Віталь Хромаў, Барыс Керзач
Аказваецца, непасрэднай прычынай буханьня быў салют.
Салют – значыць сьвята.
Сьвята – значыць некалі 3 ліпеня адбылося нешта гістарычнае са знакам +.
Засталося высьвятліць ШТО і ДЛЯ КАГО.
nashaziamlia.org
Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.
Віталь Хромаў, Барыс Керзач
Аказваецца, непасрэднай прычынай буханьня быў салют.
Салют – значыць сьвята.
Сьвята – значыць некалі 3 ліпеня адбылося нешта гістарычнае са знакам +.
Засталося высьвятліць ШТО і ДЛЯ КАГО.
Алесь Астроўскі
Алесь Астроўскі
Зь Лявонам Баршчэўскім я пазнаёміўся, і даволі блізка, у другой палове 1990-х. У нас ёсьць нават сумесная кніга: «Палітычная барацьба за незалежнасьць Беларусі ў варунках інфармацыйнага таталітарызму і каляніялізму. – Гародня, Менск, Магілёў. – 1998. – 201 с.». Нядаўна сп-р Лявон даў інтэрвю «Свабодзе», большасьць палажэньняў якога (адкрытых і кантэкстных) я падзяляю. Але ёсьць і спрэчныя. Паколькі наш сайт ідэалагічны – менавіта тое, што спрэчнае, і ёсьць для нас самым цікавым і важным. Пры гэтым ня варта думаць, што маё стаўленьне да сп-ра Лявона неяк пагоршылася. Лічыў і, хутчэй за ўсё, буду лічыць яго чалавекам, які зрабіў і робіць вельмі шмат добрага для нашага народу.
Рэдакцыя.
40 дзён галоўным кірункам нашай працы было прадстаўленьне матэрыялаў па тэме: “Рэлігійная сітуацыя ў Беларусі й аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу”. Пара падводзіць вынікі й вызначацца.
Сярод значных фігур беларускай апазіцыі сябрам рэдакцыі вядомы, у тым ліку асабіста, два чалавекі, стаўленьне да якіх у нас, мякка кажучы, неадназначнае. З аднаго боку гэта людзі, якія з’яўляюцца несумніўнымі беларускімі патрыётамі й інтэлектуаламі, а з другога боку ў іх такія характары, што… “зварыць зь імі агульную кашу” практычна немагчыма. Гэтыя людзі – Зянон Пазьняк і Вячаслаў Сіўчык. Нягледзячы на дадзеную супярэчнасьць, рэдакцыя сайта будзе распаўсюджваць матэрыялы, створаныя і гэтымі асобамі, у такой ступені, у якой яны будуць спрыяць зьдзяйсьненьню АБ’ЕКТЫЎНЫХ ІНТАРЭСАЎ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ. Асабліва гэта будзе адбывацца тады, калі іх пазіцыя супадае з прынцыповымі поглядамі сябраў рэдакцыі амаль што абсалютна.
Рэдакцыя.
19 кастрычніка 2005 г. на радыё “Свабада” прагучала інтэрвю, якое карэспандэнтка Валянціна Аксак узяла ў дасьледчыка гісторыі беларускага рэлігійнага руху Юрыя Гарбінскага. Сп-р Юрый стаў складальнікам тому духоўнай і творчай спадчыны актыўнага дзеяча беларускае эміграцыі сьвятара Мікалая Лапіцкага. Падрыхтаваная Гарбінскім кніга “Мікалай Лапіцкі. У служэньні Богу і Беларусі” нядаўна выйшла ў сэрыі “Гісторыя беларускага рэлігійнага жыцьця”, запачаткаванай Беларускім Інстытутам Навукі і Мастацтва ў Нью-Ёрку супольна з Інстытутам славістыкі Польскай Акадэміі навук.
Рэдакцыя.
Гэтым артыкулам Уладзіміра Мароза – на час правядзеньня канферэнцыі сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза беларускіх кінематаграфістаў, адказнага сакратара часопіса „Бярозка” (Мінск) – мы завяршаем прэзентацыю матэрыялаў раздзела «Багацце рэлігійнай разнастайнасці» матэрыялаў канферэнцыі «БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ» (Гародня, 18-19 красавіка 1999 г.).
Рэдакцыя.
(паводле артыкула В.С.Цітова, узятага з “ЭТНАГРАФІЯ БЕЛАРУСІ”, ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ. – Мн., «Бел.савец.энцыклапедыя» імя П.Броўкі. – 1989 г.)
Этнічная тэрыторыя – тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа (этнасу), з якой цесна звязаны яго этнагенэз і этнічная гісторыя. Вызначаецца ўстойлівасцю на працягу многіх стагоддзяў. Уласцівае кожнай этнічнай тэрыторыі геаграфічнае асяроддзе – гэта не толькі сфера пражывання, але і жыццёвая аснова, што абумоўлівае спецыфіку гаспадарчых заняткаў і вытворчай культуры, арганічна ўваходзіць у паўсядзённы побыт, жывіць канкрэтнымі вобразамі духоўныя скарбы народа, яго мову і фальклор. У працэсе жыццядзейнасці чалавек мяняе аблічча акаляючага прыроднага асяроддзя, надаючы яму характар культурнага ландшафту, а родны край (бацькаўшчына) становіцца для яго, як і для народа ў цэлым, гістарычнай спадчынай.
Гэтым тэкстам Анатоля Астапенкі мы працягваем прэзентацыю раздзела «Багацце рэлігійнай разнастайнасці» матэрыялаў канферэнцыі «БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ» (Гародня, 18-19 красавіка 1999 г.).
Рэдакцыя.
Барыс Керзач
Спачатку прадстаўлю дакументальныя матэрыялы пра тое, як некаторыя прадстаўнікі нашай рэдакцыі яшчэ з 2000-га году ўгаворвалі лідараў «аб’яднанай апазіцыі» заняцца фармуляваньнем і абаснаваньнем ПРАГРАМНАГА ВОБРАЗУ БУДУЧАЙ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ, і пра тое, якія гэта дало вынікі. Для пачатку прапануем самастойна супаставіць прыведзеныя ніжэй факты.
Прадстаўляем апошні артыкул з філасофскай часткі матэрыялаў канферэнцыі «БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ» (Гародня, 18-19 красавіка 1999 г.). Яго аўтар – Зьміцер Абразцоў – у 1990-я быў інжынерам-металургам завода «Зеніт» у горадзе Вілейка (Менская вобл.).
Рэдакцыя.
Рэдакцыя.
Адзначана чарговае 1-травеньскае «сьвята» – сьвята «міру, працы, вясны і міжнароднай салідарнасьці працоўных». Зноў начальства (яно ж: бюракраты, чынушы, начальнікі, наменклатура) зганяла на плошчы для масоўкі каго магло – у асноўным, найбольш залежных студэнтаў і школьнікаў, каб пастаяўшы па-над людскім натоўпам і выставіўшы перад мікрафонамі прызначаных асоб, выслухаць заранёў падрыхтаваныя славаслоўі ў свой адрас…
(тры публікацыі, разьмешчаны ніжэй)
Рэдакцыя.
Далей »
Частка 8. Рэальная альтэрнатыва – у стваральнай дзейнасці сапраўдных беларускіх суб’ектаў.
Далей »