nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.6. Дзякуем і запамінаем

Чаму Масква пакуль не зрабіла апошні крок па анэксіі Беларусі (+ дадатак)

28 верасня, 2020 | 19 каментарыяў

Рэдакцыя.

Многія памятаюць, што за паўтара тыдні да таемнай інагурацыі (якая мела месца 23 верасьня г.г. у Менску) Лу-ка сустракаўся з Пуціным у Сочы (гэта было 14 верасьня). Перад паездкай сітуацыя, у якую сам сябе загнаў правіцель РБ пасьля 26 гадоў “царскіх паўнамоцтваў” на нашай зямлі, была крытычна небясьпечнай для лёсу нашага народу. Многія аналітыкі небеспадстаўна меркавалі, што з Сочы Лу-ка вернецца ўжо не прэзідэнтам Беларусі (хай сабе і з канчаткова падарванай легітымнасьцю), а ў якасьці губернатара заходняй правінцыі Расеі. Маўляў, там ён вымушаны будзе падпісаць пагадненьні, якія будуць завяршаць яго ролю “Маўра” ў паўзучым аншлюсе Беларусі расейскай імперыяй. Чакалася падпісаньне найперш двух дакументаў: аб стварэньні “адзіных кіраўнічых органаў Саюзнай дзяржавы” (першы) і аб “адзінай валюце” – натуральна, расейскім рублі (другі). Аднак, як стала вядома пазьней, даныя паперы засталіся непадпісанымі… Больш за тое, Лу-ка вярнуўся з дамовай аб адтэрміноўцы выплаты даўгоў па ранейшых крэдытах на агульную суму каля 1,5 млрд. даляраў.

Далей »

Што сёньня кажа “Захад” пра Беларусь і наш народ

24 верасня, 2020 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя.

Падзеі, якія пачаліся ў Беларусі ў першай дэкадзе жніўня і працягваюцца сёньня, сталі настолькі нечаканым і яркім грамадска-палітычным фактам (і ўжо нават гістарычным), што не маглі не справакаваць, як мы яго называем, “эфект крука ў лесе”. То бок, многія з тых міжнародных структур і адказных асоб, якія іх прадстаўляюць – людзей на вялікіх дзяржаўных пасадах, хто ў іншых абставінах мог бы моўчкі адседзецца ў сваіх офісах, замках, бунгала, сёньня мусяць (!) рабіць адваротнае – публічна выказвацца, даючы свае ацэнкі таму, што адбываецца ў нашай Бацькаўшчыне. За 26 гадоў яны, магчыма, не прысьвяцілі Беларусі й 26 хвілін сваёй увагі, затое ў апошнія дні мусяць аддаваць значна больш. І ў гэты самы момант мы можам пабачыць-пачуць ня толькі сам тэкст іх заяў, а і на грунце таго, што імі было абнародавана, ацаніць тое, чым напраўду “жывуць і дыхаюць” гэтыя людзі, які іх грамадска-палітычны сьветагляд. У гэтым заключаецца істотная дадатковая карысьць (у дадатак да факта саміх выказваньняў) ад пралёта беларускага “крука” над заходнім “лесам”.

Далей »

Нядаўна сьвет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы (частка 1)

26 лютага, 2016 | 12 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Дзень мовы 1Зь Вікіпедыі даведваемся, што гэты Дзень (англ. International Mother Language Day) быў заснаваны ў лістападзе 1999 году на 30-й Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасьці людскай цывілізацыі. Адзначаецца кожны год 21 лютага, пачынаючы з 2000 году. Прычынай увядзеньня гэтага Дню стала тое, што з 6.000 моваў сьвету, кожная зь якіх зьяўляецца ўнікальнай агульналюдскай каштоўнасьцю, прыкладна палова знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэньне аб абвяшчэньні Міжнароднага дню роднай мовы (Рэзалюцыя № Α/RES/56/262) і заклікала дзяржавы-члены ААН ды Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаваньню ўсіх моў народаў сьвету.

Далей »

Недаацэненае інтэрвю

25 снежня, 2010 | 8 каментарыяў

Перад тым, як аналізаваць падзеі вакол 19 сьнежня ў Беларусі, якія мы прапануем называць “Крывавай нядзеляй”, ёсьць неабходнасьць зьвярнуць увагу на некаторыя матэрыялы, якія зьявіліся ў сеціве напярэдадні гэтых падзей. Да такіх матэрыялаў – прычым, недастаткова ацэненых, гледзячы па колькасьці каментароў – на наш погляд, належыць інтэрвю Пола Гоўбла, данае радыё “Свабода” (гл. http://www.svaboda.org/content/article/2251266.html). Адзін загаловак інтэрвю інтрыгуе… Апошнія заявы з боку прадстаўнікоў заходніх краін (гл. два папярэднія матэрыялы), надаюць гэтаму інтэрвю дадатковы сэнсавы кантэкст. Мы падаем трохі падкарэктаваную версію інтэрвю (важнае, на наш погляд, выдзелена тоўстым шрыфтам) і нашыя заўвагі да яго. Але спачатку пра самаго Гоўбла.

Рэдакцыя.

Далей »

Ці мае сэнс дыскусія зьмястоўнага дэмакрата зь цяперашнім замежным дыпламатам

21 снежня, 2009 | 2 каментарыя

Алесь Астроўскі

d0add180d18bd0bad181d0b0d0bd16 сьнежня г.г. на радыё “Свабода” адбылася вялікая онлайн-канфэрэнцыя з амбасадарам Шведскага каралеўства Стэфанам Эрыксанам (поўны тэкст гл. тут: www.svaboda.org/discussion/1/111789). У абвестцы да гэтай канферэнцыі было адзначана, што сп-р Эрыксан нарадзіўся 18.03.1962. Закончыў Стакгольмскую школу эканомікі (спецыялізацыя “міжнародная геаграфія і эканоміка”), год стажаваўся ў Маскоўскім дзяржунівэрсітэце. У 2005 годзе заняў пасаду кіраўніка беларускага аддзелу амбасады Швецыі ў Маскве, ад 2008-га пасол Швецыі ў Беларусі. Апрача роднай шведскай, валодае англійскай, францускай, нямецкай, расейскай і беларускай мовамі. Жанаты, мае трох дзяцей. Перад онлайн-канфэрэнцыяй Эрыксан актыўна запрашаў задаваць самыя розныя пытаньні. Я вырашыў задаць спадару амбасадару сваё пытаньне. Цяпер лічу вартым прааналізаваць яго адказ, як і адказы на некаторыя іншыя пытаньні наведвальнікаў радыё “Свабода”. Але пачну з інтэвю, якое спадар Стэфан даў напярэдадні карэспандэнтам партала TUT.BY (гл. news.tut.by/154808.html).

Далей »

Абдыўся V зьезд Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” (Д пр-п 122)

25 ліпеня, 2009 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

d091d0b0d186d18cd0bad0b0d19ed188d187d18bd0bdd0b0-11

18—19 ліпеня ў Менску ў памяшканьні Міжнароднага адукацыйнага цэнтру (IBB) прайшоў V зьезд Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”. Ён быў зладжаны за сродкі самой арганізацыі, а таксама некаторых асяродкаў дыяспары. Мы сабралі матэрыялы з гэтай падзеі (у асноўным інтэрнэт-рэпартажы радыё “Свабода”, уключна з фотаздымкамі), апрацавалі іх й вырашылі зафіксаваць для будучыні ды абмеркаваць. Тое, што атрымалася, падаем ніжэй.

Далей »

“Эўропа” адзін зуб так-сяк палячыла, але іншыя застаюцца гнілымі… (Д пр-п 121)

17 ліпеня, 2009 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

d0a1d182d0b0d0bbd196d0bd-1Нядаўна з “Эўропы” прыйшло некалькі чарговых навін, якія ў той ці іншай ступені закранаюць Беларусь й інтарэсы нашага народа. На жаль, толькі адна з гэтых навін пазітыўная. Усе іншыя па-ранейшаму сьведчаць аб дэградаваным стане еўразьвязаўскіх уладаў (матэрыялы, якія пададзены ніжэй узяты з сайта радыё “Свабода”, ілюстрацыі – адтуль жа).

Далей »

Чаму просты цясьляр Людвіг Брюгман – сапраўдны Сябра беларускага народу?!

9 снежня, 2008 | 4 каментарыя

Яўген Бяласін

Гэты артыкул асабліва прыемна чытаць на фоне папярэдняга. Рэдакцыя.

���гман.JPG

Час існуе таксама і для таго, каб прааналізаваць, ці правільна яго выкарыстоўваў, ці на тых людзей яго аддаваў, ці прайшоў міма нейкіх кантактаў, якія ня сьлед было мінаць. Сустрэў нядаўна акурат такі сьлед, сьлед таго, што як мадэль было б правільным з боку дэмакратычнай Эўропы на пачатку 1990-х. Прынамсі, не было б чорнай дзіры, якая ўтварылася тут, у Беларусі, бо дэмакратычныя сілы склаліся без унутраных рэсурсаў, як домік з даміно.

Далей »

Роберт Боўм: Беларусь – дыктатура, а не дэмакратыя…

6 красавіка, 2008 | 2 каментарыя

Паводле Аляксея Знаткевіча (svaboda.org/content/Article/1050378.html)

Ð�оÑ�м.JPG 

2 красавіка, у час, калі Дж.Буш наведваў Украіну, на пытаньні слухачоў “Свабоды” і наведнікаў яе сайту адказваў дырэктар аддзела Дзярждэпартамэнту ЗША ў справах Беларусі, Малдовы і Ўкраіны Робэрт Боўм (гл.фота). Мы лічым мэтазгодным падаць гэтае інтэрвю (y невялікім скароце) – і таму, што там было нашае пытаньне, і таму, што лічым усё інтэрвю вельмі важным, і каб прадэманстраваць удзячнасьць за падтрымку з боку ЗША ў нашай бядзе.

Рэдакцыя.

Далей »

Вось, гэта да! Амбасадары пісалі дыктоўку па-беларуску. Дзякуем і запамінаем!

16 сакавіка, 2008 | Няма каментараў

Паводле Любові Лунёвай і www.svaboda.org/content/Article/1047770.html

Ð�Ñ�кÑ�оÑ�ка.JPG 

Амбасадары і прадстаўнікі краінаў Эўразьвязу і ЗША, а таксама рэдактары недзяржаўных выданьняў і пісьменьнікі пісалі сёньня (15.03.2008 г.) першую агульнанацыянальную дыктоўку па-беларуску. Тэкст дыктоўкі – прадмова да зборніка Францішка Багушэвіча “Дудка беларуская”.

Далей »

Ці здольная дапамагчы беларускаму народу бюракратыя – хоць еўрапейская, хоць якая?

16 лютага, 2008 | Каментары (1)

Паводе артыкула Уладзімера Глода ад 30 кастрычніка 2007 г. “Эўрапейскія палітычныя мудрацы – на дапамогу Беларусі” (svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/10/97A639AA-8BAC-47E9-AF6F-0269D3B2D48F.html)

Ð�алÑ�нÑ�Ñ�.JPG 

Былы міністар замежных справаў Літвы, а цяпер намесьнік старшыні парлямэнцкага камітэту ў эўрапейскіх справах Антанас Валёніс (гл. фота ўверсе) ініцыяваў стварэньне спецыяльнай “беларускай” групы. У яе ўвойдуць “вядомыя і дасьведчаныя палітыкі, якія ўзначальвалі свае краіны, былі прэм’ерамі альбо міністрамі замежных справаў”. Наколькі спроба стварыць яшчэ адну групу ў беларускіх справах можа паўплываць на становішча ў Беларусі і ці ня будзе яна дубляваць працу іншых груп, якія ўжо ёсьць?

Далей »

ШВЕДСКАЯ АМБАСАДА, МЫ ДЗЯКУЕМ і ЗАПАМІНАЕМ…

13 лютага, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле svaboda.org/content/Article/977589.html)

ШведÑ�кÑ� Ñ�Ñ�Ñ�Ñ�г.JPG 

12 лютага г.г. у Магілёве пачаўся фэстываль шведскага кіно “Вандроўка Бэргмана на Ўсход”. Цягам чатырох фэстывальных дзён магілёўцы ў кінатэатры “Радзіма” пабачаць 5 стужак. Чатыры зь іх — “Восеньская саната”, “Шэпт і крыкі”, “Жанчыны ў чаканьні” ды “Лета з Монікай” – у сінхронным перакладзе на беларускую мову. “Пададзеныя на фэстывалі стужкі перакладзеныя знакамітымі беларускімі літаратарамі, сярод якіх Лявон Баршчэўскі, а таксама шведскімі перакладчыкамі, якія перакладаюць тэксты на беларускую мову. Гэтыя тэксты чытаюць беларускія акторы”, зазначыла прадстаўніца аддзяленьня амбасады Алена Кацько.

Далей »

АМБАСОВІШЧА

13 верасня, 2007 | Няма каментараў

��� �����.JPG

У рэзыдэнцыі амбасадара ЗША ў Раўбічах 12 верасьня г.г. адбылася музычная імпрэза «Амбасовішча» з удзелам беларускіх рок-гуртоў (на фота рок-гурты Крама, Палац, Крамбамбуля). Цяпер яны практычна ня маюць магчымасьці даваць канцэрты ў Беларусі. Паводле вынікаў галасаваньня прысутных на фэсьце “Амбасовішча”, найбольшую колькасьць галасоў атрымаў гурт “Dali“. Паслухаць яго можна тут: http://www.svaboda.org/articlesfeatures/culture/2007/9/6877AE84-2A0C-43FA-80FD-8B3C8A698633.html

Ад імя ўсёй рэдакцыі выказваем падзяку амбасадзе ЗША ў Беларусі за падтрымку нашых цудоўных рок-музыкаў і… запамінаем гэты факт.

ДЗЯКУЕМ і ЗАПАМІНАЕМ: Дзярждэп ЗША заявіў пра дыскрымінацыю… беларускай мовы

8 сакавіка, 2007 | Каментары (1)

Рэдакцыя (паводле матэрыялаў радыё “Свабода”)

Ð�зÑ�Ñ�ждÑ�па Ð�ШÐ� Ñ�Ñ�мвал.JPG 

Дзярждэп ЗША апублікаваў чарговую справаздачу аб выкананьні правоў чалавека ў сьвеце. Упершыню ў разьдзеле справаздачы, які прысьвечаны Беларусі, узгадваецца дыскрымінацыя беларускай мовы.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы