Віталь Хромаў
Несправядлівая, захопніцкая вайна, якую вядзе расейская імперыя супраць Украіны, натуральна, мае злачынны, часта з элементамі сатанізма, характар. Такі яе зьмест адбіваецца на ўсім, што зьвязана з гэтай вайной, але ня толькі зь ёй. “Мірнае жыцьцё” ўнутры самой расейскай імперыі часам сёньня таксама выстаўляе напаказ некаторыя асьпекты свайго вычварнага нутра, зьвязанага з гэтай братазабойчай вайной нябачнымі ніцямі. У выніку ў мірным расейскім жыцьці зрэдку таксама ўзьнікаюць сітуацыі з настолькі выразна-негатыўным зьместам, што набываюць сілу выбітных вобразаў-сімвалаў сёньняшняй Расеі. Некалькі такіх вельмі ўжо сімвалічных фактаў-падзей, якія я выпадкова напаткаў у сеціве і якія выпячваюць гнілое нутро “мірнай Расеі” ды сатанінскі характар яе вайны, хачу ніжэй паказаць.