецыяльнай адукацыi на Блiжнiм Усходзе пад патранажам Катарскага фонда па адукацыi

53) Юры Хашчавацкі, кінарэжысёр

54) Павел Церашковіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, экс-старшыня Сената ЕГУ

55) Віктар Шалкевіч, бард, акцёр

56) Станіслаў Шушкевіч, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, экс-старшыня Верхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

57) Ніна Шыдлоўская, каардынатарка Культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»

58) Аляксей Янукевіч, старшыня партыі БНФ

(канец матэрыяла ў НН)

2.

На першы погляд – цудоўная заява і вельмі добрая справа, выкананая кімсьці з прыстойных беларусаў.

Але мы, сябры рэдакцыі, ня першы год жывем на нашай старажытнай літвінскай зямлі. Бачылі многае, ведаем многіх зь 58 падпісантаў (а не 57, як напісала “Нашана ніва”). І таму задаем пытаньне ініцыятарам заявы: скажыце, калі ласка, спадарове, якога ражна ў сьпісе робяць такія, напрыклад, прозьвішчы, як Лябедзька, Саньнікаў, Гразнова, Калінкіна, якім на беларускую мову, культуру, гісторыю, беларускую адукацыю (тым больш вышэйшую) заўсёды было напляваць, а некаторыя ў свой час яшчэ і актыўна выступалі за ўваход Беларусі ў склад “дэмакратычнай Расеі”? Гэтыя ж людзі — тыповыя агенты глабалісцкай сіянакратыі (а па сумяшчальніцтву і расейскай імперыякратыі), якія пакуль яшчэ ня зьехалі да сваіх галоўных гаспадароў і таму працягваюць у Вялікалітве-Беларусі прапагандаваць ліберастычныя “каштоўнасьці”. Між іншым, гэта менавіта тыя “каштоўнасьці”, якія ў корні пярэчаць ідэі Беларускага Нацыянальнага Ўніверсітэта.

Адзначанае агульнавядома. Тады навошта ў сьпіс падпісантаў пад такой заявай цягнуць такіх людзей? Што, толькі з-за таго, што яны пакуль у Менску  (акрамя Саньнікава), пад бокам ініцыятараў? З-за таго, што “на слыху”? (Яшчэ б, пры такой фінанасавай падтрымцы і ня быць на слыху…)

А якога чорта ў сьпісе (ды яшчэ на першай пазіцыі) робіць Алексіевіч? Скажыце, што такое ў апошні час зрабіла гэтая аўтарка выразу беларускі народ у асноўным ужо рускай сьвядомасьці (http://nashaziamlia.org/2006/04/04/14/), якая ўсё сваё жыцьцё ставілася да зьнішчэньня беларускай мовы, як мінімум, па-ігнаранцку (http://nashaziamlia.org/2007/08/17/856/http://nashaziamlia.org/2009/08/20/2637/ ; http://nashaziamlia.org/2011/02/02/3979/), каб заняць першую пазіцыю ў такім ганаровым сьпісе? Што, толькі з-за таго, што яна нейкая там намінантка?

А што робяць у сьпісе праваднікі польскага імперыялізму – усе гэтыя “польска-крэсы”, “польска-карты”, “польска-касьцёлы”, “арміі-краёвы” ды іншыя “дэфензівы” – такія, як Гавін, Пачобут, Борыс?! Гэтыя людзі (асабліва Борыс!) на пару зь цяперскімі ўладамі даўно займаюцца на нашых заходніх землях паступовай заменай беларусаў-літвінаў на “крэсовых палякаў” (на першым этапе…). Чаму ж яны апынуліся ў сьпісе? З-за таго, што дапамагаюць камусьці атрымліваць заходнія гранты?..

Зьяўленьне ўсіх пералічаных вышэй асоб сярод іншых падпісантаў – гэта тыповая сітуацыя лыжкі дзёгцю ў бочцы мёду – поўная дыскрэдытацыя зыходна добрай справы. Ці вы, ініцыятары, лічыце, што склалі нейкі зварот “да грамадзянскай супольнасьці Беларусі”, сабралі нейкія подпісы, і гэта ўжо ёсьць справа?…

Па-другое, скажыце, спадары-ініцыятары, а што, акрамя вас больш ніхто не змагаўся за стварэньне Нацыянальнага ўніверсітэта ці за Вышэйшую адукацыю ў Беларусі на беларускай мове? (хаця б тыя ж Баршчэўскі (http://nashaziamlia.org/2007/12/22/1097/),  Астроўскі (http://nashaziamlia.org/2015/05/24/7541/ ; http://nashaziamlia.org/2014/11/18/7468/ ; http://nashaziamlia.org/2008/09/07/1525/ ) ці Трусаў — http://nashaziamlia.org/2007/01/18/511/). Вы, што, ня ведаеце, што ў цяперашняй Беларусі дзясяткі выкладчыкаў выкінутыя з універсітэтаў за тое, што выкладалі па-беларуску? Вы лічыце, што заклік “прыступіць да неадкладных практычных захадаў дзеля стварэньня эфектыўнага канкурэнтназдольнага Нацыянальнага ўніверсітэта, у якім беларускасць будзе стратэгічным выбарам” – гэта толькі вашае ідэйнае вынаходніцтва?

