Алесь Астроўскі
1 траўня г.г., зноў, як і 26-27 красавіка, была заблакаваная праца сайта радыё “Свабода”. Выказваю пратэст супраць дзеяньняў цяперскіх уладаў і салідарнасьць з нашым галоўным беларускамоўным сайтам. Дарэчы, у пачатку красавіка мне пашцасьціла пабываць грамадскім рэдактарам гэтага радыё. Дадзеная падзея неардынарная, бо вядома – многім ворагам беларускага народу дзейнасьць нашай рэдакцыі вельмі недаспадобы. Таму выказваю падзяку ўсім, хто спрычыніўся да прапановы і зьдзяйсьненьня ідэі майго рэдактарства, а найбольш – журналісту “Свабоды” Аляксандру Уліцёнку. На жаль, ня ўсе матэрыялы, якія прагучалі ў наўпроставым эфіры, своечасова зьявіліся на сайце радыё. Некаторыя ўвогуле не зьявіліся. Дырэктар беларускай службы радыё “Свабода” сп-р Аляксандр Лукашук запэўніў, што гэта – вынік зьмены канцэпцыі грамадскага рэдактара радыё. А планавалася, што будзе 4 інтэрвю, прысьвечаныя сітуацыя вакол і ўнутры Беларусі, а таксама вялікая перадача ў пятніцу, у якой будуць разгледжаныя 5 прынцыповых пытаньняў. Такім чынам, спачатку матэрыялы, потым дадатак і абмеркаваньне.