nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.6. Праверым прагноз

Пераемнікам прызначаны чалавек, які ім ніколі ня будзе

27 снежня, 2007 | Няма каментараў

Міхаіл Салтан, Глеб Шчарбатаў (паводле ariru.info/doc/?id=3014)

����, ��дз�в.JPG

Першага віцэ-прэм’ера і юрыста зь нягромкім голасам і мяккімі манерамі ў якасьці кандыдата ў прэзідэнты абралі “Единая Россия”, Аграрная партия, “Справедливая Россия” і “Гражданская сила”. Тры канфесіі дабраславілі Мядзьведзева: ён веруючы, інтэлігент (З паведамляньняў прэсы Расеяніі).

Далей »

Тэхналогія дэмаграфічнай сьмерці Расеі

25 снежня, 2007 | Няма каментараў

Рада���� Ра�е�.JPG

А вось погляд на сучасны стан Расеі чалавека з патрыятычна-імперскага лагеру –Эдуарда Самойлава. Паводле www.apostol.obninsk.ru/tex

Далей »

Гегемон, які завальваецца

19 снежня, 2007 | Каментары (1)

�з�дз� С�м.JPG

Падаем скарочаны пераклад артыкула ў “Asia Times” (ЗША) паводле www.kavkazcenter.com/russ/content/2006/01/20/41152.shtml (аўтар ня быў указаны). Для амерыканскай фіналігархіі й сіянакратыі аўтар выкарыстоўвае сімвалічнае паняцьце “дзядзя Сэм”. Артыкул надрукаваны напачатку 2006 года.

Рэдакцыя.

Далей »

А.Іларыёнаў: у Расеі пачынаецца этап переходу да «умоўнай» прыватнай уласнасьці

7 кастрычніка, 2007 | Каментары (1)

(паводле http://allmedia.ru/headlineitem.asp?id=402255)

Ð�лаÑ�Ñ�Ñ�наÑ�.jpg 

4 кастрычніка г.г. у Незалежным прэс-цэнтры ў Маскве на прэсавай канферэнцыі на тэму “Па падзеях бягучага моманту” выступіў прэзідэнт Інстытута эканамічнага аналізу, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута Катона (Вашынгтон) Андрэй Іларыёнаў (гл. фота). Ён заявіў, што ў апошнія 15-16 гадоў у Расеі ідзе працэс згортваньня дэмакратыі, новы этап нагадвае перыяд Залатой арды, калі ідзе “раздача ярлыкоў на княжаньне ў асобных рэгіёнах”. У першую чаргу гэта закранула нацыянальныя рэспублікі, але працэс распаўсюджваецца на ўсе рэгіёны.

  Далей »

“Ня будзе вам ніякай уласнасьці!”

3 кастрычніка, 2007 | Каментары (1)

Ð�.Ð�аÑ�лоÑ�Ñ�кÑ�.JPG 

У працяг папярэдняга артыкула (як у ім і абяцалася) падаем цікавую інфармацыю, перададзеную зь нетраў Крамля ў выглядзе выступу Глеба Паўлоўскага на канферэнцыі “Новыя выбарчыя тэхналогіі” (канферэнцыя праходзіла летам). Гэты выступ мы падаем у пераказе паліттэхнолага Алёны Токаравай, які яна разьмясьціла на сваім сайце (http://elena-tokareva.livejournal.com/101409.html). Уражаньне такое, што расейская імперыякратыя бачыць магчымае разьвіцьцё падзей у кірунку, паказаным у папярэднім артыкуле, і рыхтуецца да іх. Імперыякратыя як быццам гатовая ахвяраваць інтарэсамі расейскіх алігархаў і, нават, часткі мясцовых бюракратаў, каб ратаваць свае… Няўжо ў “Расеі”, нягледзячы на прапагандысцкую браванаду, усё настолькі кепска? Калі так, наш чытач павінен быць аб гэтым паінфармаваны.

Рэдакцыя.

Далей »

“Расея” ў бліжэйшыя гады

1 кастрычніка, 2007 | Каментары (1)

Пётр Хамякоў (ідэолаг сеткі супольнасьцяў “Нацыянальнае вызваленьне рускага народу” (праграма НОРНА); друкуецца паводле http://ariru.info/doc/?id=2969)

Хам�ко�.JPG

Мы працягваем сачыць за рускімі шавіністамі ў спадзяваньні, што яны яшчэ ня страцілі патэнцыял стаць хаця б рускімі ўніверсальнымі нацыяналістамі. З гэтай нагоды і падаем дадзены артыкул, прысьвечаны прагназаваньню магчымай будучыні “Расеі”.

Рэдакцыя.

Далей »

Зварот да правых арганізацый і Белых народаў Еўропы

16 жніўня, 2007 | Каментары (1)

С�мвал ��.JPG

Выстаўляючы гэты зварот Паўночнага брацтва Расеі (аўтарскія памылкі ў знаках, а таксама вылучэньні вялікімі літарамі й тоўстым шрыфтам захаваныя – усё гэта іх вылучэньні), рэдакцыя перасьледуе дзьве мэты: даказаць, што расейская імперыякратыя не дарма баіцца руху рускіх нацыяналістаў (гл. папярэдні артыкул), і паказаць, што ў некаторых рускіх нацыяналістычных арганізацыяў ня толькі прачынаюцца антыімперскія настроі, а і пачынаюць зьяўляцца элементы інтэрнацыяналізму – скажонага, канешне, але тым ня менш. Апошняе надзвычай важна ў сувязі з магчымасьцю значна падвысіць верагоднасьць (праз інтэграцыю з тактычнымі саюзьнікамі) і нашай перамогі над рознымі соцыяпаразітнымі монстрамі – найперш, расейскай імперыякратыяй. Пры гэтым, адначасова, давайце не забываць, што мы – усё-ткі зьмястоўныя беларускія дэмакраты, сапраўдныя інтэрнацыяналісты, сістэмныя гуманісты, а не расісты…   

Рэдакцыя.

Далей »

НСП = ФСБ: гэта значыць, што ў Расеі пачалася чарговая “выбарчая кампанія”

15 жніўня, 2007 | 2 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Ð�абойÑ�Ñ�ва ФСÐ�.JPG 

Апошнім днямі ў Расеі то падарваныя цягнікі ідуць пад адхон з сотнямі людзей, якія калечацца і гінуць, то па-варварску забіваюць двух нярускіх – дагестанца і таджыка. Пры гэтым усю працэдуру здымаюць на відэа, а затым разьмяшчаюць у сеціве. Па ўсім відаць нехта вырашыў узьняць градус грамадскага напружання. Хто і навошта? – гэта мы ў рэдакцыі і вырашылі паспрабаваць высьвятліць.

Далей »

Зянон Пазьняк: “Задача новага кіраўніцтва КГБ здушыць нацыянальна-вызвольны супраціў”

7 жніўня, 2007 | 3 каментарыя

СÑ�Ñ�аÑ�Ñ�нка-СÑ�Ñ�Ñ�паÑ�ка.JPG 

Адной са знамянальных падзеяў апошніх тыдняў у Беларусі стала звальненьне Лукашэнкам групы найбольш высокапастаўленых кіраўнікоў цяперскага ГБ, якая практычна супала па часе з чарговай газа-нафтавай атакай на Беларусь з боку расейскай імперыякратыі на чале з Пуціным. Магчымая прычына перашага тая, што мы прадказалі яшчэ паўгады таму (гл. https://nashaziamlia.org/2007/01/20/513) – ачышчэньне “вертыкалі” ад асобаў, якія завагаліся ў час зімовага газа-нафтавага канфлікту, а, магчыма, і нейкая іншая. Ва ўсялякім разе з нагоды ўзгаданых падзей мы не маглі прамінуць незаўважаным каментар Пазьняка, які ён даў у сваім інтэрвю Сяргею Навумчыку. Ілюстрацыя да матэрыялу ўзятая з сайту www.belzhaba.com.  

Рэдакцыя.

Далей »

Прыцемкі ліберальнай імперыі

20 чэрвеня, 2007 | Каментары (1)

Эміль Абрамавіч Паін – загадчык сектара Інстытута сацыялогіі РАН, прафесар ДУ-ВШЭ (узята з www.ng.ru/ideas/2007-06-15/10_empire.html).

РÑ�Ñ�.Ñ�аÑ�Ñ�зм.JPG 

Гэтым артыкулам мы хочам паказаць, што ў Расеі ўсё больш людзей, асабліва “абрамычаў”, пачынаюць адчуваць небясьпеку рускага фашызму. Гэта якраз тое, пра што наш рэдактар папярэджваў і год (гл. https://nashaziamlia.org/2006/08/27/271), і 10 гадоў таму (гл. https://nashaziamlia.org/2006/04/16/50). Каму лянота зазірнуць, працытуем: Аналізуючы гісторыю Расеі, варта зьвярнуць увагу на надзвычай знамянальны факт: пасьля чарговага ўнутранага катаклізму Расея, кожны раз мяняючы сваю форму і часта эліту, якая трымала ўладу на яе тэрыторыі, захоўвала сваю імперскасьць. Так, пасьля бальшавіцкага перавароту 1917 г. царская Расея была пераўтворана ў бальшавіцка-камуністычную, пасьля падзей 1991 г. – з бальшавіцка-камуністычнай у псэўдадэмакратычную. Зараз можна прадбачыць магчымасьць чарговых “пераўтварэньняў” у Расеі, калі яна можа набыць шавіністычна-фашыстоўскую форму, а затым, верагодна, зноў будзе спрабаваць вярнуць “цара-бацюхну”. Але пры ўсім тым Расея і далей “зьбіраецца” захоўваць сваю імперскую ідэалёгію і практыку. Усё гэта можа сьведчыць аб адным: імперскасьць ёсьць існасная характарыстыка Расеі, у дачыненьні да якой зьмена формы – усяго толькі спосаб захаваньня нечага больш істотнага”. Ну, і хто пасьля гэтага лепшы філосаф-аналітык?.. Нагадваем, тое, у чым мы з аўтарам ня згодныя ці жадаем удакладніць, мы, як ідэолагі беларускай дэмакратыі, каментуем у квадратных дужках.

Рэдакцыя.

Далей »

Галоўныя таямніцы Кангрэсу “Аб’яднаных Дэмакратычных Сілаў”

30 мая, 2007 | Каментары (1)

Алесь Астроўскі

��С.JPG

1. Перадгісторыя майго ўделу у К“АДС”.

26-27 траўня г.г. у Менску ў памяшканьні Дома культуры аўтазаводу адбыўся Кангрэс “Аб’яднаных дэмакратычных сілаў” Беларусі (далей, К“АДС” ці Кангрэс). Калі арыентавацца на фармальныя крытэры, арганізаваны ён быў добра. Я быў яго пасіўным удзельнікам (выступіць не далі, пра гэта пазьней) і таму гатовы шчыра распавесьці чытачам сайту галоўныя ўражаньні й факты, якія маюць значэньне для больш глыбокага асэнсаваньня ўсяго таго, што адбываецца ў нетрах г.зв. “аб’яднанай апазіцыі”.

Далей »

“Лепш бы я жыў у старым СССР, чым пры цяперашняй палітычнай карэктнасьці…”

11 красавіка, 2007 | Няма каментараў

Уладзімір Букоўскі

���-����.JPG

Учора мы падалі адно зь нядаўніх інтэрвю вядомага дысідэнта Уладзіміра Букоўскага. А між тым, гэта адно зь першых узгадваньняў пра яго ў сусьветных СМІ за апошнія больш чым 4 гады. На нашу думку прычынай замоўчваньня меркаваньняў такога паважанага чалавека сталі рэзкія выказваньні сп-ра Букоўскага ў адрас адміністрацыі ЗША дый у цэлым заходніх палітыкаў… Друкуем адно зь яго крытычных інтэрвю, якое сп-р Уладзімір даў групе заходніх журналістаў улетку 2002 году. Цяпер з персьпектывы амаль 5 гадоў мы можам убачыць, ці быў ён быў правы і наколькі…

Рэдакцыя.

Далей »

“Еўразьвяз прыдумалі для таго, каб сацыялісты з Захаду і маскоўскія камуністы маглі аб’яднацца… Гэта яшчэ адзін Савецкі Саюз… Але з Расеяй нічога не атрымалася – усё коціцца назад”

10 красавіка, 2007 | Няма каментараў

Уладзімір Букоўскі

��ко��к�.JPG

Уладзімір Букоўскі (нар. у 1942 г.) – выбітны расейскі пісьменьнік і публіцыст, па адукацыі біёлаг, адзін з самых вядомых дысідэнтаў Савецкага Саюзу. За апазіцыйную дзейнасьць улады неаднаразова зьнявольвалі яго ў турмах і ў псіхіятрычных лякарнях. У 1976 г. быў высланы з СССР наўзамен за чылійскага камуніста Луіса Карвалана. Цяпер жыве ў Вялікабрытаніі. Вядомы крытычнымі выказваньнямі ў адрас сучасных уладаў Расеі і негатыўным стаўленьнем да Еўрапейскага Саюзу (а мы ўжо пачыналі былі камплексаваць, што мы адзіныя такія). Апублікаваў шэраг кнігаў, у тым ліку “І вяртаецца вецер”, “Пацыфісты супраць міру”, “Маскоўскі працэс”. Нядаўна Ул.Букоўскі разам з шэрагам палітолагаў, у прыватнасьці, з Расеі (Глебам Паўлоўскім), Польшчы (Анджэям Новакам) выступаў на вялікай канферэнцыі, якая праходзіла ў Польшчы і была прысьвечана ацэнцы сітуацыі ў Еўропе і Расеі. Яго адказы на пытаньні былі пададзены, у прыватнасьці, у польскім часопісе Dziennik“. Ня будзем хаваць, шэраг пазіцый, выкладзеных Букоўскім, вельмі блізкія да поглядаў сябраў нашай рэдакцыі… Ён выступаў пасьля Г.Паўлоўскага, які заявіў, што “1990-я гады былі ў Расеі бесперапыннай катастрофай… Усё па-сапраўднаму кепскае, што ёсьць там цяпер, зьвязана з тым часам, а не з камунізмам… Гады кіраваньня Пуціна – гэта час радыкальнага абнаўленьня… Адзінае, што азмрочвае карціну – гэта рэлікты ельцынізму”.

Рэдакцыя.

Далей »

Сьвята Аднаўленьня Беларускай Дзяржаўнасьці (“Дзень Волі”) у 2007 годзе. Эвалюцыя апазіцыйных лідараў

28 сакавіка, 2007 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Барыс Керзач

Пасьля абмеркаваньня стыль аўтараў было вырашана захаваць.

Рэдактар.

� апаз���� �ал�����.JPG

Мал. 1. Арганізатары і кіраўнікі адзначэньня Дня 25 Сакавіка ў Менску ў 1993-94 гг.: Алесь Белы, Зянон Пазьняк, Радзім Гарэцкі, Васіль Быкаў, Валянцін Голубеў, Сяргей Навумчык, М. Анцыповіч, М. Купава – людзі, якія ёсьць беларусамі, і якім, у прыцыпе, верылася…

Далей »

ВОСЬ і ПАЧАЛОСЯ!

27 лютага, 2007 | Каментары (1)

Рэдакцыя (паводле сайта svaboda.org).

��ка - п��з�д1.bmp

У Расеі (падкрэсільваем, у Расеі. – Рэд.) створаны народны рух “Наш кандыдат Лукашэнка!” (поўная назва – народны рух “Наш кандыдат у прэзыдэнты Расейскай Фэдэрацыі ў 2008 годзе Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка”).

Далей »

Март Хэльме пра вэрхал вакол “Бронзавага салдата” (ПрПр).

14 лютага, 2007 | Няма каментараў

Паводле матэрыялаў сайта www.regnum.ru/news/773327.html

 

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы