Рэдакцыя
Наш сайт ідэалагічны. А гэта значыць, што нас найбольш цікавіць ідэалагічнае абгрунтаваньне тых ці іншых грамадскі значных дзеяньняў уладаў ці любых іншых сацыльна-актыўных асоб і груп. У сувязі з гэтым мы стала вывучаем асаблівасьці грамадскага ўладкаваньня заходняга сьвету, якое сёньня ўпарта прапануецца нам у якасьці альтэрнатывы цяперскаму рэжыму Лу-кі. Гэтае вывучэньне ўсё больш вядзе да думкі, што ліберальная прапанова на справе ня ёсьць пазітыўнай альтэрнатывай палітыцы каланіяльных беларусафобскіх уладаў, якія вось ужо 17-ы год душаць любыя парасткі беларускай дэмакратыі. Усе буйныя знаходкі, пацьвярджаючыя гэта, выстаўляюцца на сайце. Ніжэй пойдзе гаворка пра чарговы такі факт, які стаў вынікам самавыкрыцьця заходніх ліберастызатараў, што і стала для нас каштоўным падарункам.
Падаем узор мысьленьня і, адпаведна, сьветагляду той часткі цяперашняй расейскай імперыякратыі, якая імкнецца ня толькі захаваць цэласнасьць Расеі, а і пераўтварыць яе ў “ліберальную імперыю”. Гэта – алігархі. Ніжэй пададзена інтэвю, якое Алег Дзерыпаска – узорны алігарх і асабісты сябра Ул.Пуціна – даў VIP-бюлетэню «Время Евразии» (N 2, 2006 г.). Бюлетэнь распаўсюджваўся ў вузкім коле абраных падпісчыкаў. Інтэвю браў Мікалай Асмолаў (падаецца паводле 3rm.info/mainnews/603-intervyu-deripaski).


































































