Сьцяпан Бандэра
Калі мы пазнаёміліся з дадзеным артыкулам славутага ідэолага ўкраінскага нацыяналізму, мы былі ўражаныя шэрагам уласных адкрыцьцяў – таму, напрыклад, што Сьцяпан Бандэра быў нацыяналістам не эгаістычным, а ўніверсальным, што ён быў выбітным палітычным стратэгам, што тыя папярэджаньні, якія ён рабіў больш паўстагоддзя таму (напрыклад, тыя, якія датычылі сапраўдных мэт расейскай ліберальнай апазіцыі й негатыўнай ролі Захаду ў барацьбе народаў савецкай імперыі за свабоду) зьяўляюцца прынцыпова актуальнымі і дасёньня. Так і хочацца параіць усім беларускім сапраўдным дэмакратам праштудыраваць пададзены ніжэй матэрыял самым дакладным чынам, а тое-сёе і завучыць на памяць. Застаецца толькі зьдзіўляцца, чаму пра такія прынцыповыя матэрыялы мы даведваемся так позна? Артыкул друкуецца паводле www.kavkaz.tv/ukr/content/2008/03/04/3553.shtml, яму папярэднічае каментар украінскай рэдакцыі інфармагенцтва “Каўказ-цэнтар”.
Рэдакцыя.