nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Мадэль пазнаньня рэчаіснасьці

7 красавіка, 2010 | Каментары (1)

Алесь Астроўскі

d09cd196d0bdd18b

Кожны раз з нагоды наступленьня сапраўднай вясны і чарговай гадавіны працы рэдакцыі мы апісвалі які-небудзь каляровы аб’ект, які праз свае ўласьцівасьці мадэляваў тую ці іншую зьяву грамадскай рэчаіснасьці. Гэтую ролю ўжо выканалі беларускія шахматы, кубік Рубіка, дзіўны ваўчок. Сёньня пагаворым пра магчымасьць выкарыстаньня кампутарнай гульні “Тральшчык-Сапёр” (англ. “Minesweeper”) як мадэлі працэсу пазнаньня нашай рэчаіснасьці (гэтая гульня ёсьць ці ня ў кожным кампутары, бо ўключана ў стандартны набор праграмаў Windows).

Далей »

Яскраваму прадстаўніку беларускай нацыянальнай эліты – Барысу Кіту – споўнілася 100 гадоў. Шчыра віншуем юбіляра!

7 красавіка, 2010 | 4 каментарыя

Рэдакцыя

d091d09ad196d182


Гэтага выбітнага беларуса – на шчасьце, усё яшчэ нашага сучасьніка – ведаюць асабіста многія беларусы. У тым ліку і гарадзенцы, у тым ліку і мы. Ён прыязджаў у пачатку 1990-х ў Беларусь, быў і ў Гародні. Яшчэ больш беларусаў ведаюць пра яго з кніг, артыкулаў, радыёперадач, зь сеціва. Сапраўды, з нашых сучасьнікаў нароўні зь ім па сваёй грамадскай значнасьці быў бадай што Васіль Быкаў.

Далей »

Справаздача рэдакцыі сайта за чарговы год працы (з 1.04.2009 г. па 1.04.2010 г.)

6 красавіка, 2010 | 3 каментарыя

d09fd0b0d0bad0b0d0b7d18cd0bdd196d0bad196Завяршыўся чарговы (4-ы) год працы нашага сайта. З гэтай нагоды мусім даць кароткую справаздачу. Асноўныя паказьнікі працы рэдакцыі за ўсе папярэднія гады і  мінулы год пададзеныя ў табліцы зьлева. Зь яе вынікае, што папулярнасьць сайта за год вырасла ў 1,7 раза (індэкс каментаваньня вырас у 1,83 раза; колькасьць адкрыцьцяў матэрыялаў, разьмешчаных на першых дзьвюх старонках (цяпер мы будзем выкарыстоўваць гэты паказьнік) – у 1,28 раза, максімальная колькасьць адкрыцьцяў некаторых матэрыялаў – у 2 разы; лічба 1,7 – гэта сярэдняе арыфметычнае з даных паказьнікаў).

Далей »

Аб выніках сустрэчы прыхільнікаў стварэньня Беларускага Дэмакратычнага Руху

5 красавіка, 2010 | Няма каментараў

Рэдакцыя

d091d183d181d0b5d0bbПра вынікі гэтай сустрэчы, якая адбылася 27 сакавіка ў Менску каля помніка Купалу, можна было паведаміць і раней, але не хацелася перарываць серыю папярэдніх матэрыялаў. Выдзелім галоўнае: сустрэча адбылася. Людзей было ня больш, чым у мінулы раз. Затое прыйшлі новыя аўтарытэтныя ў беларускім дэмакратычным асяродку асобы. Паколькі на гэты раз было прынята рашэньне прысутных не фатаграфаваць, мы фота не падаем. Аднак можам сказаць, што былі прадпрымальнікі, прадстаўнікі творчай, тэхнічнай і навуковай інтэлігенцыі. Студэнтаў, якія былі летась, на гэты раз, на жаль, не было.

Далей »

Альбо расейская імперыя, альбо рускі народ (Д пр-п 87а)

4 красавіка, 2010 | 2 каментарыя

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

d0a8d18bd180d0b0d0bfd0b0d0b5d19e-2Давайце падсумуем кароткую серыю матэрыялаў, прэзентуючых думкі й спадзевы тых, хто называе сябе рускімі нацыяналістамі ды рускімі нацыянал-дэмакратамі. Нагадаем, гэта ўсе тыя, хто ва ўмовах выбару, які агучаны ў загалоўку, абірае другое.  Мы шмат гадоў сочым за трыма асобамі, якія ня толькі далучаюць сябе да рускага народу, а і зьяўляюцца выбітнымі (у тым сэнсе, што яны выпінаюцца над іншымі) ідэалогамі  рускага нацыяналізму (гл. фота: зьлева – Аляксей Шырапаеў, уверсе – Пётар Хамякоў, унізе – Уладзіслаў Карабанаў). Тры папярэднія артыкулы, выстаўленыя на сайце, паказалі сёньняшнія думкі даных асоб. Час і нам іх прааналізаваць, зыходзячы, натуральна, з нашай – беларуска-літвінскай, гуманістычнай – сістэмы каштоўнасьцяў.

Далей »

Расея і мадэрнізацыя

1 красавіка, 2010 | 3 каментарыя

Аляксей Шырапаеў (паводле www.inache.net/print/signs/426)

d0a8d18bd180d0b0d0bfd0b0d0b5d19e1У заключэньні кароткага шэрагу меркаваньняў, выказваемых рускімі нацыяналістамі й нацыянал-дэмакратамі што да бліжэйшай будучыні Расеі, выстаўляем артыкул добра вядомага нашым чатачам А.Шырпаева. На наш погляд, аўтар выказвае некалькі ідэй, якія маюць прынцыповае значэньне для паўнаты ахопу разглядаемай тэмы.

Рэдакцыя.

Далей »

Прафесар Хамякоў – палітычны ўцякач ва Ўкраіну (частка 2 – развагі, артыкулы, прагнозы)

31 сакавіка, 2010 | 2 каментарыя

d0a5d0b0d0bcd18fd0bad0bed19e-2Пагадзіцеся, заявы і памкненьні чалавека (ды яшчэ прафесара, этнічнага рускага) правесьці ў Кіеве “Міжнародны антыімперскі з’езд” прадстаўнікоў нацыянальна-дэмакратычных сіл тых народаў, над якімі працягвае панаваць ці якім перашкаджае разьвіваць свае дзяржавы расейская імперыякратыя, заявы і памкненьні правесьці гэты з’езд з намерам стварыць “Антыімперскі нацыянальна-дэмакратычны фронт (АНД-фронт)” дорага каштуюць у наш час. Таму можна толькі шкадаваць, што рэдакцыя, як на мой погляд, недастаткова ўвагі зьвяртала працам Пятра Хамякова (гаворка пра яго). Прапаную запоўніць гэты прабел выстаўленьнем на сайце некаторых апошніх артыкулаў гэтага чалавека. Перакананы, многія нашы чытачы знойдуць там шмат цікавых думак, якія дапамогуць ім падрыхтаваць сябе да будучых падзей у Расеі.

Віталь Хромаў

Далей »

Прафесар Хамякоў – палітычны ўцякач ва Ўкраіну (частка 1 – асоба, падзеі)

30 сакавіка, 2010 | Няма каментараў

Віталь Хромаў

d0a5d0b0d0bcd18fd0bad0bed19e-1

Па заданьні рэдакцыі некалькі апошніх месяцаў я зьбіраў матэрыялы пра рускага нацыянал-дэмакрата, доктара тэхнічных навук з Масквы, прафесара Пятра Хамякова. Большасьць зьвестак пра гэтага неардынарнага чалавека атрымалася ўзяць са славутага сайта чачэнскіх пастаўцаў за свабоду сваёй Бацькаўшчыны kavkazcenter.com. Найперш варта распавесьці пра падзеі, якія разгортваліся  вакол спадара Пятра ў апошнія паўгады.

Далей »

Надыходзячая будучыня рускага народу – рэальная і аптымістычная

26 сакавіка, 2010 | Каментары (1)

Уладзіслаў Карабанаў, Глеб Шчарбатаў (паводле www.ari.ru./doc/?id=3339)

d090d0a0d086Як абяцалі ў завяршэньні папярэдняй серыі матэрыялаў, у бліжэйшых публікацыях мы пакажам узоры бачаньня расейскай рэчаіснасьці й яе будучыні (а таксама стаўленьня да гэтай будучыні) тымі, хто называе сябе “рускімі нацыяналістамі” ці “рускімі нацыянал-дэмакратамі”. Гэта тыя людзі, якія каштоўнасьці рускага народу ставяць вышэй за “абавязковае захаваньне цэласьці Расеі” (прынамсі, на словах). Іх бачаньне сітуацыі ёсьць актуальным у сувязі з магчымым пераходам Расеі ў бліжэйшыя гады альбо ў стан фінансавай імперыі пад кіраўніцтвам ліберал-імперастаў, альбо вяртаньнем яе ў стан імперыі тэрытарыяльнай пад кіраўніцтвам класічнай расейскай імперыякратыі. У даным выпадку мы выстаўляем артыкул вядомых расейскіх “арыйцаў”, за якімі сочым больш за 10 гадоў. Стылістыка артыкула ў многім захаваная, падрыхтуйцеся да гэтага…

Рэдакцыя.

Далей »

25 сакавіка, 2010 | 3 каментарыя

d091d0b5d0bbd09dd0b0d186d086d0b4d18dd18f

 

Віншуем усіх беларусаў-літвінаў

зь Днём адраджэньня беларускай дзяржаўнасьці!

 

 


Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 12; Наш аналіз і высновы; Д пр-пы 15а, 15б)

24 сакавіка, 2010 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

d097d18fd0b7d18ed0bbd18cd187d18bd0baЯшчэ ў 2006 годзе мы сфармулявалі Д пр-п 15 Беларускай дактрыны, праз які абвясьцілі расейскую імперыякратыю галоўным ворагам (ворагам №1) нашай беларускай і многіх іншых дэмакратый. Пры гэтым мы патлумачылі, што расейская імперская бюракратыя складаецца з “крамлёўскіх начальнікаў і прызначаемых адтуль намесьнікаў каланіяльных тэрыторый – г.зв. губернатараў; з большасьці прадстаўнікоў вышэйшага каманднага складу ў войску, міліцыі, сьпецслужбах; са значнай часткі прадстаўнікоў ураду; з дэпутатаў кіроўнай і калякіроўных партый у Думе; з вышэйшага кліру РПЦ; і з некаторых іншых структур [напрыклад, кіраўнікоў СМІ]”. Гэтае ўяўленьне пра нашага галоўнага ворага за прайшоўныя 4 гады прынцыпова не зьмянілася. Але новыя факты, якія выйшлі на паверхню (многія зь іх пададзены ў папярэдніх артыкулах серыі), дазваляюць удакладніць нашыя веды пра данага соцыяпаразітнага монстра.  Давайце гэтае ўдакладненьне і зробім.

Далей »

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 11; Сурыкаў-Натхоеў і, магчыма, Гайдар – найноўшыя ахвяры вайны паміж фінансава-імперскай і тэрытарыяльна-імперскай галінамі расейскай імперыякратыі)

21 сакавіка, 2010 | Няма каментараў

d0a1d183d180d18bd0bad0b0d19e-2Яшчэ аднім пацьверджаньнем таго, што ў Расеі сапраўды адбываецца вострая барацьба паміж дзвюма галінамі расейскай імперыякратыі, могуць быць нядаўнія загадвакавыя сьмерці двух далёка ня простых людзей. Адзін зь іх – чалавек агульнавядомы. Гэта Ягор Гайдар (гл. першае фота зьлева) – галоўны публічны выканаўца пераходу Расеі ад “камунізму” да капіталізму, які рабіўся ў першай палове 1990-х. Але ня многія ведаюць, што за тры тыдні да сьмерці Гайдара, таксама ў таямнічых абставінах памёр іншы чалавек – нехта Антон Сурыкаў (гл. другое фота).  Мы лічым, што сьмерці названых асоб могуць быць зьвязаныя паміж сабой. І гэта – яшчэ адзін доказ таемнай вайны, якая ідзе ў нетрах расейскай імперыякратыі.

Рэдакцыя.

Далей »

17 сакавіка, 2010 | 8 каментарыяў

З нагоды нацыянальнага сьвята 25 Сакавіка – Дня адраджэньня беларуска-літвінскай дзяржавы – рэдакцыя сайта Нашазямля.орг аб’яўляе аб чарговай сустрэчы прыхільнікаў стварэньня

БЕЛАРУСКАГА ДЭМАКРАТЫЧНАГА РУХУ

d091d183d181d0b5d0bbСустрэча адбудзецца 27 сакавіка г.г. (субота) у 1100 у Менску каля помніка Янку Купалу (прасьпект Скарыны-Незалежнасьці, сквер насупраць цырка). Гэта будзе другая падзея такога роду (са справаздачай пра першую можна пазнаёміцца тут: nashaziamlia.org/2009/03/29/2004).

Галоўны сэнс плануемага мерапрыемства заключаецца ў тым, каб зноў сустрэцца і дамовіцца аб фармаце нашага ўдзелу ў будучай прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі (або няўдзеле ў ёй).

Далей »

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 10; Ю.Фельшцінскі пра ролю ФСБ у цяперашняй Расеі)

16 сакавіка, 2010 | 2 каментарыя

d0a4d0b5d0bbd18cd188d186d196d0bdd181d0bad196У пытаньні злачыннай дзейнасьці расейскага ФСБ  адпаведным эксьпертам па шэрагу прычын таксама можа быць і Юры Фельшцінскі (гл. фота зьлева). Хто ён такі? Гэта дасьледчык палітычных працэсаў у сучаснай Расеі (жыве ён у ЗША), “гісторык”, як ён сам пра сябе кажа, чалавек, які блізка знаёмы зь Беразоўскім, Закаевым, Літвіненка ды іншымі людзьмі, кожны зь якіх мог бы сам выступіць эксьпертам у дадзеным пытаньні. Фельшцінскі – аўтар кніг і фільмаў, прысьвечаных ФСБ і падрыву дамоў у Расеі ў самым канцы мінулага стагоддзя, якія паслужылі падставай для нападу на чачэнскі народ. Акрамя таго, яго аніяк немагчыма лічыць прадстаўніком групы, у якою ўваходзяць Квачкоў, Сьцерлігаў ды іншыя расейскія вайскоўцы… Ніжэй мы падаем тры матэрыялы, цэнтральнай асобай якіх зьяўляецца спадар Фельшцінскі. Зьвяртаем таксама ўвагу, як на фоне крытыкі ФСБ ён старанна абяляе ўсіх алігархаў, як быццам тыя – не злачынцы…

Рэдакцыя.

Далей »

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 9; Меркаваньні пабочных асоб пра дзейнасьць ФСБ)

14 сакавіка, 2010 | Каментары (1)

d0a5d0bbd0b5d0b1d0bdd196d0baУ двух папярэдніх матэрыялах прысутнічаюць цяжкія абвінавачваньні ў бок расейскай ФСБ. Маўляў – гэта злачынная арганізацыя, якая бароніць ня столькі інтарэсы грамадзян Расеі, колькі інтарэсы алігархаў ды купкі крамлёўскіх уладароў. Прадстаўнікі ФСБ забіваюць людзей і скідаюць віну на іншых, арганізуюць з палітычна матываваных прычын маштабныя крывавыя правакацыі ўзроўню Норд-Оста, Беслана, падрываў дамоў зь мірнымі грамадзянамі… Прымаць на веру такія абвінавачваньні можна толькі разам зь вельмі сур’ёзнымі доказамі. Апошнія варта зьбіраць з розных ня зьвязаных паміж сабой крыніц. Ніжэй мы падаем некаторыя меркаваньні й факты, якія пацьвярджаюць матэрыял двух папярэдніх артыкулаў.

Рэдакцыя.

Далей »

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 8; Расейскія імперскія вайскоўцы тлумачаць сваю пазіцыю і раяць)

13 сакавіка, 2010 | Каментары (1)

d0a0d183d181d196d0bcd0bfd0b5d180d186d18bПадаем яшчэ адзін вялікі дакумент, выданы  тэрытарыяльна-імперскім крылом расейскай імперыякратыі й накіраваны супраць яе ж “ліберальнага” крыла. Тэкст і ілюстрацыя да яго (гл. зьлева) кажуць самі за сябе, узятыя адсюль: http://3rm.ru/mainnews/602-vozzvanie-k-russkomu-narodu-k-oficeram-armii-i.html (каб адкрыць, трэба падабраць ананімайзер). Не паддавайцеся пачуцьцю злосьці ці агіды на аўтараў дадзенай інструкцыі-звароту з-за іх імперскага сьветагляду, ігнаруйце іх пазітыўнае стаўленьне да “камуністаў”, расейскага праваслаўя, Сталіна, СССР і да т.п. дзеля таго, каб узяць рацыянальнае зерне. Яно ў тым, што тэрытарыяльныя імперыцы раскрываюць свой сьветагляд і падаюць шмат каштоўных фактаў пра сваіх ворагаў, якія ёсьць ня толькі іхнымі ворагамі.

Рэдакцыя.

Далей »

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 7; Расейскія імперскія вайскоўцы аб’яўляюць вайну імперцам ліберастычным)

11 сакавіка, 2010 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя

d09ad0b2d0b0d187d0bad0bed19eЧас падаць інфармацыю пра другую частку расейскай імперыякратыі – старую тэрытарыяльную. Зрух балансу сілаў у Расеі (паміж новай сіянісцкай і старой класічна маскальскай часткамі расейскай імперскай бюракратыі) у бок першай часткі сёньня зьяўляецца відавочным. У руках алігархаў-сіяністаў знаходзіцца большая доля ўласнасьці, якая ў норме павінна належаць народам Расеі, у т.л. і рускаму, а таксама большая доля прапагандысцкіх рэсурсаў (СМІ) й палітычнай улады. У сваім інтэрвю Дзерыпаска адкрыта кажа (гл. ранейшыя матэрыялы сайта), што яго сёньня турбуе толькі расейская армія, у якой трэба “пачысьціць генералітэт”, і тады “сапраўдная расейская ўлада” (г.зн., ён і такія як ён) можа лічыць, што іх поўнае панаваньне ў Расеі будзе забясьпечана. Да расейскіх імперцаў-шавіністаў у шэрагах арміі нарэшце дайшло, што новыя ўладары Расеі пасьля здушэньня супраціву з боку звычайных грамадзян хутка пачнуць рэзаць, як баранаў, й іх саміх. Яны вырашылі пасупраціўляцца. Яскравым прыкладам пачатку арганізацыі такога супраціву ёсьць дакумент, які падаецца ніжэй. Натуральна, што вельмі многае ў ім мы не падзяляем, але друкуем яго, каб прасьвятліць сітуацыю ў тым пытаньні, якое разьбіраем. Матэрыял ілюструе фота палкоўніка Квачкова, вядомага тым, што ён нібыта спрабаваў забіць Чубайса.

Далей »

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 6; Пра стаўленікаў Сістэмы ў “апазіцыйных” арганізацыях Масквы і Расеі)

10 сакавіка, 2010 | 6 каментарыяў

Юры Падалка

d09fd0b0d0b4d0b0d0bbd0bad0b0-1Выстаўлены ніжэй тэкст належыць чалавеку з прозьвішчам, якое сустракаецца ў беларусаў (гл. фота зьлева). Аднак падае ён сябе, як “рускі праваабаронца”, “веруючы праваслаўны хрысьціянін”, “соцыя-псіхолаг, ігратэхнік-канфліктолаг”. Спадар Падалка выказвае сваё разуменьне таго, як выглядае сёньняшняя расейская апазіцыя. Па сутнасьці, ён гаворыць, што ўся яна, за рэдкім выключэньнем, ёсьць працягам расейскай імперыякратыі ў яе цяперашнім ліберастызаваным выглядзе, паколькі цалкам прасякнута яе агентурай. Не з усімі поглядамі аўтара мы згодныя, але многае, што ён сьцьвярджае, моцна пераклікаецца зь беларускай апазіцыйнай сітуацыяй, падштухоўваючы да пэўных высноў, якія мы, дарэчы, ужо зрабілі – гл. Д пр-п 66… (матэрыял выстаўляецца паводле http://padalko-y-d.livejournal.com/21666.html)

Рэдакцыя.

Далей »

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 5; ANTIFA – яшчэ адзін сродак у руках расейскіх ліберастызатараў)

9 сакавіка, 2010 | Каментары (1)

Міхаіл Салтан, Глеб Шчарбатаў (узята з www.ari.ru/doc/?id=3377)

d090d0bdd182d18bd184d0b0Сёньня мы выстаўляем адзін з артыкулаў рускіх шавіністаў, якія называюць сябе “арыйцамі”. Апошнім часам такое мы робім рэдка. Але ў дадзеным выпадку і тэма, якую мы аналізуем, і погляды аўтараў, якія ў многім супадаюць з нашымі (гл., напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2006/04/07/19; https://nashaziamlia.org/2007/03/03/554), гэтаму паспрыялі.

Рэдакцыя

Далей »

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 4; “Свабода слова і СМІ” пры разьвітым лібералізьме)

5 сакавіка, 2010 | Каментары (1)

Рэдакцыя (узята з www.russobor.org/index.php?stat=1_570; матэрыял ад 26.09.2008 г.).

d091d183d0b4d0bdd196d0baАдной са “сьвятых кароў” усіх “лібералаў” (расейскіх у тым ліку), зь якіх напалову складаецца сёньняшняя расейская імперыякратыя, зьяўляецца “свабода слова”. Аднак мы ведаем, што гэта толькі словы (прабачце за каламбур). Удакладніць гэта дапаможа матэрыял-факт, які падаецца ніжэй. Мы яго абралі з-за добрай ілюстратыўнасьці…

Далей »

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 3; Пуцін у крызіс ратуе алігархаў)

3 сакавіка, 2010 | 3 каментарыя

“The Wall Street Journal”, США (перакладзена з http://kprf.ru/opponents/74654.html)

d094d0b7d0b5d180d18bd0bfd0b0d181d0bad196-3Год таму здавалася, што вялізныя даўгі Алега Дзерыпаскі робяць яго самай верагоднай ахвярай крызісу з усіх расейскіх магнатаў. Аднак аказалася, што, дзякуючы фінансавай дапамозе Крамля і паслабленьням з боку замежных крэдытораў, у яго, відаць, атрымаецца захаваць большую частку сваёй вялізнай імперыі.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы