nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.5.4. Фіксуем варварства “Захаду”

Краіна, якая выйграла таргі, кіруецца ашуканцамі, бандытамі, шпіёнамі

4 снежня, 2010 | 6 каментарыяў

Эдвард Лукас

З нагоды нядаўняга абнародаваньня праз WikiLeaks сакрэтнай дыпламатычнай перапіскі ў СМІ пачалі зьяўляцца артыкулы тых, хто і раней папярэджваў пра небясьпеку новай хвалі расейскага імперыялізму для цывілізаванага сьвету. Ніжэй падаецца пераклад артыкула аднаго з буйнейшых адмыслоўцаў па Расеі на Захадзе Эдварда Лукаса (гл. фота зьлева), узятага з папулярнага заходняга выданьня Дэйлі Мэйл (гл.  http://www.dailymail.co.uk/debate/article-1335193/World-Cup-2018-Ruled-crooks-thugs-spies–country-won-bid.html). Нашыя ўяўленьні па ўзьнятых пытаньнях шмат у чым супадаюць з пазіцыяй гэтага дасьледчыка, таму гэта ня першы артыкул спадара Эдварда, які выстаўляецца на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

Нечаканы падарунак: заходнікі самі заявілі, што іх “правы чалавека” супярэчаць сапраўднай дэмакратыі

31 ліпеня, 2010 | 4 каментарыя

Рэдакцыя

Наш сайт ідэалагічны. А гэта значыць, што нас найбольш цікавіць ідэалагічнае абгрунтаваньне тых ці іншых грамадскі значных дзеяньняў уладаў ці любых іншых сацыльна-актыўных асоб і груп. У сувязі з гэтым мы стала вывучаем асаблівасьці грамадскага ўладкаваньня заходняга сьвету, якое сёньня ўпарта прапануецца нам у якасьці альтэрнатывы цяперскаму рэжыму Лу-кі. Гэтае вывучэньне ўсё больш вядзе да думкі, што ліберальная прапанова на справе ня ёсьць пазітыўнай альтэрнатывай палітыцы каланіяльных беларусафобскіх уладаў, якія вось ужо 17-ы год душаць любыя парасткі беларускай дэмакратыі. Усе буйныя знаходкі, пацьвярджаючыя гэта, выстаўляюцца на сайце. Ніжэй пойдзе гаворка пра чарговы такі факт, які стаў вынікам самавыкрыцьця заходніх ліберастызатараў, што і стала для нас каштоўным падарункам.

Далей »

Украінцы ня згодныя з ацэнкай Еўрапарламентам Сьцяпана Бандэры. Мы – таксама.

27 лютага, 2010 | 7 каментарыяў

Паводле http://www.svaboda.org/content/article/1969594.html

d09fd0b0d0bbd18fd0bad196-d0b7d0bdd0bed19eУ сваёй учорашняй рэзалюцыі Еўрапарламент асудзіў і заклікаў перагледзець рашэньне былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі надаць званьне Героя Украіны кіраўніку Арганізацыі Ўкраінскіх Нацыяналістаў (АУН) Сьцяпану Бандэру. Заклік адмяніць адпаведны ўказ Юшчанкі “зьяўляецца прыкрым элемэнтам прынятай учора Еўрапарламентам рэзалюцыі”. Пра гэта ў эфіры Радыё Свабода заявіў старшыня Камітэту ў пытаньнях эўрапейскай інтэграцыі Вярхоўнай Рады Ўкраіны Барыс Тарасюк.

Далей »

Што можа быць горш, чым ніякай падтрымкі з боку “Эўропы” для беларускай дэмакратыі?

15 лютага, 2010 | 3 каментарыя

Рэдакцыя

d0add19ed180d0b0d0bfd0b5d0b9d186d18bНа папярэдні артыкул, у якім распавядаецца, як спадар В.Грыцук зьвяртаўся да АБСЕ зь вялікай просьбай дапамагчы спыніць этнацыд беларусаў у Беларусі, чытач пад нікам “Сяргей” даслаў каментар-пытаньне: “Цікава, якая была рэакцыя ўдзельнікаў той канферэнцыі?”. Мы пашыраем гэтае пытаньне: а якая была рэакцыя АБСЕ, усяго ЕўраЗьвязу? Адказваючы на гэтае пытаньне, хочам зьвярнуць увагу і “Сяргея”, і ўсіх іншых чытачоў нашага сайта, што за наступныя 4 месяцы ня толькі не назіралася ніякай дапамогі беларусам ці хаця б нейкай рэакцыі спачуваньня з боку “Эўропы” (да іх адсутнасьці мы за апошнія 15 гадоў ужо прызвычаіліся), а было значна горш – была прадэманстравана моцная падтрымка “дыскрымінуемай”… “польскай меншасьці” ў Беларусі. Але спачатку факты.

Далей »

SOS! Беларуская нацыя – у небясьпецы!

14 лютага, 2010 | Каментары (1)

Валеры Грыцук

d093d180d18bd186d183d0baАўтар пададзенага ніжэй тэксту – палітычны ўцякач зь Беларусі. Ён даслаў яго ў нашу рэдакцыю, з большага з мэтай інфармаваньня, яшчэ летась у кастрычніку. Гэты тэкст ёсьць выступам паважанага спадара Валера на канферэнцыі, якая праводзілася пад эгідай АБСЕ недзе ў Еўропе і была прысьвечана праблемам “талерантнасьці й дыскрымінацыі” (www.osce.org/documents/odihr/2009/10/40079_ru.pdf). Мы вырашылі выставіць гэты выступ В.Грыцука, паколькі становіцца ўсё больш відавочным, што калі “цывілізаваныя заходнікі“ гавораць пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, гэтым чалавекам у іх можа быць альбо габрэй (www.svaboda.org/content/article/1794084), альбо паляк (www.svaboda.org/content/article/1955539). Таму мы пачалі зьбіраць і будзем зьбіраць надалей факты публічных “прапаноў” у бок заходнікаў пачаць лічыць людзьмі таксама… і беларусаў. З нагоды, ад імя нашага народу дзякуем спадару Валеру за яго мужны ўчынак.

Далей »

Пра ідэалагічныя карані глабальных крызісаў (частка 2)

8 лютага, 2010 | Каментары (1)

Міхаіл Аляксандраў

Сёньня зьявіліся навукоўцы і эканамісты, якія сцьвярджаюць, што прычынамі [найгалоўнымі! – Рэд.] перажываемых сьветам глабальных фінансавага і экалагічнага крызісаў на нашай планеце зьяўляюцца наступствы паступовага назапашваньня на працягу стагоддзяў немаральных і чалавеканенавісьніцкіх дактрын, выкладзеных у шэрагу духоўных ідэалогій.

Далей »

Пра ідэалагічныя карані глабальных крызісаў (частка 1)

7 лютага, 2010 | 18 каментарыяў

Міхаіл Аляксандраў (паводле forums.svetrus.org/showthread.php?t=3838)

d097d18fd0bcd0bbd196-d0b7d18cd0bdd196d188d187d18dd0bdd18cd0bdd0b5Адзін з нашых наведвальнікаў, які дасёньня ня выбачыўся за неабгрунтаваныя напады на Анатоля Белага і Васіля Чырванія, запатрабаваў ад нас выбачыцца перад веруючымі хрысьціянамі за тое, што мы напісалі, што Біблія – гэта “сіянісцкі праект”. З гэтай нагоды вымушаны зноў зьмяніць нашыя планы і нагадаць: па-першае, мы ў рэдакцыі грунтуемся на навуковых падыходах ў пошуку ісьціны і таму не абмежаваны рэлігійнымі догмамі; па-другое, нягледзячы на гэта, даем адказ у выглядзе ніжэй пададзенага артыкула (асабліва яго 2-й часткі). На яго мы натрапілі нядаўна, але ў артыкуле нас зьдзівіла прысутнасьць многіх паняцьцяў, якія мы ўжо даўно выпрацавалі й выкарыстоўваем, а таксама многія думкі, да якіх мы таксама даўно і самастойна прыйшлі. Лічым матэрыял надзвычай карысным, хаця некаторыя дэталі хацелася б удакладніць. Калі яго будзе недастаткова, мы гатовыя тэму разьвіць.

Рэдакцыя.

Далей »

Стонавы-банцары і халуйствуючыя перад імі бенедзікты…

11 жніўня, 2009 | 9 каментарыяў

Aлесь Астроўскі

d0a1d182d0bed0bdd0b0d19e-d091d0b0d0bdd186d18bd180У першыя дні жніўня – самага адпаведнага месяца для “легалізацыі” па-ціхаму праз СМІ розных ідэек – на радыё “Свабода” ўсплыла праблематыка ўзаемаадносін беларускага народу на яго этнічнай тэрыторыі (і ў сёньняшніх трагічных этнацыдна-генацыдных варунках!) з рознымі ксенаэтнічнымі групамі, на шчасьце прысутнымі пакуль у меншасьці на нашай зямлі. Я вырашыў паўдзельнічаць ў дыскусіі па некаторых матэрыялах, якія прайшлі там. У выніку атрымалася вялікая і, што найважней, хрыстаматыйная ілюстрацыя, вартая таго, каб быць зафіксаванай на нашым сайце. Лічу, што матэрыял патрэбны і для нашых чытачоў, і для гісторыі, і для будучага падручніка па зьмястоўнай дэмакратыі й сістэмным гуманізьме (зьлева фота Ігара Банцара – 1, Леаніда Стонава – 2).

Далей »

Гнілыя зубы старай патаскухі – “Эўропы” (Д пр-п 120)

30 чэрвеня, 2009 | 7 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

d09fd090d0a0d095Усе гады́, якія мы працуем у сеціве, тлумачым, што шлях прагрэсіўнага разьвіцьця Беларусі скіраваны ўверх (а ня так, як лічаць некаторыя: калі кепска зьлева, трэба рухацца ўправа), што трэба разьлічваць на стварэньне ўласнай самастойнай, аднім словам – суб’ектнай, прабеларускай сілы і ў меншай ступені разьлічваць на дабрадзеяў ці на ўсходзе, ці на захадзе. Ня раз з нагоды гэтай паставы ў нас была “радасьць са сьлязьмі на вачах” – падзеі паказвалі на вернасьць нашай пазіцыі, але мелі негатыўнае значэньне для нашага народа. Аднак, як высьвятляецца, стратэгічныя сьветаглядныя прынцыпы так лёгка не мяняюцца. Патрэбна праца і праца. Сёньня мы падаем тры чарговыя матэрыялы, якія выкрываюць дэфектыўнасьць абсалютнага ўспрыняцьця лозунга “Беларусь – у Эўропу!”, як і яго носьбітаў… Пачнем з матэрыяла Валянціна Жданко “Спачатку — мараторый, потым — статус у ПАРЭ”, пададзенага тут: www.svaboda.org/content/article/1760756.html.

Далей »

“Эксьперты ААН”: “… а абязьлюдзелую Беларусь трэба засяліць выхадцамі… з Азіі й Афрыкі” (ФАЗВ–1)

26 сакавіка, 2009 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

d0a4d090d097d092-1Некаторым нашым чытачам можа падацца, што мы сваімі прагнозамі пішам гісторыю будучых падзей, а паколькі прагнозы ў асноўным негатыўныя – дык ледзь ня самі наклікаем бяду. Аднак, па-першае, падзеі ў сёньняшнім сьвеце масава разгортваюцца ў дэструктыўным ключы (фактычна, усе сацыяльныя паразіты што хочуць – тое і робяць, адкрыта рыхтуючы чарговы глабальны катаклізм). А, па-другое, проста мы, як і павінны рабіць усе навукоўцы, робім свае высновы не пад уплывам намаўленьня, а на грунце аб’ектыўных фактаў, сістэматызуючы іх і выяўляючы заканамернасьці. Так і атрымліваюцца прагнозы, якія спраўджваюцца. Адсюль пытаньне ня ў тым, што мы ў нечым вінаватыя, а чаму ў беларускай інфармацыйнай прасторы мы такія адзіныя… Так, вось ужо пару гадоў мы паказваем, што самому існаваньню беларускага народу, а тым больш яго свабоде і дабрабыту пагражае ня толькі “Расея”, а і г.зв. “Захад” (мы нават адпаведныя рубрыкі завялі, каб зьбіраць факты). Гэтую лінію мы праводзім насуперак магутнай і багата праплочанай плыні, якая дамінуе ў сёньняшняй “аб’яднанай” “дэмакратычнай” “апазіцыі” (тая сьцьвярджае, што “Захад” – наша выратаваньне…). Пакуль Захад ціха дэградаваў, мы абмяжоўваліся крытыкай таго, што там адбываецца. Аднак сёньня “Захад” пачаў актыўна ўмешвацца ў беларускія падзеі – маска “памочнікаў” у будаваньні беларускай дэмакратыі скінутая. У такіх абставінах адэкватным становіцца ня проста сачэньне, а пратэст. Для таго, каб наша такая пазіцыя не зацерлася наступнымі падзеямі, вырашылі завесьці рубрыку: Фіксуем акты “заходняга” варварства (усе фота і малюнкі, а таксама ўсе іншыя матэрыялы ўзяты з сайта радыё “Свабода”).

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы