nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Архіў аўтара

Сяргей Міхалок і Янка Купала заклікалі: “Ня быць скотам!” (частка 1)

7 снежня, 2011 | 7 каментарыяў

У сярэдзіне кастрычніка значную частку беларускага грамадства абляцела вестка: лідара гурту “Ляпіс Трубяцкі” Сяргея Міхалка выклікаюць у пракуратуру. Пра гэта адным зь першых паведаміў сайт “Беларускі партызан” (http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=106318&newsPage=0; цяпер ён у Беларусі блакаваны). Прычынай стала тое, што Сяргей Міхалок даў інтэрвію, у якім нібыта абразіў Лу-ку. Мы прапануем нашым чытачам зьвярнуць увагу на гэтую, здавалася б, прыватную падзею з нашага сёньняшняга жыцьця, бо яна ўлучыла ў сябе шэраг істотных момантаў сёньняшняй беларускай гісторыі. А наш аналіз, як часта мы робім, пачынаем з самаго факта.

Рэдакцыя.

Далей »

Пуцін рыхтуе расейскую імперыю да ўдара ў адказ

5 снежня, 2011 | 7 каментарыяў

Артыкул, які выстаўлены ніжэй (у арыгінале “Putin prepares the Russian empire to strike back”), нядаўна быў напісаны каментатарам Сайманам Цісдала і надрукаваны ў якасьці рэдакцыйнага ў папулярным брытанскім выданьні The Guardian (гл. http://www.guardian.co.uk/commentisfree/2011/dec/01/putin-prepares-russian-empire). Выстаўляем яго і мы. Робім гэта, каб на брытанскім узоры паказаць, як у апошні час зьмянілася стаўленьне да Расеі на Захадзе. А, між тым, усяго толькі 5 гадоў таму ўсё тое ж брытанскае выданьне прапагандавала зусім іншыя погляды (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2006/12/24/464/#more-464 “Асьцярожна, The Guardian!”). Тады брытанцы з энтузіазмам, фантазіяй, месцамі вычварна, даходзячы да блюзьнерства, баранілі імперскасьць Расеі. Яна іх не пужала, не бянтэжыла, а наадварот – узбуджала… Цяпер усё выглядае наадварот (і тон, і кантэкст, і мэтанакіраванасьць). Што стала прычынай такіх перамен? Толькі адно: калі з-за шматсотгадовай крывавай імперыі пакутавалі іншыя народы, брытанцам было пляваць. Калі ж пачалі закранаць за жывое іх саміх (зьявілася пагроза эканамічнага шантажу і нават нацэльваньня расейскіх ядзерных ракет на Захад), разуменьне рэчаіснасьці ў рэдактараў і выдаўцоў таго ж The Guardian зьмянілася на супрацьлеглае… Ну, ні якой адказнасьці, рэспектабельнасьці. Ганьба! Раім параўнаць абодва артыкулы, каб атрымаць карысны досьвед…

Рэдакцыя.

Далей »

Навадворская: руская мова – палітычная прылада імперыі

3 снежня, 2011 | 6 каментарыяў

Нядаўна двое расейскіх праваабаронцаў Валерыя Навадворская (далей, В.Н.) і Канстанцін Баравы (далей, К.Б.; гл. фота) далі інтэрвю парталу TVNET (браў інтэрвю Андрэй Мураўеў). У ім яны апавялі аб сваім стаўленьні да актуальных (у т.л. ускосна і для Беларусі) падзеях у Латвіі. Рэдка бывае, калі мы амаль з усім згодныя зь людзьмі. У дадзеным выпадку гэта так (выключэньне датычыць адценьняў). Больш за тое, у інтэрвю знаходзіцца прыклад пазіцыі й шэраг аргументаў для многіх з тых, хто здольны ў сваім ўяўленьні перанесьці сітуацыю з Латвіі ў Беларусь, і наадварот (узята адсюль: http://rus.tvnet.lv/novosti/kommjentariy/183957-novodvorskaja_za_sborom_podpisjey_slishjen_gimn_sssr_vidjeointjervju; падаецца зь нязначнымі скарачэньнямі).

Рэдакцыя.

Далей »

Практычна афіцыйнае паведамленьне пра тое, як “Эўропа” зноў здае Беларусь і Ўкраіну ў расейскую імперыю

1 снежня, 2011 | 8 каментарыяў

Нядаўна гэты ганебны факт вымушана была прызнаць нават пальшавіцка-ліберастычная “Газета Выборчая”. Пра гэта паведаміла радыё “Свабода”, выставіўшы на сваім сайце частку артыкула з “Выборчай” (гл. http://www.svaboda.org/content/article/24402005.html). Мы пераклалі артыкул цалкам і падаем да чытаньня на нашым сайце (узята адсюль: http://wyborcza.pl/dziennikarze/1,84228,10706111,Unia_przegrywa_z_Moskwa_Wschod__ANALIZA_.html). Некаторыя каментары па ходзе тэксту, некаторыя – пасьля.

Рэдакцыя.

Далей »

Ландсбергіс: вайна цывілізацый магчымая не з мусульманамі, а з Расеяй

28 лістапада, 2011 | 3 каментарыя

Меркаваньне, якое пададзена ў загалоўку, нядаўна выказаў першы прэзідэнт незалежнай Летувы (а цяпер еўрапарламентар) Вітаўтас Ландсбергіс, разважаючы аб савецкім мінулым і Еўропе, якая пакутуе ад амнезіі ды ўсё больш нагадвае Расею. Так ён заявіў, выступаючы на канферэнцыі «Гісторыя і памяць. Савецкае мінулае 1953-90 гг.». Паколькі выказваньні спадара Ландсбергіса ў цэлым удакладняюць тое, пра што шмат гадоў кажам мы, было вырашана падаць больш поўныя зьвесткі пра яго выступ на канферэнцыі (узята з: http://balancer.ru/society/2011/11/t83547–landsbergis-vojna-tsivilizatsij-ugrozhaet-ne-s-musulmanami-a.165.html)

Рэдакцыя.

Далей »

Мы не выключныя – усе такія, як мы

24 лістапада, 2011 | 21 каментарый

Ужо заманала чуць ад нашых прыхільнікаў і непрыхільнікаў адзін і той жа матыў у розных варыяцыях (у прыхільнікаў ён з-за дурноты, у непрыхільнікаў – наўмысны). Маўляў, беларусы-літвіны нейкі занадта пасіўны неданарод, гатовы цярпець на сваім карку любых паноў, іх любыя зьдзекі. Пераканаўся шматкроць: дзесяткі іншых народаў – хаця б тыя ж палякі, украінцы, рускія, татары, якуты, комі й г.д. – ані трохі ня лепшыя ў гэтым сэнсе. Таксама пасіўна назіраюць за дэградацыяй саміх сябе, сваіх дзяржаў і аўтаномій. Усё нечага чакаюць. А між тым, у многіх зь іх умовы для нацыянальна-патрыятычнага выхаваньня былі й ёсьць на парадкі лепшыя, чым у нас – беларусаў-літвінаў! Прапаную рэдакцыі выставіць “украінскі” матэрыял, які гэта даводзіць (аўтарка разважае пра тыя ж праблемы ва Ўкраіне, таксама заклікае зь імі змагацца). Бо з намаўленьнем хлусьлівых ідэй нейкай выключнай непаўнавартасьці беларусаў трэба змагацца самым рашучым чынам // Віталь Хромаў.

Мы вырашылі так і зрабіць. Выстаўляем артыкул Ірэны КарпыКалі чуеце “рускі сьвет” – успомніце Галадамор” (узяты адсюль: http://www.unian.net/rus/news/news-470271.html). Матэрыял праілюстраваны дакументальнымі фота: як “экспрапрыявалі” збожжа, як галадалі й паміралі дзеці ды дарослыя // Рэдакцыя.

Далей »

“Захапі Ўол-Стрыт” – даўно чаканая архіважная падзея (Д пр-п 130)

23 лістапада, 2011 | 6 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

Зь сярэдзіны верасьня г.г. (а дакладней, зь 17-га чысла) з ЗША сталі паступаць вельмі цікавыя паведамленьні (дарэчы, іх з-за важнасьці вымушаны былі падаваць нават ліберальныя СМІ – такія, напрыклад, як радыё “Свабода”; і гэта нягледзячы на выразны анты-ліберастычны зьмест гэтых паведамленьняў, які, зразумела, хаваўся). Маўляў, у Ню-Ёрку зьявілася група энтузіястаў-дзівакоў (спачатку некалькі дзесяткаў), якія ўсталявалі намёты ў фінансавым цэнтры Ню-Ёрка – паблізу ад Ўол-Стрыт, на плошчы “Дзукоці-парк” на Манхэтэне, і аб’явілі сябе ініцыятарамі стварэньня руху “Захапі (займі, акупуй) Ўол-Стрыт” (Occupy Wall Street). Гэта былі пераважна маладыя людзі, якія прапанавалі арганізавана пратэставаць супраць палітыкі ўладаў, якая праводзіцца ў інтарэсах буйных “міжнародных”, у т.л. фінансавых карпарацый, а не звычайных грамадзян.

Далей »

У 1960-80-я гады былі рэпрэсаваныя дзесяткі беларусаў-дысідэнтаў

21 лістапада, 2011 | 5 каментарыяў

У 1990-я ў Беларусі было распаўсюджана меркаваньне, што ў савецкія часы былі асуджаныя дысідэнты “украінцы, рускія, татары, прадстаўнікі іншых народаў, а  беларусаў сярод дысідэнтаў не было”. І вось сёньня я раптам даведваюся, чытаючы  “Свабоду”, што гэта чарговая накінутая нашаму народу мулька комплексу непаўнавартасьці.  Аказваецца, за савецкім пасьляваенным часам бальшавікамі-камуністамі былі рэпрасаваны дзесяткі беларусаў-літвінаў! У гэтым мы ані трохі ня горшыя за іншых! Зьвесткі былі схаваны ў сярэдзіну матэрыяла з некалькі іншым зьместам (гл. тут:  http://www.svaboda.org/content/article/24396579.html). Заклікаю рэдакцыю тэрмінова падаць гэты матэрыял на сайце // Віталь Хромаў.

Мы так і вырашылі. Матэрыял, пра які ідзе гаворка (узяты з пададзенага сайта радыё “Свабода”), у пачатку праілюстраваны фота дысідэнтаў Сяргея Ханжанкова і Міхася Кукабакі, а таксама гісторыкаў Ігара Кузьняцова і Андрэя Вашкевіча.

Рэдакцыя.

Далей »

Літварусь і польскае пытанне

20 лістапада, 2011 | 21 каментарый

Павал Біч


Рэдакцыя падзяляе далёка ня ўсе меркаваньні, выказаныя аўтарам у артыкуле (напрыклад, мы ня згодныя зь яго спадзевам на “беларускіх палякаў”, зусім інакш бачым прыярытэтную вагу тых ці іншых механізмаў нацыянальнага беспамяцтва ва ўмовах расейскага каланіялізму, а вось над прапановай магчымай назвы нашай краіны “Літварусь” лічым вартым падумаць), але выстаўляем матэрыял на сайце, каб прадэманстраваць узор мысьленьня беларуска-літвінскага інтэлігента пачатку ХХІ стагоддзя.

Рэдакцыя.

Далей »

Выйшла чарговая кніга, прысьвечаная забойству прэзідэнта Польшчы

19 лістапада, 2011 | 9 каментарыяў

Дзякуючы сайту kavkazcenter, стала вядома, што “польскі дасьледчык, фатограф, публіцыст Лешэк Шымоўскі” выдаў кнігу пад назвай “Тэракт у Смаленску”. У ёй ён выклаў вынікі больш чым гадовага журналісцкага рассьледаваньня авіякатастрофы, якая ўжо ўвайшла ў гісторыю пад назвай Катынь-2. Адно зь італьянскіх сеціўных СМІ апублікавала рэцэнзію на кнігу Шымоўскага (гл. http://it.paperblog.com/ma-il-disastro-di-smolensk-fu-davvero-una-disgrazia-685425/). Гэта ня першая кніга на даную тэму за апошнія месяцы, але адна з найбольш канкрэтных і доказных. Таму трохі скарочаны пераклад рэцэнзіі на яе, які дапаўняе раней абнародаваныя факты, мы вырашылі выставіць і ў нас.

Рэдакцыя.

Далей »

Во, прапанова!

16 лістапада, 2011 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

Сёньня некаторыя апазіцыйныя СМІ (гл., напрыклад,  http://www.svaboda.org/content/article/24392593.html; http://www.svaboda.org/content/article/24392133.html) паведамілі, што старшыня Хельсінскай каміі ЗША, кангрэсмэн Крыстафер Сміт, запрапанаваў ініцыяваць абвінавачаньне супраць Лукашэнкі ў Гаазе.

Далей »

Памёр Анатоль Белы

15 лістапада, 2011 | Каментары (1)

Сёньня зь Менска прыйшла непрыемная, смутная навіна. Учора, 14 лістапада, у Менску позна ўвечары з-за цяжкай хваробы памёр Анатоль Белы. Ён быў вядомым навукоўцам, калекцыянерам, заснавальнікам Менскага гарадскога культурна-асьветнага клубу “Спадчына”, дырэктарам Старадарожскага музея беларускага выяўленчага мастацтва. Пра гэта паведамілі шэраг беларускіх СМІ.

Далей »

Рэцэпт ад усялякіх бед – аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народа

14 лістапада, 2011 | 17 каментарыяў



Напісаць гэты артыкул мяне прымусілі ніжэй прыведзеныя каментары да артыкулаў на сайце https://nashaziamlia.org/. Чытачы, калі ласка, уважліва іх пачытайце і падумайце.

Галіна Арцёменка

Далей »

Усе агрэсары так рабілі перад агрэсіяй

13 лістапада, 2011 | 3 каментарыя

Янка Базыль

Працягваючы крытычна аналізаваць бездапаможную дзейнасьць цяперашняй “аб’яднанай беларускай дэмапазіцыі”, як і “дапамогу” беларускаму народу з боку “Захаду”, мы вырашылі падаць на нашым сайце артыкул сябры КХП, які піша ў сеціве пад нікам “Янка Базыль” (матэрыял узяты адсюль: http://www.bielarus.net/archives/2011/11/02/2499, нязначна адрэдагаваны). Многія ацэнкі, якія даюцца ім, супадаюць з нашымі, рэдакцыйнымі. Але ёсьць адрозьненьні. Варта перыядычна зьвяраць нашы аналітычныя гадзіньнікі, каб мы – прыхільнікі сапраўднай беларускай дэмакратыі – маглі бачыць асаблівасьці нашага разуменьня сітуацыі ў Беларусі й вакол яе і спрыяць праз гэта як разьвіцьцю адзін аднаго, так і выніковасьці змаганьня за нашу агульную справу.

Рэдакцыя.

Далей »

У Варшаве ў Дзень незалежнасьці Польшчы адбыўся марш “правых”

12 лістапада, 2011 | 6 каментарыяў

Пра важныя падзеі, якія адбыліся ўчора, 11.11.11, у Варшаве, з усіх СМІ, дзеючых у беларускай інфармацыйнай прасторы, паведамілі Беларускае радыё “Рацыя”, тэлевізійны канал “Белсат”, “Еўрарадыё” й іхныя сайты (гл: http://new.racyja.com/news/u-varshave-masavyya-besparadki-na-dzen-nezalezhnastsi-fota;     http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,5738,biesparadki-u-varshavie-na-dzien-niezaliezhnastsi.html;      http://euroradio.fm/report/u-varshave-dzen-nezalezhnastsi-polshchy-adznachywsya-besparadkami-72772). Іншыя “незалежныя СМІ” – напрыклад, тая ж “Свабода” ці “Наша Ніва” – пра іх прамаўчалі, што само па сабе сімптаматычна. З кароткіх інфармацыйных паведамленьняў, узятых з названых ды іншых крыніц, а таксама фота- і відэаматэрыялаў, мы рэканструявалі агульную карціну і зьмест падзей. Спадзяемся, што пазьней нам удасца атрымаць больш дэталёвую інфармацыю, зь якой мы пазнаёмім і вас, нашы чытачы.

Рэдакцыя.

Далей »

Запрашаем прагаласаваць за брэнд

8 лістапада, 2011 | 2 каментарыя

Абвестка рэдакцыі.

Вытворцы беларуска-літвінскіх шахмат зьвяртаюцца да наведвальнікаў сайта з просьбай прагаласаваць за адзін з двух праектаў будучага лагатыпа гэтых шахмат (галасаваньне адбываецца па наступным адрасе: http://labadzenka.by/?p=14747#more-14747). Вы можаце дапамагчы ім з выбарам. Вытворцы лічаць, што беларуска-літвінскія шахматы – гэта у пэўнай ступені наша агульная справа, але заранёў выказваюць падзяку ўсім, хто прыме ўдзел у галасваньні са шчырымі намерамі. Тыя, хто жадаюць азнаёміцца з электроннай версіяй беларуска-літвінскіх шахмат, могуць націснуць 8-ю кнопку ў слупку зьлева.


Ні рэжым, ні афіцыйная апазіцыя!

7 лістапада, 2011 | 20 каментарыяў

Сяргей Высоцкі

Патрэба сапраўднай альтэрнатывы

Калі чалавек прафесійна займаецца нейкай справай, прысвячае ёй ільвіную долю часу, то, натуральна, лепш яе робіць, чым іншыя. Бачыць напрацаваным вокам тыя дэталі, якія нябачныя для большасці абываталяў. Гэта ж датычыць і палітыкі. Менавіта таму так скептычна і жорстка ацэньваюць сённяшняе становішча беларускага народу і апазіцыйныя перспектывы інтэлектуалы-патрыёты. Усе прыёмы марыянетак ва ўладзе і ў апазіцыі ўжо даўно раскрытыя і меркаванні недасведчаных міжволі выклікаюць іранічную ўсмешку…

Далей »

“Заходнікі” пішчом лезуць дапамагаць Лукашэнку і яго цяперцам утрымацца ва ўладзе. Перад імі зачынілі дзьверы, яны – у вокны…

6 лістапада, 2011 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Мы ўжо, была, думалі, што на доўгі час зачынілі тэму аказаньня “Захадам” істотнай падтрымкі прарасейскаму антынароднаму рэжыму ў Беларусі (гл. папярэдні матэрыял). З-за падзей, якія разгарнуліся на нашай зямлі 19.12. 2010 г. і пазьней, ужо абсалютна ўсім прыстойным людзям стала відавочным, што ў Беларусі няма легітымнай улады, затое буйна квітнее этнацыдна-генацыдная, расейска-імперская, усё больш жорсткая і таталітарная дыктатура. Здавалася, гэта азначае, што “добразычлівы Захад”, які, па словах сваіх шматлікіх прадстаўнікоў, “імкнецца спрыяць усталяваньню дэмакратыі ў Беларусі”, цяпер ужо аўтаматычна спыніць фінансавую падтрымку гэтай дыктатуры. Аргументы ж пра тое, што, маўляў, фінансаваньне “Захадам” цяперцаў “спрыяе лібералізацыі беларусафобскага рэжыму”, што Лукашэнка “вось-вось павернецца тварам на Захад”, адрынутыя канчаткова. Як бы ня так. Эх, якія мы яшчэ недасьведчаныя ў веданьні сілаў, якія вызначаюць сёньня глабальны гістарычны працэс… Спыніць фінансаваньне нелігітымнай дыктатары ў Беларусі паабяцала толькі Нямеччына (гл. папярэдні матэрыял) і некаторыя еўрапейскія банкі (гл. http://www.svaboda.org/content/article/24373231.html). Дый тое зроблена гэта было аж праз 10 месяцаў пасьля гістарычных сьнежаньскіх падзей 2010 г. і пасьля шматлікіх ультыматыўных зваротаў і пікетаў прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў краінах Еўразьвязу (гл. перадпапярэдні матэрыял). Іншыя фінансавыя структуры “Захаду” па-ранейшаму гатовыя падтрымліваць этнацыдна-генацыдны рэжым у Беларусі мільярднымі валютнымі ін’екцыямі. Факт гэты настолькі ж ганебны, наколькі варты фіксацыі й аналізу. З фактаў і пачнем.

Далей »

У завяршэньне папярэдняй тэмы

26 кастрычніка, 2011 | 20 каментарыяў


Пасьля папярэдняй публікацыі прайшло ня так шмат часу, а тэма, узьнятая ў ёй, спадзяемся, набыла рысы пэўнага завяршэньня. У сувязі з гэтым падаем у трохі скарочаным выглядзе артыкул Ігара Карнея на сайце радыё “Свабода” “На Ўсход — перадам, да Захаду — задам”, які з большага раскрывае сутнасьць пытаньня (узята адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/24371987.html)

Рэдакцыя.

Далей »

Беларусы пратэстуюць супраць фінансавай падтрымкі “Захадам” цяперскага рэжыму ў Беларусі

23 кастрычніка, 2011 | Няма каментараў

Сябры рэдакцыі заўсёды лічылі, што фінансавая падтрымка этнацыднага рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі як з боку “Расеі”, так і з боку “Захаду” – гэта найперш проста падтрымка гэтага рэжыму. Яе прычына ў тым, што рэжым якраз і мае этнацыдны характар – спачатку адбываецца зьнішчэньне беларускай мовы, гістарычнай памяці, нацыянальнай культуры, а затым чужынцам будзе лягчэй захапіць нашы заводы, нафта-газаправоды, зямлю, лясы, транзітныя шляхі ды іншыя каштоўнасьці беларускага народу. Менавіна таму “ўсходнікі” й “заходнікі” фінансава падтрымліваюць цяперцаў. Ведаюць, што робяць… Але пасьля 19.12.2010 фундаваньне этнацыднага рэжыму ў Беларусі, каб падтрымаць яго на плаву, пачало выглядаць ўжо зусім цынічна. У вялікай колькасьці беларусаў паадчыняліся вочы, а беларусы за мяжой наважыліся нават на серыю акцый пратэсту. Мы вырашылі зафіксаваць гэтыя падзеі і зьвярнуць увагу нашых чытачоў на іх.

Рэдакцыя.

Далей »

Навуковыя веды – аснова рэалістычнага сьветагляду (частка 4: Сьветагляднае супрацьстаяньне ў лёсах людзей)

3 чэрвеня, 2011 | 4 каментарыя

Алесь Астроўскі

4. Сьветагляднае супрацьстаяньне ў лёсах людзей

Сёньня тыя, хто бароніць рэлігійны характар свайго сьветаўспрыняцьця, часта кажуць, што і сярод навукоўцаў шмат веруючых людзей, што многія навукоўцы “прыходзяць да Бога”. Такое сапраўды сустракаецца – некаторыя навукоўцы, бывае, кажуць, што яны вераць у Бога. Але, па-першае, такія навукоўцы могуць працаваць у навуковых галінах, якія наўпрост ня зьвязаны з выхадам на прынцыповыя сьветаглядыя пытаньні. У выніку ў іх не ўзьнікае вострай супярэчнасьці паміж прафесійнымі ведамі й іх, напрыклад, закладзеным у дзяцінстве рэлігійным сьветаглядам. Па-другое, “веруючыя навукоўцы”, гаворачы пра сваю веру ў Бога, могуць мець на ўвазе не міфічнага Бога, прысутнага ў абсалютнай большасьці рэлігій, а сапраўднага Бога, які апісаны намі раней. Маністычны сьветагляд зьяўляецца сёньня даволі распаўсюджаным на Захадзе, у т.л. ў навуковым асяроддзі.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы