nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.4.2. Прыбалтыка

“Беларускае” зьнебазьняцьце. Частка 1: прызнаньні і пакаяньні Пратасевіча

9 чэрвеня, 2021 | 17 каментарыяў

Рэдакцыя.

Падзеі вакол захопу Рамана Пратасевіча лукашэнкаўскімі ўладамі, а затым вакол яго прызнальнага інтэрвю мелі для Беларусі (і ня толькі!) характар чарговага (і тыповага) эфекту крука ў лесе. Натуральна, мы не маглі прайсьці міма гэтых падзей, не сабраўшы адпаведны ўраджай новых палітычных фактаў й ідэалагічных ведаў. Нязначна скарочанай тэкставай версіяй інтэрвю Пратасевіча журналісту Маркаву (яе мы набіралі сіламі рэдакцыі) мы пачынаем працэс збору названага ўраджая. Спадзяемся, калі дазволяць абставіны, яго працягнуць. “У жывую” праслухаць інтэрвю можна тут: https://www.youtube.com/watch?v=J-PmITXlkgU – ці тут: https://www.youtube.com/watch?v=Ov1K-f930UA. З нагоды лічым неабходным заявіць, што мы супраць практыкі падобных акцый “зьнебазьняцьця”, заклікаем спыніць фізічны ды псіхічны ціск (калі такі мае месца) на чыста палітычных зьняволеных у Беларусі і тэрмінова ўсіх іх вызваліць.

Далей »

Інтэрвю Яўгена Мурашкі й Галіны Арцёменкі ўкраінскім ды беларускім блогерам

18 красавіка, 2021 | 25 каментарыяў

Рэдакцыя.

Мы вырашылі ўдасканаліць выстаўлены раней мартэрыял са спасылкамі на некалькі інтэрвю нашага сталага чытача і каментатара, палітуцекача, старшыні З’адзіночаньня беларусаў Нямеччыны шаноўнага сп. Яўгена Мурашкі (на фота другі зьлева). Найперш было вырашана зрабіць кароткія атэкстоўкі інтэрвю (для палёгкі далейшай магчымай працы зь імі). Таксама было дадана важнае інтэрвю жонкі ды паплечніцы сп. Яўгена пані Галіны Арцёмекі (на фота першая справа). У лютым-красавіку г.г. яны размаўлялі з украінскімі блогерамі спадарамі Кастэнкам (першы зьлева) і Масійчуком, а таксама зь беларускай блогеркай пані Васільевай (другая справа). Прычына нашага такога стаўленьня да гэтых інтэрвю – у практычна 100%-м супадзеньні пазіцый вышэй названых асоб з пазіцыяй рэдакцыі. Знайсьці і праслухаць гэтыя інтэрвю можна па адпаведных адрасах, якія паданы ніжэй разам зь іх кароткім зьместам.

Далей »

Крызіс абвастраецца, значыць, разьвязка набліжаецца (частка 1)

18 кастрычніка, 2020 | 19 каментарыяў

Рэдакцыя.

Беларускі народ моцна зьдзівіў многіх сваімі рашучымі і ўпартымі пратэстнымі дзеяньнямі, якія ён, дзякуючы сучасным СМІ, дэманструе на ўвесь сьвет вось ужо больш за два месяцы (https://www.youtube.com/watch?v=4emeGGBZe_Q). Ужо гэта настолькі ўзьняла нашу нацыянальную годнасьць і міжнародную рэпутацыю, што агульным месцам для шэрагу палітолагаў стала меркаваньне пра “нараджэньне новай беларускай нацыі”. Яны, вядома, забылі пра аналагічныя “нараджэньні” ў 1918-20 гг., у 1990-91 гг. (гл. фоты вышэй), але, бог зь імі… У ходзе даных падзей асаблівае значэньне набывае тое, што адбылося ў апошні тыдзень. Гэтыя зусім нядаўнія падзеі па сваім значэньні істотна перавысілі асярэднены паказчык грамадска-палітычнай значнасьці таго, што адбывалася два папярэднія месяцы. Масаваць вулічных акцый з часам паступова зьмяншалася (мелі ўплыў іх працяглы час, рэпрэсіі з боку лукашыстаў, але ня толькі), і тут раптам адбыўся выбух якасна новых і значных падзей… Іх варта абмеркаваць, каб вызначыцца што да будучыні.

Далей »

Пра што крычыць крамлёўская сойка

8 сакавіка, 2020 | 4 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Мы пачалі былі рыхтаваць наступную частку матэрыялаў, прысьвечаных маскоўскім ястрабам, але потым вырашылі, што інфармацыя, якая паступае ад “крамлёўскай сойкі”, у даны гістарычны час больш актуальная (кожны, хто знаёмы з беларускім лесам, напэўна, ведае, як сойкі сваім крыкам любяць выдаваць лясныя сакрэты; адсюль і назва матэрыяла). Праўда, прозьвішча крамлёўскай сойкі, якая ініцыявала зьяўленьне сёньняшняга матэрыяла – Валер Салавей (гл. фота). Але ня будзем зьвяртаць увагу на фармальныя рэчы, галоўнае ў тым, што гэты спадар кажа, і што гэта мае надзвычай трывожны зьмест. Натуральна, сёньня мы яшчэ ня ведаем: тое, што падана ніжэй, гэта – чыстая праўда, напаўпраўда ці адуважвальная хлусьня. Але і не паінфармаваць наведвальнікаў нашага сайта мы палічылі для сябе немагчымым.

Далей »

На міжнароднай канферэнцыі сустрэліся прадстаўнікі дзьвюх беларускіх апазіцый – афіцыйнай і сапраўднай

7 красавіка, 2018 | 22 каментарыя

Рэдакцыя.

23 сакавіка 2018 г. у старабеларускай Вільні прайшла літоўска-беларуская канферэнцыя, прысьвечаная 100-м угодкам абвяшчэньня незалежнасьці БНР. У ёй бралі ўдзел дэпутаты сейма Летувы, прадстаўнікі яе МЗС, еўрапейскія дыпламаты, а таксама прадстаўнікі беларускай апазіцыі. Кіраўнік АК БПС-Самаабарона Сяргей Высоцкі, які літаральна напярэдадні дазнаўся пра гэтую канферэнцыю, таксама прыняў у ёй удзел. Так на важным міжнародным форуме нарэшце сустрэліся прадстаўнікі афіцыйнай і сабраўднай беларускіх апазіцый.

Далей »

Яны папярэджваюць: лёс Беларусі вызначыць лёс Еўропы

19 мая, 2017 | 9 каментарыяў

Папярэджвалі 2

 

 

 

Пра тое, што напісана ў загалоўку, мы кажам даўно. Але сёньня гэтая ісьціна адкрываецца ўсё большай колькасьці іншых людзей. Найбольш прыстойныя зь іх пачынаюць казаць заяўленае ўсё больш голасна і настойліва. Іх словы – крытэр ня толькі іх розуму, прыстойнасьці, празорлівасьці, а і нашай даўняшняй правасьці (гл., напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2015/08/05/7801/). Выстаўляем ніжэй падборку матэрыялаў, якія падмацоўваюць адзначанае.

Рэдакцыя.

Далей »

Яшчэ адна паважаная асоба сказала праўду пра Захад

4 жніўня, 2016 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

ГрыбаўскайтэПасьля выказваньняў Букоўскага, Шаўцовай ды некаторых іншых (пра нас мы нават не кажам) яшчэ адной значнай грамадска-палітычнай асобай, якая абнародавала сваё крытычнае стаўленьне да сёньняшняй палітыкі Захаду што да Расеі, стала прэзідэнт Летувы Даля Грыбаўскайтэ. Яшчэ ў канцы красавіка яна дала інтэрвю адносна малавядомаму амерыканскаму выданьню “The Post’s Lally Weymouth”, у якім ня толькі агучыла планы пуцінскай Расеі, але і абвінаваціла Захад у недзеяздатнасьці, у няздольнасьці актыўна і адэкватна дзейнічаць. Кіруючыся прынцыпам: лепш позна, чым ніколі – выстаўляем гэтае інтэрвю і на нашым сайце (узята адсюль: https://surmasite.wordpress.com/2016/04/26/%d0%b4%d0%b0%d0%bb%d1%8f-%d0%b3%d1%80%d0%b8%d0%b1%d0%b0%d1%83%d1%81%d0%ba%d0%b0%d0%b9%d1%82%d0%b5-%d1%81%d1%80%d1%8b%d0%b2%d0%b0%d0%b5%d1%82-%d0%bc%d0%b0%d1%81%d0%ba%d0%b8-%d1%81-%d0%b7%d0%b0%d0%bf/).

Далей »

Хто б яшчэ пару гадоў таму мог падумаць пра рэальнасьць чарговай небясьпекі для прыбалтыйскіх народаў

28 ліпеня, 2016 | 13 каментарыяў

Рэдакцыя.

Праблемы Прыбалтыкі 1Сапраўды, столькі гадоў летувісы, лытышы, эстонцы зьяўляюцца сябрамі ЕўраЗьвязу і НАТА. Падкрэсьлім, і НАТА!.. Здавалася б, чаго хваплявацца. Але нешта становіцца ўсё больш неспакойна за іх лёс. Усё больш пачынаеш разумець тых прастаўнікоў прыбалтыйскіх народаў, якія б’юць у набат, заклікаючы кіраўніцтва ўзгаданых аб’яднаньняў пацьвердзіць гатовасьць уступіцца за іх, павялічыць абароназдатнасьць іх дзяржаў. Каб пацьвердзіць адзначанае, выстаўляем ніжэй два матэрыялы, якія розныя, але дапаўняюць адзін аднаго.

Далей »

Спыніць разгон рэактара ядзернай вайны

31 сакавіка, 2016 | Каментары (1)

ПіянткоўскіКалі я ў 2014 г. у Кіеве казаў пра небясьпеку ядзернага ўдару па Еўропе з боку Расеі (гл. https://nashaziamlia.org/2015/08/05/7801/#more-7801), некалькі ўкраінцаў казалі: “ну, ён і папужаў…”. Што перакладалася як “ну, і нафантазіраваў…” (удакладню, у той час адкрытага ядзернага шантажу з вуснаў афіцыйных прадстаўнікоў расейскай імперыякратыі яшчэ не гучала, а прапагандэма “рускі мір” толькі  зараджалася). Я адказваў: “я вас не пужаў, а апісаў будучыню, якая нас усіх чакае, калі мы будзем заставацца такімі ж пасіўнымі ды неарганізаванымі, як цяпер, замест таго, каб дзейнічаць разам і эфектыўна”. Сёньня я выстаўляю артыкул паважанага расейскага палітычнага аналітыка Андрэя Піянткоўскага (гл. фота). Матэрыял суперважкі стратэгічнай важнасьцю ўзьнятых пытаньняў і выказаных прапаноў. Ён добра падмацоўвае адну з думак з папярэдняга матэрыяла пра гістарычна новую геапалітычную рэчаіснасьць вакол Беларусі. Акрамя таго, цяпер ужо ніхто ня скажа, што ядзерная пагроза Еўропе з боку “Расеі” – гэта “пустыя фантазіі”. Артыкул узяты адсюль (http://www.kasparov.ru/material.php?id=56F97F7068C43), нязначна адрэдагаваны і скарочаны; ілюстрыцыі, акрамя першай, рэдакцыйныя.

Алесь Астроўскі.

Далей »

STRATFOR ужывую і адкрыта пра палітыку ЗША ў геаграфічным цэнтры Еўропы

22 студзеня, 2016 | 10 каментарыяў

Фрыман 1Летась 4 лютага ў Чыкагскай Радзе па глабальных справах адбыўся выступ вядучага прадстаўніка STRATFOR (гл. папярэдні матэрыял) спадара Джорджа Фрымана (на фота ён справа; зьлева вядоўца – Нік Брэнд). На Ютубе была выстаўлена частка інтэрвю сп. Фрымана (гл. тут: https://www.youtube.com/watch?v=BxY6YEl2Uso). У ёй адкрыта агалошваецца палітыка ЗША ў нашым ваколбеларускім рэгіёне. Мы вырашылі падаць у тэкставым выглядзе гэтую, найбольш важную для нас, частку выступа сп. Фрымана і на нашым сайце, паколькі яна дапаўняе і вобразна ажыўляе наш папярэдні матэрыял.

Рэдакцыя.

Далей »

АК БПС-САМААБАРОНА Ў МАРЫЎПАЛІ (частка 1)

13 верасня, 2015 | 13 каментарыяў

Сяргей Высоцкі, кіраўнік АК БПС–Самаабарона.

Высоцкі, Захарэвіч 1Пасьля стварэньня Альянсу Балта-Чарнаморскіх Нацый  (АБЧН) дамовіліся з прадстаўнікамі шэрагу палітычных ды грамадскіх арганізацый краінаў-удзельнікаў пра супольную паездку на фронт, каб падтрымаць байцоў – прадстаўнікоў нашых народаў… Мы – беларусы, грузіны, літоўцы, латышы, эстонцы, палякі, іншыя (нават рускія) – мусім сёньня падставіць плячо ўкраінцам. Тым больш, што ад Еўразьвязу дапамогі чакаць не даводзіцца… Але пачалася палітычная руціна, нейкія акцыі, выбары, пікеты. Усё зацягнулася. Таму, атрымаўшы запрашэньне ад байцоў з фронту, вырашыў ехаць. Прапанаваў нашаму паэту і барду Зьміцеру Захарэвічу паехаць разам. Ён адразу пагадзіўся (гл. фота). Мы былі некалькі дзён на фронце, у самым пекле вайны, у зоне баявых дзеяньняў, і за гэты час пабачылі шмат. Там, дзе вайна, і час крочыць па-іншаму, і сьвет бачыцца іншым. Напэўна, больш рэалістычным…

Далей »

Беларусь на фоне пераломных падзей у цэнтры Еўропы

5 жніўня, 2015 | 5 каментарыяў

Алесь Астроўскі

Беларусь на фоне 1

 

 

Матэрыял, які выстаўлены ніжэй, уяўляе сабой тэкст дакладу нашага рэдактара на канферэнцыі, арганізаванай і праведзенай Кангрэсам украінскіх нацыяналістаў (КУН) і Аргкамітэтам Беларускай Партыі Свабоды (АК БПС). Канферэнцыя адбылася ў Кіеве ў лістападзе 2014 г. (9 месяцаў таму!). Яе вынікам стала ўтварэньне Альянсу Вольных Нацый (АВН), які быў пазьней перайменаваны ў Альянс Балта-Чарнаморскіх Нацый (АБЧН). На выступ  выдзелілі 10 хвілін. Выстаўлены ілюстрацыі, якія яго суправаджалі.  

Рэдакцыя.

Далей »

Балта-Чарнаморская вось як геапалітычная персьпектыва Ўкраіны

1 жніўня, 2015 | 2 каментарыя

БЧС 2Важнымі для нас – беларускіх зьмястоўных дэмакратаў – зьяўляюцца ўяўленьні прадстаўнікоў Правага сектару (хаця б яго кіраўніцтва ці ідэолагаў) ня толькі пра супрацьстаяньне з расейскай імперыякратыяй і яе служкамі – расейскімі імперыялістамі, а і пра будучыню іх дачыненьняў зь іншымі народамі. Нам у рэдакцыі вядома, што многія прадстаўнікі Правага сектару выдатна разумеюць неабходнасьць сістэмнага ўзаемадзеяньня з тымі, хто мае тыя ж праблемы з расейскім імперыялізмам (як і, дарэчы, з заходнім фінансавым), што і яны. Ідэя супрацоўніцтва прадстаўнікоў нацыянальна-патрыятычных сіл народаў, якія жывуць на балта-чарнаморскімі перашыйку Еўропы (у геаграфічным цэнтры Еўрапы) вылучана і вядома даўно. Гэта важная ідэя, і прадстаўні ПС яе падтрымоўваюць. У доказ гэтага падаем ніжэй артыкул Івана Птаха, які быў выстаўлены на сайце Правага сектару (гл. тут: http://pravyysektor.info/news/chogo-pragnemo/199/baltijskocornomorska-vis-yak-geopolitichna-perspektiva-ukrayini.html).

Далей »

Усходняя палітыка “Захаду” – адныя памылкі. Некаторыя заяўляюць пра жаданьне іх выпраўляць…

7 ліпеня, 2015 | 5 каментарыяў

Жураўскі“Нельга давяраць будучы лёс Літвы гэтай дурной кумцы – Варшаве”.

Кастусь Каліноўскі.

 

У папярэднім нашым матэрыяле мы, сярод іншага, вымушаны былі зноў бараніць аб’ектыўныя інтарэсы нашага беларуска-літвінскага народу – а менавіта, вяртаць гістарычную праўду, скажоную ў прапольскі бок, нагадваць пра нашу этнічную тэрыторыю, якая дасёньня застаецца часткова захопленай польскай і расейскай імперыямі. У працяг тэмы выстаўляем інтэрвю Пшэмыслава Жураўскага вель Граеўскага (гл. фота), якое ён даў аднаму зь “беларускіх” апазіцыйна-ліберастычных сеціўных рэсурсаў (http://www.charter97.org/ru/news/2015/7/2/158116/). Пан Жураўскі зьяўляецца навуковым супрацоўнікам Лодзінскага ўніверсітэту ў Польшчы, эксьпертам па пытаньнях міжнароднай палітыкі бясьпекі. Ён, як бачна па зьмесьце інтэрвю,  прытрымліваецца поглядаў… польскіх кансерватараў. Такая, на жаль, сёньня сітуацыя – у сапраўдных беларускіх дэмакратаў па-ранейшаму няма магчымасьці браць такія інтэрвю (няма сродкаў!), а ў псеўдабеларускіх ліберастаў яны ёсьць. Два апошнія дзесяцігоддзі ёсьць…

Рэдакцыя.

  Далей »

КАЛІ ВОРАГ ЛЯ БРАМЫ (+дадатак)

24 ліпеня, 2014 | 23 каментарыя

С.Высоцкі – кіраўнік АК БПС, дырэктар Беларуска-Украінскага Цэнтру супрацоўніцтва “Пагоня”

Высоцкі 2

 

 

Знакі надыходзячага ліха відавочныя… Расейская імпербюракратыя, атрымаўшы па зубах ва Ўкраіне, проста так спыніцца ня можа, бо ў такім выпадку будзе зьмеценая паўстаньнем уласнага хама – спрадвечным маскоўскім тыпам раба да ка́та ў адной асобе. Пуцін і ягоная хеўра абудзілі самыя цёмныя інстынкты расеянаў, давялі да кіпеньня хворыя ды абражаныя комплексы імперскай сьвядомасьці. Рыхтуецца анэксія Беларусі

Далей »

Яшчэ адна спроба спакусіць польскага імперскага сьцярвятніка

15 мая, 2014 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Крэсы 1бВядома, расейскай імперыякратыі няёмка знаходзіцца перад усім сьветам у кампаніі Зімбабвэ, Кубы, Паўночнай Карэі, Судана, Лу-кі (гл. папярэдні матэрыял). Таму для дасягненьня сваёй злачыннай мэты – зьнішчэньня Ўкраіны як патэнцыйна магутнай і квітнеючай дзяржавы – расейская імперыякратыя ўпарта імкнецца ўцягнуць у сваю шайку Вугоршчыну, Румынію, Польшчу. Мы ўжо апавядалі пра спробу, зробленую Жырыноўскім і накіраваную на стварэньне міждзяржаўнай злачыннай групоўкі для разьдзярбаньваньня Ўкраіны (гл. https://nashaziamlia.org/2014/04/13/6877/). Нядаўна трапілі на чарговую аналагічную спробу (выкананую, найверагодней, па заказу “двухгаловага кураняткі табака”) спакусіць польскага імперскага сьцярвятніка. З прапановай аддаць Польшчы ўсе “Крэсы всходне” выступіла нейкая цьмяная асоба па прозьвішчы Ігар Беркут (гл. фота), якая падае сябе лідарам партыі “Вялікая Ўкраіна” (поўны абсурд: як можа стаць Україна вялікай, калі будзе аддаваць направа і налева свае этнічныя тэрыторыі?…).

Далей »

Рускія як праблема

25 сакавіка, 2014 | 3 каментарыя

Шырапаеў 1

 

Артыкул, які выстаўлены ніжэй, мы ніколі б не напісалі самі, а, калі й напісалі, ніколі б не апублікавалі. Іншая справа – Аляксей Шырапаеў (гл. фота). Пытаньні, якія ён уздымае і публічна абмяркоўвае, яму, як рускаму, ставіць і аналізаваць значна спадручней. Ніжэй падаем  развагі спадара Аляксея на найважную сёньня тэму: рэакцыя расейскага (у асноўным рускага) грамадства на ваенную агрэсію расейскай імперыякратыі супраць Украіны (узята адсюль: http://rufabula.com/articles/2014/03/21/russian-as-a-problem).

Рэдакцыя.

Далей »

І гэта завецца “галоўны гарант”?…

21 сакавіка, 2014 | 7 каментарыяў

Рэдакцыя.

АбамаЯк усім вядома, частка тэрыторыі сувярэннай Украіны па факце ўжо злачынна анэксаваная расейскай імперыяй. Аб неабходнасьці прыняць гэта як данасьць на ўвесь сьвет заявілі ўсе ўладныя структуры Расеі.  А як у гэтых абставінах паводзіць сябе галоўны гарант, які 20 гадоў таму ўзяў на сябе абавязкі па абароне незалежнасьці й тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны? Гаворка, натуральна, пра ЗША. Адказ на гэтае пытаньне мы знайшлі ў інфармацыйнай прасторы. Яго і наша стаўленьне да яго мы падае́м ніжэй.

Далей »

МЮНХЕНІЗМ – заўсёдная еўрапейская “палітыка”

15 сакавіка, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

МюнхенізмНа наступным тыдні Еўразьвяз мае намер накласьці на “Расею” больш жорсткія санкцыі. Плануецца забараніць уезд у ЕЗ і замарозіць банкаўскія рахункі шэрагу адказных за інвазію ў Крым. Магчыма адмова ад удзелу краін «вялікай васьмёркі» ў чэрвеньскім саміце, які павінен прайсьці ў Сочы. Аднак такіх санкцый у дачыненьні да галоўных злачынцаў – Пуціна і Лаўрова – ня будзе. З нагоды гэтых ды іншых паводзін “Еўропы” вядомы летувіскі палітык, член Еўрапарламенту Вітаўтас Ландсбергіс даў інтэрвю аднаму зь летувіскіх СМІ (http://www.lrt.lt/naujienos/lietuvoje/2/38416/v._landsbergis_es_planuojamos_sankcijos_rusijai_tai_visciuku_sankcijos_smaugliui). Паколькі мы не перакладаем зь летувіскай, адказы Ландсбергіса, мы ўзялі зь іншых сайтаў –   http://www.newsbalt.ru/detail/?ID=21101; http://www.kavkaz.org.uk/russ/content/2014/03/13/103532.shtml.

Далей »

Украінская Рэвалюцыя – выклік для Еўропы : паралелі зь Беларусьсю

2 сакавіка, 2014 | 3 каментарыя

Высоцкі

 

 

Ніжэй падаем тэкст выступу кіраўніка АК Беларускай Партыі Свабоды Сяргея Высоцкага на міжнародным “Круглым стале”, які адбыўся 27 лютага г.г. у Вільнюсе, у Сейме Летувы. У канферэнцыі бралі ўдзел шэраг амбасадараў, міністры і дэпутаты  Латвіі, Летувы, Украіны. Лічым, што даны выступ вядомага беларускага палітыка дае шмат тлумачэньняў што да сітуацыі ва Ўкраіне, Беларусі й вакол гэтых краін.

Рэдакцыя.

Далей »

Лідара кіеўскага аўтамайдану, па яго словах, захапілі, катавалі. І што гэта нам нагадвае?

7 лютага, 2014 | 2 каментарыя

Булатаў 1Падзеі ва Ўкраіне, Сочынская алімпіяда, неабходнасьць працягваць апавядаць пра Чачню – усё гэта актуальныя і важныя тэмы. Якую зь іх абраць для аналізу і каментаваньня? Сёньня мы вырашылі сканцэтравацца на навіне, якая прыйшла зь Вільнюса (бо яна своеасаблівым чынам закранае ўсё пералічанае вышэй). Там учора адбылася прэсавая канферэнцыя Дзьмітрыя Булатава – лідара кіеўскага “Аўтамайдану”. Аўтарам паданага ніжэй артыкула, які даў рэпартаж з гэтай канферэнцыі, зьяўляецца Канстанцін Амелюшкін (тэкст узяты адсюль: http://ru.delfi.lt/news/live/dmitrij-bulatov-ya-prosil-ih-menya-ubit-terpet-bylo-uzhe-nevozmozhno.d?id=63945516#ixzz2sYFtacCj – і некалькі скарочаны).

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы