nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.4.5. Расея

“Што трэба зрабіць Маскве, каб прывязанасьць да яе Беларусі не залежыла ад Лукашэнкі”

жнівень 16, 2021 | Каментары (1)

Фёдар Лук’янаў – галоўны рэдактар часопіса «Расея ў глабальнай палітыцы», старшыня Прэзідыюму Рады па зьнешняй і абароннай палітыцы Расеі, дырэктар па навуковай працы Міжнароднага дыскусійнага клубу «Валдай».

У якасьці прадмовы да паданага ніжэй артыкула названага расейскага палітолага (артыкул узяты адсюль: https://globalaffairs.ru/articles/chto-delat-moskve/; перакладзены намі) прапануем скарочаную версію меркаваньня Арсэна Сівіцкага што да яго (https://t.me/forstrategy/124). Сп. Арсэн сярод іншага лічыць, што праз год пасьля пачатку беларускага крызісу Крэмль зрабіў стаўку на “армянскую мадэль” яго вырашэньня, што і ілюструе артыкул Фёдара Лук’янава. У ім аб’яўляецца пра гатоўнасьць Масквы садзейнічаць зьмене рэжыму ў Менску наўзамен за гарантыі захаваньня новага кіраўніцтва Беларусі ў расейскай сьферы ўплыву. У якасьці такіх гарантый выступае… сталая ваенная прысутнасьць Узброеных сіл РФ на тэрыторыі Беларусі. Аднак, паколькі Масква не зьбіраецца падстаўляцца пад новыя заходнія санкцыі, выкарыстаньне “армянскай мадэлі” павінна быць “легітымным” у вачах зьнешніх актораў, – лічыць Сівіцкі. Гэта прадугледжвае заключэньне пэўнай зьдзелкі зь ЕЗ і ЗША, каб не справакаваць увядзеньня новых санкцый супраць Расеі “за падрыў незалежнасьці і суверэнітэту Беларусі” (Акт Кангрэсу ЗША аб правах чалавека, дэмакратыі і суверэнітэце Беларусі 2020 г.). Аднак, ці можам мы быць упэўненымі, што адпаведная зьдзелка паміж Расеяй і Захадам ужо не заключана?..

Рэдакцыя.

Далей »

Чарговыя трызьнёвыя мроі расейскай імперыякратыі (частка 1: тэкст)

Ліпень 24, 2021 | 21 каментарый

Рэдакцыя.

Як гаворыцца, ня вытрымала “душа” крамлёскіх сядзельцаў. Вырашылі і яны набыць ідэалагічнае “абгрунтаваньне” сваёй палітыкі – дакладней, псеўда-ідэалагічнае прыкрыцьцё сваіх агрэсіўна-захопніцкіх планаў у дачыненьні да народаў геаграфічнага цэнтра Еўропы. У выніку, вось ўжо пару тыдняў, як практычна ўсе палітычныя каментатары краін нашага геаграфічнага рэгіёну абмяркоўваюць (пакуль у асноўным вельмі коратка) артыкул Ул.Пуціна, які выйшаў на афіцыйным крамлёўскім сайце (http://kremlin.ru/events/president/news/66181) і які мае вышэй адзначанае прызначэньне і адпаведны зьмест. Пры гэтым амаль усе яны кажуць, што зьяўленьне гэтага тэкста – зьява неардынарная, хутчэй надзвычайная… Артыкул выйшаў у сьвет адразу на расейскай і украінскай мовах. Але ў ім утрымліваецца ня менш аргументаў для таго, каб ён быў яшчэ і на мове беларусаў-вялікалітвінаў. Таму мы вырашылі запоўніць гэты прабел – перакласьці “пуцінскі” твор на нармальную для Беларусі мову (гэтаму прызначана 1-я частка данага матэрыла), а затым пракаментаваць яго (у 2-й частцы). Ня будзем хаваць, гэта каштавала нам шмат нэрваў… Для таго, каб падкрэсьліць нашу нязгоду як з агульным сэнсам, так і кожным сказам данага тэкста, мы падаем яго ніжэй курсівам. Дадаткова ў квадратных дужках пазначаны нумар кожнага абзаца (для аблягчэньня будучага аналіза тэкста).

Далей »

Цяпер чакаем падзей 23.01.2021, на гэты раз у Маскве

студзень 21, 2021 | 18 каментарыяў

Рэдакцыя.

Як, напэўна, ведае большасьць беларусаў, Аляксей Навальны  (на фота зьлева) быў атручаны “Навічком”, меркавана, па загадзе Пуціна. Выжыў, ачуняў у Нямеччыне і вярнуўся ў Расею. Там ён быў тут жа арыштаваны і пасаджаны ў вязьніцу. Гэта нізка інцыдэнтаў застанецца ў гісторыі. Як і яе ўдзельнікі: адны – як баязьлівыя забойцы, іншыя  – як вельмі мужныя людзі. Напэўна ў сувязі з адзначаным, учора ў сеціве зьявіўся чарговы фільм Навальнага, у якім выкрываюцца карупцыйныя сьхемы, галоўным выгадаатрымальнікам якіх на гэты раз зьяўляецца ўжо сам Пуцін (гл. тут – https://www.youtube.com/watch?v=ipAnwilMncI ; назва: “Дворец для Путина. История самой большой взятки”). За два дні гэты амаль дзьвюхгадзінны фільм прагледзела больш за 40 мільёнаў чалавек – чарговая істотная падзея нашага часу. А трэцяе, што мы лічым вельмі важным, гэта заклік, агучаны ў фільме, выйсьці на вуліцы расейскіх гарадоў у бліжэйшую суботу, каб выказаць пратэст супраць карупцыі ў Расеі й запатрабаваць вызваленьня Аляксея Навальнага. Прапануем нашым чытачам зьвярнуць увагу на апошнія дзьве падзеі.

У Маскве на Кунцаўскіх могілках адбылося пахаваньне Максіма Марцінкевіча (Цесака)

Кастрычнік 4, 2020 | 3 каментарыя

Паводле https://360tv.ru/news/obschestvo/pohorony-tesaka-prohodjat-na-kuntsevskom-kladbische-s-povyshennymi-merami-bezopasnosti/ ; https://www.mk.ru/social/2020/10/03/pokhorony-tesaka-v-moskve-tolpy-za-cvetami-ramki-na-vkhode.html

 

 

 

Пахаваньне рускага нацыяналіста Марцінкевіча прайшло на Кунцаўскіх могілках на захадзе Масквы. Яно ўразіла масавасьцю і празьмернымі мерамі бясьпекі.

Далей »

Калекцыя меркаваньняў пра новы каронавірус і выкліканую ім пандэмію: Пажывем – пабачым… (частка 5)

красавік 10, 2020 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

Рыхтуючы чарговы матэрыял пра эпідэмію COVID-19, выкліканую вірусам SARS CoV-2 (правільна казаць так), мы раптам заўважылі, што недаацэньваем адзін найістотны момант. Дакладней, гэты момант заўсёды быў у нашым уяўленьні й улічваўся намі як стратэгічна-фонавы – той, ад якога варта рабіць увесь далейшы аналіз сёньняшняй грамадска-палітычнай рэчаіснасьці. Але справа ў тым, што гэты стратэгічны момант у сітуацыі з эпідэміяй новага каронавірусу ў Беларусі й праблемамі, якія вакол яе паўстаюць, часта НЕ ўлічваецца іншымі жыхарамі Беларусі й нават некаторымі нашымі сталымі чытачамі. Гаворка пра пагрозу гібрыднага аншлюсу нашай дзяржавы расейскай імперыяй.

Крызісны стан, у які ўвайшла Расея і яе імперыякратыя, плюс пандэмія COVID-19 разам з тым, што яе суправаджае, ня толькі не паменшылі азначаную вышэй пагрозу, а наадварот, істотна яе павялічылі. У гэтай сітуацыі мы, не выходзячы за рамкі аналізуемай цяпер тэматычнай плыні, вырашылі зрабіць адмысловы акцэнт – выставіць і на нашым сайце салідны артыкул, у якім фіксуецца стан мысьленьня і паводзін расейскай імперыякратыі (а таксама яе абслугі ўключна з расейскімі СМДІ, рознымі “блогерамі” ды т.п.), звязаны з “новымі магчымасьцямі”, якія стварае для іх эпідэмія каронавірусу ў Беларусі. Назва артыкула “Прымус да самаізаляцыі – уся крамлёўская раць выйшла на барацьбу з КАВІЗ-19 у… Беларусі” (узята адсюль: https://isans.org/prinuzhdenie-k-samoizolyaczii-vsya-kremlevskaya-rat-vyshla-na-borbu-s-koviz-19-v-belarusi/;  дубль тут: https://reform.by/prinuzhdeniye-k-samoizolyatsii/; нязначна адрэдагавана, суправаджаецца малюнкамі расейскіх карыкатурыстаў).

Далей »

Былы супацоўнік КДБ Юры Швец: “Пераемнікі Пуціна ўжо прыступілі да пазбаўленьня ад “баласту””

сакавік 19, 2020 | 4 каментарыя

Нядаўнія падзеі ў Расеі з абнуленьнем прэзідэнцкіх тэрмінаў Уладзіміра Пуціна, праўкамі ў канстытуцыю, падзеньнем курсу рубля на фоне падзеньня сусьветных коштаў на нафту – ня што іншае, як спроба сілавога блоку Крамля зрынуць Пуціна. Так лічыць былы савецкі выведнік і адначасна аднакурснік Пуціна па інстытуце КДБ Юры Швец (гл. фота; ён ужо больш за 25 гадоў пражывае ў ЗША і працуе там аналітыкам бізнэс-выведкі). Спадар Швец заявіў таксама ў сваім інтэрвю журналістцы Натальлі Двалі, што прэзідэнт РФ сапраўды сьмяротна хворы і ператварыўся ня проста ў “кульгавую качку з выскубаным хвастом”, а ў “нелегітымнага ўзурпатара”. Спадар Швец агучыў таксама прозьвішчы тых, хто з высокай доляй верагоднасьці зьменіць Пуціна на пасадзе кіраўніка РФ у бліжэйшы час (узята адсюль: https://gordonua.com/publications/sokursnik-putina-eks-razvedchik-kgb-shvets-putin-taskaet-za-soboj-v-zarubezhnye-poezdki-biotualet-ranshe-takogo-ne-bylo-1491257.html).

Рэдакцыя.

Далей »

Гіркін раіць беларусам вярнуць сабе сваю Смаленшчыну

люты 15, 2020 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Некаторыя, хто прачытаў загаловак, могуць падумаць, што мы, сябры рэдакцыі, апусьціліся да прымітыўных фэйкаў. Але ж не, паданае вышэй – рэальны факт. Глядзіце самі тут: https://www.youtube.com/watch?v=lfbfUC66zkg , час – 22:40. Данае выказваньне Гіркіна і яго далейшыя тлумачэньні сьведчаць пра многае – пра актуальны стан спраў у сёньняшняй расейскай імперыі, пра асаблівасьці псіхікі маскалёў, пра пачуцьці, якія сёньня перапаўняюць іх душы, пра тое, што яны ўсьведамляюць, што Смаленшчына ня іхняя зямля, а беларуска-літвінскага народу. Таксама яны ведаюць, калі яна была наша і калі яны яе захапалі (хаця і кажуць ня ўсё). Пра тое, што яны яшчэ нагаварылі, а пра што змаўчалі, разам з нашымі каментарамі чытайце далей (нагадваем: мы фіксуем вусныя выказваньні нашых “герояў” у пісьмовай форме, бо бываюць выпадкі, што яны пазьней зьнікаюць з Ютуба…).

Далей »

Нейкія дзіўныя гэтыя маскалі…

студзень 29, 2020 | 8 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

 

 

Мы ўжо даўно прапануем нашым чытачам адрозьніваць прыстойных расейцаў (як рускіх, так і нярускіх) ад маскалёў (як жыхароў Расеі, так і тых, што жывуць за яе межамі). Апошнія адрозьніваюцца ад нармальных людзей шэрагам вызначальных рыс, пра якія ўжо ня раз гаворана. Сёньня мы паспрабуем прадэманстраваць некаторыя сьпецыфічныя рысы маскалёў больш выразна, бо на канкрэтных прыкладах.

Далей »

“Ліберальныя” СМІ разам з крамлёўскімі “кратамі” таксама кажуць пра будучы аншлюс Беларусі

студзень 15, 2020 | 17 каментарыяў

Апошнім часам прагнозы што да хуткага захопу нашай дзяржавы расейскай імперыяй множацца лавінападобна. У бліжэйшыя тыдні мы зьбіраемся выкладаць адпаведныя матэрыялы. Сярод адзначанай інфармацыйнай плыні сустракаюцца “перлы”, якія з-за тых ці іншых абставін заслугоўваюць на асабліваю ўвагу. Сёньня мы хочам прапанаваць вам, нашы чытачы, інтэрвю вядомага крамлёўскага “кратаˊ” спадара Валерыя Салаўя, якое ён даў сеціўнаму каналу “Фейгін Лайв”. Хто жадае, можа цалкам праслухаць гэтае інтэрвю тут: https://www.youtube.com/watch?v=2uYdH2NLCFs. Мы ж ніжэй спачатку адзначым асноўныя ўзьнятыя тэмы, а затым вылучым на наш погляд галоўнае.

Рэдакцыя.

Далей »

Пра нешта знаёмае беларусам – Піцерскі Першамай 2019

май 6, 2019 | 14 каментарыяў

Рэдакцыя.

Знакавыя падзеі адбыліся ў гэтым годзе 1 траўня ў другой расейскай сталіцы – Піцеры. Гаворка, натуральна, пра Першамайскую дэманстрацыю працоўных па Неўскім прасьпекце, якая была дазволена (!) гарадскімі ўладамі  й адначасна разагнана-здушана (!) імі ж. У адказ на слоганы дэманстрантаў “Гэта наш горад!”, “Пуцін – вор!”, “Далоў цара!”, “Адзін за ўсіх…”, “Паліцыя з народам…” улады паказалі піцерцам, чый на справе гэта горад і зь кім паліцыя… Як у цэлым выглядалі падзеі, кожны можа пабачыць, напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=PBIrntO1jIw ; https://www.youtube.com/watch?v=wXKb5zLdguU . Мы ж вырашылі дадаткова зафіксаваць некаторыя сцэнкі і на нашым сайце ў выглядзе асобных стоп-кадраў (раптам Ютуб у чарговы раз вырашыць выдаліць “гвалт” са сваіх старонак) і тое-сёе дадаткова ўдакладніць ды пракаментаваць.

Далей »

Маніфест Суркова: наступная — Беларусь?

сакавік 12, 2019 | 19 каментарыяў

 

 

 

Каб прадэманстраваць наша разуменне сённяшніх пагроз для нашай Бацькашчыны, падаем ніжэй артыкул Дзяніса Івашына (гл. фота), які быў надрукаваны ў газеце “Новы час” №7 (618) за 22 лютага 2019 г. (узята адсюль: https://novychas.by/palityka/manifest-surkova-nastupnaja-belarus; нязначна адрэдагавана, “наркамаўскі” правапіс захаваны).

Рэдакцыя.

Далей »

“І ты, Брут?…” (частка 3)

Лістапад 25, 2018 | 100 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

Яшчэ адной групай, якую расейскім імперыякратам не атрымалася павесьці пад аброць змагацца за іх інтарэсы, стала значная частка рускіх нацыяналістаў. Так, расейскія імперыякраты могуць лічыць іх “брутамі” – маўляў не пажадалі падстаўляцца, калечыцца і гінуць за “вялікую Расею”. Мы ж лічым іх адной з галоўных надзеяў рускага народу. Давайце паглядзім на гэтую групу звонку – вачыма ідэолагаў расейскага імперыялізму (ды яшчэ ў яго лявацкай вопратцы), і знутры – паслухаўшы саміх лідараў рускіх нацыяналістаў. Канкрэтна для погляду звонку давайце скарыстаемся “прызнаньнямі” сп. Сяргея Кургіняна, для погляду знутры – пазіцыяй, выказанай сп. Дзьмітрыем Дзёмушкіным (фоты абодвух гл. зьлева).

Далей »

“І ты, Брут?…” (частка 2)

Кастрычнік 22, 2018 | 30 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

На гэты раз у дадзенай серыі матэрыялаў мы пазнаёмім вас, нашых наведвальнікаў, зь іншай групай грамадзян расейскай імперыі. Яны на камбінаваным фота зьлева паказаны ў чорных рамках (украінскага грамадзяніна, які аддзелены ад даных персон блакітна-жоўтай рамкай, мы паслухаем у канцы асобна). Спадары Ігар Стралкоў, Максім Калашнікаў, Канстанцін Сіўкаў  – грамадзяне Расеі (гэта – раз). Асаблівае ў іх тое, што яны набліжаны да тых колаў расейскай імперыякратыі, якія складаюцца з  вайскоўцаў ды сьпецслужбоўцаў, для якіх у палітыцы галоўнае – сілавы чыньнік. То бок, яны ў палітычным сьпектры зьяўляюцца альтэрнатывай папярэдняй “ліберальна-грашовай” групе (гэта – два). У дадатак да адзначанага Стралкоў, Калашнікаў, Сіўкаў  яшчэ і громкагалосыя рупары-прапагандысты агрэсіўна-імперскага, шавіністычнага сьветагляду, які культывуецца ў адзначаных колаў (адзначым, што гэты сьветагляд абсалютна злачынны па ўсіх нормах – маральна-этычных, міжнародна-юрыдычных, рэлігійных; і гэта іх трэцяя агульнагрупавая рыса). Праілюстраваць злачынныя “мары” і “прапановы” гэтай публікі ў наш інфармацыйны век не ўяўляе вялікай цяжкасьці. На тое-сёе са “сьвежанькага”, што вылятае зь іхных вуснаў, мы дадзім спасылкі й у гэтым матэрыяле – для суду гісторыі й для разуменьня таго, зь кім маем справу. Але ў адпаведнасьці з галоўнай ідэяй данай серыі – паказаць, што ня ўсё так проста ў расейскіх імперцаў – ніжэй мы хочам зьвярнуць вашу ўвагу найперш на некаторыя новыя “ноткі”, якія зьявіліся ў выказваннях даных асоб і якія… ня могуць ня радаваць сапраўдных беларускіх патрыётаў.

Далей »

“І ты, Брут?…” (частка 1)

Кастрычнік 7, 2018 | 26 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

У апошнія гады нарастае плынь сігнальных падзей, якія сурочаць негатыўную будучыню нашаму народу ня толькі з-за працягу цяперцамі іх палітыкі этнацыду, а і з-за таго, што пад пытаньне пастаўлена ўжо і наша  дзяржаўнасьць. Во, дакіраваліся… Галоўная прычына апошняга найперш у тым, што “ўсходні сусед” не жадае адмовіцца ад сваіх агрэсіўных намераў што да НАШАЙ дзяржавы-Беларусі – яўна плануе зьдзейсьніць аншлюс. У сувязі з гэтым мы зьбіраліся працягнуць выстаўляць на нашым сайце зьвесткі пра падзеі сучаснай гісторыі, якія датычаць гэтага, а затым паказаць пазітыўныя сігналы (ці хаця б неадназначнасьць сітуацыі вакол бліжэйшай будучыні Беларусі). Аднак, параіўшыся, вырашылі зьмяніць планы – ужо цяпер перабіць негатыўныя зьвесткі пазітыўнымі. Асноўная прычына такая: каб далей перастрававаць негатыўнае, усім нам патрэбна перадышка –  усьведамленьне таго, што ўсё ж сьвет больш складаны, чым можа падавацца зьняверанаму песімісту, што змаганьне працягваецца і таму надзея на лепшае не павінна нас пакідаць.

Далей »

Сотнік і Піянткоўскі папярэджваюць… “непаважаных заходніх палітыкаў”

Чэрвень 25, 2018 | 40 каментарыяў

Рэдакцыя.

Па меры таго, як у Расеі набліжаецца да заканчэньня Сусьветны чэмпіянат па футболе, нарастае трывожнае пачуцьцё насоўваньня нейкай чарговай бяды. Яно ўзьнікае ўжо ледзь не па законах фармаваньня ўмоўных рэфлексаў. Летняя алімпіяда 1936 г. у Берліне  – і пачатак Другой сусьветнай вайны. Зімовая алімпіяда ў Сочы 2014 г. – напад на Украіну. Завяршэньне сёлетняга чэмпіянату Сьвету па футболе ў Расеі – ?!…  З усіх магчымых прагнозаў бліжэйшай будучыні мы выбралі выказваньні двух расейскіх апазіцыйных дзеячаў – Аляксандра Сотніка і Андрэя Піянкоўскага (гл. фота). Яны належаць да ліберальнага лагеру – то бок, да тых, хто разам з праімперскімі ўладамі Расеі й Беларусі дзесяцігоддзямі старанна перакрывалі доступ да грамадства прадстаўнікам нацыянальна-дэмакратычных сіл, працягваюць так рабіць і сёньня (у Беларусі гэта было і працягвае быць найбольш паказальна). Але набліжаецца момант ісьціны – гістарычнай адказнасьці. І вось некаторыя з ранейшых крытыкаў “националистов” раптам пачынаюць “падсьцілась саломку” пад свой аўтарытэт у будучыні – то бок, у дачыненьні і да расейскай імперыякратыі, і да “Захаду” пачынаюць казаць тое, пра што гадамі-дзесяцігоддзямі да іх папярэджвалі клятыя імі “националисты”… Таму давайце атрымаем асалоду ад “раптоўных” прасьвятленьняў у галовах расейскіх лібералаў. Першае зь іх мы ўзялі адсюль – https://www.youtube.com/watch?reload=9&v=YohnN0LKTT4, другое адсюль – https://www.youtube.com/watch?v=I-KIUXv9KuM

Далей »

Браўдэр супраць Пуціна (частка 1)

жнівень 10, 2017 | Каментары (1)

Браўдэр 1Падаем ніжэй тэкст прамовы Ўільяма Браўдэра (гл. фота), зробленай ім пару тыдняў таму на слуханьнях перад юрыдычным камітэтам Сенату ЗША і, найверагодней, апрацаванай для СМІ. Ён амерыкана-брытанец, міжнародны фінансіст-інвестар, які больш за чвэрць стагоддзя быў шчыльна зьвязаны з эканамічна-бізнесовымі працэсамі ў Расеі, дзе ён бараніў інтарэсы заходніх “інвестараў” і дзе паралельна набываў рэалістычныя, а не рамантычныя веды пра Расею і яе “эліту”. З 2007 года Ўільям Браўдэр рэгулярна прыязджае на Давоскі эканамічны форум, дзе на выступленьнях буйных расейскіх дзяржслужбоўцаў задае пытаньні пра лёс яго былога супрацоўніка Сяргея Магніцкага. У 2013 годзе Браўдэр быў завочна асуджаны расейскім судом да 9 гадоў калоніі. Лічым, што Браўдэра варта паслухаць ня толькі чальцам Сенату ЗША, а і ўсім, хто жадае глыбей разабрацца, што такое “Расея”, і што такое… “Захад” (узята адсюль: http://ruspolitics.ru/article/read/pokazanija-braudera-v-senate-ssha.html ; дакументальнае відэа са слуханняў можна паглядзець, напрыклад, тут: https://www.youtube.com/watch?v=S-RsAGjUXtg ці тут: http://ru.aravot.am/2017/07/31/246948/; падборка фота, якія суправаджаюць тэкст, наша).

Рэдакцыя.

Далей »

ЗША працягваюць стрыножваць расейскую імперыякратыю

жнівень 5, 2017 | 3 каментарыя

СанкцыіМногія напэўна пагодзяцца, што галоўнай палітычнай падзеяй апошніх дзён стала новая хваля санкцый, накінутых Расеі ўладамі ЗША (новыя санкцыйныя законы былі прагаласаваны абедзьвюма палатамі Кангрэсу, падпісаны прэзідэнтам ЗША Д.Трампам). Мы шукалі каментары на гэтую падзею, у якіх былі б патлумачаны важнейшыя моманты. На наш погляд, кароткі каментар расейскага палітолага і публіцыста Андрэя Піянткоўскага, які мы падаем ніжэй, адзін з лепшых (магчыма, у т.л. з-за таго, што спадар Андрэй сёньня вымушаны хавацца ад перасьледу за межамі Расеі). Узята адсюль: http://nv.ua/opinion/piontkovskiy/kak-sanktsii-ssha-udarjat-lichno-po-putinu-1583825.html.

Рэдакцыя.

Далей »

Абдымкі ўдава : Вашынгтон пачынае планамернае паляваньне на чальцоў пуцінскага кааператыва

Ліпень 28, 2017 | 3 каментарыя

Юры Божыч

Божыч 1У матэрыяле спрадара Ю. Божыча (гл. фота), які мы ўзялі адсюль https://focus.ua/opinions/377338/ і выстаўляем ніжэй, некалькі разоў узгадваецца кааператыў “Возера”. Калі казаць каротка і фармальна, то пад гэтай назвай маецца на ўвазе дачны кааператыў, які знаходзіцца пад Пецярбургам, на беразе Камсамольскага возера. Але, каб добра зразумець сэнс артыкула, лепш капнуць глыбей і спачатку пазнаёміцца з матэрыяламі, прысьвечанымі гэтаму “кааператыву”, напрыклад, тут: https://putinism.wordpress.com/2016/04/21/ozero/ – ці прагледзець відэа, выстаўленае, напрыклад, тут:https://www.youtube.com/watch?v=rcHB46oW1xU .

Рэдакцыя.

Далей »

У Расеі «Хунта» перамагае «Бункер»

Чэрвень 16, 2017 | 6 каментарыяў

Піянт 1

Вядомы палітычны аналітык Андрэй Піянткоўскі (гл. фота) у гутарцы з карэспандэнтам “Рускага манітора” Фёдарам Кліменкам так пракаментаваў «прамую лінію» Пуціна з расейцамі, што мы вырашылі зьвярнуць на гэта ўвагу і нашых чытачоў. Ужо вельмі шмат важных прагнозаў зроблена, пра якія трэба ведаць і за спаўненьнем якіх варта сачыць (узята адсюль: http://rusmonitor.com/andrejj-piontkovskijj-khunta-odolevaet-bunker.html).

Рэдакцыя.

Далей »

Прыклады інфармацыйна-прапагандысцкай й ідэалагічнай працы расейскай апазіцыі

сакавік 30, 2017 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя.

Фора 1На фоне 20-гадовай безвыніковай кіпучай дзейнасьці “беларускіх” афіцыйных апазіцыйных СМІ, падпарадкаваных заходняй Сцыле (што гэта такое, гл.тут:  https://nashaziamlia.org/2017/03/24/8997/#more-8997), паўстае белая зайздрасьць да працы ў сеціве аналагічных расейскіх СМІ. Падаем ніжэй некалькі прыкладаў дзейнасьці апошніх, зьвязанай з аналізам як гістарычных працэсаў, так і апошніх падзей у Расеі, іх журналісцкай падачай, вынікаючымі зь іх прапановамі.

Далей »

… а наступны дзень ў Маскве

сакавік 27, 2017 | 5 каментарыяў

26 Масква 126 сакавіка ў Маскве ды іншых расейскіх гарадах прайшлі масавыя мітынгі, забурэньні, адбыліся масавыя затрыманьні. Яны былі выкліканы абурэньнем людзей нястрымнай карупцыяй у Расеі ў выкананьні прадстаўнікоў расейская імперыякратыі. Апошняй кропляй тут стала відэа Аляксея Навальнага “Ён вам не Дзімон” (гл. тут https://www.youtube.com/watch?v=qrwlk7_GF9g), прысьвечанае нягегламу прэм’еру РФ і па сумяшчальніцтве “блакітнаму варышцы” Дз.Мядзьведзеву. Некаторыя кадры з падзей, якія адбываліся пад помнікам расейскаму імперскаму паэту А.Пушкіну і на фоне рэкламнай шыльды мюзікла “Папялушка” гл. ніжэй. Адно зь лепшых відэа маскоўскіх падзей знаходзіцца тут:  https://www.youtube.com/watch?v=glevGaqdYyE

Рэдакцыя.

Далей »

Старонка 1 з 1912345...10...Апошняя »
  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы