Рэдакцыя.
Матэрыял, які выстаўлены ніжэй, мае пэўную гісторыю і некалькі ўдзельнікаў. Спачатку 4 жніўня г.г. на расейскім імперскім сайце REGNUM зьявіўся артыкул Аляксея Дзерманта (яго фота зьлева ўверсе) “Беларусь: што будзе пасьля Лукашэнкі?” (https://regnum.ru/news/society/2163476.html). Затым 6 жніўня на тым жа сайце сваім артыкулам “Беларусь: эліта ўжо выбрала пераемніка Лукашэнкі” па тэме выступіў Юры Баранчык (гл. фота ў другім радзе; https://regnum.ru/news/polit/2164093.html). А яшчэ праз два дні ўжо на сайце “Нашай Нівы” сваё меркаваньне пра гэты інфармацыйны ўкід выказаў Зьміцер Панкавец (яго фота ўнізе; артыкул “Regnum.ru: Макей на вуліцы Зыбіцкай рыхтуе майдан…” – http://nn.by/?c=ar&i=174973). Нам падалося, што паважаны спадар Панкавец закрануў ня ўсе важныя асьпекты паўсталай тэмы, таму мы вырашылі працягнуць яе і на нашым сайце. Пачнем з выстаўленьня ўзгаданых артыкулаў у той жа пасьлядоўнасьці і ўсуправаджэньні нашых дробных заўваг (прынцыповае каментаваньне рэдакцыя запланавана напрыканцы 3-й часткі).