nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Архіў аўтара

Беларуская трагедыя 19 сьнежня 2010 года і палітычны фарс 2013 года

23 снежня, 2013 | 2 каментарыя

Сяргей Высоцкі

 Высоцкі 3

 

 

 

У Кіеве на Майдане на 4-м тыдні Еўрарэвалюцыі зьявіліся чарговыя апазіцыянеры зь Беларусі. Так яны вырашылі адзначаць гадавіну разгону беларускай апазіцыі тры гады таму, калі садызм рэжыму спалучыўся зь бяздарнасьцю афіцыйнай апазіцыі.

Далей »

“Захад” усё больш “сьвеціцца” як саўдзельнік забойства польскай патрыятычнай эліты пад Смаленскам

13 снежня, 2013 | 6 каментарыяў

Віталь Хромаў, Барыс Керзач, Алесь Астроўскі.

Кат 1

 

 

Праз 4 месяцы споўніцца 4 гады, як пад беларускім Смаленскам, які пакуль знаходзіцца на тэрыторыі расейскай імперыі, былі забітыя 96 прадстаўнікоў польскай нацыянальна-патрыятычнай эліты на чале зь дзеючым прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім (ніжэй гл. фота загінулых; узята адсюль: http://www.polskieradio.pl/81,smolensk). Тое, што тады было менавіта забойства-тэракт, сёньня ў Польшчы адкрыта гавораць і многія простыя людзі, і палітыкі, і нават СМІ (гл. ілюстрацыю зьлева). Вядома, мы ганарымся, што сярод усіх беларускамоўных інфармацыйных рэсурсаў былі адзінымі, хто ўжо ў самым пачатку прызнаў за версіяй тэракту абсалютна прыярытэтную верагоднасьць. Гэта мы зрабілі, прааналізаваўшы факты, і насуперак магутнай прапагандысцкай плыні, якая накідвала: “адбылася звычайная авіакатастрофа, бо п’яны генерал Бласік, нягледзячы на забарону расейскіх авіядысьпетчараў, упарта саджаў самалёт у смаленскім тумане”.

Далей »

Імя тваё – РЭВАЛЮЦЫЯ

11 снежня, 2013 | 9 каментарыяў

Высоцкі 1

 

 

Практычна ад пачатку самых значных падзей апошніх тыдняў ва Ўкраіне ў Кіеве на Майдане знаходзіцца кіраўнік АК БПС Сяргей Высоцкі. Выстаўляем яго артыкул, у якім думкі, назіраньні гэтага несамавітага Беларуса-літвіна, данесеныя непасрэдна з эпіцэнтра гістарычных украінскіх падзей.

Рэдакцыя.

Далей »

Учорашні (8.12.2013 г.) мітынг на ЕўраМайдане

9 снежня, 2013 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

Еўрамайдан 1Калі мы сёньня ўбачылі відэакадры з учорашняга мітынгу ў Кіеве на Еўрамайдане, першае, што мы адчулі – гэта радасьць за брацкі ўкранскі народ. Нашы ўкраінскія браты ня толькі змагаюцца, а і пры такім раскладзе вельмі блізкія да чарговай сваёй перамогі. І хаця мы заранёў ведаем, што ўцёкі з Расеі ў сёньняшні Еўразьвяз – гэта ўцёкі ад крыві ў г*но (таму мы ўвесь час і прапануем трэці шлях – садружнасьць нацыянальна-дэмакратычных дзяржаў у цэнтры Еўропы), мы ўсё роўна і перажываем за ўкраінцаў, і шчыра радыя іх посьпехам. Мы на іх баку ўжо таму, што гэта іх выбар. Хай заўсёды будуць вольнымі, хай робяць, як лічаць неабходным. Прыйдзе час – разьбяруцца лепш… Другое, што мы падумалі: барані божа, нашы чытачы ня ўбачаць гэтыя кадры, не адчуюць тое, што мы – атмасьферу нацыянальнай еднасьці, моцы, волі, якія ахінаюць у такія хвілі тысячы і тысячы людзей. Таму глядзіце ўсе: http://www.youtube.com/watch?v=uhwtsjFbQK4.

Далей »

Час адкінуць штучныя стэрэатыпы, самастойна зьбіраць факты і самастойна думаць…

7 снежня, 2013 | 8 каментарыяў

Рэдакцыя.

Стамахін 1Спадар Літварус, якога мы ўсе ў рэдакцыі дужа любім, даслаў на наш папярэдні матэрыял свой каментар. У ім ён закідае нам, што мы не выстаўляем яго артыкулы, хваліць Сталіна за тое, што той пайшоў на прыняцьце дапамогі ад “Захаду” і называе нашу ідэалагічную пазіцыю ““чыстай””, што на яго меркаваньне зьяўляецца “або здрадніцтвам, або глупствам”. Мы б ніколі ня ўцягваліся ў асабістыя разборкі з нашым чытачом, калі б яны не маглі стаць добрай зачэпкай для высьвятленьня некаторых прынцыповых пытаньняў. Таму, ніжэй пададзены матэрыял просім разглядаць менавіта з гэтых пазіцый.

Далей »

Станавіцца на бок то аднаго, то другога твайго ворага ня ёсьць стратэгіяй перамогі. Гэта – тактыка пагібелі

6 снежня, 2013 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя.

Неперамога 1Адзін  з наведвальнікаў нашага сайта ў сваіх каментарах упарта адстойвае думку, што паколькі ў нас – беларусаў-літвінаў – шмат ворагаў, мы павінны абраць галоўнага зь іх і пайсьці на супрацоўніцтва на любых умовах з “ворагам нашага ворага” (канкрэтна, аб’яднацца з “Захадам” супраць “Расеі”). Маўляў, толькі такі падыход зьяўляецца вяршыняй палітычнай мудрасьці. Тых жа, хто контраргументуе, што гэта абсалютна бесперсьпектыўна, што нашы ворагі здольны дамовіцца за нашымі сьпінамі, каб зноў захапіць і падзяліць Беларусь паміж сабой, называе цемрашаламі. Калі ж мы нагадваем, што, напрыклад, “Польшча” разам з “Расеяй” ужо двойчы толькі ў ХХ-м стагоддзі дзяліла Беларусь (Беласточчына дасёньня захоплена імі), што і больш далёкі “Захад” разам  з “Расеяй” здушваў нацыянальна-вызвольнае паўстаньне народаў Паўночнага Каўказу пры Дудаеве і падсоўваў ім ісламізм, не пускаў Украіну ў Еўразьвяз пасьля Памаранчавай рэвалюцыі, “прыбіраў” Леха “качора” з палітычнай арэны Ўсходняй Еўропы і г.д., наведвальнік адказвае прыкладна так, што гэта “дзеі даўно мінулых часоў”. Таму мы вырашылі паказаць прыкметы шчыльнага ўзаемадзеяньня розных ворагаў свабоды народаў Еўропы бачныя і ў нашы дні. Мы наўмысна ўзялі тыя матэрыялы, якія прачыталі толькі сёньня, і выстаўляем іх ніжэй.

Далей »

Яшчэ адзін рускі, усьлед за Шырапаевым, паказаў, што такое сапраўдны інтэр-нацыяналізм

3 снежня, 2013 | 23 каментарыя

Рэдакцыя.  

Струкава 1

 

 

Гэтым Чалавекам стала Марына Струкава – вядомая расейская паэтэса, настаўніца, карэспандэнт, літаратурны рэдактар, патрыётка і руская нацыяналістка – якая на сваім сайце, а таксама на сайце “Украінскай нацыянальнай асамблеі — Украінскай народнай самаабароны”  (УНА-УНСА) пракаментавала апошнія падзеі ва Ўкраіне (яе кароткія тэксты ўзяты адсюль: http://strukova-mv.livejournal.com/257960.html; http://strukova-mv.livejournal.com/257636.html; http://strukova-mv.livejournal.com/258459.html)

Далей »

Папа рымскі ўключаны ў сьпіс «50 габрэяў года»

30 лістапада, 2013 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Францыск 1Выстаўлены ніжэй артыкул (яго мы ўзялі адсюль: http://communitarian.ru/publikacii/novyy_mirovoy_poryadok_metody/papa_rimskiy_vklyuchen_starshim_bratom_v_spisok_50_evreev_goda_24112013/) належыць пяру добра вядомай нашым чытачам Вольгі Чацьверыковай. Мы вырашылі падаць яго найперш па прычыне скандальнай сенсацыйнасьці, а таксама з-за таго, што, аналізуючы некаторыя новыя заявы ды ўчынкі новага папы Францыска (пра магчымасьць якіх мы, дарэчы, папярэджвалі), аўтарка акцэнтуе ўвагу на такіх асьпектах, на якія мы ўжо таксама зьвярталі ўвагу (гл. https://nashaziamlia.org/2013/09/18/5908/). Для разуменьня тэкста варта ведаць, што цяперашні папа Рымскі меў сьвецкае імя Хорхэ Марыя Берголья. Ён 266-ы Папа, пры гэтым першы ў гісторыі з Новага Сьвету ды яшчэ першы папа-езуіт.

Далей »

Дачыненьні паміж Украінай і Расеяй вачыма трох расейскіх суб’ектаў (частка 2, расейскі нацыянал-дэмакрат)

27 лістапада, 2013 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Рускія 3У папярэдняй частцы данага матэрыяла мы паказалі стаўленьне да спробаў самастойных геапалітычных паводзін Украіны з боку двух суб’ектаў цяперашняй Расеі – расейскай імперыякратыі й т.зв. “рускіх нацыяналістаў”. Высьветлілася, што ня толькі першыя, а і другія на справе зьяўляюцца тыповымі расейскімі імперыялістамі-шавіністамі. Мы ўжо і не спадзяваліся знайсьці ў Расеі хоць некага з публічных грамадска-палітычных дзеячаў, які б у стаўленьні да Ўкраіны выглядаў універсальным нацыяналістам. Але нам урэшце пашчасьціла напаткаць сьвежы артыкул вядомага расейскага нацыянал-дэмакрата Аляксея Шырапаева. Назва яго працы “Пра два народы” (узяты адсюль: http://via-midgard.info/news/analitika/o-dvux-raznyx-narodax.htm). Падаем тэкст ніжэй.

Далей »

Дачыненьні паміж Украінай і Расеяй вачыма трох расейскіх суб’ектаў (частка 1: расейская імперыякратыя і “рускія нацыяналісты”)

26 лістапада, 2013 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя.

Рускія 1З нагоды рэзкай актывізацыі палітычнай барацьбы ўнутры і вакол Украіны з-за нечаканай адмовы Віктара Януковіча падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі Ўкраіны зь Еўразьвязам, зноў стварылася сітуацыя “крука ў лесе”, калі многія суб’екты палітычнага жыцьця вымушаны адкрыта дэманстраваць свае сапраўдныя погляды. Значыць, у нас, як рэсурса ідэалагічнага, настаў час “збору ўраджаю”.  Вядома, мы сочым і за палітычнымі падзеямі ва Ўкраіне, але канкураваць з тэлеканаламі й сайтамі, якія сьпецыялізуюцца на навінах, аб’ектыўна ня ў стане – у нас абсалютна розныя вагавыя катэгорыі. Затое сачыць за сьветаглядамі людзей, вылічваць грамадскі значныя мэты розных сацыяльных груп, іх ідэалагічныя прынцыпы – гэта тыя задачы, якія, будучы рэальнымі для нас, для большасьці іншых рэсурсаў зьяўляюцца непад’ёмнымі. Прычына простая – практычна ўсе моцныя рэсурсы, уключна з сеціўнымі, заангажаваныя тымі ці іншымі сіламі. Перад імі пастаўлена задача прапагандаваць праплачаныя іх гаспадарамі ідэалогіі, а не шукаць ісьціну. Для апошняга трэба быць свабоднымі людзьмі. І тут высьвятляецца, што свабода, сумленьне – занадта дарагія рэчы, каб яны былі даступны многім…

Далей »

Першыя стрэлы будучай грамадзянскай вайны ў Расеі прагучалі ў маскоўскім метро

23 лістапада, 2013 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Расстрэл 117 лістапада на “шэрай” лініі маскоўскай падземкі ў адным з вагонаў цягніка адбылася непрыемная і адначасна знамянальная падзея, задакументаваная бесстароннай відэакамерай (гл. тут : http://www.youtube.com/watch?v=seR4w6WhMmo ці тут: http://via-midgard.info/index.php?newsid=33312). На кадрах бачна, як у вагоне спачатку спакойна едуць два русавалосых хлопца (верагодна, браты), але потым увагу аднаго зь іх прыцягвае чалавек, які сядзіць насупраць (прысутнасьць таго чалавека бачная пазьней). У нейкі момант старэйшы з двух пасьля кароткай слоўнае перапалкі ўстае, дастае пісталет, страляе апаненту, які ўжо падскочыў да яго, у жывот, дае пендаля, затым страляе яшчэ раз у левую шчаку, а малодшы прыкрывае выхад абодвух з вагона. На сёньня злачынцы не затрыманы. Пацярпелы шпіталізаваны, яму зроблена шэраг аперацый.

Далей »

Сацыяльны малюнак Сьвету

22 лістапада, 2013 | 3 каментарыя

Сяргей Шынкевіч (рэдактар: Уладзімір Крукоўскі)

Шынкевіч 1а 

Аўтар тэкста, выстаўленага ніжэй – наш сталы чытач і сябра некаторых чальцоў рэдакцыі. Мы вітаем яго імкненьне самастойна аналізаваць грамадскую рэчаіснасьць, абапіраючыся на надзейныя факты, а таксама лічым найбольш каштоўнымі спробы разабрацца з універсальным соцыяпаразітным злом карупцыі, запрапанаваць матэматычныя мадэлі грамадскіх зьяў, ацаніць значэньне тэхналагічнага прагрэсу для будучыні людскай цывілізацыі.

Рэдакцыя.

Далей »

Лячэбны накаўт для ліберастаў-мультыкультуралістаў ды ўсіх іншых талерастаў

20 лістапада, 2013 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Накаўт 1На Захадзе – у асноўным пакуль у ЗША ды Брытаніі – усчаўся чарговы вэрхал з-за таго, што падлеткі гэтых краін прыдумалі новую забаву пад назвай “Накаўт”, і яна вельмі хутка распаўсюджваецца. Асаблівай праблемы ўсё ж не было б, калі б не адзін ньюансік. У гэтай гульні ёсьць й іншая назва – “Вырубі белага”.  Прычым, гэтым белым нярэдка аказваюцца ня толькі ні ў чым не вінаватыя белыя мужчыны (звычайныя мінакі), а і белыя дзеці-падлеткі, старыя і нават… жынчыны. Каб хутчэй схапіць сутнасьць таго, што адбываецца (бо адразу ў такое проста ня верыцца…), мы вырашылі спачатку падаць тэкст аднаго рэпартажу на расейскім тэлеканале (канкрэтна адсюль: http://www.youtube.com/watch?v=x9jTsAGDKJk).

Далей »

Як сучасныя вугорскія ўлады ўводзяць краіну з-пад вонкавага кантролю

18 лістапада, 2013 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Вугоршчына 1

Другой еўрапейскай краінай, якая сьледам за Ісландыяй, нягледзячы ні на што, усё больш вяртаецца да палітычнай самастойнасьці й уласных нацыянальных інтарэсаў, зьяўляецца Вугоршчына. Гэта бачна з двух паданых ніжэй матэрыялаў (якія часткова рэдакцыйна скарэктаваныя), якія ўзятыя адсюль:  http://www.pravda-tv.ru/2013/09/28/27586 і адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2012/10/24/93906.shtml.

Далей »

Мірная рэвалюцыя ў Ісландыі й чаму пра яе маўчаць усе сусьветныя СМІ

18 лістапада, 2013 | 4 каментарыя

Ісландыя

 

Падзеі, пра якія ідзе гаворка ніжэй, зьяўляюцца чарговым прыкладам таго, як мала СМІ апавядаюць нам пра найважнейшыя падзеі ў сьвеце. Між тым, у 2008 годзе ў пачатку фінансавага крызісу было павядомлена, што Ісландыя… абанкроцілася (прычым, чаму так сталася, амаль не аналізавалася). Затым гэты кандыдат у сябры Еўразьвязу і ўвогуле “зьнік з глабальных інфармацыйных радараў”… Мы знайшлі цікавую інфармацыю пра далейшыя вельмі павучальныя падзеі ў гэтай краіне й ніжэй інфармуем вас пра іх. 

Рэдакцыя.

Далей »

Варшава, 11 лістапада 2013

14 лістапада, 2013 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Польшча 1У панядзелак 11 лістапада ў Польшчы прайшлі афіцыйныя і неафіцыйныя мерапрыемствы, прысьвечаныя 95-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці гэтай краіны. У Варшаве разам з афіцыйнымі мерапрыемствамі адбыўся ўжо традыцыйны “Марш Незалежнасьці“, які арганізавала аднайменная грамадская група “Marsz Niepodległości” у сетцы Facebook, а таксама прымкнулыя да іх маладыя нацыянал-радыкалы з “Młodzież Wszechpolskа” і “Oboz Narodowo-Radykalny” (ніжэй мы падаем тэкст, складзены зь інфармацыі, якая была ўзятая адсюль http://www.gazeta.ru/politics/2013/11/12_a_5748793.shtml і адсюль: http://warsaw-ru.livejournal.com/347013.html; кароткае відэа, датычнае гэтых падзеяў, можна паглядзець, напрыклад, тут: http://www.youtube.com/watch?v=JsCQzdWFRFM).

Далей »

РУСКІЯ і МАСКАЛІ (частка 2, дапоўненая)

13 лістапада, 2013 | 7 каментарыяў

Сяргей Высоцкі

Высоцкі 2

Наўпрост зь Беларусі да Стаўрапаля цягнікоў няма. Таму давялося ехаць да ст.Каўказская, якая яшчэ 180 км да месца. На станцыі спаткаў здаровы дзяцюк у скуранцы, які і даставіў да Стаўрапаля. Апынуўся ў офісе галоўнага арганізатара Зьезду славянаў Уладзіміра Несьцерава. Адразу на ўсю сьцяну здаравенны трыкалор. Зь іншых бакоў цытаты Кутузава, Жукава. Міжволі падумалася: “Куды я трапіў?..”

Далей »

РУСКІЯ і МАСКАЛІ (частка 1)

13 лістапада, 2013 | Няма каментараў

Сяргей Высоцкі

Высоцкі 1

 

Запрашэньне на  1-ы Зьезд cлавянаў Стаўрапольля сталася для мяне досыць нечаканым і цікавым адначасна. Урэшце, ніхто з беларускіх апазіцыянераў ніколі ня меў справаў з рускімі нацыяналістамі, за выключэньнем мясцовых шавінюжак… Ідэйнае несупадзеньне, я думаю, і проста чалавечы страх не дазволілі нашым апазіцыянерам паглядзець непасрэдна на новую расейскую зьяву…

Далей »

Вам бы, маскалікі, “бацьку” ў прэзідэнты, ды гадкоў на 25!

12 лістапада, 2013 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Лука 1

 

Тыя зь беларусаў-літвінаў, хто пазнаёміўся з нашым папярэднім матэрыялам, могуць падумаць: “рускія нацыяналісты – у цэлым нармальныя хлопцы; практычна ўсе 14 іх патрабаваньняў да расейскай улады, агалошаных на Рускім маршы, я падзяляю; напэўна зь імі можна мець справу”. Але мы такім раім не сьпяшацца з высновамі. Калі рускія “нацыяналісты” скуголяць пра свае праблемы, мы – беларусы-літвіны – добрыя душы – імкнемся іх зразумець і, як мінімум, спачуваем. Але паплечнікаў шукаюць ня так. Сябры, паплечнікі – гэта тыя, хто спачувае табе і жадае дапамагчы, калі табе дрэнна, а тым больш, калі ў цябе бяда

Далей »

“Рускі марш” 2013 г. у Маскве

10 лістапада, 2013 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Рускі марш

Як многім напэўна вядома, на Расеі 4 лістапада г.г. адбылося чарговае мерапрыемства “рускіх нацыяналістаў” (якія на справе, як мінімум, на 90% усё яшчэ расейскія імперыялісты) пад назвай “Рускі марш”. Паколькі мы шмат гадоў сочым за разьвіцьцём г.зв. “рускага нацыяналізму” (на справе, паўтарымся, пакуль толькі новай версіі рускага імперыялізму), мы вырашылі зафіксаваць інфармацыю пра гэтую падзею і сёлета. Хаця, па словах арганізатараў, мерапрыемства ў гэтым годзе адбылося ў дзесятках расейскіх гарадоў, давайце сканцэнтруемся на Маскве.

Далей »

Як бальшавікі адмянялі “прыватнае валоданьне жанчынамі”

8 лістапада, 2013 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Жанчыны 1

 

Учора ў лукашэнкаўскай РБ на дзяржаўным узроўні (з дадатковым выхадным днём) зноў адзначалася гадавіна бальшавіцка-сіянісцкага перавароту на расейскай імперыі, які адбыўся ў 1917 годзе і пазьней быў названы самімі бальшавікамі-сіяністамі “Вялікай кастрычніцкай рэвалюцыяй”. Колькі разоў гэтыя адзначэньні будуць працягвацца, столькі разоў мы будзем нагадваць важкія факты, якія дапамогуць зразумець сапраўдны зьмест таго, што тады адбылося. Таму сёньня падаем ніжэй чарговы факт (дакумент), які выкрывае мэты тых, хто прыйшоў да ўлады на Расеі ў тыя часы (асноўны матэрыял узяты адсюль: http://blange-blange.livejournal.com/13827.html; ілюструецца карцінамі розных вядомых мастакоў з прынцыпова розным стаўленьнем да жанчыны).

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы