nashaziamlia.org
Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.
Аляксей Саламонаў, Мікалай Бандарук.
Аляксей Саламонаў, Мікалай Бандарук.
Прыступаем да выстаўленьня апошніх артыкулаў раздзела “Праектаваньне будучыні” міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларуская нацыянальная ідэя” (Гродна, 18-19 красавіка 1999 года). Аўтар кароткага артыкула, пададзенага ніжэй, Анатоль Едзіновіч прэзентаваў сябе, як жыхар Менску.
Алесь Астроўскі (артыкул прысьвячаецца Дню аховы навакольнага асяроддзя, які быў учора)
1.
Апошнім часам у беларускай частцы сеціва шмат пішуць пра наўмыснае разбурэньне гістарычнай часткі Гародні (гл., напрыклад, сайт, пра які мы інфармавалі і раней harodnia.com). Па адной з найбольш абгрунтаваных версій, расейскія “браткі” (дарэчы, па шэрагу прыкмет – перадавы атрад расейскай імперыякратыі), каб легалізаваць свае крымінальныя “бабкі”, вырашылі прыкупіць сабе цэлы квартал у цэнтры нашага гораду, дзе яны плануюць пабудаваць катэджы ды офісы, а ўсё іншае – сьцерці з твару зямлі і часу. Між тым, гэта гектары тэрыторыі й дзесяткі прыватных дамоў у даволі прыстойным стане, а таксама сады, гароды, якія ўсе разам ставараюць непаўторную архітэктурную, гістарычную, культурную атмасьферу Гародні (для тых, хто ведае наш горад – найбольшая пагроза навісла над цэлым кварталам паміж вуліцамі Горкага, Астроўскага, Міцкевіча).
31 студзеня на сайце радыё Свабода адбылася онлайн канфэрэнцыя са Станіславам Гусакам. Ён нарадзіўся у 1949 годзе ва Украіне, але скончыў Беларускі дзяржаўны палітэхнічны інстытут, інжынэр-цеплаэнэргетык. Адзін з аўтараў ідэі Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару (БЧНК), якая была агучаная ў 1993 годзе Беларускім Народным Фронтам, аднак адрынутая ўрадам Кебіча. У пачатку 1990-х гадоў С. Гусак уваходзіў у склад Ценявога кабінэту Апазыцыі БНФ у ВС 12-га скліканьня. З’яўляецца сябрам Сойму партыі БНФ. Падаем яго інтэрвю ў скароце.
Рэдакцыя.
Генадзь Бураўкін – паэт і грамадзкі дзеяч, былы прадстаўнік Беларусі ў ААН (удзельнік праграмы радыё “Свабода” “У што я веру”)
Я веру ў няспыннасьць жыцьця, у тое, што ніякія фюрэры і “бацькі народаў”, пры ўсёй іхняй харызматычнасьці, хітрасьці і подласьці ня змогуць павярнуць гісторыю назад. Пакалечыць, затрымаць яе разьвіцьцё – могуць; абдурыць і падначаліць сабе даверлівых людзей – могуць; але вярнуць чалавецтва ў каменны век, адвучыць яго ад дасягненьняў прагрэсу, выдраць зь мільёнаў душ зялёныя парасткі справядлівасьці і дабрыні ня ўдасца і ім, бязьлітасным і помсьлівым, нахабным і самаўпэўненым.
Рэдакцыя (паводле kavkazcenter.com/russ)
Кіеўская арганізацыя таварыства “Мемарыял” паведаміла ўчора, што ва украінскай сталіцы адкрыўся “Музей савецкай акупацыі”. Ён адкрыты на базе музейнай экспазіцыі гэтага таварыства, заснаванай яшчэ ў 2001 годзе, пад назвай “Забыцьцю не падлягае: хроніка камуністычнай інквізіцыі”. Рашэньне пра стварэньне музею было прынята па прапанове сябраў таварыства “Мемарыял”, яго кіраўніцтву даручана зьдзейсьніць рэгістрацыю музея ў адпаведнасьці з законам аб “музейнай справе”.
12 гадоў таму, 14 траўня 1995 году, быў праведзены рэфэрэндум, на які выносіліся пытаньні аб скасаваньні бел-чырвона-белага сьцяга і герба “Пагоня” ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, адмене статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, а таксама аб эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт.
Далей »
З нагоды 12-й гадавіны галадоўкі і зьбіцьця дэмакратычных дэпутатаў Вярхоўнага Савету 12 скліканьня (тады яны пратэставалі найперш супраць скасаваньня нацыянальных сімвалаў і беларускай мовы як дзяржаўных) у многіх зь іх на днях бралі інтэрвю (у прыватнасьці, радыё “Свабода”). Некаторыя думкі былых дэпутатаў падаліся нам карыснымі для больш поўнага аналізу абраных намі тэм. У прыватнасьці, гэта датычыць адказу Сяргея Антончыка на пытаньне Вольгі Караткевіч пра карупцыю ў шэрагах цяперцаў і адказу Зянона Пазьняка на пытаньне Сяргея Навумчыка пра значэньне беларускай мовы й іншых нацыянальных каштоўнасьцяў для станаўленьня дэмакратыі ў Беларусі (дарэчы, пра спробы адмаўляць апошняе, якія пачаліся нядаўна, мы паведамлялі, напрыклад, тут https://nashaziamlia.org/2007/03/06/561).
Рэдакцыя.
Алесь Астроўскі
З нагоды наступленьня другога году працы нашай рэдакцыі (які пачаўся з пачаткам красавіка) хочацца выставіць у сеціве нейкі яскравы, каляровы матэрыял. У сувязі з гэтым вырашана прадэманстраваць на прыкладзе кубіка Рубіка, нібы на своеасаблівай мадэлі, пэўныя заканамернасьці арганізацыі грамадскага жыцьця, якія, нягледзячы на штодзённае сутыкненьне зь імі, могуць уцякаць з-пад нашай увагі.
Барыс Керзач
1.
24 сакавіка 2002 году ў эфіры радыё “Свабода” ў рубрыцы “Вострая Брама” пад аўтарствам Сяргея Дубаўца прагучала перадача пад назовам: “Ці адказныя беларусы за галакост?” (у інтэрнэце гэты тэкст зьявіўся 26 сакавіка 2002 г.). Асабіста для мяне і гэтае пытаньне, і гэтая перадача мелі пераломна-сьветагляднае значэньне. Да таго (усяго 5 гадоў таму!) я быў чалавекам даволі абыякавым да габрэйскай тэмы, лічыў габрэйскі народ у прынцыпе такім жа пакутнікам агульналюдскай гісторыі, як і свой – беларускі. Але з-за дадзенай падзеі для мяне вельмі выразна выпнулася, што ёсьць тыя, для каго баланс выглядае інакш. Яны жадаюць, каб самым шматпакутным на Зямлі (і бесканкурэнцыйна! на ўсіх іншых, ад індэйцаў да чачэнцаў – напляваць!) усе лічылі менавіта габрэйскі народ. У адпаведнасьці з гэтым сваім жаданьнем сіяністы вядуць заўзятую інфармацыйную вайну. Цяпер і для мяне стала відавочна, што сіянізм – зьява рэальная, і што ён сам сабой у нашай рэчаіснасьці не рассмокчацца.
З гэтай нагоды падаем Зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы да беларускага народу.
Рэдакцыя.
Аркадзь Блінкоўскі
Табл.1. Нацыянальны склад працаўнікоў дзяржаўных устаноў Беларусі ў 1929 годзе ( %%).
Праблема беларускага нацыянальнага адраджэння, стварэння ўмоваў для паўнавартаснага развіцця нацыі на працягу ХХ ст. вырашалася і вырашаецца ва ўмовах жорсткага супрацьдзеяння імперскіх і вялікадзяржаўных сіл Расіі і СССР, а таксама значнай часткі расійскага і дэнацыяналізаванага насельніцтва Беларусі з ярка выражанай “постсавецкай” ментальнасцю. Аб гэтым яскрава сведчаць вынікі рэферэндумаў, ініцыяваных прэзідэнтам РБ у траўні 1995 і лістападзе 1996 гг., што адначасова раскрывае антынацыянальны характар дзяржаўнай улады сённяшняга дня ў Беларусі.
Станіслаў Урбановіч
Відавочным і бясспрэчным сведчанням вельмі працяглага самараспаду вялікай еўраазіяцкай імперыі – Расіі, такім як беззваротны адыход Фінляндыі (Суомі), самастойнасць Польшчы, самастойнасць дзяржаваў Прыбалтыкі, у метраполіі не было ў свой час нададзена належнага значэння. І як вынік – не было і няма адэкватных прагматычных дзеянняў кіраўнічага цэнтру з метраполіі. Замест іх з дапамогай гвалту праводзіўся ўзмоцнены ціск метраполіі на тубыльцаў. Так, была “па просьбе працоўных” ліквідавана Беларуская Народная Рэспубліка, а пасля 17 верасня 1939 г. (пры так званым “паўторным вызваленні”) цэлыя цягнікі спецзавербаваных з Расіі ехалі на “новыя” заходнія землі пад выглядам супрацоўнікаў вельмі высокай кваліфікацыі. У сустрэчным кірунку рухаліся цягнікі з дэпартаванымі “ворагамі народу” і іншымі “шкоднікамі”.
Юры Корыкаў
Э.Сміт у сваёй кнізе “Нацыяналізм у 20-м стагоддзі” піша, што нацыяналізм, а гэта значыць увасабленне нацыянальнай ідэі, мае чатыры складнікі: тэрыторыя, на якой жыве народ, культура гэтага народу, дзяржава і, нарэшце, нацыянальная салідарнасць усіх грамадскіх аб’яднанняў.
Аляксандр Заранок
Трансфармацыя каланіяльна-камуністычнай краіны ў народную (нацыянальную) прававую дэмакратычную дзяржаву – складаны і працяглы працэс. Ён патрабуе шмат намаганняў, настойлівасці і цярплівасці ад беларускага народу. Дэкаланізацыя павінна ахапіць усе сферы грамадства і палітычнага жыцця і доўжыцца некалькі гадоў.
Людміла Курловіч
Сустракаюцца юнак і дзяўчына, кахаюць адзін аднаго. Яны ствараюць сям’ю, часта супраць волі бацькоў. Маладым здаецца, што іх ніхто не разумее, а яны згодны ісці побач цэлае жыццё. Але праходзіць тры месяцы, год, два, і сям’я распадаецца, і нават тады, калі ў ёй з’явіліся дзеці. Чаму? Адказ у большасці выпадкаў: ”Не зышліся характарамі”. Але гэты адказ уключае шмат прычын. Сярод гэтых прычын у Беларусі важнае месца займае жыллёвая праблема, уладкаванне на працу, праблема матэрыяльнага забеспячэння сям’і, канфліктныя ўзаемадачыненні паміж маладымі і бацькамі, алкагалізм. У рэдкіх выпадках сям’я можа існаваць без дапамогі бацькоў.