nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Архіў за Красавік, 2008

Вар’яту ня месца на троне!

Красавік 29, 2008 | Няма каментараў

���а�ка.JPG

Пару дзён таму Лукашэнка з нагоды 22-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС наведваў пацярпелыя раёны Беларусі. Даючы інтэрвю журналістам, Лукашэнка назваў беларускіх навукоўцаў і палітычных дзеячаў, якія выступаюць супраць стварэньня ўмоў для паўтарэньня чарнобыльская бяды, ворагамі народу (?!). Прыйдзе час, Лукашэнка адкажа і за гэтае сваё выказваньне, і за шмат што іншае… А пакуль, з нагоды 22-й гадавіны Чарнобыля, падаем артыкул былога гамельчука Яўгена Мурашкі.

Рэдакцыя.

Далей »

ЭЎРАПЕЙСКІЯ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ (частка 2)

Красавік 27, 2008 | Няма каментараў

Віталь Куплевіч

Далей »

ЭЎРАПЕЙСКІЯ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ (частка 1)

Красавік 27, 2008 | Няма каментараў

��плев��.JPG

Застаючыся ў межах еўрапейскай тэматыкі, падаем артыкул Віталя Куплевіча – беларускага географа, навукоўца-аматара, сапраўднага самародка.

Рэдакцыя.

Далей »

Аляксандр Рар: “Развал Расеі? Які жах!”

Красавік 25, 2008 | Каментары (2)

Ра� �.GIF

У працяг двух папярэдніх артыкулаў падаем інтэрвю Аляксандра Рара (узятае адсюль  www.inosmi.ru/press/240772.html; намі скарочанае). Гэты чалавек цікавы тым, што ён часта выступае ў розных залежных і “незалежных” СМІ, праводзячы інтарэсы Нямеччыны і… расейскай імперыі. Акрамя таго, ён нярэдка выдае такое, што проста нельга прапусьціць.     Аляксандр Рар нарадзіўся ў 1959 годзе. 1977-85 гг. – навуковы супрацоўнік праекта “Расейская эліта” ў Федэральным інстытуце ўсходнееўрапейскіх і міжнародных дасьледваньняў (ФРН). 1982-94 гг. – навуковы супрацоўнік Радыё “Свабодная Еўропа”/ Радыё “Свабода”. З 1995 г. – Дырэктар праграмы Цэнтра Расеі й краін СНД Нямецкага таварыста вонкавай палітыкі. Сталы ўдзельнік “Пецярбургскага дыялога” і дыскусійнага клуба “Валдай”. У 2003 годзе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай ФРН за ўнёсак у разьвіцьцё нямецка-расейскіх адносін.    Варта таксама ўлічыць, што пытаньні задавалі расейцы, многія зь якіх кантужаныя расейскай імперскай прапагандай, а многія, несумніўна, канкрэтныя ФСБшнікі, якія падыгрывалі свайму агенту і ўскосна прапагандавалі “Вялікую РаССею”.

Рэдакцыя.

Далей »

“Адзіная Эўропа”, два таталітарызмы і ніякага паразуменьня

Красавік 24, 2008 | Каментары (2)

Паводле Вольгі Караткевіч (www.svaboda.org/content/Article/1107967.html)

�а�а�кев��.JPG

Гэты матэрыял, перададзены журналістам радыё “Свабода” Вольгай Караткевіч, прыцягнуў нашую ўвагу сваім “эфектам крука”, на гэты раз – у еўразьвязаўскім “лесе”. А такі эфект, як мы ўжо пісалі раней, заўсёды цікавы, бо раскрывае зьмест.
Рэдакцыя
.

У Эўрапарлямэнце дэбаты адносна гістарычнай ацэнкі камунізму набіраюць усё больш эмацыйны характар. Учора пытаньне было пастаўленае на парадак дня з ініцыятывы посткамуністычных краін. Улічваючы розныя падыходы да ацэнкі камунізму, Эўрапарлямэнт ня здолеў прыняць агульнай дэклярацыі. У часе абмеркаваньня адны члены Эўрапарлямэнту настойвалі, што ацэнка камунізму, хаця б у яго сталінскім праяўленьні, са злачынствамі супраць чалавечнасьці, запатрабуе доўгатэрміновага працэсу дзеля гістарычнай справядлівасьці, іншыя разглядаюць пытаньне перагляду гісторыі як папулісцкую мэту.

Далей »

12 гадоў таму Джахар Дудаеў стаў шахідам

Красавік 22, 2008 | Каментары (1)

Рэдакцыя (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/04/21/57822.shtml)

��дае�.JPG

Позна ўвечары 21 красавіка 1996 года ў выніку тэрарыстычнага акту стаў Шахідам першы прэзідэнт Чачэнскай Незалежнай Дзяржавы генерал Джахар Дудаеў. Ракетны ўдар па Дудаеву быў нанесены ў момант, калі чачэнскі прэзідэнт размаўляў па спадарожнікавым тэлефоне ў бязьлюднай мясцовасьці непадалёк ад вёскі Гехі-чу на захадзе ЧРІ.

Далей »

Ю.Беленькі: “Пераварот быў зьдзейсьнены тады…”

Красавік 12, 2008 | Няма каментараў

Паводле Уладзіміра Глода (svaboda.org/content/Article/1106496.html)

Ð�еленÑ�кÑ�.JPG 

Ноч з 11 на 12 красавіка 1995 году, безумоўна, увойдзе ў гісторыю Беларусі. Тады дэпутаты Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня ад апазыцыі БНФ абвясьцілі галадоўку пратэсту супраць дзеяньняў Лукашэнкі. Падставай для пратэсту стала жаданьне  апошняга правесьці рэфэрэндум аб скасаваньні беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай і скасаваць бел-чырвона-белы сьцяг і герб “Пагоня” як дзяржаўныя сымбалі

Далей »

Як адрозьніць расейскага ліберал-імпераста ад сапраўднага расейскага дэмакрата

Красавік 12, 2008 | Каментары (1)

Ра�е��к�� л�бе�а��-�мпе���л����.JPG

Падаем артыкул сапраўднага расейскага дэмакрата Данілы Кацюбінскага (паводле idelo.ru/495/19.html), у якім паказана, што ня толькі расейская імперыякратыя, а і расейская ліберастычная апазіцыя, якая, дарэчы, жыве на падачкі й падказкі Захаду, таксама цалкам імперыялістычная – цэласнасьць расейскай імперыі для яе рэч сьвятая. Пры гэтым, зьвярніце ўвагу, на Захадзе гэты ліберастычна-імперастычны зброд завуць “дэмакратамі”, а напрыклад, нас – сапраўдных беларускіх дэмакратаў – не дэмакратамі, а “нацыяналістамі”…

Рэдакцыя.

Далей »

Пасткі для расейскай імперыякратыі (частка 2)

Красавік 10, 2008 | Няма каментараў

Георгі Сатараў

Далей »

Пасткі для расейскай імперыякратыі (частка 1)

Красавік 10, 2008 | Няма каментараў

Са�а�а�.JPG

У працяг заяваў сп-ра Іларыёнава, датычных расейскай імперыякратыі (гл. перадпапярэдні матэрыял), падаем аналіз гэтага ворага беларускай дэмакратыі, зроблены былым дарадцам Б.Ельцына, а цяпер прэзідэнтам Фонду ІНДЭМ Георгіем Сатаравым у яго артыкуле “Транзіт” (паводле ej.ru/?a=note&id=7782).

Рэдакцыя.

Далей »

Прырода зла: у эксьперыментах і ў жыцьці

Красавік 9, 2008 | Каментары (2)

Дар’я Бабылёва (паводле rnd.cnews.ru/liberal_arts/reviews/index_science.shtml?2008/03/14/292162);

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Ð�аÑ�аванÑ�нÑ�.GIF 

У каментары да аднаго з нашых папярэдніх артыкулаў, прысьвечаных уладнай параноі, чытач Сяргей пытаецца: “А тыя шматлікія “людзі”, што выконваюць загады параноіка – хто яны? Якое атачэнне было ў Леніна, Сталіна, Гітлера? Чаму людзі не адыходзяць убок ад параноіка, а транслююць вар’яцва на ўвесь народ?”. Пададзены ніжэй матэрыял – спроба адказаць на гэтае пытаньне з прыцягненьнем навуковых даных. Артыкул ілюстраваны фотадакументамі маральных катаваньняў у Іраку ў турме Абу-Грэйб, якія сталі шырока вядомыя сусьветнай грамадскасьці некалькі гадоў таму (верхні шэраг), а таксама актамі фізічнага гвалту супраць актыўных шчырых беларусаў з боку служак цяперскага рэжыму на вуліцах сёньняшняга Менску (ніжні шэраг).

Рэдакцыя.

Далей »

“Пуцінізм захаваецца і пасьля Пуціна”

Красавік 8, 2008 | Няма каментараў

�ла���на�.JPG

Паколькі галоўным ворагам беларускага народу зьяўляецца расейская імперыякратыя, нам вельмі важным падаўся зьмест інтэрвю, якое некалькі месяцаў таму даў брытанскаму ангенцтву ВВС былы эканамічны дарадца Пуціна Андрэй Іларыёнаў (інфармацыя ўзята з grani.ru/Politics/Russia/FSB/m.132610.html). Лічым, што думкі незалежнага эксьперта, прычым, яўнага прыхільніка лібералізму, могуць быць вельмі важныя і для беларускіх дэмакратаў, паколькі даюць магчымасьць лепш асэнсаваць, што ёсьць расейская імперыякратыя, а таксама зьвярнуць увагу на некаторыя іншыя факты.   

Рэдакцыя.

Далей »

Барысу Кіту – 98 гадоў

Красавік 7, 2008 | Няма каментараў

Паводле Тацяны Поклад (www.svaboda.org/content/Article/1050825.html

Ð�Ñ�Ñ� Ð�аÑ�Ñ�Ñ�.JPG 

Учора (06.04.2008 г.) беларускаму асьветніку і сусьветна вядомаму навукоўцу Барысу Кіту споўнілася 98 гадоў. У 1930-40-х гадах Барыс Кіт працаваў для беларускай адукацыі на роднай Наваградчыне і Віленшчыне – у Віленскай беларускай гімназіі быў выкладчыкам і дырэктарам. Ён дапамагаў атрымаць асьвету многім вясковым беларусам, ратаваў моладзь ад вывазу на прымусовыя працы ў час гітлераўскай акупацыі, калі ачольваў семінарыю і школу ў Паставах і Маладзечне.  Ад 1948 году Барыс Кіт жыў ў ЗША, ад 1950 году браў удзел у падрыхтоўцы першых амэрыканскіх касьмічных і ракетных сыстэмаў. Барыс Кіт першым разьлічыў прынцыпы выкарыстаньня вадароду як паліва для касьмічных ракет, ён – аўтар першага ў гісторыі навукі падручніка па ракетнай тэхніцы і ракетным паліве.  Прафэсар, доктар філязофіі у галіне матэматыкі, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі і многіх іншых міжнародных і нацыянальных акадэмій і аб’яднаньняў. Апошнія 35 гадоў Барыс Кіт жыве ў Франкфурце-на-Майне ў Нямеччыне. На свае юбілеі ён атрымлівае віншаваньні ад прэзыдэнта ЗША.

Далей »

Роберт Боўм: Беларусь – дыктатура, а не дэмакратыя…

Красавік 6, 2008 | Каментары (2)

Паводле Аляксея Знаткевіча (svaboda.org/content/Article/1050378.html)

Ð�оÑ�м.JPG 

2 красавіка, у час, калі Дж.Буш наведваў Украіну, на пытаньні слухачоў “Свабоды” і наведнікаў яе сайту адказваў дырэктар аддзела Дзярждэпартамэнту ЗША ў справах Беларусі, Малдовы і Ўкраіны Робэрт Боўм (гл.фота). Мы лічым мэтазгодным падаць гэтае інтэрвю (y невялікім скароце) – і таму, што там было нашае пытаньне, і таму, што лічым усё інтэрвю вельмі важным, і каб прадэманстраваць удзячнасьць за падтрымку з боку ЗША ў нашай бядзе.

Рэдакцыя.

Далей »

Здрада – раз, здрада – два…

Красавік 4, 2008 | Каментары (16)

Рэдакцыя.

Ð�дÑ�аднÑ�кÑ�.JPG 

У той жа дзень, 2 красавіка, калі побач з расейскай амбасадай арыштавалі Паліну Дзьякаву і Паліну Кур’яновіч за спробу правесьці пікет пад бел-чырвона-белымі сьцягамі й лозунгам “Расеі – не!”, іншая група палітыкаў проводзіла на сумна вядомым Бангалоры свой мітынг пад супрацьлеглымі ідэямі яднаньня з Расеяй… Найперш гэта былі вядомыя актывісты групы Фралова, да якіх далучыліся партыі БСДП (Грамада) і ПКБ. Ідэолагам усёй гэтай дзіўнай лявацка-імперскай кампаніі выступіў с-р Парфяновіч.

Далей »

Пачаў працу сайт Леаніда Маракова

Красавік 3, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

�а�ако� 1.JPG

Пачаў працу інтэрнэт-сайт “Даведнiкi Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi» (адрас: www.marakou.by)

Далей »

Наша справаздача за 2 гады працы

Красавік 1, 2008 | Каментары (2)

Рэдакцыя

�аказ�н�к�.GIF

З 1 красавіка г.г. споўнілася 2 гады працы рэдакцыі. Асноўныя нашы дасягненьні вы бачыце ў табліцы. Зь яе, напрыклад, вынікае, што ў параўнаньні з першым годам працы нашы чытачы ў тры разы актыўней удзельнічаюць у каментаваньні матэрыялаў, у столькі ж павялічылася колькасьць прачытаньня найбольш перадавога матэрыяла, якім на сёньня зьяўляецца 1-я частка (усяго іх 8 ) артыкула “Наша галоўная праблема – этнацыд, наша мэта – беларуская дзяржава!”, (адрас: http://nashaziamlia.org/2006/04/04/14). Істотным для нас зьяўляецца тое, што на нас можна выйсьці праз пашукавік Google.com, іншыя пашукавікі, што нас аднойчы працытаваў знакаміты www.kavkazcenter.com. У сьпіс беларускіх інтэрнэт-СМІ нас уключыў адзін зь Медыя-каталогаў (адрас: peoplefm.nfshost.com/?p=58).

Далей »

Беларуска-літвінскія шахматы

Красавік 1, 2008 | Каментары (7)

Алесь Астроўскі

ШаÑ�маÑ�Ñ� Ð�елаÑ�Ñ�Ñ�кÑ�Ñ�.JPG 

1 красавіка 2008 году споўнілася 2 гады працы нашага сайта. З гэтай нагоды хачацца зноў падаць сьветлы, каляровы матэрыял. Вось мы і вырашылі распавесьці пра беларуска-літвінскія шахматы.

Пачнем з абвесткі.  “Унікальная шахматная фігура — ладдзя, скрадзеная ў жніўні 2004 года з Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, вернутая дзяржаве. Дзесяткі гадоў ладдзя ХІІ стагоддзя часоў Полацкага княства лічылася знакам музея, упрыгожваючы экспазіцыю старажытнасці (паводле pahonia.org/str/2008-02/485.htm). Але сёньня мала хто ведае, што нашы далёкія продкі гулялі ў трохі іншыя шахматы.

Далей »

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы