Рэдакцыя.
Адным з ключавых пытаньняў, вырашэньня якога дамагаліся сілы, якія былі ў апазіцыі, а цяпер сталі ў Польшчы кіруючымі – патрабаваньне новага, аб’ектыўнага рассьледаваньня прычын гібелі часткі польскай патрыятычнай эліты на чале з былым прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім. Яшчэ да нядаўняга часу польскіх журналістаў, якія заклікалі да такога рассьледваньня, мала хто чуў (http://wpolityce.pl/smolensk/259572-to-wazne-dni-holenderski-rzad-znow-daje-przyklad-w-relacjach-z-rosja-stac-twardo-przy-prawdzie?strona=1). Навукоўцаў, якія даводзілі альтэрнатыўную афіцыйнай версію падзей, таксама ігнаравалі й нават дыскрэдытавалі (http://wpolityce.pl/smolensk/260672-maria-szonert-binienda-we-wsieci-mejle-majace-zdyskredytowac-meza-mialy-zrodlo-w-rosyjskiej-ambasadzie-w-warszawie). Яшчэ некалькі месяцаў таму некаторых выкладчыкаў, журналістаў, кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў “ліберальныя” ўлады Польшчы выкідалі з працы за “няверныя погляды” (http://wpolityce.pl/spoleczenstwo/258533-pluzanski-znam-wiele-osob-ktore-wyrzucono-z-pracy-za-popieranie-nie-tej-jedynej-slusznej-partii). Тады ж урадавыя эксьперты дазвалялі сабе ігнараваць важнейшыя пытаньні, датычныя той трагедыі (http://m.niezalezna.pl/70323-jorgensen-spotkal-laska-zadal-jedno-proste-pytanie-o-smolensk-ekspert-rzadu-milczal). Сёньня PiS пры ўладзе. Як зьмянілася сітуацыя? Паспрабуем адказаць, каб нашыя чытачы былі падрыхтаваныя да яе. Бо гэта важна…