Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў
Час падвесьці вынікі па тэме. Нагадаем, мы пачыналі серыю апошніх матэрыялаў і нашага іх аналізу, зыходзячы з жаданьня ажывіць рэальнымі прыкладамі канцэпцыю аб галоўных сацыяльных паразітах па-над Беларусьсю, якой быў прысьвечаны артыкул, выстаўлены па адрасе: nashaziamlia.org/2009/01/26/1747. У наступных артыкулах мы гэтыя прыклады падалі. Яны датычаць групы непатапляльных цынікаў пад назвай “Хартыя”; аднаго “Алеся”, які фармальна “белы”, а па зьместу чорны; газеты “Наша Ніва” (“НН”), якая, як высьвятляецца, ужо даўно “Ніва Ня Наша” (“ННН”); дзівоснай эвалюцыі сьветаглядаў некалі персьпектыўных беларускіх маладзёнаў, якія істотна ўплываюць на іншую беларускую моладзь і ствараюць “беларускую” “хрысьціянскую” “дэмакратыю”; амбіцыяў Міхалевіча стаць прэзідэнтам Беларусі (натуральна, пасьля “раскруткі”); поўнага захопу ідэалагічна-прапагандыскай галіны “на вертыкалі” Лукашэнкі пэўнымі сьпецыфічнымі “кадрамі”. Усе гэтыя, здавалася б, разрозьненыя факты (ёсьць яшчэ) здольны пераканаць любога бестароннага назіральніка ў тым, што акрамя працягу даўняга ціску на беларускі народ і яго дзяржаву з боку крывавай усходняй імперыі, на грамадска-палітычныя працэсы ў Беларусі дадаткова нарастае дэструктыўны ціск з захаду. Яго робяць сілы яўна варожыя інтарэсам беларускага народу – тыя, каго мы называем глабалісцкай фінансавай алігархіяй.
Далей »