Рэдакцыя
На фоне падзей ва Ўкраіне ў апошнія два гады, пра якія ўжо цяпер можна сказаць, што яны маюць гістарычнае значэньне (у выглядзе рэальных прагрэсіўных зрухаў ва ўкраінскім грамадстве), тое, што адбываецца ў Беларусі й сёньня, і два апошнія дзесяцігоддзі, таксама ўжо мае “гістарычнае значэньне”. Але, на жаль, з супрацьлеглым знакам. Найперш у нас назіраецца выбітны прыклад таго, на які ўзровень дэградацыі можа апусьціцца апазіцыя, якая першапачаткова мела такую ж персьпектыву, як і ўкраінская. Калі будзе час, мы правядзем аналіз прычын гэтай дэградацыі, магчыма, выйдзем і на таго “д’ябла”, які спакушаў “апазіцыю” апускацца ў бездань дэгенерацтва… Першыя гады працы сайта мы яшчэ спадзяваліся дагрукацца да сэрцаў і розуму “беларускіх” апазіцыянераў. Аднак пасьля шматлікіх зваротаў, якія засталіся “незаўважанымі”, мы ўрэшце зразумелі, што грукацца туды бессэнсоўна, як бессэнсоўна апеляваць да чагосьці мёртвага, ці неіснуючага, ці да таго, што толькі хаваецца пад прывабнай шыльдай, а на справе зьяўляецца нечым супрацьлеглым… І мы махнулі рукой…
Далей »