Рэдакцыя.
 Некаторыя нашы чытачы прапануюць нам не выходзіць геаграфічна далёка за межы Беларусі ў аналізе нашых беларуска-літвінскіх праблем. Аднак мы ведаем (як, напэўна, і многія іншыя), што для таго, каб нашы праблемы аналізаваць ня толькі на ўзроўні пытаньняў “што?”, “дзе?”, “калі?”, “як?” (гэта і бяз нас робяць шматлікія СМДІ, наўмысна абмяжоўваючы ўзровень разуменьня рэчаіснасьці ў сваіх аўдыторыях), а і на ўзроўні пытаньняў “чаму?” (тым больш “навошта?”), нам трэба выходзіць за межы Беларусі. Прычына простая: ня столькі падзеі ў Беларусі вызначаюць падзеі ва ўсім людскім Сьвеце, колькі наадварот: падзеі ў маштабе ўсяго чалавецтва істотна ўплываюць на тое, што адбываецца ў Беларусі. Таму мы так упарта працягваем сачыць за ЗША – у значнай ступені палітычным і тэхналагічным цэнтрам сёньняшняй людскай цывілізацыі. У даным выпадку мы будзем аналалізаваць асноўнае з таго, што зьвязана з разьвітальным выступам Трампа й інаўгурацыяй Байдэна. Выснова з нашага аналізу падана вышэй у назве данай часткі матэрыялаў. Як мы да яе прыйшлі, падана ніжэй.

 Мы выстаўляем матэрыял – пераклад брашуры Іманула Канта (выдадзенай у Кёнігсбергу ў 1795 г.; падаецца за выняткам зносак), які стаў даступным абсалютнай большасьці беларусаў дзякуючы вялікай працы аднаго з нашых сталых аўтараў і адначасна вядомага германіста – Яўгена Бяласіна (вы бачыце яго фота разам з партрэтам аўтара). Гэты твор Канта настолькі ж важны для таго кірунку працы, які мы абралі, наколькі й складаны для ўспрыняцьця (хаця назвы раздзелаў і галоўныя думкі аўтара зразумець, спадзяемся, можа кожны). Адзін з найвялікшых мысьляроў сьвету два стагоддзі таму выказвае свае ўяўленьні пра тое, як ўладкаваць сьвет людзей. Кант сьцьвярджае (дзе наўпроста, а дзе кантэкстуальна), што чалавецтва складаецца з народаў, што кожны народ павінен мець сваю дзяржаву, што сістэма дзяржаў мусіць кіравацца законамі, якія ў сваю чаргу павінны быць вышэй любой дзяржавы, і што толькі ў такіх варунках кожны чалавек можа быць максімальна свабодным і праўна забясьпечаным, каб стваральна раскрыць сябе. Аказалася, што гэта ўсё тое ж, што сьцярджаем і за што змагаемся мы! Аднак, калі такое сьцьвярджаем мы – гэта адно. Калі ж мы можам спаслацца на Букоўскага (nashaziamlia.org/2007/04/11/623/), супрацоўніка Хадсанаўскага інтытута (ЗША; nashaziamlia.org/2007/06/30/737), а тым больш на Канта – гэта ўжо, як кажуць, зусім іншы каленкор…