Алесь Астроўскі – рэдактар сайта.
Апошнія тыдні на наш сайт адбывалася атака прарасейскіх троляў. “Тоўстыкот” спрабаваў паўсюль па-жывёльнаму гадзіць. Самусевіч-“Мандарын”-“Дуглас” выкарыстоўваў іншую тактыку – займаўся прымітыўным рэзанёствам-“крытыканствам”, адначасна абзываючы ўсіх пагалоўна “дурнямі”, “мракабесаў”, “ідыётамі”, “неадукаванымі”, тымі, хто вярзець “трызьненьне”, увесь час нахабна тыкаў, выкарыстоўваў іншыя тролеўныя прыёмы, каб дасягнуць таго ж – сапрасаваць спакойную, этычную, калегіяльна-працоўную атмасьферу інтэлектуальнай працы сайта. Цікава, што канчаткова вывела “Мандарынку” зь сябе мая ветлівая просьба патлумачыць, чым яго грамадска-палітычная пазіцыя адрозьніваецца ад пазіцыі нашай рэдакцыі (гл. каментары тут: https://nashaziamlia.org/2016/07/13/8678/#more-8678). Пасьля чарговай порцыі слоўнагна сьмецьця вырашана было яго “каментары” далей выдаляць…














Пра вынікі гэтай сустрэчы, якая адбылася 27 сакавіка ў Менску каля помніка Купалу, можна было паведаміць і раней, але не хацелася перарываць серыю папярэдніх матэрыялаў. Выдзелім галоўнае: сустрэча адбылася. Людзей было ня больш, чым у мінулы раз. Затое прыйшлі новыя аўтарытэтныя ў беларускім дэмакратычным асяродку асобы. Паколькі на гэты раз было прынята рашэньне прысутных не фатаграфаваць, мы фота не падаем. Аднак можам сказаць, што былі прадпрымальнікі, прадстаўнікі творчай, тэхнічнай і навуковай інтэлігенцыі. Студэнтаў, якія былі летась, на гэты раз, на жаль, не было.
На грунце ўсіх фактаў, узгаданых у папярэдніх частках дадзенага матэрыяла, лічым неабходным зьвярнуць увагу на тры грамадска-палітычныя зьявы нашай беларускай рэчаіснасьці, якія праявіліся і падаюцца нам найбольш істотнымі. Гэта: працяг тэндэнцыі дэградацыі БНФ (першая зьява); узаемныя разьлікі на падтрымку ў пары Пазьняк-Баршчэўскі (другая); палітычная персьпектыва і сапраўдны механізм аб’яднаньня вакол Мілінкевіча ў новым блоку “нацыянальна-патрыятычных сіл” (трэцяя). Паспрабуем ня толькі прааналізаваць іх, а і зрабіць свае прагнозы, на грунце якіх даць парады сапраўдным беларускім патрыётам.
У дадатак да папярэдняга артыкула мы вырашылі падаць і абмеркаваць на нашым сайце “Антыкрызісную праграму АДС”, папярэдне пераклаўшы яе на нармальную мову (узята адсюль:
П


































