Мы не сумняемся, што вы гэта ўсё ведалі. Тады чаму сярод падпісантаў няма прозьвішчаў Трусава, Баршчэўскага, іншых выгнаных выкладчыкаў ВНУ? Чаму да Астроўскага ніхто не зьвярнўся?.. Няўжо вы, ініцыятары заявы, не падазравалі, што падобнае ігнаранцкае стаўленьне да такіх людзей яшчэ больш дыскрэдытуе вашую ініцыятыву?

А, мо, вы сапраўдную справу і не зьбіраліся рабіць?!  Так, пракукарэкалі перад узыходам Сонца і ўсё…

Вельмі падобна на тое. І ў які ўжо раз…

3.

Але і гэта яшчэ ня ўсё. Бо справа мела перадгістрыю і павучальны працяг.

Як вядома, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) быў утвораны ў 1992 годзе ў Менску. У 2005-м пераехаў у Летуву. З моманту стварэньня ЕГУ і да 2014 году яго рэктарам быў прызначаны заходнікамі (!) расеец Анатоль Міхайлаў (на фота ўверсе другі зьлева). Ва ўніверсітэце адразу пачала выкладацца юдаіка, затое беларусістыкі не было шмат гадоў. У цэлым атмасьфера ва ўніверсітэце пры Міхайлаве была на мяжы беларусафобскай. Мы ў рэдакцыі гэта ведаем як непасрэдна ад сьведак, так і з адкрытых сеціўных крыніц (http://nashaziamlia.org/2007/08/09/841/ ; http://nashaziamlia.org/2008/05/04/1336/).

Калі Міхайлава пасьля шматлікіх скандалаў і пратэстаў з боку выкладчыкаў ды студэнтаў нарэшце зьнялі з рэктароў (пасьля 22 гадоў такой палітыкі; заходнікі вымушаныя былі перавесьці яго на адмыслова прыдуманую для яго пасаду “прэзідэнта ЕГУ” – каштоўны кадр!), у кароткім лісьце прэтэндэнтаў, якія ішлі яму на замену, зьявілася пара значна больш прыстойных, дэмакратычных і прабеларускі арыентаваных асобаў (Мілінкевічhttp://nn.by/?c=ar&i=141683 — і асабліва Краўцэвіч; апошняга падтрымала нават Рада беларускай інтэлігенцыі — http://novychas.info/hramadstva/rada_bielaruskaj_intelihiency1/). 

Апазіцыя 2.2 

Зьявілася надзея!… Аднак у красавіку 2015 г. “сход заснавальнікаў ЕГУ” (чытай, заходнікі) прызначыў новым рэктарам… Дэвіда Поліка (http://nn.by/?c=ar&i=147154) — амерыканца, які ня мае нічога беларускага ні ў паходжаньні, ні ў сьветаглядзе, затое таксама ўжо пасьпеў (гл. заяву) адзначыцца ўдзелам у рэпрэсіях супраць іншадумцаў, кампраметацыяй дэмакратычных універсітэцкіх прынцыпаў.

Вось так “дэмакратычны Захад” у чарговы раз напляваў на нашу вялікую бяду, на меркаваньне прадстаўнікоў нацыянальнай эліты, на аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу! (а мы пра гэта даўно кажам!)  Такія ж беларусафобы, як і цяперцы, якім Нацыянальны ўніверсітэт таксама не патрэбны (http://nn.by/?c=ar&i=150754).

Адзіная карысьць: яшчэ ў некаторых людзей адкрыліся вочы і… зьявілася заява.

(Наступныя піяраўскія акцыі ды чарговыя няўклюдныя, беларусафобскія апраўданьні з боку новага кіраўніцтва ЕГУ — http://nn.by/?c=ar&i=149047; http://nn.by/?c=ar&i=149200 — можна цалкам ігнараваць, бо ўсім зразумела, што яны нічога ня значаць)

І апошняе: ясна, што заявамі Нацыянальны ўніверсітэт ня зробіш, але ці варта лічыць нядаўнюю ініцыятыву Мілінкевіча (гл. тут: http://nn.by/?c=ar&i=149630) першым практычным крокам у патрэбным кірунку, мы пакуль адказаць ня можам.  

Пажывем — пабачым, час пакажа.

 

Каментары (7)

  1. Павел Біч:

    Мае погляды, думаю, Рэдакцыя добра ведае. Я увесь час прызываю Рэдакцыю задумацца — а чаму беларусафобы дзейнічаюць так нахабна. Мой адказ — таму што яны цудоўна ведаюць што патрыёты-нацыяналісты не маюць падтрымкі ў народзе. Той падтрымкі якая ёсць ва усіх народаў пачынаючы ад эстонцаў і канчаючы чукчамі. Нацыянальнае забіваецца ў нашым народзе з самага маленства, калі ён даведаецца што ён ёсць маленькі беленькі рускі (беларусік) і ў першыню бачыць мапу на якой яго радзіма побач з велізарнай Расеяй — ў якой жівуць не беленькіе рускіе а проста (чыстые) рускіе — выглядае маленькім лапікам. Потым гэта замацоўваецца партрэтамі пушкіных. лермантавых. талстых і дастаеўскіх міма якіх яны бегаюць ў калідорах школы, потым купаламі-цібулінамі рускіх царквоў і г .д. і г.д.
    Народ (рабацягі) ставіцца да назвы сваёй нацыі значна сурьёзней чым інтэлігенцыя. Ён верыць што ў назве нацыі выражена сутнасць народа і калі корень ў назве народа “рус”. то яго сутнасць руская. Вось чаму уся наша краіна застаўлена бігбордамі !Я-беларусь”, а нацыянальная культура і мова знішчаецца (ці прынамсі не абараняецца уладамі). Студенты ў ВНУ па свайму развіццю (на першых курсах) тыя ж рабацягі. Яны скурай адчуваюць ганебнасць назвы “белый рускі”, але бачаць толькі адно выйсце — як мага хутчэй уцячы з гэтай краіны і стаць кім хочашь толькі не белым рускім. Ў такіх умовах пераутварыць ЕГУ ў рассаднік беларусафобіі не уяўляе вялікіх цяжкасцяў Што мы і назіраем. Выкрыцце беларусафобаў ў спіске складзеным Рэдакцыяй не зменіць сітуацыі. Большасць людзей проста яго не убачыць. Вы змагаецеся са следствам, а трэба змагацца з прычынай.

    • Рэдакцыя:

      П.Біч: “(Беларускія) патрыёты-нацыяналісты не маюць падтрымкі ў (сваім) народзе”.

      А рускія патрыёты-нацыяналісты маюць падтрымку ў сваім?
      Ці рускія — гэта значыць “паўночныя кітайцы”?

  2. Я ў свой час неаднаразова быў у Вільні ў ЭГУ. Прывозіў свае кнігі й праграмы па курсах “Палітычная геаграфія Эўропы”, “Эўрапейскія геапалітыкі” і “Цывілізацыя Эўропы”, нават аддаў у бібліятэку. Ды сэнсу з гэтага. Быў на сустрэчы з Міхайлавым і набліжанымі. Хведар Нюнька зь Вільні кожную суботу праводзіў у ЭГУ беларусістычныя мерапрыемствы, а намесьнік рэктара на іх не завітываў. Адказаў, што на выходныя зьяжджае ў Менск да сям’і.
    Праблема, што ў нашага народа няма ніводнае ВНУ якая б адпавядала зьместу назваў “Беларускі” і “Нацыянальны”. Мы ў гэтым сэнсе — чукчы або нгансаны Эўропы.
    А чаму б не адкрыць інтэрнэтны сайт віртуальнага Беларускага Нацыянальнага Ўніверсытэту? Усе б жадаючыя публікавалі свае навуковыя й педагагічныя працы, а, найперш, падручнікі па розным навукам.
    Сумна, але…

  3. Павел Біч:

    Вялікай перашкодай для прасвятлення нашай эліты ёсць яе шызоідная пагружонасць ў гісторыю, ў царства памерлых, відаць думаючы што пакуль челавек жывы ён можа быць дурнем, а як памрэ, так толькі мудрым. Нелюбімые Рэдакцыяй постмодерністы (ліберасты па іх тэрміналогіі) кажуць так.
    Настоящее — понятие философии постмодернизма, в содержании которого осуществляется переосмысление этого термина в контексте поворота от сугубо временной его интерпретации к его трактовке в качестве единственной реальности бытия, различные конфигурации постижения которой являются лишь проекции прошлого и будущего. Так по оценке Ж.Делёза, “только настоящее существует во времени… всякое будущее и прошлое таковы лишь в отношению к определённому настоящему. Всегда есть более обширное настоящее, вбирающее в себя прошлое и будущее”. исключительно настоящее, понятое как всеохватывающая тотальность данного нам бытия, характеризуется все полнотой материальной событийности: “настоящее это всё; прошлое и будущее указывает только на относительную разницу между двумя настоящими”.
    А што назіраецца у нас? Адзін дурань выкапае ў яме анучу з кіріліцей, бяжыць і крычыць “глядзіце мы славяне”. Іншы дурань знойдзе гаршок з руніческімі царапінамі. бяжыць крычыць “мы радня ірланцам”. Той сьездець ў Галандыю пакапаецца там ў архівах і знойдзе пра нас “вайсрутэнія”, і бяжыць дурань і крычыць “заходнікам можна верыць, яна нейтральные, мы Белая Русь”. А тое што так нас назваў нейкі валацуга немец які пабываў на Русі (ў Украіне) зауважыў што мы з украінцамі размаўляем на адной мове, вырышаў нас так адрозніць ад Украіны і давер яму той самы як і анучы з суседней ямы, гэта ужо не бярэцца пад увагу. І вось такой хернёй у нас завалены усе крамы і яе чытае наша эліта і не можа вызначыцца ці мы Русь. ці мы Літва.
    А трэба зыходзіць толькі з патрабаванняў часу, не шукаць абсалютных істін якіх няма ў прыродзе. Цяпер нам трэба абараніцца ад Расеі і таму усе што нас з ёй збліжае варта засунць ў дальнюю шуфлятку. а тое чым мы ад іх адрозніваемся выташчыць і палажыць на стол. Гэта прагматызм. Не зразумеем гэтага загінем.

  4. Павел Біч:

    Вось тыповая памылкм усіх метафізікаў — яны любяць вялікія абагульнення і экстрапаляцыі, шукаюць прыклады для пацвярджэння сваіх разумовых пабудоў і г.д. Пан Астроўскі у меня запытаў — а рускіе нацыяналісты маюць падтрымку у сваім народзе?. Цяпер маюць да яшчэ якую! 80 адсоткаў падтрымліваюць Пуціна. Так нараджаецца нацыя. Ведзь раньше нацыяналістамі ў Расеі былі толькі інтэлегенцікі. Іншая справа што ён у іх атрымаўся вельмі агресіўным. Вось і прааналізуйце пан Астроўскі на чым рускіе пабудавалі свой нацыяналізм. На чым будуецца нацыя ва Украіне?

    • Рэдакцыя:

      Пуцін:
      1 — расейскі імперыяліст, цяперашні фармальны галава расейскай імперыякратыі. І Расею ён “аб’ядноўвае” на прынцыпах расейскага імперыялізму ды шавінізму, а ня рускага нацыяналізму;
      2 — расейскі АНТЫнацыяналіст. Адкройце Ютуб і паслухайце меркаваньне рускага нацыяналіста Барысы Міронава пра Пуціна.

  5. Павел Біч:

    Адносіны асобы-грамадзяніна і яго краіны можна ахарактэрызаваць настіупным шэрагам: 1- сільная ненавісць да лада жыццясвайго народа да яго дзяржаўнага лада; ў выпадку вайны такая асоба пераходзіць на бок праціўніка; улады такіх асоб знішчаюць ці маральна. ці фізічна; атаман Красноў, Власаў; 2- раўнадушша ў мірны час, ў час вайны пры сустрэчы з Іншым можа праснуцца патрыятызм; большасць людзей на Свеце; 3- патрыятызм, сустракаецца ў людзей связанных з уладай, і дзеячоў культуры; 4 — нацыяналізм -.сільная любоў да свайго народа, ці дзяржаўнага лада. сустракаецца у дюдзей улады і дзеячоў культуры; 5 — шавінізм — ненавісць да людзей іншай нацыі, сустракаецца сярод дзеячоў культуры,. але часова пры адпаведнай апрацоўкі можа запанаваць сярод шэраговых грамядзянаў; цяпер ў Расеі, існаваў ў нацысткай Нямеччыны; 6 — нацызм. дазваляе убіваць Іншых для высокіх мэтаў прыдуманых культурнымі дзеячамі; сустракаецца ужо ў Расеі.
    Гэта самае першае што прыходзіць ў галаву. А пан Астроўскі хоча адрозніваць дрэнных нацыяналістаў ад добрых. Ён впіхвае адносіны асобы з яго краінай ў нейкіе маральные нормы. Гэткі падыход распаўсюджаны быў сярод вернікаў ў Бога ў Сярэдневеччы.

Пакінуць каментар

*

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы