nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.3. Мясцовыя цяперцы

“Каліноўскі дэклараваў ідэю палітычнай незалежнасьці Беларусі-Вялікалітвы і ад Расеі, і ад Польшчы”

2 красавіка, 2019 | 42 каментарыя

 

 

Для тых, хто шчыра жадаецца разабрацца ў таемных плынях нашага грамадска-палітычнага часу, існуюць вялікія магчымасьці. Адзінае, што патрабуецца, – сапраўды шчыра жадаць і… шукаць, дзейнічаць, аналізаваць. Падаем ніжэй два матэрыялы, якія датычаць падзей, у якіх часткова ўдзельчалі і некаторыя сябры нашай рэдакцыі. Першы матэрыял – гэта перадрукоўка на нашым сайце артыкула  Васіля Герасімчыка «Перадсмяротны запавет Каліноўскага перакрэслівае ўсе спробы сшальмаваць яго». Узята адсюль: https://history.nn.by/?c=ar&i=227918 (правапіс захаваны).

Далей »

Дзьве інфармацыі ад Максіма Шаўчэнкі

30 сакавіка, 2019 | 17 каментарыяў

Адзін са сталых наведвальнікаў нашага сайта, якога нарэшце пачала чапляць адна з думак, даўно агучваемых намі, нядаўна задаў пытаньне: “Дзе месьціцца другі [пасьля расейскай імперыякратыі. – Рэд.] вораг еўрапейскіх народаў (у тым ліку і нашага) – заходні лібералізм? У Бруселі, Вашынгтоне, Тель-Авіве, Лондане? Пытаюся без сарказму і іроніі. Павінен жа быць нейкі центар?” Тады наведвальнік атрымаў кароткі адказ рэдакцыі. Сёньня мы вырашылі больш поўна асьвятліць пастаўленае пытаньне вуснамі вядомага расейскага журналіста зь лявацка-імперскім сьветаглядам, які ня так даўно вырашыў перабегчы з шэрагаў абслугі расейскай імперыякратыі ў лагеры расейскай апазіцы (гл. https://www.youtube.com/watch?v=qlukUpC7QE8). Гаворка пра Максіма Шаўчэнку (гл. фота – Шаўчэнка зьлева).  У сваім інтэрвю сыну вядомага расейскага імперца Шаўчэнка выказаўся яшчэ і пра Беларусь. Дзьве агучаныя ім інфармацыі мы падаем ніжэй, яны атэкставаны і пракаментаваны намі (узята адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=issREU0s7d0).

Рэдакцыя.

Далей »

Наша стаўленьне да даклада А.Сівіцкага і Ю.Царыка “Палітычны крызіс лютага-сакавіка 2017 г. у Беларусі” (частка V)

4 верасня, 2017 | 14 каментарыяў

Рэдакцыя.

Найпершае, што мусім адзначыць у сувязі са зьяўленьнем у публічнай інфа-прасторы названага вышэй даклада – гэта рэдкая ў наш час радасьць прыемнага адкрыцьця. Аказваецца, ёсьць яшчэ разумныя ды адначасна прыстойныя людзі і ў асяроддзі лукашэнкаўскай “вертыкалі”. З аднаго боку, гэта дзіўна (калі ўлічваць апошнія чвэрць стагоддзя гісторыі Беларусі), але, зь іншага боку, калі падумаць, такія асобы мусяць там быць. Бо цяперцы таксама людзі, і, як усе іншыя, жадаюць захоўваць уладу і жыцьці. Апошняе ж доўга захаваць немагчыма, калі будзеш ігнараваць аб’ектыўныя законы грамадскай рэчаіснасьці. Іншымі словамі, калі якія-небудзь улады канчаткова пазбаўляюцца ад людзей, здольных казаць ім праўду ў вочы, тады такім уладам доўга не працягнуць… Значыць, у аўтараў даклада ёсьць яшчэ і разумныя начальнікі. І гэта яшчэ адно з таго, на што мы ўжо і не разьлічвалі. Згубілі былі ўсялякую надзею. А тут – на табе…

Далей »

Палітычна крызіс лютага-сакавіка 2017 г. у Беларусі (частка ІV)

31 жніўня, 2017 | 3 каментарыя

Арсені Сівіцкі, Юры Царык (узята адсюль: http://csfps.by/ru/posts/20170826)

Далей »

Палітычна крызіс лютага-сакавіка 2017 г. у Беларусі (частка ІІІ)

31 жніўня, 2017 | 3 каментарыя

Арсені Сівіцкі, Юры Царык (узята адсюль: http://csfps.by/ru/posts/20170825)

Далей »

Палітычна крызіс лютага-сакавіка 2017 г. у Беларусі (часткі І, ІІ)

31 жніўня, 2017 | Няма каментараў

Арсені Сівіцкі, Юры Царык

Цэнтар стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледаваньняў выпусьціў новы даклад «Палітычны крызіс лютага-сакавіка 2017 г. у Беларусі. Зьмест, наступствы і ўрокі». Яго аўтары – Арсень Сівіцкі й Юры Царык (гл. фота). Ён прысьвечаны аналізу падзей у лютым-сакавіку 2017 года ў Беларусі ў кантэксьце зьнешніх і ўнутраных выклікаў нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі. Даклад быў падрыхтаваны яшчэ ў траўні-чэрвені 2017 г., складаецца з чатырох частак. Сёньня мы выстаўляем на нашым сайце  першыя дзьве часткі (узята адсюль: http://csfps.by/ru/posts/20170822 ; ключавыя моманты выдзелены намі).

Рэдакцыя.

Далей »

Чаму маўчаць людскія статкі

30 ліпеня, 2017 | 3 каментарыя

Маўчаньне 1

 

 

 

Гэты артыкул украінскага аўтара першапачаткова быў выстаўлены 26 ліпеня г.г. на сайце “Віцебск Вольны”. Затым ён быў перанесены на іншыя інфармацыйныя пляцоўкі. Мы ўзялі яго з наступных крыніц: http://defence-line.org/2017/07/molchanie-yagnyat-chast-1/?replytocom=50775#respond ; http://defence-line.org/2017/07/molchanie-yagnyat-chast-2/ ; https://www.youtube.com/watch?v=ZpRO80WtXEg. Матэрыял датычыць найперш Беларусі, ён важны, але не бясспрэчны. Таму спачатку артыкул, а потым наш каментар да яго.

Рэдакцыя.

Далей »

Лукашэнка нарэшце знайшоў “гістарычнае абгрунтаваньне” свайго шматгадовага самаўладнага панаваньня ў Беларусі

25 мая, 2017 | 5 каментарыяў

Барыс Керзач

Лука 1

Тое, што Лу-ка, зыходзячы з класічных дэмакратычных прынцыпаў, ніякі не прэзідэнт, даўно вядома ўсяму цывілізаванаму сьвету. Аднак ніхто ня можа сказаць, што нелегітымнае панаваньне на нашай зямлі гэтага прэзідэнта-непрэзідэнта зьяўляецца бляклым ці нудным. Не, ён, як галоўны прадстаўнік цяперскай зграі, якая яшчэ з “камуністычных” часоў працягвае панаваць у Беларусі, усё яшчэ забаўляе нас яскравымі рэпрызамі. Ці яго піяраўцы не дарэмна ядуць свой хлеб, ці сам ён такі?… Праўда, накіраванасьць дзейнасьці Лу-кі як была антынацыянальнай-беларусафобскай усе апошнія 23 гады, так і сёньня застаецца такой. Але гэта іншая тэма, якая рэдакцыяй рэгулярна асьвятляецца. Сёньня ж з нагоды надыходу доўгачаканага цяпла хачу ўзгадаць некаторыя яркія моманты піяраньня Лу-кі за апошнія месяцы ў вобразе “народнага прэзідэнта”.

Далей »

«У кожным раёне Беларусі ёсьць свае Курапаты», — дасьледчык з Баранавічаў напісаў кнігу пра злачынствы савецкай улады

24 красавіка, 2017 | 10 каментарыяў

Татаранка 1Чым больш злачынныя ўлады, тым больш яны імкнуцца да таго, каб народ ня ведаў сваёй гісторыі. Відаць, таму цяпер у нас, бывае, даходзіць да таго, што некаторыя пачынаюць казаць у пазітыўным ключы пра часы былога СС ці Польшчы… Жыхар Баранавічаў Аляксандар Татаранка (гл. фота) рыхтуе да выданьня кнігу пра пасьляваенны перыяд гісторыі свайго рэгіёну. Пабываўшы ў многіх архівах, дасьледчык прыйшоў да высновы, што савецкая ўлада была акупацыйнай, а «маленькія Курапаты» існуюць каля многіх гарадоў (узята адсюль – http://www.svaboda.org/a/28251153.html, нязначна адрэдагавана).

Рэдакцыя.

Далей »

Толькі Расея зацікаўлена ў дэстабілізацыі Беларусі

1 красавіка, 2017 | 62 каментарыя

Царык дубльМы ніколі не спадзяваліся сустрэць сапраўдных герояў у асяроддзі, якое непасрэдна кантактуе зь цяперцамі. Аднак актуальная беларуская гісторыя прыносіць нам і такія сюрпрызы!…  Падаем ніжэй чарговае і яшчэ больш адкрытае інтэрвю аднаго зь кіраўнікаў Цэнтра стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледваньняў Юрыя Царыка, якое ён даў журналісту сеціўнага рускамоўнага выданьня “Навіны.бай” Аляксандру Ванковічу (інтэрвю ўзята адсюль: http://naviny.by/article/20170329/1490784362-yuriy-carik-rossiya-edinstvennaya-zainteresovana-v-destabilizacii – і перакладзена на нармальную мову). Інфармацыя, якую агучыў спадар Юры, несумненна нясе яму небясьпеку для жыцьця. Але ён сьвядома пайшоў на гэта, баронячы вышэйшыя інтарэсы – незалежнасьць нашай Вялікалітвы-Беларусі. Пакуль беларускі народ будзе працягваць нараджаць такіх герояў – ён будзе жыць.

Рэдакцыя.

Далей »

Улады “павіншавалі” менчукоў з 25 Сакавіка

25 сакавіка, 2017 | 18 каментарыяў

25 Сакавіка 1

 

 

 

 

Без каментароў.

Толькі фоты.

 

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 9: наша падсумаваньне)

24 сакавіка, 2017 | 12 каментарыяў

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач

Падсумаваньне 1

 

Напярэдадні сёлетняга сьвята 25 САКАВІКА – 99-х угодак Першага Аднаўленьня Нашай Дзяржаўнасьці – зь якім мы шчыра віншуем усіх беларусаў-вялікалітвінаў, давайце падсумуем усё, што выказалі аўтары ў данай серыі матэрыялаў (а таксама тое-сёе, што засталося па-за імі, але важна для тэмы). Нагадаем, што галоўнае пытаньне на 2017 год гучыць так: як выглядае выйсьце зь сітуацыі, калі незалежнаму існаваньню Нашай Дзяржавы ўжо крытычна пагражае і працяг панаваньня цяперска-лукашысцкага рэжыму прарасейскіх беларусафобаў-этнацыдчыкаў, і агрэсіўна-анексацыйныя планы расейскай імперыякратыі, і злачынныя намеры агентаў глабалісцка-фінансавай алігархіі? Наш падсумоўваючы аналіз і  прапановы выстаўляем ніжэй.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 8: пазіцыя і аргументацыя Ю.Царыка)

20 сакавіка, 2017 | 15 каментарыяў

Царык 1Лічым важным уключыць у даную серыю матэрыялаў інфармацыю, якую ў апошнія месяцы падаў беларускай грамадскасьці Юры Царык (гл. фота). Важна ўлічваць, што ён зьяўляецца адным зь кіраўнікоў Цэнтру стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледваньняў (ЦСЗД), які зьяўляецца  аналітычным інстытутам… афіцыйных уладаў РБ. Спачатку (пад лічбай 1)  выстаўляем ключавыя фрагменты яго даволі абнадзейваючага інтэрвю, якое ён разам зь Дзянісам Івашыным даў Белсату ў лютым г.г. (гл. https://www.youtube.com/watch?v=rBitMpN6xQw), а затым, пад лічбай 2 – яго нашмат больш трывожны сакавіцкі артыкул (яго мы ўзялі адсюль:http://csfps.by/new-research/ukrainskiy-sled-i-otkrytaya-dezinformaciya).  Апошні артыкул пачынаецца з наступнай заўвагі: “Падаем увазе чытачоў вытрымку з новага даклада ЦСЗД «Беларускае дэжавю. Як падзеі 2010 году паўтараюцца ў Беларусі ў 2017 годзе і пры чым тут «ўкраінскі сцэнар»?». Цалкам даклад публікавацца для адкрытага доступу ня будзе”.

Рэдакцыя.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 7: удакладненьні ад З.Пазьняка)

19 сакавіка, 2017 | 10 каментарыяў

Пазьняк 2У данай серыі матэрыялаў мы ўжо выстаўлялі меркаваньне лідара КХП Зянона Пазьняка (гл. частку 2). Тады, як кожны можа пераканацца, у цэлым прагучаў  добры аналіз сітуацыі, былі паданы неблагія парады. Сутнасьць сказанага можна сфармуляваць так: варта пратэставаць супраць дэкрэту Лу-кі №3 аб “лайдаках-дармаедах”, але памятаць, што расейская імперыякратыя сьпіць і марыць скарыстацца з правакацыяў, якія ў час такіх пратэстаў могуць адбыцца. Скарыстацца, натуральна, у сваіх злачынных мэтах – анэксія Беларусі ці замена апастылелага сатрапа №1 на сьвежага сатрапа №2. Аднак 13 сакавіка, даючы інтэрвю радыё “Свабода”, сп. Зянон дазволіў сабе сказіць акцэнты (http://www.svaboda.org/a/28365897.html; гэты тэкст мы падаем ніжэй пад лічбай 1). Пазьней у інтэрвю Белсату (https://www.youtube.com/watch?v=oOH0H1m_g_I  – час 6:40-19:10) Пазьняк, як на наша меркаваньне, у значнай ступені выправіў сітуацыю і ў цэлым вярнуўся ў правільную каляіну (гл. тэкст пад лічбай 2).

Рэдакцыя.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 6: развагі В.Куплевіча)

11 сакавіка, 2017 | 13 каментарыяў

Куплевіч 1

 

 

 

Выстаўляем артыкул Віталя Куплевіча. Сваё бачаньне актуальнай сітуацыі ў Беларусі ды вакол яе, а таксама свае прапановы што да будучыні ён абгрунтоўвае тэарэтычна, хаця і папярэджвае наступным чынам: “я не публічны палітык, ідэолаг ці філёзаф. Я толькі навуковец. Ня буду займацца гаданьнем, бо справа няўдзячная. Буду канстатаваць аб’ектыўную рэчаіснасьць, пісаць толькі цьвярозым розумам, а ня сэрцам”. Арфаграфія аўтара была часткова адрэдагавана.

Рэдакцыя.  

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 4: меркаваньне С.Высоцкага)

22 лютага, 2017 | 19 каментарыяў

Высоцкі 1

 

 

 

 

 

 

 

Выстаўляем артыкул Сяргея Высоцкага – кіраўніка БПС-Самаабарона.

 

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 2: меркаваньне З. Пазьняка)

15 лютага, 2017 | 5 каментарыяў

Пазьняк 1

 

 

 

 

Літаральна на днях стаў вядомы адказ на галоўнае пытаньне 2017 году Зянона Пазьняка. Ён быў агучаны на чарговый сойме КХП. Падаем ніжэй адпаведны тэкст (узяты адсюль: http://www.bielarus.net/archives/2017/02/14/4708; карэктура наша). На колькі зь яго зразумела, што канкрэтна рабіць беларусу-вялікалітвіну, судзіць вам – наведвальнікам нашага сайта.

Рэдакцыя.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 1: адказ Алеся Кіркевіча)

14 лютага, 2017 | 32 каментарыя

Адказ 2Цяжкім быў мінулы 2016 год, але цяперашні можа быць нашмат цяжэйшы. Маскоўцы запланавалі ўварваньне ў Беларусь, бо іх даўні сатрап беларусафоб ды этнацыдчык Лу-ка перастаў іх задавальняць. Ён і далей хоча ўладарыць. Яны ж жадаюць супрацьлеглага – замены Лу-кі, захопу Беларусі. Незалежнасьць перашкаджае планам маскоўцаў, але да Лу-кі нарэшце пачало даходзіць, што беларуская незалежнасьць – гэта не “чепуха”, а найвялікшая каштоўнасьць – адзіная гарантыя яго ўлады і фізічнага існаваньня. На што ў гэтай сітуацыі нацэльвацца прыстойным беларусам, а што лічыць адуважваньнем ці правакацыяй? Давайце паслухаем розныя меркаваньні. Сёньня выстаўляем знакаміты, хаця і далёка небясспрэчны артыкул сп. Алеся Кіркевіча (гл. фота; матэрыял узяты адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=185228).

Рэдакцыя.

Далей »

Расейцы пачалі патрабаваць ад Лукашэнкі тэрмінова прызначыць пераемніка (частка 4, заключная)

17 жніўня, 2016 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя.

Пераемнік 3в

 

Лічым артыкул Зьміцера Панкаўца (гл. папярэдні матэрыял) у цэлым правільным, але трохі павярхоўным, у стылі фармальнай справаздачы, напісанай у сьпешцы (напрыклад, пад ціскам абмежаванага часу) ці перад адпачынкам, калі ўсе твае жаданьні нястрымна накіраваны на іншае. Таму хочам запрапанаваць нашым чытачам некалькі дадатковых меркаваньняў, якія паспрабуем падаць у больш-менш сістэматызаваным выглядзе.

Далей »

Расейцы пачалі патрабаваць ад Лукашэнкі тэрмінова прызначыць пераемніка (частка 3)

16 жніўня, 2016 | Каментары (1)

Пераемнік 3а

 

 

 

А цяпер выстаўляем меркаваньне што да вышэй паданай сеціўнай спрэчкі паміж двума прыхільнікамі “руского міру”, якое на старонках “Нашай Нівы” выказаў беларускі журналіст  Зьміцер Панкавец (http://nn.by/?c=ar&i=174973).

Рэдакцыя.

Далей »

Расейцы пачалі патрабаваць ад Лукашэнкі тэрмінова прызначыць пераемніка (частка 2)

12 жніўня, 2016 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

Пераемнік 1в

 

Перад азнаямленьнем з другім артыкулам  серыі таксама падаем кароткую даведку пра яго аўтара – спадара Юрыя Баранчыка. Нарадзіўся ён у 1972 годзе ў Менску. У 1994 г. скончыў філасофскае аддзяленьне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філасофскіх навук. Працаваў у ВНУ і міністэрстве адукацыі Беларусі, у адміністрацыі прэзідэнта РБ, Інстытуце сацыяльна-палітычных даследаваньняў пры АП РБ, міністэрстве замежных спраў, НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіраваньня Акадэміі кіраваньня пры прэзідэнце РБ. З 2007 года – кіраўнік расейскага інфармацыйна-аналітычнага партала «Імперыя». Падаем артыкул Баранчыка ў нязначна скарочаным і адрэдагаваным выглядзе, з нашымі кароткімі заўвагамі (https://regnum.ru/news/polit/2164093.html).

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы