Рэдакцыя.
За погляды чалавека забіваюць не заўсёды. Ці мала ў каго якія погляды… Соцыяпаразітныя ўлады пачынаюць забіваць тады (асабліва лідараў), калі ў апазіцыйна настроеных людзей заканчваецца жаданьне шаптацца па кухнях-курылках, угаворваючы адзін аднаго, і ўзьнікае вострае жаданьне дзейнічаць, а на пачатак – аб’яднацца, арганізавацца. Верагодна, і ў выпадку з адпаведна настроенымі расейскімі генераламі-палкоўнікамі (якія ў іх настроі, чытай папярэдні матэрыял) іх пачалі забіваць найперш па гэтай прычыне. Пра тое, што стымулявала расейскіх імперскіх вайскоўцаў менавіта цяпер пачаць сваю грамадска-палітычную дзейнасьць і што яны плануюць зьдзейсьніць у бліжэйшы час, пойдзе размова ў гэтай частцы данага матэрыялу.