Апошнія месяцы ўсе чакаюць, калі расейская імперыякратыя нападзе на Беларусь наўпрост ці зробіць што-небудзь аналагічнае з арсеналу актаў сучаснай “гібрыднай вайны”. Для падрыхтоўкі супрацьдзеяньня агрэсіі трэба добра ведаць, з кім маеш справу. Нам пра цяперашнюю расейскую імперыякратыю, публічным тварам якой зьяўляецца Пуцін, ужо шмат вядома: карупцыя і рэйдарства, подкуп і шантаж для стварэньня агентуры, вязьніцы непакорным, хлусьня ў іх адрас, забойствы, тэракты, траскатня пра “веліч Расеі” і “русскій мір”, ваенныя напады на іншыя народы – чачэнаў, грузін, крымскіх татар, украінцаў, сірыйцаў… Але дадатковыя факты, якія выкрываюць характар цэнтравых фігур расейскай імперыякратыі, у гэтай сітуацыі лішнімі ня будуць. З гэтай нагоды выстаўляем ніжэй артыкул, які апошнія дні актыўна распаўсюджваецца ў сеціве, прысьвечаны прыродзе Пуціна і яго асяроддзя. Яго мы ўзялі адсюль: https://putinism.wordpress.com/2016/12/17/tonna/ – і трохі адрэдагавалі.
Рэдакцыя.