Галіна Арцёменка

Мы ўсе з вамі чытаем адну і тую ж інфармацыю, напісаную аднымі і тымі ж літарамі, але чамусці мы разумеем гэтую інфармацыю па-рознаму. І нараджаецца ў кожнага свой пунк гледжаньня. Якія б у нас ні складаліся ўражанні, змест інфармацыі адзін. Чаму ўзнікаюць разнагалоссі на адно і тое ж? Проста ў кожнага свая мэта на выкарыстанне гэтай інфармацыі, таму сапрадная сутнасць часта адыходзіць на другі план. Мая мэта толька адна – праўда пра беларусаў. І гэтую праўду павінны сказаць самі беларусы.
На грунце ўсіх фактаў, узгаданых у папярэдніх частках дадзенага матэрыяла, лічым неабходным зьвярнуць увагу на тры грамадска-палітычныя зьявы нашай беларускай рэчаіснасьці, якія праявіліся і падаюцца нам найбольш істотнымі. Гэта: працяг тэндэнцыі дэградацыі БНФ (першая зьява); узаемныя разьлікі на падтрымку ў пары Пазьняк-Баршчэўскі (другая); палітычная персьпектыва і сапраўдны механізм аб’яднаньня вакол Мілінкевіча ў новым блоку “нацыянальна-патрыятычных сіл” (трэцяя). Паспрабуем ня толькі прааналізаваць іх, а і зрабіць свае прагнозы, на грунце якіх даць парады сапраўдным беларускім патрыётам.
У сувязі з чарговым (ХІІ-м) зьездам Партыі БНФ ва ўсёй г.зв. “беларускай апазіцыі” адбыліся, і несумніўна будуць мець працяг, тыктанічныя зрухі. Думаем, чытачам нашага сайта вядомыя асноўныя факты зьездаўскіх падзей. Аднак мы лічым неабходным дадаткова зафіксаваць іх на нашым сайце і пракаментаваць. Зьвяртаем увагу, з усіх беларускіх СМІ тое, што адбылося, было спрагназавана толькі намі (гл. http://nashaziamlia.org/2009/07/09/2417). Мы гэта нагадваем для таго, каб нашы чытачы і далей параўноўвалі нашу аналітыку з аналітыкай іншых прафінансаваных (“Захадам”), у адрозьненьне ад нас, беларускіх рэсурсаў, і прыходзілі да высновы: грошы ня ёсьць адпаведнік аб’ектыўнасьці. Хутчэй наадварот. Мы гэта шмат разоў даводзілі, паказалі й на гэты раз. На пачатак працытуем, пра што мы папярэджвалі “старых БНФаўцаў” за два месяцы да зьезда, калі яны яшчэ на многае маглі паўплываць:
Грамадзянін Лукашэнка А.Р.
У свой час Зьвяз Беларусаў Нямеччыны (ЗБН) зьвярнуўся, у т.л. і праз наш сайт, з заклікам да беларускага народу пратэставаць супраць запланаваных расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў на тэрыторыі Беларусі (nashaziamlia.org/2009/06/10/2324). Пазьней да
Сёньня гадавіна славутай Аршанскай бітвы. Віншуем усіх наведвальнікаў сайта са сьвятам! 8 верасьня 1514 года нашы продкі перамаглі ў Аршанскай бітве – адной з найбуйнейшых у сярэднявечнай Еўропе. Дата 8 верасьня сімвалізуе ў беларусаў імкненьне да свабоды і незалежнасьці – такой, да якой імкнуліся беларускія ваяры ў далёкім 1514 годзе, калі пад Оршай войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваньнем праваслаўнага гетмана Канстанціна Астрожскага (гл. малюнак) нанесла сакрушальную паразу маскоўскім захопнікам.
У дадатак да папярэдняга артыкула мы вырашылі падаць і абмеркаваць на нашым сайце “Антыкрызісную праграму АДС”, папярэдне пераклаўшы яе на нармальную мову (узята адсюль:
Партыя АГП заўсёды была за любую прыватызацыю ў РБ, абы хуткую. Адсюль бачна, што АГП – той палітычны інструман-патэнцыял, які наўмысна створаны пэўнымі заходнімі коламі, каб забясьпечыць у Беларусі у спрыяльны момант алігархічную прыхватызацыю на карысьць новых соцыяпаразітных сіл. Тым цікавей прасачыць за наступствамі, да якіх ужо прывёў падобны спосаб “прыватызацыі” ў іншых краінах. Пададзены ніжэй матэрыял – гэта фрагмент працы расейскіх навукоўцаў (Уладзіслава Іназемцава і Мікіты Крычеўскага), якія паказалі згубнасьць для іх краіны алігархічнай прыватызацыі. Падаем гэты матэрыял, каб у чарговы раз папярэдзіць беларусаў і не дапусьціць паўтарэньня аналагічных падзей у нас.
Гэты матэрыял мы вырашылі выставіць як
Сёньня, 1 верасьня 2009 г., у Дзень Ведаў, мы мусім працягваць жыць 16-год у нашай роднай Беларусі ва ўмовах беларусафобскай дыктатуры. І мы па-ранейшаму маем жахлівую сітуацыю: нашы беларускія дзеткі на іх уласнай зямлі ў абсалютнай большасьці вымушаны зноў пачынаць вучыцца на… імперска-акупацыйнай мове. Рэдкасная па сваім глыбінным сатанізьме зьява. У дадатак напярэдадні 1 верасьня прыйшло чарговае сумнае паведамленьне: у Беларусі яшчэ два буйных горада – Магілёў і Бабруйск – цалкам, пад нуль, страцілі школьнае беларускамоўнае навучаньне (www.svaboda.org/content/article/1811527), далучыўшыся да такіх гарадоў, як і наша Гародня… Гэта поўнасьцю супярэчыць нядаўнім заявам магілёўскага ваяводы 





























































