Кіраўнік АК БПС Сяржук Высоцкі
На днях на youtube быў размешчаны чарговы паклёпніцкі ролік супраць нашай арганізацыі (гл. http://www.youtube.com/watch?v=_EEKFgFv0hc@feature=share). Фільм называецца “Беларуская Партыя Свабоды под контролем КГБ 1994-2014” і часткова суправаджаецца агідлівымі расейскімі мацюкамі. Але ён не ўтрымлівае ніякіх дакументаў ці доказаў, якія хоць неяк апраўдвалі б яго назву. А тыя факты, пра якія нагадвае – наш удзел у разгоне РНЕ і абароне Курапатаў – ну, ніяк немагчыма патлумачыць нашым уяўным супрацоўніствам з названай структурай.










Яшчэ аднім пацьверджаньнем таго, што ў Расеі сапраўды адбываецца вострая барацьба паміж дзвюма галінамі расейскай імперыякратыі, могуць быць нядаўнія загадвакавыя сьмерці двух далёка ня простых людзей. Адзін зь іх – чалавек агульнавядомы. Гэта Ягор Гайдар (гл. першае фота зьлева) – галоўны публічны выканаўца пераходу Расеі ад “камунізму” да капіталізму, які рабіўся ў першай палове 1990-х. Але ня многія ведаюць, што за тры тыдні да сьмерці Гайдара, таксама ў таямнічых абставінах памёр іншы чалавек – нехта Антон Сурыкаў (гл. другое фота). Мы лічым, што сьмерці названых асоб могуць быць зьвязаныя паміж сабой. І гэта – яшчэ адзін доказ таемнай вайны, якая ідзе ў нетрах расейскай імперыякратыі.
Матэрыял гэтай часткі ілюструе фота расьліны-паразіта – амелы (гл. зьлева). Калі яна засяляе пэўнае дрэва – таполю, бярозу, арабіну, яблыню – яна пачынае расьсяляцца па ім і праз пэўны час дрэва гіне.
14 жніўня г.г. беларуская газета “Звязда” падала крытычны артыкул на акцыю польскіх імперыялістаў “Карта паляка”. 17 жніўня на яго адрэагавала папулярнае польскае выданьне “Dziennik” (Дневнік), у якім ёсьць словы, вартыя запамінаньня, сказаныя адказнай асобай – дарадцам прэзідэнта Польшчы. Мы вырашылі падаць на нашым сайце і першы артыкул, і другі (з наступным перакладам), паколькі там утрымліваюцца і цікавыя факты, якія ўзбагачаюць нашы веды па тэме (гаворка пра першы артыкул), і паклёп на беларусаў, якія ў складаных гістарычных умовах спрабуюць адстойваць інтарэсы ўласнага народу. 

































































