Рэдакцыя.
Сёньня ў Беларусі многія охаюць і ахаюць з нагоды прысуджэньня Нобелеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлане Алексіевіч (беларуска па бацьку, піша толькі па-руску, лічыць сябе чалавекам рускай культуры, касмапалітам). З гэтай нагоды хочам зьвярнуць увагу нашых чытачоў, што гэтая падзея была прадказана адным зь сябраў нашай рэдакцыі яшчэ 9 гадоў таму. Мы б гэта цяпер не ўзгадвалі, калі б яшчэ тады ня толькі было прадказана тое, што сёньня стала фактам, а і патлумачана, ЧАМУ так адбудзецца. Кожны жадаючы можна пазнаёміцца з тым тэкстам тут – https://nashaziamlia.org/2006/10/18/352. Для тых, хто ня мае часу, працытуем некалькі заключных сказаў: “Мы ўжо былі сьведкамі, як Нобля па літаратуры “атрымаў” вядомы на ўвесь сьвет пісьменьнік-франтавік, пісьменьнік-гуманіст Васіль Быкаў … Наўрад ці варта меркаваць, што адбыўся недарэчны выпадак. У такой справе выпадкаў не бывае … Ведаючы тое-сёе дадатковае пра сёньняшні рэальны Захад, я гатовы рызыкнуць рэпутацыяй і спрагназаваць, што з двух нашых намінантаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры хутчэй атрымае С.Алексіевіч, чым Рыгор Барадулін. Абвяшчаю галоўную прычыну: таму, што першая піша па-руску, а сп-р Рыгор – толькі па-беларуску. Г.зн., што Нобелеўскі камітэт і ТЫЯ ЛАБІСТЫ, якія стаяць за ім, ЗРОБЯЦЬ ЦАЛКАМ СУПРАЦЬЛЕГЛАЕ ТАМУ, ШТО ТРЭБА ЗРАБІЦЬ ў сёньняшніх складаных абставінах для станаўленьня нашай беларускай дзяржавы і нашай беларускай нацыі…”.