nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Архіў за Сакавік, 2008

Вось, гэта да! Амбасадары пісалі дыктоўку па-беларуску. Дзякуем і запамінаем!

Сакавік 16, 2008 | Няма каментараў

Паводле Любові Лунёвай і www.svaboda.org/content/Article/1047770.html

Ð�Ñ�кÑ�оÑ�ка.JPG 

Амбасадары і прадстаўнікі краінаў Эўразьвязу і ЗША, а таксама рэдактары недзяржаўных выданьняў і пісьменьнікі пісалі сёньня (15.03.2008 г.) першую агульнанацыянальную дыктоўку па-беларуску. Тэкст дыктоўкі – прадмова да зборніка Францішка Багушэвіча “Дудка беларуская”.

Далей »

Як гэта робіць расейская імперыякратыя

Сакавік 16, 2008 | Каментары (2)

А. Астроўскі, В. Хромаў

Ð�Ñ�баÑ�Ñ� Ð�Ñ�дведа Ñ� РФ.JPG 

У мінулым артыкуле мы адзначылі стратэгічныя неадэкватнасьці ў сьветаглядзе некаторых расейскіх гора-аналітыкаў што да стану ўласнага грамадства і яго асобных груп. Па гэтай прычыне яны са сваімі прагнозамі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Расеі праваліліся. Але нас, акрамя стратэгічных пытаньняў, цікавяць тэхнічныя дэталі фальсіфікацыі народнага волевыяўленьня, якія пераўтвараюць зьмястоўную дэмакратыю ў фармальную, а затым і ў яе прафанацыю. Мы ведаем, як гэта адбываецца ў нас, у Беларусі, а як гэта робіцца ў Расеі? Давайце разьбярэмся. Напярэдадні пачатку выбарчай кампаніі ў “палатку” гэта можа быць карысным.

Далей »

Чаму пралічыліся г.зв. “рускія арыйцы”

Сакавік 14, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя

�едвед � ���.JPG

У свой час (сьнежань 2007 году) мы рабілі свой прагноз вынікаў бліжэйшых прэзідэнцкіх “выбараў” у Расеі. Тады мы заявілі, што наступным прэзідэнтам у РФ будзе Мядзьведзеў (на гэта мы аддалі 60% верагоднасьці), альбо Касьянаў – на 40%. Усе іншыя варыянты, калі б яны здарыліся, мы заранёў аб’яўлялі цудам (http://nashaziamlia.org/2007/12/31/1120). Цяпер ужо усе ведаюць, што Мядзьведзеў стаў прэзідэнтам-пераемнікам, а Касьянава – нахабна не дапусьцілі да выбараў, паколькі ён сапраўды быў адзіным рэальным канкурэнтам пратэжэ расейскай імперыякратыі ў яе цяперашнім выглядзе. Такім чынам, наш прагноз спраўдзіўся на ўсе 100%. А вось “самы лепшы рускі аналітычны рэсурс”, як самі сябе называюць прадстаўнікі рэдакцыі www.ariru.info, у сваіх прагнозных заявах двойчы ганебна праваліўся. Чаму так адбылося? – вырашылі высьветліць мы, зыходзячы зь істотнага аналітычнага і павучальнага значэньня такіх сітуацый.

Далей »

М.Купава: “Гэта штогадовы клопат і шчасьлівая хвіліна”

Сакавік 13, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле http://svaboda.org/content/Article/1047430.html)

��пава.JPG

Мікола Купава — мастак, сябра творчай суполкі «Пагоня», так адказаў на пытаньні: чым ёсьць 90-я ўгодкі абвяшчэньня БНР для Беларусі й як лепей адзначаць гэтую дату?

“На маёй памяці, апошнія 20 гадоў мы заўсёды сьвяткуем. Як правіла робім маштабныя шэсьці, паседжаньні, канцэрты, выставы. Прымяркоўваем да гэтага дня нейкія публікацыі і выданьні. І гэта ўжо наш звычайны штогадовы клопат і шчасьлівая хвіліна ў жыцьці[Абвяшчэньне БНР] Гэта сапраўды вялікая падзея. Бо пасьля гэтулькіх гадоў таптаньня нашай гісторыі на месцы, пасьля заняпаду грамадзтва і дзяржаўнасьці была абвешчаная вольная, незалежная дзяржава Беларусь. Іншая рэч, што мы не ўтрымалі гэтую незалежнасьць, ня здолелі яе адстаяць. Але гэта было вельмі цяжка, бо на нас абрынулася такая навала, такая варожая сіла, што мы не маглі выстаяць адны. Нас ніхто не падтрымаў. Проста высновы з гэтага неабходна рабіць. Бо далейшая барацьба працягваецца. І менавіта інтэлектуальнымі сіламі мы мусім дасягнуць таго, што было зроблена ў 1918 годзе”.

Палітычныя прычыны глабальнай экалагічнай катастрофы

Сакавік 12, 2008 | Каментары (1)

��л�манджа�а ледн�к�.JPG

У гэтым годзе мы ў Беларусі фактычна пражылі зіму без зімы. Добра гэта ці кепска? Варта падумаць. З гэтай нагоды падаем пункт гледжаньня на праблему і аналіз яе прычын доктара фізіка-матэматычных навук Людмілы Фіёнавай (артыкул узяты адсюль: http://krai-dv.narod.ru/01sven.html). Матэрыял ілюструем фота леднікоў знакамітай афрыканскай гары Кіліманджара, як яны выглядаюць з падножжа гары (жоўтая стрэлка) і з космасу (апошнія два фотаздымкі; былі зробленыя ў лютым 1993 і 2000 гадоў адпаведна).  

Рэдакцыя.

Далей »

П.Севярынец: “ Як адзначаць 25 Сакавіка? Вельмі проста. З самай раніцы – у царкву, удзень – на плошчу, вечарам – з сябрамі”

Сакавік 10, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле http://svaboda.org/content/Article/1046926.html)

СевÑ�Ñ�Ñ�неÑ�.JPG 

На пытаньне: Што для беларусаў значыць Дзень абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі? Як варта адзначаць 90-я угодкі БНР? палітык, былы палітвязень Павал Севярынец адказаў так.

“Як адзначаць? Вельмі проста. З самай раніцы – у царкву. Удзень – на плошчу. Вечарам – з сябрамі. Кульмінацыяй сьвяткаваньня ёсьць Дзень Волі на плошчы. Ад гэтага нікуды ня сыдзеш. Самі плошчы – менскія, беларускія ўвогуле – гэта своеасаблівы сымбаль Волі. Волі – як свабоды, як прасторы… І Волі – як рашучасьці, як моцы…   Для мяне Дзень Волі – гэта дзень, калі звычайна я сустракаюся з тысячамі знаёмых, з сябрамі, з братамі, з сёстрамі – з усімі тымі, хто верыць у Бога, хто любіць Беларусь. І гэта – дзень вялікай сустрэчы для мяне. Сустрэчы тых людзей, якія сапраўды ўнутрана вольныя. Бо ў Беларусі воля азначае і свабоду, і рашучасьць. І калі ў адным месцы, на плошчы, у Дзень Волі зьбіраецца мноства людзей, якія адначасова і свабодныя, і рашучыя – безумоўна, трэба быць разам зь імі”.

 

Дажыліся. Аказваецца, у Беларусі небеларуская армія!

Сакавік 8, 2008 | Каментары (2)

Рэдакцыя (паводле www.svaboda.org/content/None/1046629.html)

Ð�алезÑ�нÑ�Ñ�Ñ�нка.JPG 

Для гісторыі й будучых судовых разьбіральніцтваў у нас ёсьць рубрыка “Фіксуем акты ўладнага варварства”. Мы зьбіраем пад ёй адпаведныя матэрыялы (якія ўдаецца), сістэматызуем іх і перыядычна выстаўляем. Але бываюць выпадкі, якія патрабуюць больш хуткага рэагаваньня. 

Далей »

Для змаганьня з такімі выказваньнямі заводзім рубрыку “Апазіцыйныя невукі”

Сакавік 7, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

�����ов��.JPG

Сёння ў сеціве па адрасе: www.pahonia.org/str/2008-03/187.htm зьявілася кароткая зацемка Алеся Заблоцкага пад назовам “Мікалай Аўтуховіч: “Я на ўласнай скуры адчуў, што такое законнасць па-беларуску”

Далей »

Васіль Сёмуха: «Дзень Волі – сьвята душы»!

Сакавік 7, 2008 | Няма каментараў

С�м��а.JPG

На пытаньне: Як лепей адзначыць беларусам Дзень Волі? -  Васіль Сёмуха — знакаміты беларускі перакладчык, адказаў так: “Трэба быць у гэты дзень шчасьлівым, вясёлым, радасным!!! Радавацца, што сьвята – ёсьць! Радавацца, што чалавек – жыве! І…ўсё прыходзіць, усё прыходзіць само! Трэба проста сьвяткаваць і запрашаць сваіх знаёмых далучацца да гэтага сьвята таксама. Бо гэта – вялікае сьвята. Сьвяткаваць: выпіць гарэлкі, ды схадзіць да дзевак, калі гэта мужчына, ці схадзіць да хлопцаў, калі гэта дзяўчына… Карацей, як сьвяткуюцца ўсе сьвяты. Як Новы год сьвяткуецца… Дзень Волі ёсьць Дзень Волі. Усялякія атрыбуты выпрацоўваюцца не так вось, па схеме, як там нешта вось рэкамэндуецца, а трэба сьвяткаваць з году ў год і традыцыя ўстановіцца… Калі сьвята ў душы, чалавек заўсёды знойдзе як яго адсьвяткаваць, як адзначыць. Гэта ўсё – суцэльная імправізацыя ў кожнага чалавека. Калі ён рады, ён шчасьлівы, ён знойдзе нейкую акрасу і для душы”.

 

Мы выйдзем шчыльнымі радамі

Сакавік 6, 2008 | Няма каментараў

Уладзімір Халіп 

ХалÑ�п.JPG 

Нарэшце – сакавік. Час нашай Волі. І новых спадзяванняў. Месяц бел-чырвона-белы. Што там ні кажы, а набліжаецца, нібы экзамен у студэнта, адметная дата. Можа, нават рубеж – 90-я ўгодкі БНР. І хочам мы таго ці не, а пэўныя вынікі падводзіць давядзецца. Чаго ж мы дамагліся ў адбудове Бацькаўшчыны за гэтыя дзесяцігоддзі?

Далей »

Анатоль Белы: “Лепшае адзначэньне – гэта добрая праца”

Сакавік 5, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле svaboda.org/content/Article/1046279.html)

Ð�елÑ� Ð�наÑ�олÑ�.JPG 

Выбітны заўзятар беларускай справы, краязнаўца, старшыня клубу “Спадчына” Анатоль Белы  нядаўна так адказаў на пытаньне: Як лепей сьвяткаваць дзень 25 Сакавіка?

“Лепшае адзначэньне сьвята – гэта праца. Трэба зрабіць нешта ў гонар 90-х угодкаў БНР! Напрыклад, клуб “Спадчына” адзначае набліжэньне Дня Волі гэткімі высілкамі: па-першае, робім сайт. Ён будзе называцца “Адраджэнцы”. 250 асобаў — дзеячоў нацыянальнага адраджэньня – пададзеныя іх біяграфіі й мастацкія творы, прысьвечаныя той ці іншай асобе. Па-другое, мы усталёўваем помнік заснавальнікам Беларускай Народнай Рэспублікі. Агромністыя лісты браніраванага жалеза, каб ворагі не пашкодзілі, прымацоўваюцца да сьцяны, а на іх – 18 барэльефаў тых бацькоў-заснавальнікаў, якія 25 сакавіка абвясьцілі аб стварэньні Беларускай Народнай Рэспублікі. І, па-трэцяе, — робім кнігу “Пакліканыя Беларусьсю”.  Усё гэта – у гонар 90-годзьдзя”.

 

2 сакавіка г.г. у Менску перад расейскай амбасадай адбыўся антыядзерны пікет БПС, БАПЦ, БНДЦ (+ дапаўненьне)

Сакавік 4, 2008 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

��ке� ��С.JPG

Далей »

Чаму б й іншым ня ўзяць прыклад зь беларусаў Віцебску!

Сакавік 3, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле www.svaboda.org/content/Article/1045781.html)

СÑ�Ñ�Ñ�г наÑ�.JPG 

Увечары 1 сакавіка на даху жылога дому №21 па вуліцы Герцэна ў Віцебску зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг. У цыдулцы, што была прымацаваная да сьцяга, было напісана: «Гонар і пашана палітычнаму дзеячу Беларускай Народнай Рэспублікі і выдатнаму навукоўцу Вацлаву Ластоўскаму. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон«. Гэта ўжо ня першы сьцяг, які легендарны і няўлоўны Мірон уздымае ў Віцебску ў гонар дзеячоў і стваральнікаў БНР. У Віцебску цяпер праходзіць «Бел-чырвона-белы маратон», прысьвечаны 90-м угодкам БНР: да 25 сакавіка ў горадзе маюць зьявіцца яшчэ некалькі сьцягоў, узьнятых у гонар аднаўляльнікаў беларускай дзяржавы.

Беларусы Віцебску, мы ганарымся вамі! Заклікаем усіх жыхароў Беларусі падтрымаць ініцыятыву нашых слаўных віцьбічаў!

 

Усе – на агульнанацыянальную дыктоўку!

Сакавік 1, 2008 | Няма каментараў

�адгол, Т���а�.JPG

На 23 сакавіка г.г. (праз тры тыдні) у Беларусі запланаваная агульнанацыянальная дыктоўка па нашай мове. Дыктоўка прысьвячаецца 90-годдзю абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Падаем ніжэй тлумачэньні некаторых асоб, да якіх, мы лічым, варта прыслухацца.

Рэдакцыя.

Далей »

Фінляндыя, Беларусь, Расея: Дзе гісторыя, а дзе сучаснасьць

Сакавік 1, 2008 | Каментары (1)

Яўген Мурашка

Ð�Ñ�ка, Ð�Ñ�Ñ�Ñ�.JPG 

Артыкул паважанага сп-ра Яўгена прысьвечаны цікавай гістарычнай паралелі да сёньняшняга “Саюза” Беларусі й Расеі. Узгадваюцца падзеі, якія маюць значэньне павучальнага гістарычнага ўроку. Ілюструецца артыкул фотадакументам, які можна азаглавіць так: “Лёгка падпісваць дамовы з уласным агентам”.

Рэдакцыя.

Далей »

Старонка 2 з 212
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы