Рэдакцыя.
Падаем кароткую справаздачу за чарговы год працы рэдакцыі. Асноўныя вынікі ў колькасным выглядзе прысутнічаюць у табліцы. На жаль, мінулы год быў не такі ўдалы, як ранейшыя – сябры рэдакцыі як ніколі былі занятыя прафесійнымі й сямейнымі абавязкамі. Таму нашы дасягненьні мінімальныя – папулярнасьць сайта вырасла за год толькі ў 1,1-1,2 разы. Зь іншага боку, мы па-ранейшаму існуем толькі за кошт уласных беларускіх рэсурсаў, і чым далей, тым больш лічым гэта прынцыповым. Вынікам зьяўляецца наша поўная свабода ў пошуку і абвяшчэньні Праўды. А гэта самае галоўнае! Дайшло да таго, што з усіх СМІ, якія існуюць на беларускай і нават постсавецкай інфармацыйнай прасторы, мы, бывала, заставаліся адзінымі, хто казаў Праўду…

















Пра вынікі гэтай сустрэчы, якая адбылася 27 сакавіка ў Менску каля помніка Купалу, можна было паведаміць і раней, але не хацелася перарываць серыю папярэдніх матэрыялаў. Выдзелім галоўнае: сустрэча адбылася. Людзей было ня больш, чым у мінулы раз. Затое прыйшлі новыя аўтарытэтныя ў беларускім дэмакратычным асяродку асобы. Паколькі на гэты раз было прынята рашэньне прысутных не фатаграфаваць, мы фота не падаем. Аднак можам сказаць, што былі прадпрымальнікі, прадстаўнікі творчай, тэхнічнай і навуковай інтэлігенцыі. Студэнтаў, якія былі летась, на гэты раз, на жаль, не было.
Натуральна, мы ведаем, што 27 студзеня рашэньнем ААН аб’яўлена “Днём памяці ахвяр халакосту”. Мы, як нармальныя людзі, спачуваем габрэйскаму народу, які за час Другой сусьветнай вайны перажыў вялікія пакуты, панес істотныя страты. З гэтай нагоды мы, натуральна, далучаемся да ўсіх тых, хто лічыць, што чалавецтва павінна памятаць пра гэты факт. Аднак справа ў тым, што адзначэньне гэтай даты кожны раз (і на гэты раз таксама – па сутнасьці ўжо сістэматычна) азмрочваецца парай-тройкай “але”.
Сёньня гадавіна славутай Аршанскай бітвы. Віншуем усіх наведвальнікаў сайта са сьвятам! 8 верасьня 1514 года нашы продкі перамаглі ў Аршанскай бітве – адной з найбуйнейшых у сярэднявечнай Еўропе. Дата 8 верасьня сімвалізуе ў беларусаў імкненьне да свабоды і незалежнасьці – такой, да якой імкнуліся беларускія ваяры ў далёкім 1514 годзе, калі пад Оршай войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваньнем праваслаўнага гетмана Канстанціна Астрожскага (гл. малюнак) нанесла сакрушальную паразу маскоўскім захопнікам. 

































































