Алесь Астроўскі
5. Канкрэтныя паказьнікі гуманістычнага прагрэсу.

Мал. 5. Піраміда сьветаглядых узроўняў чалавека. Пазначана: 0 – чалавек на біялагічна-базавым узроўні, чалавек-жывёла (прысутнічаюць патрэбы ў ежы, жытле, здароўі, бясьпецы, нашчадках); 1 – індывідуальна-эгаістычны ўзровень чалавека, чалавек-эгаіст (патрэбы ў індывідуальнай свабодзе, індывідуальным матэрыяльным дабрабыце, уладзе, ведах, самапавазе); 2 – сямейна-калектывісцкі ўзровень чалавека, чалавек-калектывіст (патрэбы ў любові, сяброўстве, жаданьне росквіту “сваёй” групы); 3 – чалавек на агульнанацыянальным узроўні, чалавек-дэмакрат (патрэбы мець свой народ, жаданьне дабра і прагрэсу для яго; дзяржаўная незалежнасьць; нацыянальныя мова, культура, гісторыя; нацыянальная годнасьць, дэмакратычны лад; сацыяльная справядлівасьць); 4 – агульнацывілізацыйны ўзровень, чалавек-гуманіст (прысутнічае жаданьне неабмежаванага прагрэсіўнага разьвіцьця для ўсяго чалавецтва; глабальны распаўсюд навуковай праўды); 5 – вышэйшы сьветаглядны ўзровень, чалавек-сьветаглядны (патрэба ў тым, каб прагрэсіўнае разьвіцьцё чалавецтва адбывалася заўсёды ў правільным кірунку, каб яно ўвесь час арыентавалася на заканамернасьці натуральнага разьвіцьця ўсяго Сьвету).
Далей »