Рэдакцыя.
Некаторыя нашы чытачы прапануюць нам не выходзіць геаграфічна далёка за межы Беларусі ў аналізе нашых беларуска-літвінскіх праблем. Аднак мы ведаем (як, напэўна, і многія іншыя), што для таго, каб нашы праблемы аналізаваць ня толькі на ўзроўні пытаньняў “што?”, “дзе?”, “калі?”, “як?” (гэта і бяз нас робяць шматлікія СМДІ, наўмысна абмяжоўваючы ўзровень разуменьня рэчаіснасьці ў сваіх аўдыторыях), а і на ўзроўні пытаньняў “чаму?” (тым больш “навошта?”), нам трэба выходзіць за межы Беларусі. Прычына простая: ня столькі падзеі ў Беларусі вызначаюць падзеі ва ўсім людскім Сьвеце, колькі наадварот: падзеі ў маштабе ўсяго чалавецтва істотна ўплываюць на тое, што адбываецца ў Беларусі. Таму мы так упарта працягваем сачыць за ЗША – у значнай ступені палітычным і тэхналагічным цэнтрам сёньняшняй людскай цывілізацыі. У даным выпадку мы будзем аналалізаваць асноўнае з таго, што зьвязана з разьвітальным выступам Трампа й інаўгурацыяй Байдэна. Выснова з нашага аналізу падана вышэй у назве данай часткі матэрыялаў. Як мы да яе прыйшлі, падана ніжэй.