Рэдакцыя.
Можна не сумнявацца, што са словам “брэксіт” абсалютная бальшыня наведвальнікаў нашага сайта ўпершыню пазнаёмілася, калі чытала наш папярэдні матэрыял. Прайшло ўсяго тры тыдні, і цяпер ня толькі амаль усім вядомы сэнс гэтага замежнага нэалагізму, а і сам брэксіт пасьпеў адбыцца… Такі сёньня тэмп буйных грамадскіх пераўтварэньняў і такая, настолькі нізкая, інфармаванасьць нашага насельніцтва аб прынцыповых грамадскіх працэсах (у які ўжо раз можна пераканацца: абсалютная бальшыня сёньняшніх СМІ – зусім ня СМІ, а сродкі адуважваньня, дэзінфармацыі, прапаганды, маніпуляцыі). Таму давайце самі абмяркуем і наступствы брэксіту, і тое істотнае, што зь ім зьвязана, пра што з бальшыні сёньняшніх СМІ не даведаешся.