Рэдакцыя.
Ва Украіне адбываецца 10-дзённы візіт “патрыярха Маскоўскага і Усея Русі” Кірыла, які пачаўся 27 ліпеня. Кіеў ён назваў “нашым супольным Ерусалімам, адкуль пайшла вера праваслаўная” [?! наколькі вядома, «вера праваслаўная» пайшла зь Візантыі, з Канстантынопаля… – Рэд.], правёў малебен на Ўладзімірскай горцы і ўсклаў кветкі да помніка ахвярам Галадамору [! – Рэд.]. Кірыл сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам, які сказаў яму, што ўкраінцы жадаюць мець сваю ўласную праваслаўную царкву. На гэта патрыярх РПЦ МП адказаў, што такая царква “ўжо ёсьць” [?! – Рэд.], “інакш не існавала б такой дзяржавы як Україна” [якая сувязь? вось, напрыклад, дзяржава Беларусь ёсьць, а Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, на жаль, знаходзіцца толькі ў зародкавым стане! – Рэд.].
(Абвестка рэдакцыі: гэты артыкул быў выстаўлены 15 траўня. Аднак у ім была шкодная праграма, якая блакавала працу сайта ў тых, хто карыстаўся Internet Explorer. Таму мы вымушаны былі пераставіць артыкул на новае месца, каб ачысьціць яго) 
Час падвесьці вынікі па тэме. Нагадаем, мы пачыналі серыю апошніх матэрыялаў і нашага іх аналізу, зыходзячы з жаданьня ажывіць рэальнымі прыкладамі канцэпцыю аб галоўных сацыяльных паразітах па-над Беларусьсю, якой быў прысьвечаны артыкул, выстаўлены па адрасе: nashaziamlia.org/2009/01/26/1747.


































































