nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Што паказала бітва прыхільнікаў РПЦ МП з прыхільнікамі Дыяміда?

1 ліпеня, 2008 | 2 каментарыя

Віктар Увераў (паводле ariru.info/doc/?id=3117)

Р�Ц.JPG

На нашым сайце ёсьць матэрыялы, прысьвечаныя выкрыцьцю сапраўднага аблічча Рускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (РПЦ МП), якая пакуль дамінуе і ў нашай Беларусі. Матэрыял, які падаецца ніжэй, мае сваю каштоўнасьць – у сеціве ён выстаўлены рускімі людзьмі (дакладней, рускімі шавіністамі), якія скарысталі добрую нагоду для аналагічнага.

Рэдакцыя.

Далей »

Едзем на “Басовішча”!

30 чэрвеня, 2008 | 3 каментарыя

�а�ов���а2008.JPG

Сябры! Гарадзенскі Рух “За Свабоду” запрашае ў супольную паездку на “Басовішча-2008” – фестываль музыкі маладой Беларусі. Сёлета “Басовішча-2008” пройдзе 18-19 ліпеня на традыцыйным месцы ў мястэчку Гарадок (Grodek), што на Беласточчыне. Сёлета будзе арганізаваны даезд ахвотных наведаць “Басовішча-2008” па маршруце Кузніца Беластоцкая (чыгуначны вакзал) – Басовішча – Кузніца Беластоцкая (чыгуначны вакзал).  Увага! Умовы!

Далей »

Русь, руская мова і краіна Москель

28 чэрвеня, 2008 | Каментары (1)

Міхаіл Галдзенкоў (паводле n-europe.eu/content/index.php?p=49)

Ð�оÑ�келÑ�.JPG 

Масковія (сэрца Расеі) не размаўляла па-расейску [на цяперашняй мове расейцаў-маскоўцаў. – Рэд.] да самых Пятроўскіх часоў… Здаецца, гэта лухта, якой і быць ня можа, але факты – рэч упартая. І гістарычныя факты, якія стагоддзямі хавалі царскія гісторыкі, гавораць толькі пра адно – гэта было так.

Далей »

Мангольскі сатрап Аляксандр «Неўскі»

26 чэрвеня, 2008 | Няма каментараў

Уладзімір Бялінскі (паводле http://aingwar.blogspot.com/2008/05/blogpost_1831.html; поўны тэкст кнігі, адкуль узяты матэрыял, тут: http://ukrlife.org/main/evshan/moxel.htm).

�е��к�1.JPG

Працягваем разбураць імперскія міфы. Падаем артыкул, прысьвечаны выхаду чарговай расейскай ідэалагічнай кіна-агіткі “Аляксандр.Неўская бітва”. Разгледзім жыцьцёвы шлях гэтага Аляксандра паводле цікавых матэрыялаў кнігі Уладзіміра Бялінскага «Страна Моксель», якія грунтуюцца на расейскіх гістарычных крыніцах. Матэрыялы кнігі дазваляюць па-новаму ацаніць гісторыю Масковіі.

Рэдакцыя.

Далей »

Падзелы Эўропы

25 чэрвеня, 2008 | Каментары (1)

Віталь Куплевіч

��плев�� ���ал� 1.JPG

1. Традыцыйны (ідэалягічна-палітычны) падзел

Пасьля Другой сусьветнай вайны пачалася «халодная вайна». «Жалезная заслона» падзяліла Эўропу паводле ідэалягічна-палітычнай прыкметы на Заходнюю, дзе паводле марксіскага сьветапогляду панавала капіталістычная грамадзка-эканамічная фармацыя на апошняй стадыі (імпэрыялізм) і Ўсходнюю, дзе пачалі будаваць камуністычную грамадзка-эканамічную фармацыю на першай стадыі (сацыялізм). Такі падзел не датычыў заможнасьці/беднасьці краін, а ні ўзроўню іх разьвіцьця, і прымаўся як на Ўсходзе, так і на Захадзе (!).

Далей »

Непрызнаныя і мёртвыя дзяржавы Эўропы

25 чэрвеня, 2008 | Няма каментараў

Віталь  Куплевіч

Ð�Ñ�плевÑ�Ñ� Ð�Ñ�Ñ�алÑ� 2.JPG 

Непрызнаныя дзяржава – краіна якая валодае частковым, абмежаваным, або поўным сувэрэнітэтам, але не прызнана іншымі дзяржавамі, або прызнана адной ці некалькімі дзяржавамі.

Далей »

Беларуская сітуацыя і роля дзяржаў-суседзяў

23 чэрвеня, 2008 | Каментары (1)

Сяргей Высоцкі, кіраўнік Беларускай Партыі Свабоды (БПС), каардынатар Беларускага Нацыянальнага Дэмакратычнага Цэнтра (БНДЦ) у Кіеве.

���о�к� 1.JPG

Гэты тэкст ёсьць выступам сп-ра Высоцкага на Форуме NATO, які ў пачатку чэрвеня г.г. адбыўся, ужо другі раз, у самастойнай Украіне. Кожны можа пераканацца, чым адрозьніваецца выступ сапраўднага беларускага дэмакрата, накіраванага на аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу, ад выступаў у аналагічных абставінах любога прадстаўніка аб’яднанцаў, для якіх “беларускі народ – гэта абстракцыя”.

Рэдакцыя.

Далей »

Калі заўтра вайна…

22 чэрвеня, 2008 | Няма каментараў

Яўген Мурашка

Ð�Ñ�Ñ�аÑ�ка.JPG 

Сёньня дата 22 чэрвеня. З гэтай нагоды, а таксама з-за вядомай заканамернасьці, што гісторыя пасьля трагедыі нярэдка паўтараецца ў выглядзе фарса, друкуем чарговы артыкул нашага сталага аўтара.

Рэдакцыя.

Далей »

Ледакол NATO-Украіна

22 чэрвеня, 2008 | Няма каментараў

Паводле ariru.info/doc/?id=3113

РаÑ�еÑ�-Ð�Ð�ТÐ�.JPG 

Нарастаньне напружанасьці паміж Расейскай імперыяй і Украінай многімі заўважана і з другога боку – у самой Расеі. Як гэтую сітуацыю ацэньваюць расейскія шавіністы, якія наступствы прагназуюць. Ім і слова для прэзентацыі іхняй даволі экзатычнай гіпотэзы. Ня будзем хаваць, у рэдакцыі стаўленьне да гэта артыкула было неадназначным: ад “поўная лухта” да “цікавае меркаваньне”. Сышліся на “няхай будзе”…

Рэдакцыя.

Далей »

Украінскія вайскоўцы ацэньваюць шанцы бакоў у вайне Расеі супраць Украіны

20 чэрвеня, 2008 | Каментары (1)

Паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/06/18/58955.shtml

Ð�айна У-Р.JPG 

На ўкраінскім ваенна-гістарычным форуме робяцца спробы спрагназаваць хаду гіпатэтычнай вайны паміж Украінай і Расейскай імперыяй [падзеі апошніх месяцаў, асабліва паводзіны расейскай імперыякратыі, разгортваюцца так, што пастаноўка дадзенага пытаньня правакацыяй ужо не выглядае. – Рэд.]. Вельмі цікавы прагноз складзены ўкраінскімі ваеннымі прафесіяналамі. Ён пазбаўлены эмоцый і мітынгоўшчыны, аб’ектыўна ацэньвае сілы ды сродкі, якія могуць быць задзейнічаныя ў канфлікце, а таксама асаблівасьці кіраваньня войскамі.

Далей »

Вайна пасля вайны (частка 2; П пр-п 15)

18 чэрвеня, 2008 | 8 каментарыяў

Анастасія Зелянкова (паводле http://www.gazetaby.com/cont/print.php?sn_nid=4077)

СÑ�пÑ�аÑ�Ñ�Ñ� 2.JPG 

Далей »

Вайна пасля вайны (частка 1)

18 чэрвеня, 2008 | 3 каментарыя

Анастасія Зелянкова  (паводле http://gazetaby.com/cont/print.php?sn_nid=3990)

С�п�а��� 1.JPG
Захоп Навагрудка, замах на Хрушчова, вызваленне палітвязняў — усё гэта невядомыя старонкі беларускага антысавецкага супраціву. Пасля другой сусветнай вайны нашы суайчыннікі яшчэ больш за дзесяцігоддзе са зброяй у руках змагаліся за сваю свабоду супраць савецкай улады.
Доўгі час лічылася, што ў 1944 годзе беларускія партызаны павыходзілі са сваіх лясных сховішчаў і пачалі разам з мірным насельніцтвам будаваць светлую сацыялістычную будучыню. Насамрэч, усё было далёка не так. Кніга Сяргея Ярша і Сяржука Горбіка “Беларускі супраціў” (гл. фота ўверсе), якая нядаўна выйшла ва Украіне, расказвае пра партызанскую барацьбу, што разгарнулася пасля перамогі над фашызмам. Пра размах гэтай барацьбы, яе супярэчнасці і вынікі “Салідарнасці” распавёў адзін з аўтараў кнігі, беларускі гісторык Сяргей Ёрш.

Далей »

Кузьма Казак: “Вёска Дражна — тыповы прыклад. Такіх вельмі шмат”

18 чэрвеня, 2008 | 2 каментарыя

��ажна, а.�еан�д.JPG

Учора Старадароскі раённы суд пакараў аштрафам болей як на мільён рублёў айца Леаніда Акаловіча сьвятара Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (БАПЦ). Яго пакаралі за асьвячэньне крыжа ў памяць пра ахвяры партызанкі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Пакаралі й мясцовага жыхара Алеся Апанасевіча за тое, што прынёс рыдлёўку, каб укапаць крыж.  За некалькі хвілін да суду сьвятар Л.Акаловіч згадаў, што за сваё жыцьцё асьвячаў дзясяткі крыжоў, але судзяць яго за гэта ўпершыню. Нагадаем, 19 красавіка г.г. ў вёсцы Дражна Старадароскага раёну быў усталяваны шасьціканцовы крыж у памяць пра 25 мірных сялян, забітых у 1943 годзе партызанамі савецкага габрэйскага атраду. Пазьней міліцыянты склалі пратакол на арганізатараў мерапрыемства, ацэненага як несанкцыянаваны сход”, а крыж дэмантавалі. У красавіку і ў траўні за гэтую акцыю былі асуджаныя на 15 сутак грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык і аўтар кнігі пра трагедыю вёскі Дражна Віктар Хурсік (паводле www.svaboda.org/content/Article/1140167.html).

Як з усім гэтым змагацца? Чарговай порцыяй праўды пра Вялікую Айчынную. Пра падзеі ў вёсцы Дражна ў 1943-м мы ўжо паведамлялі (https://nashaziamlia.org/2007/10/06/919/). Падаем чарговы матэрыял (паводле Галіны Абакунчык, www.svaboda.org/content/Article/1140188.html).

Рэдакцыя.

Далей »

Украінскі эксперт упэўнены, што Украіне варта рыхтавацца да вайны з Расеяй

14 чэрвеня, 2008 | Няма каментараў

Васіль Лапційчук – дырэктар кіеўскага Інстытута Расеі (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/06/13/58849.shtml; яшчэ адно інтэрвю сп-ра Лапційчука на гэтую ж тэму пададзена тут http://rus.4post.com.ua/world/97414.html)

��п��й��к.JPG

Вядомы украінскі навуковец, русавед, дырэктар кіеўскага Інстытута Расеі Васіль Лапційчук заявіў журналістам выданьня “Фарпост”, што вайна паміж Украінай і Расеяй вельмі верагодная. У прыватнасьці ён адначыў наступнае:

Далей »

Эўрапейскія палітычныя сьвядомасьці (ідэнтыфікацыі) – тоеснасьці

12 чэрвеня, 2008 | Каментары (1)

Віталь Куплевіч

Ð�Ñ�плевÑ�Ñ� Ð�Ñ�Ñ�алÑ� 1а.JPG 

Сьвядомасьць (ідэнтыфікацыя) – складаная псіхалагічная зьява сутнасьць якой заключаецца ў адчуваньні ўласнай належнасьці індывіда, асобы да пэўнай супольнасьці. Сьвядомасьць – катэгрорыя псыхалёгіі. Ня кожная сьвядомасьць бывая палітычнай.

Далей »

ЗВАРОТ РЭДАКЦЫІ да ўдзельнікаў псеўдаінтэрнацыянальнага сьвята – г.зв. “Фестываля нацыянальных культур”

12 чэрвеня, 2008 | Каментары (1)

Фе��.на� к�л����.JPG

Беларусафобскі рэжым, які захапіў уладу над нашым беларускім народам, у чарговы раз праводзіць у Гародні “Фестываль нацыянальных культур”. Як і раней, у ім прымаюць удзел прадстаўнікі розных нацынальных грамадаў, якія гасьцююць сёньня ў Беларусі. У сувязі з гэтым мы інфармуем іх, што ўдзел у дадзеным афіцыёзным “сьвяце” – гэта адназначная падтрымка адыёзнага рэжыму, які вось ужо 14 гадоў зьдзяйсьняе ў Беларусі генацыд і этнацыд бларускага народу, захапіў і распрадае нашы матэрыяльныя багацьці, наважыўся зьнішчыць нашу дзяржаву, сьвядома і мэтанакіравана топча ўсё сьвятое, беларускае. Паколькі два гады таму абсалютная большасьць нацыянальных грамадаў НЕ ПРЫСЛУХАЛАСЯ да нашага звароту, і паколькі сітуацыя ў Беларусі за гэты час толькі пагоршылася, мы ПАЎТОРНА зьвяртаемся да ўсіх удзельнікаў “фестывалю” з нашым зваротам. Інфармуем: раней ці пазьней улада ў Беларусі будзе нармальнай дэмакратычнай, г.зн. – беларускай. Тады сёньняшнія Вашыя паводзіны будуць абавязкова ўлічаны.

З павагай, рэдакцыя.

Далей »

А.Трусаў: “Беларусь рабавала Масковія, а затым Расея” (+ дадаткі)

11 чэрвеня, 2008 | Няма каментараў

Т���а�.JPG

У свой час мы сфармулявалі Д пр-п 32 Беларускай дактрыны, у якім абвясьцілі, што канкрэтна трэба зрабіць, каб у будучыні вярнуць нармальныя стасункі паміж беларуска-літвінскім і расейска-маскоўскім народамі. Адзін з пунктаў гэтага прынцыпу прадугледжвае рэстытуцыю ў Беларусь (у асноўным з Расеі) нарабаваных каштоўнасьцяў беларускага народу. На гэтым тыдні вельмі дарэчна грамадзкі рэдактар Радыё Свабода Алег Трусаў (гісторык, археолаг, старшыня Таварыства беларускай мовы) запрапанаваў карэспандэнтам радыё падрыхтаваць перадачу на тэму: “Вяртаньне нашых каштоўнасьцяў: праблемы рэстытуцыі”. Пададзены ніжэй невялікі матэрыял, дзе Аляксандар Уліцёнак размаўляе з Трусавым пра тое, што менавіта і калі страчана беларусамі, каштоўны тым, што канкрэтызуе адзін з пунктаў Д пр-пу 32 (паводле www.svaboda.org/content/Transcript/1121760.html).

Рэдакцыя.

Далей »

Расейская канцэракратыя: гісторыя хваробы – этыялогія, прагноз, лячэньне (частка 3)

9 чэрвеня, 2008 | Няма каментараў

Юры Кузняцоў (ілюстрацыя – карціна “Прадразьвёрстка”)

РаÑ�.Ñ�мпеÑ�Ñ�Ñ�кÑ�аÑ�Ñ�Ñ� 3.JPG 

Памылкова лічыць крызіс, вайну нейкай надзвычайнай выпадковасьцю. Бадай, адзінае, што дэструктыўная імперская антысістэма выкарыстоўвае геніяльна – гэта кастастрофы, якія сама ж і фармуе.

Далей »

Расейская канцэракратыя: гісторыя хваробы – этыялогія, прагноз, лячэньне (частка 2)

8 чэрвеня, 2008 | Няма каментараў

Юры Кузняцоў (ілюстрацыя – карціна С. Іванова “Прыезд ваяводы”)

РаÑ�.Ñ�мпеÑ�Ñ�Ñ�кÑ�аÑ�Ñ�Ñ� 2.JPG 

Рэванш ардынскай імперыі ў сярэдзіне мінулага тысячагоддзя ня мог не суправаджацца і рэваншам візантыйскай царкоўнасьці.

Далей »

Расейская канцэракратыя: гісторыя хваробы – этыялогія, прагноз, лячэньне (частка 1)

6 чэрвеня, 2008 | Няма каментараў

Юры Кузняцоў (паводле ideo.ru/cancerocracy.html; ілюстрацыя – карціна С. Іванова “Баскакі”)

Ра�.�мпе���к�а��� 1.JPG

Падаем яшчэ адзін вялікі артыкул расейскага антыімперскага ідэолага Ю.Кузьняцова. Для аналіза ды крытыкі расейскай рэчаіснасьці й яе імперыякратыі аўтар шырока выкарыстоўвае гістарычныя факты, медыка-біялагічныя вобразы, сістэмныя паняцьці. Нас уразіла, як шмат з гэтых вобразаў і паняцьцяў надзвычай блізкія тым, што ўжо былі выкарыстаны сябрамі нашай рэдакцыі. Артыкул зьяўляецца чарговым сьведчаньнем, што сярод расейскіх інтэлектуалаў нарастае разуменьне: галоўныя праблемы расейскага грамадства абумоўленыя імперскім статусам Расеі. Аднак, у адрозьненьне ад А.Шырапаева, аўтар яшчэ ня здольны запрапанаваць выніковых сьхемаў лячэньня імперскай хваробы. У гэтым можа пераканацца кожны, хто дачытае артыкул да канца.

Рэдакцыя.

Далей »

На шляху да Залесься

4 чэрвеня, 2008 | 8 каментарыяў

Аляксей Шырапаеў

У��одн�� �����о��� 2.JPG

Падаем чарговы артыкул выбітнага ідэолага рускага нацыяналізму, на гэты раз нашага сучасьніка, А.Шырапаева (узята з lj.rossia.org/users/shiropaev/25386.html). Аднак мы вымушаны адразу паправіць аўтара. Уся Смаленшчына, поўдзень Пскоўшчыны і усход Браншчыны – гэта частка этнічнай беларускай тэрыторыі (гл. напрыклад тут https://nashaziamlia.org/2006/05/20/106/), якая ўсё яшчэ застаецца захопленай расейскай імперыяй. І хаця мы, зыходзячы са зьмястоўнага інтэр-нацыяналізму абедзьвюма рукамі гатовыя падтрымаць стварэньне нацыянальнай дзяржавы рускіх з назвай Залесьсе, мы настойваем на вяртаньні нам нашых усходніх тэрыторый, на ўваходжаньні іх у склад адзінай унітарнай Беларуска-літвінскай дзяржавы. Лінія Ржэў-Вязьма-Бранск – вось будучая мяжа паміж Залесьсем і Вялікай Літвой-Беларусьсю. Сьхема вяртаньня нашых усходніх тэрыторый даўно зафіксаваная як 25-ы і 32-і прынцыпы Беларускай дактрыны.

Рэдакцыя.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы