Рэдакцыя.
Галасаваньне, нагадаем, адбылося 3 лістапада г.г. Чакалася, што ўжо 5-га лістапада, у скрайнім выпадку 6-га, стане вядома імя прэзідэнта ЗША на 2020-24 гг. Аднак, рэчаіснасьць аказалася іншай. Як і да выбараў, па пытаньні, хто абраны прэзідэнтам ЗША, па-ранейшаму маем толькі два лагеры прыхількаў – Байдэна і Трампа – са сваімі меркаваньнямі. У гэтай сітуацыі нам толькі і застаецца, што прыглядацца да прадстаўнікоў гэтых лагераў і ўзважваць наборы іх аргументаў, каб самім паспрабаваць з’арыентавацца ў сітуацыі. Дарэчы, гэта не такая і бессэнсоўная справа – крызісная, напружана-бурлівая палітычная сітуацыя дазваляе значна лепш убачыць, хто чаго варты, зазірнуць у глыбінны зьмест грамадскага жыцьця ў ЗША. Яно для гэтага становіцца непараўнальна больш адкрытым, чым у час лагоднай плыні падзей.