Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
У свой час у адным з прынцыпаў Беларускай дактрыны (Д пр-п 114) мы зафіксавалі, што найважнейшай унутрыграмадскай супярэчнасьцю, якая сёньня прысутнічае ў Беларусі, вызначаючы зьмест падзей і будучы лёс нашага народу, ёсьць ня “выбар паміж Расеяй і Захадам”, а супрацьстаяньне паміж тымі, хто выступае за самастойнае прагрэсіўнае разьвіцьцё беларускага народу (з аднаго боку), і тымі, хто ў Беларусі імкнецца праводзіць інтарэсы расейскай тэрытарыяльнай альбо заходняй фінансавай імперыякратый (з другога боку; апошнія канкуруюць паміж сабой – гэта так, але ў пытаньні свабоды народаў, сапраўды дэмакратычнага разьвіцьця іх дзяржаў заўсёды выступаюць адзіным варожым фронтам). Атрымліваецца, не пасьпелі мы – беларусы-літвіны – вызваліцца з-пад уплыву крывавага касьцяломнага расейскага імперыялізму, як на нас ужо накатвае развадчаючы мазгі імперыялізм фінансавы – мутная ліберастычная плынь (нагадаем, ліберастызм – гэта гібрыд лібералізму з усё больш выразнымі элементамі таталітарызму). Адчуваньне такое, нібы на цябе з размытага вадой гарадскога сьметніка напаўзае брудная, смуродная, заразная жыжа.
Партыя АГП заўсёды была за любую прыватызацыю ў РБ, абы хуткую. Адсюль бачна, што АГП – той палітычны інструман-патэнцыял, які наўмысна створаны пэўнымі заходнімі коламі, каб забясьпечыць у Беларусі у спрыяльны момант алігархічную прыхватызацыю на карысьць новых соцыяпаразітных сіл. Тым цікавей прасачыць за наступствамі, да якіх ужо прывёў падобны спосаб “прыватызацыі” ў іншых краінах. Пададзены ніжэй матэрыял – гэта фрагмент працы расейскіх навукоўцаў (Уладзіслава Іназемцава і Мікіты Крычеўскага), якія паказалі згубнасьць для іх краіны алігархічнай прыватызацыі. Падаем гэты матэрыял, каб у чарговы раз папярэдзіць беларусаў і не дапусьціць паўтарэньня аналагічных падзей у нас.
П
Час падвесьці вынікі па тэме. Нагадаем, мы пачыналі серыю апошніх матэрыялаў і нашага іх аналізу, зыходзячы з жаданьня ажывіць рэальнымі прыкладамі канцэпцыю аб галоўных сацыяльных паразітах па-над Беларусьсю, якой быў прысьвечаны артыкул, выстаўлены па адрасе: nashaziamlia.org/2009/01/26/1747.


































































