nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.5.4. Фіксуем варварства “Захаду”

Мірная рэвалюцыя ў Ісландыі й чаму пра яе маўчаць усе сусьветныя СМІ

18 лістапада, 2013 | 4 каментарыя

Ісландыя

 

Падзеі, пра якія ідзе гаворка ніжэй, зьяўляюцца чарговым прыкладам таго, як мала СМІ апавядаюць нам пра найважнейшыя падзеі ў сьвеце. Між тым, у 2008 годзе ў пачатку фінансавага крызісу было павядомлена, што Ісландыя… абанкроцілася (прычым, чаму так сталася, амаль не аналізавалася). Затым гэты кандыдат у сябры Еўразьвязу і ўвогуле “зьнік з глабальных інфармацыйных радараў”… Мы знайшлі цікавую інфармацыю пра далейшыя вельмі павучальныя падзеі ў гэтай краіне й ніжэй інфармуем вас пра іх. 

Рэдакцыя.

Далей »

Такі “ліберальны”, “мультыкультурны”, “талерантны”, “паліткарэктны” Еўразьвяз. Але, чым далей, тым больш… за чужы кошт. З чаго б гэта?

27 кастрычніка, 2013 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя.

Цыганы 1У свой час, выпрацоўваючы наша, беларусаў-літвінаў, стаўленьне да розных меншасьцяў, мы закранулі праблему цыганоў і запрапанавалі некаторыя крокі па яе вырашэньні (гл. тут:  https://nashaziamlia.org/2008/08/05/1466/; гл. Д пр-п 101). Было гэта больш за 5 гадоў таму. Прайшоў час і сёньня пытаньне цыганоў раптам усплыла, як адна з вострых праблем усяго Еўразьвязу (і, магчыма, Украіны). Можа, СМІ й перабольшваюць? А, можа, і не. Можа, гэтая праблема датычыць толькі “талерантнага” і “мультыкультурнага” Еўразьвязу ды Ўкраіны? А, можа, яна ўжо грукаецца і ў дзьверы нашай краіны? Давайце паглядзім на даступныя нам факты і ацэнім іх значэньне.

Далей »

Палітыка “нямецкіх уладаў”: альбо згаджаешся з разбэшчваньнем тваіх дзяцей, альбо сядаеш у турму

14 кастрычніка, 2013 | 10 каментарыяў

Нямеччына 1У дапаўненьне да папярэдняга артыкула выстаўляем матэрыял, прысьвечаны зьвесткам аб арганізаваным уладамі (!) разбэчваньні дзяцей праз сістэму школьнай адукацыі. Адбываецца гэта ў такой, здавалася б, надзейна добрапрыстойнай, моцнай і самастойнай дзяржаве, як… Нямеччына. Мы перавялі ў пісьмовую форму і падаем ніжэй закадравы тэкст адпаведнага дакументальнага відэа (узяты адсюль: http:// www.youtube.com/watch?v=YVljeQpJRJY). Скажам адразу – гэта інфармацыя, калі мы яе атрымалі, шакавала нас ня менш, чым зьвесткі, паданыя ў папярэднім артыкуле.

Рэдакцыя.

Далей »

Шведская версія ліберальнага выміраньня

12 кастрычніка, 2013 | 8 каментарыяў

Ксенія Сакалова

ШвецыяУ пачатку артыкула, які мы ўзялі адсюль: http://gazeta.zn.ua/SOCIETY/progress_po-shvedski.html – сцьвярджаецца: “сёньня Швецыя перажывае крызіс інстытуту сям’і. Гэта вынік шматгадовай палітыкі праўленьня сацыял-дэмакратычнай партыі, мэтай якой было атрымаць поўны кантроль над грамадствам”. Але наш досьвед падказвае, што падзеі ў Швецыі – гэта хутчэй вынік нейкага злачыннага сацыяльнага эксьперыменту ліберастычнага кірунку, мэта якога – адпрацоўка тэхналогіі дэмаграфічнага выморваньня вялікіх еўрапейскіх нацый. І нам здаецца, што мы ведаем вонкавага заказчыка гэтага злачынства…

Рэдакцыя.

Далей »

За заслонай сусьветнай закулісы (частка 1: меркаваньне эксьперта)

9 чэрвеня, 2013 | 6 каментарыяў

Вольга Чацьверыкова

 Чаць 1

Прыгледзеўшыся паўважлівей да выступу-інтэрвю спадарыні Чацьверыковай, пра які было ўзгадана ў мінулым матэрыялае, мы прыйшлі да высновы аб яго вялікай каштоўнасьці па шэрагу крытэраў. Адзін зь іх – удакладненьне нашых ведаў пра ролю сусьветнай закулісы ў сёньняшніх глабальных палітычных працэсах. Таму мы перавялі гэты выступ у пісьмовую форму, каб зручней было яго чытаць і аналізаваць (выступ-інтэрвю ўзяты адсюль: http://www.youtube.com/watch?v=3LYJQC5ZjCY&feature=player_embedded#!).

Рэдакцыя.

Далей »

Перадача расейскага ТБ: “Збачэнцы ў законе”

5 чэрвеня, 2013 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

Збачэнцы 1Працягнем тэму спланаванай культурна-дэмаграфічнай дэградацыі Еўропы. Яе  актыўна падымае ўжо нават расейскае тэлебачаньне. Праўда, робіць яно гэта з пазіцыі зларадства – маўляў, чым горш людзям на Захадзе, тым лепш нам у Расеі (мы ж тут, у Беларусі, назіраем за падзеямі з пазіцыі людзей, якія яшчэ адносна нядаўна разьлічвалі на падтрымку “заходніх дэмакратый”, але цяпер гэтую надзею практычна цалкам страцілі). У якасьці ілюстрацыі вышэй адзначанага прапануем вам адзін сюжет з праграмы “У цэнтры падзей з Ганнай Прохаравай” (гл. фота вядучай), які быў паказны па расейскага канале ТВ “Цэнтар” 2.06.2013 г. Паглядзець гэты сюжэт можна, напрыклад, па наступных е-адрасах: http://www.youtube.com/watch?v=1Puo1RZLLio; http://www.youtube.com/watch?v=tyBIIG5bUHw). Мы запісалі ўсю тэкстоўку і падаем яе ніжэй.

Далей »

Пагроза глабальнага Садома

2 чэрвеня, 2013 | 11 каментарыяў

Вольга Чацьверыкова

Францыя 1Мы ўжо зьбіраліся былі прыступіць да завяршальнага этапа аналізу грамадска-палітычнага сьветагляду Чэ Гевары, але зноў не атрымліваецца. У Еўропе адбываюцца падзеі (асабліва непрыемныя для “беларускіх” прыхільнікаў уступленьня ў Еўразьвяз), якія мы даўно прадказвалі. У Вялікабрытаніі негры пад акампанемент ісламісцкіх лозунгаў насьмерць нажамі й мачэтэ пакрэмзалі паліцэйскага (прычым, зрабілі гэта паказальна-публічна – гл. фота зьлева, а таксама  http://podrobnosti.ua/podrobnosti/2013/05/23/906359.html ; http://expert.ru/2013/05/23/britanskij-zvonochek), у Швецыі ўжо шмат дзён улады ня могуць спыніць начныя пагромы, зьдзяйсьняемыя ксенаэтнічнай моладдзю (яе бацькоў шведы ў свой час гасьцінна прынялі ў сваёй краіне; гл. http://www.1tv.ru/news/world/233636 ; http://zn.ua/WORLD/nochnye-besporyadki-v-shvecii-vyshli-za-predely-stokgolma-122866_.html), у Францыі народ актыўна пратэстуе супраць татальнай садамізацыі краіны – праходзяць масавыя акцыі, колькасьць удзельнікаў якіх бывае перавальвае за мільён (гл. http://flashnord.com/news/bolee-1-mln-chelovek-prinyali-uchastie-v-akcii-protiv-odnopolyh-brakov-v-parizhe). Здрадніцкую, антынацыянальную палітыку праводзіць урад Оланда па загадзе сапраўдных кіраўнікоў Еўразьвязу, ад якіх прэзідэнт Францыі, аказваецца, больш залежны, чым ад уласнага народу (вось яна – хвалёная еўрапейская дэмакратыя). Трэба фіксаваць і аналізаваць падзеі. З гэтай нагоды выстаўляем ніжэй артыкул Вольгі Чацьверыковай (гл. фота), у якім называюцца шматлікія цікавыя факты, датычныя палітычных механізмаў садамізацыі  Еўропы і ўсяго сьвету (узята адсюль: http://www.fondsk.ru/news/2013/05/27/ugroza-vsemirnogo-sodoma-20718.html).  

Рэдакцыя.

Далей »

Якім быў Гевара (частка 2; погляды на міжнародную палітыку)

29 мая, 2013 | 6 каментарыяў

Гев 16Пасьля азнаямленьня з асноўнымі фактамі біяграфіі, варта пазнаёміцца з грамадска-палітычнымі поглядамі Чэ Гевары. Так нас абавязвае зрабіць ня толькі цікавасьць да гэтай неардынарнай асобы і логіка азнаямленьня зь ёй, а й ідэалагічная накіраванасьць нашага сайта. Пералапаціўшы зь дзясятак працаў вядомага рэвалюцыянера, сёньня мы выстаўляем тры найбольш паказальныя (на наша меркаваньне) дакументы, якія былі створаны Чэ Геварам у інтэрвале 1961-67 гг. і ў якіх раскрываюцца погляды камандантэ Чэ на міжнародную палітыку. Матэрыял атрымаўся вялікім, затое ў ім шмат цікавага і павучальнага, у т.л. для людзей з нацыянальна-дэмакратычным сьветаглядам.

Рэдакцыя.

Далей »

Дзень нацыянальнай ганьбы, або аб перамозе ў Другой сусьветнай вайне

20 мая, 2012 | 10 каментарыяў

 

Падаем яшчэ адзін артыкул, прысьвечаны “перамозе ў Вялікай айчыннай вайне”. Яго аўтар – Юры Несьцярэнка (гл. фота) – у адрозьненьне ад двух папярэдніх аўтараў, падае дадатковыя цікавыя факты і спрабуе аналізаваць гэтую падзею зь іншых пазіцый – максімальнай бесстароннасьці, аб’ектыўнасьці. Наколькі ў яго гэта артымліваецца – кожны чытач сайта можа ацаніць сам (узята з http://yun.complife.ru/miscell/antivict.htm; нязначна скарочана).

Рэдакцыя.

Далей »

Заява і загадка Брэйвіка (частка 2: нашы меркаваньні)

7 мая, 2012 | 5 каментарыяў

У папярэдняй, 1-й, частцы гэтага матэрыяла былі сьцісла пададзены матывы ўчынка Брэйвіка зь яго ўласных слоў. Цікава, важна! Ці ня праўда?  (Каму гэтага замала, можна пачытаць Палітычную дэкларацыю Брэйвіка, напісаную на англійскай мове аж на 1.500 старонках – гл. тут: news.nswap.info/wp-content/uploads/2011/07/2083+-+A+European+Declaration+of+Independence.zip ; альбо кароткую інфармацыю пра яе – гл. тут: http://news.nswap.info/?p=73422#more-73422).  А цяпер давайце паспрабуем адысьці ад таго, што нам хочуць скарміць розныя падкантрольныя СМІ ці сам Брэйвік, і наблізіцца да сапраўднай сутнасьці справы.

Рэдакцыя.

Далей »

Заява і загадка Брэйвіка (частка 1: выступ у судзе)

23 красавіка, 2012 | 11 каментарыяў

17 красавіка 2012 г. нарвежскі тэрарыст Андрэас Берынг Брэйвік, які ў леташніх вядомых падзеях забіў па афіцыйных зьвестках 77 чалавек (8+69), выступіў у судзе з прамовай. У ёй ён патлумачыў прычыны зьдзейсьненых ім тэрарыстычных актаў (http://www.smp.no/nyheter/terrorsaken/article451361.ece). Гэты выступ празь дзень быў перакладзены з нарвежскай мовы на расейскую (http://www.ej.by/news/blogs/2012/04/20/rossiyskie_blogery_opublikovali_opravdatel_noe_zayavlenie_breyvika.html). Нам, натуральна, было цікава даведацца, якімі матывамі кіраваўся Брэйвік, зьдзяйсьняючы свае тэракты. Мы пазнаёміліся з тэкстам яго выступу, зрабілі пераклад на нашу мову, выставілі ніжэй і, як звычайна, выкажам свае меркаваньні. Між іншым, зноў зьвяртаем увагу: ні воднае СМІ ў беларускай і беларускамоўнай інфармацыйнай прасторы на такі элементарны ўчынак у чарговы раз (і які ўжо) аказалася ня здольнае…

Рэдакцыя.

Далей »

“Падтрымка” дэмакратычнай Грузіі “Захадам” на фоне расейскай імперскай агрэсіі (частка 2)

15 лютага, 2012 | 9 каментарыяў

Рэдакцыя.

У папярэдняй частцы гэтага матэрыялу мы падалі зьвесткі пра значныя посьпехі ў разьвіцьці эканомікі й нацыянальна-дэмакратычным будаўніцтве ў Грузіі пасьля “рэвалюцыі ружаў” 2003 г. Аднак гэтыя рэформы адбываліся на вельмі неспрыяльным фоне. Мела месца вайна расейскай імперыі супраць Грузіі, якая адбылася ў жніўні 2008 году і ў выніку якой была захоплена частка тэрыторыі Грузіі, вядомая пад назвай “Паўднёвая Асеція” (гл. мапу; пра Абхазію мы цяпер весьці гаворку ня будзем – гэта асобнае пытаньне). Акрамя таго, як перад гэтай вайной, так і пасьля яе грузінскі народ жыў і працягвае жыць ва ўмовах няспынных пагроз з боку Расеі чарговай, яшчэ большай вайны, а таксама эканамічнага эмбарга, актыўнай дзейнасьці прарасейскай апазіцыі, правакацый і тэрактаў, якія зьдзяйсьняюцца расейскімі сьпецслужбамі й агентурай… Ну, і як “цывілізаваны” і “дэмакратычны” “Захад” у гэтых умовах, пра якія ён, дарэчы, добра паінфармаваны, дапамагае грузінскаму народу ўтрымаць і ўмацаваць сваю дэмакратычную дзяржаўнасьць? Давайце прыгледземся спачатку да “падтрымкі” з боку Еўразьвязу, а затым – з боку ЗША. А яшчэ пазьней – з боку іншых краін.

Далей »

Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на cвае сьцягі? (частка 6, заключная; Д пр-п 131)

8 студзеня, 2012 | 9 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў


Паскудная, вядома, тэма, за аналіз якой мы ўзяліся. Але, што зробіш, калі-небудзь зь ёй трэба было разьбірацца і вызначацца. Тым больш, што падзеі ў сьвеце прысьпешваюць. Дзякуй богу, наша справа набліжаецца да фінішу (у дадзеным ідэалагічным пытаньні, вядома). Абставіны такія, што многія, хто думае, як мы, баяцца і памоўкваюць у анучку (у т.л. прыкідваючыся “крутымі палітыкамі”), і гэтым пасіўна cаўдзельнічаюць у распаўзаньні зла… Хай сабе. Мы – іншыя, для нас такое непрымальна. Больш за тое – аплаціцца. Мы ў Беларусі зноў будзем аднымі зь першых, і так назаўсёды цяпер застанецца…

Далей »

Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на cвае сьцягі? (частка 5; зьвесткі з Украіны)

2 студзеня, 2012 | 7 каментарыяў

Адзін з чытачоў нашага сайта пад нікам “Anton” падаў Е-адрас артыкула, які істотна дапаўняе разглядаемую тэму, аналізуючы сітуацыю ва ўладных органах Украіны.  Некаторыя факты, пададзеныя ў ім, нам патэбны для заключнага аналіза. Хаця не з усімі меркаваньнямі аўтара можна пагадзіцца (нашыя заўвагі адзначаны ў традыцыйным рэдакцыйным стылі […]), шалі пераважылі на карысьць выстаўленьня артыкула на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на cвае сьцягі? (частка 2; радыё “Свабода” – рупар ліберастызму ў Беларусі)

21 снежня, 2011 | 4 каментарыя

Рэдакцыя

Показку “той, хто плаціць музыкам, той і музыку заказвае”, напэўна, ведаюць усе. Радыё “Свабода”, як вядома, фінансуецца Кангрэсам ЗША. Таму новыя павевы, якія ідуць ад уладаў ЗША, мусяць быць і новай палітыкай гэтага радыё. Мы дапускаем, што занятак, зьвязаны зь неабходнасьцю прапагандаваць разбэшчанасьць і розныя парасексуальныя паскудствы, можа не падабацца многім журналістам беларускай службы радыё “Свабода”. Некаторыя паціху нават супраціўляюцца гэтаму. Мы бачым такія прыкметы… Таму мы зноў падкрэсьліваем, гаворка далей пойдзе ня столькі пра людзей, якія працуюць на радыё “Свабода” і якім трэба неяк жыць, колькі пра ролю гэтай установы, праз якую бачная палітыка заказчыка, а празь яе і мэты ўсё тых жа глабалісцкіх ліберастычна-сіянісцкіх колаў, якія атабарыліся ў ЗША і апанавалі ня толькі фінансы і СМІ гэтай краіны, а і палітычныя інстытуты. Тое, што радыё “Свабода” прапагандуе сексуальныя збачэнствы, уважлівы чытач мог заўважыць ужо па 1-й частцы гэтага матэрыяла. Працягнем прыводзіць факты ўсё таго ж, але на прыкладзе “беларускіх” матэрыялаў за апошнія пару гадоў.

Далей »

Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на cвае сьцягі? (частка 1)

19 снежня, 2011 | 14 каментарыяў

Рэдакцыя.

Вядома, паскудства-мярзота бывае рознай. Возьмем адзін зь яе відаў – прапаганду гомафіліі-гетэрафобіі – і на яе прыкладзе пакажам, што мы маем на ўвазе, калі кажам пра мярзоту. Адразу папярэджваем, мы не зьбіраемся нікога асуджаць, хто па ўнутраных прычынах вымушаны знаходзіць для сябе анамальныя формы сексуальнага задавальненьня, робіць гэта ў інтымнай абстаноўцы (адзін ці па ўзаемнай згодзе з дарослым сексуальным партнёрам) і пры гэтым сумленна клапоціцца пра тое, каб не нашкодзіць грамадскай маралі, традыцыйнай і агульнай культуры. Так, у ЗША з-за пэўных, найчасьцей генетычных прычын, каля 3% мужчын і да 1% жанчын сьхільныя да “нетрадыцыйных форм сексу” (у іншых менш касмапалітызаваных краінах гэтыя лічбы меншыя). Ужо сама абсалютная меншасьць людзей са сьпецыфічнымі сексуальнымі жаданьнямі сьведчыць, што гаворка ідзе пра псіха-сексуальныя адхіленьні, анамаліі. Мы такім людзям (як усім іншым, каму не пашанцавала нарадзіцца нармальным, паўнавартасным) шчыра спачуваем і кажам: гэта ваша прыватная справа. Будзе час, мы падрабязна прааналізуем зьяву палавога дзімарфізму і нормы ў палавых дачыненьнях, расставім акцэнты, сфармулюем адпаведныя прынцыпы. Зараз жа гаворка пойдзе пра іншае (!) – пра актыўнае насаджэньне пэўнымі сіламі ў сьферу публічнага таго, што на справе належыць да інтымнай сьферы (ды яшчэ пры гэтым зьяўляецца анамальным). Гэта значыць, прадметам нашага аналізу будзе ня проста нявыхаванасьць, разбэшчанасьць, збачэнства. Гаворка пойдзе пра нешта значна горшае – пра наўмыснае ўкараненьне інтымна-хворага ў публічна-здаровае шляхам прапаганды гомасексуалізма, педафіліі, зоафіліі й іншых форм садаміі. Вось такое насаджэньне мы і лічым мярзотным, абсалютна соцыядэструктыўным, злачынным. І гэта, як кажуць, медыцынскі факт. Пакідаючы на лепшыя часы тэарэтычныя пытаньні гетэрасектуальнай нормы ў сьферы маралі, этыкі, культуры, выхаваньня, мы адразу пераходзім да наступнага пытаньня: што за сілы і навошта выкарыстоўваюць зьяву “нетрадыцыйнай сексуальнасьці”, “гетэрафобнасьці”, якая часта называецца садаміяй, у якасьці палітычнай зброі, накіраванай на разбурэньне як агульнай маралі, так і нацыянальнай культуры? Якія ў гэтых сіл сапраўдныя (схаваныя) мэты?  Давайце пошук адказаў на гэтыя пытаньні пачнем зь невялікай падборкі фактаў, якія назьбіраліся ў нашым рэдакцыйным архіве за апошнія пару гадоў. Што зробіш, трэба вырашаць і такія праблемы…

Далей »

Час ваяваць з ворагамі, узброенымі ЗМЗ – карпаратыўнымі СМІ

14 снежня, 2011 | 5 каментарыяў

Джо Кліфард (Joe Clifford)

Артыкул, які выстаўлены ніжэй, узяты з сайта  http://www.salem-news.com/articles/december032011/wmd-media-jc.php (дарэчы, ЗМЗ – гэта зброя масавага зьнішчэньня). Аўтар – пісьменьнік, які жыве ў Джеймстаўне, штат Род-Айлэнд, ЗША. Пасьля шматгадовай працы настаўнікам сярэдняй школы пачаў вывучаць зьнешнюю палітыку ЗША (яго цікавасьць да гэтай праблематыкі была выклікана правалам амерыканскай палітыкі яшчэ ў В’етнаме) і цяпер нярэдка выказвае альтэрнатыўны афіцыйнаму пункт гледжаньня на грамадска-палітычныя працэсы. Выглядае яшчэ адным Дон-Кіхотам, але ніхто ня здольны абвінаваціць спадара Кліфарда ў няшчырасьці…

Рэдакцыя.

Далей »

У Еўропе зараджаецца ліберальны фашызм

12 снежня, 2011 | 14 каментарыяў

Сяргей Высоцкі

Прэса многіх еўрапейскіх краін надала ўвагу падзеям у Польшчы ў Дзень Незалежнасці 11.11.2011 г.  Мае ўражанні, як непасрэднага ўдзельніка падзеяў, супрацьлеглыя большасці каментароў. Дамінуе тэма аб “зборышчы фашыстаў” са ўсёй Еўропы. Але вось фашыстаў дык я ўбачыў з іншага боку… У Дзень Незалежнасці ва ўсіх краінах кансерватыўныя, правыя і правацэнтрысцкія сілы праводзяць свае акцыі. Ня толькі яны, але яны ў першую чаргу. І гэта нармальна. Людзі, для якіх паняцці Айчыны, роднай культуры, гонару за свой народ не пустыя словы, хочуць адчуць сваю нацыянальную еднасць. Людзі хочуць заставацца людзьмі, захоўваючы памяць пра пайшоўшых героях, не пераўтвараючыся ў двуногіх жывёлаў, кіруемых аднымі інстынктамі.

Далей »

Практычна афіцыйнае паведамленьне пра тое, як “Эўропа” зноў здае Беларусь і Ўкраіну ў расейскую імперыю

1 снежня, 2011 | 8 каментарыяў

Нядаўна гэты ганебны факт вымушана была прызнаць нават пальшавіцка-ліберастычная “Газета Выборчая”. Пра гэта паведаміла радыё “Свабода”, выставіўшы на сваім сайце частку артыкула з “Выборчай” (гл. http://www.svaboda.org/content/article/24402005.html). Мы пераклалі артыкул цалкам і падаем да чытаньня на нашым сайце (узята адсюль: http://wyborcza.pl/dziennikarze/1,84228,10706111,Unia_przegrywa_z_Moskwa_Wschod__ANALIZA_.html). Некаторыя каментары па ходзе тэксту, некаторыя – пасьля.

Рэдакцыя.

Далей »

“Захапі Ўол-Стрыт” – даўно чаканая архіважная падзея (Д пр-п 130)

23 лістапада, 2011 | 6 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

Зь сярэдзіны верасьня г.г. (а дакладней, зь 17-га чысла) з ЗША сталі паступаць вельмі цікавыя паведамленьні (дарэчы, іх з-за важнасьці вымушаны былі падаваць нават ліберальныя СМІ – такія, напрыклад, як радыё “Свабода”; і гэта нягледзячы на выразны анты-ліберастычны зьмест гэтых паведамленьняў, які, зразумела, хаваўся). Маўляў, у Ню-Ёрку зьявілася група энтузіястаў-дзівакоў (спачатку некалькі дзесяткаў), якія ўсталявалі намёты ў фінансавым цэнтры Ню-Ёрка – паблізу ад Ўол-Стрыт, на плошчы “Дзукоці-парк” на Манхэтэне, і аб’явілі сябе ініцыятарамі стварэньня руху “Захапі (займі, акупуй) Ўол-Стрыт” (Occupy Wall Street). Гэта былі пераважна маладыя людзі, якія прапанавалі арганізавана пратэставаць супраць палітыкі ўладаў, якая праводзіцца ў інтарэсах буйных “міжнародных”, у т.л. фінансавых карпарацый, а не звычайных грамадзян.

Далей »

Беларусы пратэстуюць супраць фінансавай падтрымкі “Захадам” цяперскага рэжыму ў Беларусі

23 кастрычніка, 2011 | Няма каментараў

Сябры рэдакцыі заўсёды лічылі, што фінансавая падтрымка этнацыднага рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі як з боку “Расеі”, так і з боку “Захаду” – гэта найперш проста падтрымка гэтага рэжыму. Яе прычына ў тым, што рэжым якраз і мае этнацыдны характар – спачатку адбываецца зьнішчэньне беларускай мовы, гістарычнай памяці, нацыянальнай культуры, а затым чужынцам будзе лягчэй захапіць нашы заводы, нафта-газаправоды, зямлю, лясы, транзітныя шляхі ды іншыя каштоўнасьці беларускага народу. Менавіна таму “ўсходнікі” й “заходнікі” фінансава падтрымліваюць цяперцаў. Ведаюць, што робяць… Але пасьля 19.12.2010 фундаваньне этнацыднага рэжыму ў Беларусі, каб падтрымаць яго на плаву, пачало выглядаць ўжо зусім цынічна. У вялікай колькасьці беларусаў паадчыняліся вочы, а беларусы за мяжой наважыліся нават на серыю акцый пратэсту. Мы вырашылі зафіксаваць гэтыя падзеі і зьвярнуць увагу нашых чытачоў на іх.

Рэдакцыя.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы