Рэдакцыя
Учора ў Латвіі адбыўся рэферэндум па пытаньні аб наданьні расейскай мове статусу “другой дзяржаўнай”. Вынікі, якія рэдакцыя мае на цяперашні час – вечар нядзелі 19 лютага – такія (http://news.mail.ru/politics/8137448/?frommail=1): у мерапрыемстве прынялі ўдзел 70, 73% грамадзян Латвіі (у абсалютных лічбах гэта 1.092.908 чалавек); зь іх за наданьне расейскай мове статусу дзяржаўнай прагаласавала 273.347 чалавек (24,9%), супраць – 821.722 чалавекі (74,8%). Несапраўднымі прызнаныя 3.524 бюлетэні (0,3%). Куды яшчэ падзелася 5,5 тысяч бюлетэняў, рэдакцыі невядома (лічбы ўзятыя адсюль: http://ria.ru/world/20120219/569665313.html; http://www.izvestia.ru/news/515942).








Яшчэ аднім пацьверджаньнем таго, што ў Расеі сапраўды адбываецца вострая барацьба паміж дзвюма галінамі расейскай імперыякратыі, могуць быць нядаўнія загадвакавыя сьмерці двух далёка ня простых людзей. Адзін зь іх — чалавек агульнавядомы. Гэта Ягор Гайдар (гл. першае фота зьлева) — галоўны публічны выканаўца пераходу Расеі ад «камунізму» да капіталізму, які рабіўся ў першай палове 1990-х. Але ня многія ведаюць, што за тры тыдні да сьмерці Гайдара, таксама ў таямнічых абставінах памёр іншы чалавек — нехта Антон Сурыкаў (гл. другое фота). Мы лічым, што сьмерці названых асоб могуць быць зьвязаныя паміж сабой. І гэта — яшчэ адзін доказ таемнай вайны, якая ідзе ў нетрах расейскай імперыякратыі.
Матэрыял гэтай часткі ілюструе фота расьліны-паразіта — амелы (гл. зьлева). Калі яна засяляе пэўнае дрэва – таполю, бярозу, арабіну, яблыню – яна пачынае расьсяляцца па ім і праз пэўны час дрэва гіне.
14 жніўня г.г. беларуская газета “Звязда” падала крытычны артыкул на акцыю польскіх імперыялістаў “Карта паляка”. 17 жніўня на яго адрэагавала папулярнае польскае выданьне “Dziennik” (Дневнік), у якім ёсьць словы, вартыя запамінаньня, сказаныя адказнай асобай – дарадцам прэзідэнта Польшчы. Мы вырашылі падаць на нашым сайце і першы артыкул, і другі (з наступным перакладам), паколькі там утрымліваюцца і цікавыя факты, якія ўзбагачаюць нашы веды па тэме (гаворка пра першы артыкул), і паклёп на беларусаў, якія ў складаных гістарычных умовах спрабуюць адстойваць інтарэсы ўласнага народу. 





























































