nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Архіў аўтара

Іх дом гарыць сінім полымем, агонь вось-вось перакінецца на нас, а яны ўсё “Вялікая Расея!”

17 лістапада, 2014 | Каментары (1)

Квачкоў 1Каб яшчэ раз паказаць, што менавіта  імперская ментальнасьць “рускіх братоў” зьяўляецца галоўнай перашкодай на шляху да яднаньня ўсіх славянскіх народаў для змаганьня супраць агульных ворагаў, мы вырашылі выставіць ніжэй яшчэ адзін прыклад гэтага феномену – паказальны да хрэстаматыйнасьці. Ім стаў ліст зь вязьніцы палкоўніка Квачкова ад 04.11.2014 г (http://via-midgard.info/news/copyright/pismo-polkovnika-kvachkova-ot-04112014-majdan.htm). У гэтым лісьце мы знаходзім некаторыя элементы і здаровай логікі, і моцнай, патрыятычнай паставы (гэтыя думкі мы вылучылі тоўстым шрыфтам), якія аднак цалкам нівелюцца, дыскрэдытуюцца комплексам расейскай імперскай непаўнавартасьці. У выніку, так і хочацца спытаць у твар: “Маскалі, вы, што, ужо зусім страцілі розум?! Вы ж так і сябе, і нас загубіце!” Зрэшты, мяркуйце самі…   

Рэдакцыя.

Далей »

Гіркін-Стралкоў: “… таму што я змагаюся за адзіную вялікую Расею” (частка 2, наш аналіз)

11 лістапада, 2014 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Лугандонцы 1Калі б нашай адзінай мэтай было імкненьне толькі прадэманстраваць, што ў маскалёў прарэзваецца жаданьне асэнсаваць свае злачынныя дзеяньні, накіраваныя супраць брацкага ім украінскага народу, першай часткі данага матэрыяла было б дастаткова (хаця зьява рэфлексаваньня маскалёў цікавая і суперважная сама па сабе  – вось бы ім хаця б паўгады таму запытацца ў іншых, як яны са сваім імкненьнем захапіць Украіну выглядаюць у вачах прыстойных незаангажаваных людзей. Колькі жыцьцяў можна было б захаваць. Але што зробіш, на такое яны ня здатныя. Комплекс імперскай непаўнавартасьці не дазваляе…). Але гэта вялікае інтэрвю вартае яшчэ і таго, каб быць дакладна прааналізаваным – трэба ацаніць эмацыйны стан і сьветагляд расейскіх імперцаў. Давайце гэтым і зоймемся.

Далей »

Гіркін-Стралкоў: “… таму што я змагаюся за адзіную вялікую Расею” (частка 1)

10 лістапада, 2014 | Каментары (1)

Лугандонец 1Па меры таго, як да расейскіх імперцаў (маскалёў) пачынае прыходзіць усьведамленьне, што яны ў гэтым, 2014-м, годзе атрымалі ад украінцаў па зубах, а далей могуць атрымаць яшчэ ня раз і больш, да некаторых зь іх пачынае вяртацца ўцямны стан, а за ім і жаданьне адрэфлексаваць зробленае. Праяўляецца вышэйадзначанае тым, што маскалі пачынаюць задаваць самі сабе пытаньні: і што гэта мы нарабілі? у імя чаго? хто галоўны выгадаатрымальнік ад вайны паміж брацкімі – славянскімі ды праваслаўнымі – народамі? што рабіць далей? Бывае, сустракаеш сёньня  такія сеансы публічна-сеціўнага самавыкрыцьця, і ўжо ў ніякі цырк хадзіць ня трэба.   Паколькі зьява гэтая на даным гістарычным этапе новая, мы вырашылі зафіксаваць і абмеркаваць адзін з паказальных прыкладаў такога рэфлексаваньня.  6 лістапада на сайце радыё «Гаворыць Масква» было выстаўлена вялікае інтэрвю (http://govoritmoskva.ru/interviews/265/), узятае вядомым салаўём расейскай імперыі Сяргеем Дарэнкам  у галоўнага расейскага тэрарыста з Лугандона Ігара Гіркіна (ён жа Ігар Стралкоў – былы “міністр абароны самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі”; вышэй гл. фота абодвух). На нашым сайце інтэрвю падаецца ў нязначна скарочаным выглядзе.

Рэдакцыя.

Далей »

Зьміцер Галко: Усё дагэтуль трымаецца на валантэрах

28 кастрычніка, 2014 | 13 каментарыяў

Галко 1 

 

 

Карэспандэнт менскага выданьня «Новы час» Зьміцер Галко  (гл. фота) толькі што вярнуўся з гарачых кропак на тэрыторыі Данбаса. Карэспандэнт “Свабоды” Ганна Любакова паразмаўляла са Зьмітром (інтэрвю ўзята адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/26660844.html).

Далей »

Канцлагеры, катаваньні, таемныя масавыя пахаваньні – тыповыя рысы фашызму. На гэты раз, на жаль, расейскага…

9 кастрычніка, 2014 | 18 каментарыяў

Рус.фаш. 1 

 

 

 

 

 

Матэрыял, які падаецца ніжэй, асьвятляе даную тэму. Ён суправаджаецца фота расейскіх тэрарыстаў, якія пры падтрымцы Расеі акупавалі частку ўкраінскага Данбаса.

Рэдакцыя.

Далей »

Нешта ня тое робіцца ва Ўкраіне

7 кастрычніка, 2014 | 7 каментарыяў

Ультыматум 1 

 

 

Некалькі дзён таму на адрас нашай рэдакцыі прыйшой тэкст ультыматыўнай заявы, у якой называюцца многія факты, асьвятляючыя сутнасьць падзей ва Ўкраіне, прысутнічаюць вельмі крытычныя заўвагі што да новых уладаў Украіны. Так склалася, што адзін зь сябраў рэдакцыі пабываў пасьля гэтага ва Ўкраіне. Шэраг  прадстаўнікоў нацыянальна-патрыятычнай апазіцыі пацьвердзілі слушнасьць асноўных палажэньняў гэтай заявы. Таму мы вырашылі выставіць яе на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

ТЫЯ, ХТО РОБІЦЬ ГЕШЭФТ НА ЛЮДСКАЙ КРЫВІ…

6 кастрычніка, 2014 | 2 каментарыя

П 1 

Учора рэдакцыя атрымала вельмі важны матэрыял у працяг тэмы, якую мы ўзьнялі ў папярэднім (https://nashaziamlia.org/2014/09/30/7408/) і некаторых ранейшых нашых матэрыялах. На жаль, аўтар артыкула, які мы выстаўляем ніжэй, цытуе ня ўсе СМІ, якія прынялі ўдзел у раскрутцы “праекта П”, а таксама не ўзгадвае першасную ініцыятыву нашай рэдакцыі ў яго выкрыцьці. Але гэта – дробязі на фоне прынцыповай важнасьці таго, што яшчэ нехта, хто глыбока знаёмы з праблемай, далучаецца да выкрыцьця крывавых гешэфтмахераў.

Рэдакцыя.

Далей »

Раздрай вакол праекта “атрад П”

30 верасня, 2014 | Няма каментараў

ГузіПакуль адныя шчыра змагаюцца за свабоду Ўкраіны ці добраахвотна выконваюць свой інтэрнацыянальны абавязак, іншыя піярацца. Такое цяпер жыцьцё. Што зробіш… Вось толькі, калі апошняе адбываецца на фоне сьмерці тысячаў сапраўдных герояў ці іх цяжкага калецтва, піяраўская валтузьня ў СМІ спыняе быць бяскрыўднай забавай. Яна ператвараецца ў цяжкае злачынства блюзнэрства ды крывадушнасьці… Нешта падобнае намячаецца зь вядомым атарадам “П”, пра які мы ўжо пісалі (спачатку тут: https://nashaziamlia.org/2014/07/08/7267/ – затым тут: https://nashaziamlia.org/2014/07/08/7277/). Нядаўна піяраўскі вэрхал меў працяг. Мы вырашылі таксама зафіксаваць яго. Для гісторыі…

Рэдакцыя.

Далей »

Чаму беларусы і рускія ваююць на баку ўкраінцаў

30 верасня, 2014 | Няма каментараў

Ільвы

Цалкам зразумела, чаму ўкраінскія патрыёты ваююць супраць расейскага агрэсара ў сёньняшняй вайне на паўднёвым усходзе Ўкраіны.  Але яшчэ больш станоўчым зьяўляецца тое, што ім, рызыкуючы жыцьцямі,  аказваюць інтэрнацыянальную падтрымку прадстаўнікі брацкіх народаў – беларусы і нават рускія. Некалькі дзён таму ў сеціве зьявіліся інтэрвю некаторых зь іх.  Мы палічылі важным зафіксаваць гэтыя інтэрвю для гісторыі.

Рэдакцыя.

Далей »

Ты не жадаеш вучыць беларускую?

21 верасня, 2014 | 24 каментарыя

Яўген Мурашка

Мурашка 1 

 

 “Хто не жадаў вучыць украінскую ва Ўкраіне,

вучаць у Расеі башкірскую…”

 

Многія жыхары Данбаса раней скардзіліся, што ім цяжка разумець і вывучаць украінскую мову. У Данецку і ​​Луганску праходзілі нават акцыі супраць «украінізацыі». Пасьля пачатку баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны некаторыя данчане і луганчане падаліся ў бягі на ўсход. Расея іх прыняла і рассяліла… па розных аўтаномных рэспубліках, – піша InfoResist (гл. http://inforesist.org/zhiteli-donecka-i-luganska-uzhe-uchat-v-rossii-yazyki-nacionalnyx-menshinstv/). Цяпер тыя, хто не хацеў вучыць украінскую, а таксама іх дзеці вучаць бурацкую, адыгейскую, башкірскую ды іншыя мовы “шматнацыянальнай” расейскай імперыі.

Далей »

Злачынствы прарасейскіх сепаратыстаў і расейскіх войск ва Ўкраіне

21 верасня, 2014 | 5 каментарыяў

Сяргей Высоцкікіраўнік АК БПС, каардынатар Цэнтру Беларуска-Украінскага супрацоўніцтва “Пагоня”.

Злачынцы

 

“Кажаце, вам вядома толькі пра нямецкі фашызм з Захаду?”

 

Беларускіх грамадзянаў расейская прапаганда падвяргае штодзённаму замбаваньню адносна падзей ва Ўкраіне. Беларусы вельмі мала ведаюць, што ж напраўду адбываецца на Паўднёвым Усходзе Ўкраіны. Бо насамрэч амаль усё, што падае РТР, НТВ, ОРТ – неаб’ектыўная і перакручаная інфармацыя. Кажу гэта, бо сам доўгі час знаходзіўся ва Ўкраіне і бачыў на ўласныя вочы зусім іншую карціну…

Далей »

“Калі Украіна стане Наваросіяй, Еўропа – Еўразіяй, а Захад абрынецца, гэта адбудзецца не з-за сілы Расеі, а з-за нашай разумовай слабасьці”

11 верасня, 2014 | 5 каментарыяў

Оруэл

Мы ўжо шмат гадоў даводзім на нашым сайце, што адной з асноўных прычын бязладдзя, якое назіраецца і нарастае ў сьвеце, зьяўляецца нягегласьць ды маральнае дэграданцтва “Захаду”. Паступова гэтая думка пачынае даходзіць і да некаторых найбольш інтэлектуальных заходнікаў. Што ня можа не абнадзейваць… Аўтарам выказваньня, якое падзена ў загалоўку, як і артыкула, выстаўленага  ніжэй, зьяўляецца Цімаці Снайдэр – прафесар гісторыі Ельскага ўніверсітэта (артыкул узяты адсюль: http://www.politico.com/magazine/story/2014/09/to-understand-putin-read-orwell-110551.html#.VBCMh1eVoRQ; перадклад зроблены сіламі рэдакцыі; зьлева фота галоўных герояў артыкула). Вымушаны папярэдзіць толькі аб адным: аўтар – чалавек, кантужаны заходнім ліберастызмам.

Рэдакцыя.

Далей »

8 верасня, 2014 | Няма каментараў

Віншуем усіх беларусаў-літвінаў, а таксама ўсіх людзей добрай волі,

з 500-годдзем знакамітай Аршанскай бітвы!

Орша 1

 

 

 

 

 

У гэтай бітве нашы продкі – літвіны (беларусы) – перамаглі амаль утрая большае войска маскоўцаў – гвалтоўных стваральнікаў такой злачыннай формы грамадскай арганізацыі, як заўсёды неўладкаваная ды крывавая расейская імперыя.

 

Далей »

“СПЫНІЦЬ РАСЕЙСКУЮ АГРЭСІЮ!” – Заява «Кангрэсу інтэлігенцыі [РФ] супраць вайны, самаізаляцыі Расеі ды рэстаўрацыі таталітарызму»

6 верасня, 2014 | 2 каментарыя

Кангрэс інтэлігенцыі РФ

 

 

Тэкст данай заявы быў выстаўлены на сайце “Новай газеты” ўчора – 5 версьня 2014 г. – тут: http://www.novayagazeta.ru/news/1686648.html. У канцы тэкста прапаноўвалася падпісацца ўсім жадаючым. Сёньня – 6 верасьня – на старонцы збора подпісаў пазначана, што заяву падпісалі 1824 человекі й што збор подпісаў… зачынены (https://nowarcongress.com/petitions/199/; поўны сьпіс падпісантаў гл. тут: https://nowarcongress.com/petition/7/people/).

Рэдакцыя.

Далей »

ДАПАМАЖЫЦЕ ЎКРАІНЕ!

1 верасня, 2014 | Каментары (1)

С.Высоцкі – кіраўнік АК БПС, дырэктар беларуска-украінскага цэнтру супрацоўніцтва “Пагоня”

Высоцкі

 

 

Ведаю, што маю старонку ў Facebook чытаюць ня толькі прадстаўнікі розных сьпецслужбаў, але і розныя чыноўнікі. Напрыклад, калі я аб’ектыўна крытыкаваў бяздарнасьць польскай зьнешняй палітыкі, адсутнасьць хоць якой талковай дапамогі беларускаму руху, няздатнасьць хоць неяк сур’ёзна дапамагчы Ўкраіне – мне перадалі крытычныя папярэджаньні. Маўляў, “Высоцкі – вораг ня толькі расейскі, але і польскі…”. На справе ж я ніколі не ставіў знак роўнасьці між Расеяй і Польшчай.

Далей »

Памёр Юрка Станкевіч

7 жніўня, 2014 | 7 каментарыяў

Станкевіч 1 

 

 

 

Сёньня з Прагі прыйшла сумная навіна (гл. http://www.svaboda.org/content/article/26518558.html; http://nn.by/?c=ar&i=133010). На 87-м годзе жыцьця памёр вядомы дзеяч беларускай дыяспары Юрка Станкевіч. Спадар Ю.Станкевіч нарадзіўся ў 1928 годзе ў Вільні ў сям’і выбітнага беларускага дзеяча Янкі Станкевіча і чэшкі Марыі Новакавай. Вучыўся ў ЗША на інжынера, дзе пазьней атрымаў грамадзянства і працаваў. На пенсію пераехаў у Прагу.

Далей »

КАЛІ ВОРАГ ЛЯ БРАМЫ (+дадатак)

24 ліпеня, 2014 | 23 каментарыя

С.Высоцкі – кіраўнік АК БПС, дырэктар Беларуска-Украінскага Цэнтру супрацоўніцтва “Пагоня”

Высоцкі 2

 

 

Знакі надыходзячага ліха відавочныя… Расейская імпербюракратыя, атрымаўшы па зубах ва Ўкраіне, проста так спыніцца ня можа, бо ў такім выпадку будзе зьмеценая паўстаньнем уласнага хама – спрадвечным маскоўскім тыпам раба да ка́та ў адной асобе. Пуцін і ягоная хеўра абудзілі самыя цёмныя інстынкты расеянаў, давялі да кіпеньня хворыя ды абражаныя комплексы імперскай сьвядомасьці. Рыхтуецца анэксія Беларусі

Далей »

“Без свабоднай Беларусі ня будзе вольнай Украіны”

8 ліпеня, 2014 | 64 каментарыя

Высоцкі 

 

 

 

 

У сувязі са зьяўленьнем на нашым сайце папярэдняга матэрыяла, свой каментар да яго, як і да асобы пана Гузя, даслаў Сяргей Высоцкі.  Тэрмінова выстаўляем меркаваньне паважанага спадара Сяргея па прычыне яго актуальнасьці.

Рэдакцыя.

Далей »

Для барацьбы з прарасейскім рухам ва Ўкраіне фармуецца беларускі атрад

8 ліпеня, 2014 | 3 каментарыя

ГузьПаданая ніжэй інфармацыя сёньня шырока распаўсюджана ў сеціве (гл., напрыклад, тут: http://nn.by/?c=ar&i=131322). Паступіла яна і ў нашу рэдакцыю. Мы вырашылі таксама выставіць яе на нашым сайце.       Рэдакцыя.

Тое, што падана ў загалоўку, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook намесьнік кіраўніка Валынскай абласной рады маладзёвай арганізацыі «Нацыянальны альянс» Ігар Гузь (гл. фота; на ім спадар Гузь справа). “Гэта мой пабрацім, беларускі нацыяналіст, сябра Вітушка. Ужо сёньня ён і яго сябры ва Ўкраіне праходзяць спецпадрыхтоўку для ўдзелу ва ўкраінскіх добраахвотніцкіх батальёнах супраць маскоўскіх акупантаў на ўсходзе Ўкраіны! У бліжэйшы час будзе сфармаваны беларускі атрад супраціву “Пагоня”.  Запрашаем беларускіх патрыётаў далучыцца да абароны ўкраінскай зямлі.      БЕЗ СВАБОДНАЙ УКРАІНЫ, НЯ БУДЗЕ СВАБОДНАЙ БЕЛАРУСІ!       Прашу ўсіх неабыякавых беларусаў і ўкраінцаў дапамагчы хлопцам з набыцьцём амуніцыі! У першую чаргу патрэбныя бронекамізэлькі й каскі! Справаздачу прадаставім!” –  напісаў Гузь.  Жадаючыя далучыцца да атраду спачатку павінныя напісаць ліст на адпаведны е-мэйл.

 

Мапы баявых дзеяньняў ва Ўкраіне (+ дапаўненьне 6)

7 ліпеня, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Мапа 0

 

Калі ў www.google.by набраць словы “Украіна, карта баявых дзеяньняў”, можна выйсьці на матэрыялы, зь якіх становіцца зразумелым, дзе сёньня ва Ўкраіне адбываюцца баявыя дзеяньні за вызваленьне гарадоў ды зямлі ўкраінскага народу ад расейскіх ды прарасейскіх тэрарыстаў-сепаратыстаў і як гэты працэс адбываецца ў дынаміцы. Ніжэй мы падаем шэраг такіх мапаў (даты на іх мы падкрэсьлілі чырвонай лініяй).  

Далей »

Беларуская мова: на словах – “дазвол”, а фактычна – “ўдушэнне”

4 ліпеня, 2014 | 7 каментарыяў

Яўген Бяласін, германіст

Бяласін 1 

 

1. Фонавае

Гэты тэкст не мае быць усеабдымным. Бо каб зразумець з’яву, дастаткова кропкава заглыбіцца ў некалькі ключавых яе месцаў. Таму невыпадкова аснову тэкста склала агульная частка тэзісаў спавешчання на канферэнцыі Таварыства беларускай школы 12 красавіка гэтага года. На жаль, адно да аднаго – кладзецца ў кантэнт і звальненне з Гродзенскага медычнага ўніверсітэта аднаго з прафесароў, які чытаў свае лекцыі на беларускай мове. Так атрымліваецца, што ахвяры і матэрыяльныя страты самых паслядоўных беларусаў, поруч з іншымі рэлевантнымі рысамі, акрэсліваюць этнацыд беларусаў ва ўласнай краіне.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы