Рэдакцыя.
Галасаваньне, нагадаем, адбылося 3 лістапада г.г. Чакалася, што ўжо 5-га лістапада, у скрайнім выпадку 6-га, стане вядома імя прэзідэнта ЗША на 2020-24 гг. Аднак, рэчаіснасьць аказалася іншай. Як і да выбараў, па пытаньні, хто абраны прэзідэнтам ЗША, па-ранейшаму маем толькі два лагеры прыхількаў – Байдэна і Трампа – са сваімі меркаваньнямі. У гэтай сітуацыі нам толькі і застаецца, што прыглядацца да прадстаўнікоў гэтых лагераў і ўзважваць наборы іх аргументаў, каб самім паспрабаваць з’арыентавацца ў сітуацыі. Дарэчы, гэта не такая і бессэнсоўная справа – крызісная, напружана-бурлівая палітычная сітуацыя дазваляе значна лепш убачыць, хто чаго варты, зазірнуць у глыбінны зьмест грамадскага жыцьця ў ЗША. Яно для гэтага становіцца непараўнальна больш адкрытым, чым у час лагоднай плыні падзей.









Іван Саланевіч – публіцыст, журналіст і грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў 1891 г. у беларускай сям’і на Гарадзеншчыне. Абодва яго дзяды былі сельскія сьвятары РПЦ, бацька – школьны настаўнік. Вучыўся ў Гарадзенскай ды Віленскай гімназіях і на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Спартсмен – барэц і гіравік. Выступаў у цырках, сумяшчаючы гэтыя заняткі з прафесіяй журналіста. Абедзве рускія рэвалюцыі катэгарычна не прыняў. Вызнаваў праваслаўна-манархічны перакананні, любіў называць сябе беларускім мужыком, ідэалізаваць самадзяржаўную манархію, называючы яе “дыктатурай праваслаўнага сумлення”.
– Барыс Натанавіч, 2009 год скончыўся цэлай серыяй катастроф: аварыя на Саяна-Шушанскай ГЭС, «Неўскі экспрэс», пажар у Пермі … Выпадковасьць?
Калі мы сёньня кажам пра момант ісьціны для Ўкраіны (дарэчы, ня толькі для Ўкраіны), мы, як сайт ідэалагічны, маем на ўвазе ня толькі праблему, хто пасьля 7 лютага г.г. стане чарговым прэзідэнтам гэтай самай вялікай еўрапейскай дзяржавы (і, адначасна, нашага непасрэднага добрага суседа на поўдні). Мы маем на ўвазе яшчэ шэраг пытаньняў. Сярод іх: наколькі выніковым ва ўмовах імперскага ціску зьяўляецца такая форма дзяржаўнай улады, калі істотную ролю ў палітыцы адыгрывае парламент (памятаеце, на зьмены ў кірунку парламентарызму вымушана пагадзіліся самі “памаранчоўцы”, і многія “дэмакраты” ў Беларусі гэта віталі, а некаторыя працягваюць вітаць і сёньня); наколькі выніковым для абароны сапраўднай дэмакратыі й дасягненьня яе мэт ва ўсё тых жа ўмовах зьяўляецца такі стыль і зьмест прэзідэнцкага кіраваньня, які быў прадэманстраваны Юшчанкам;
У першай частцы гэтага матэрыяла мы падалі некалькі прыкладаў (праз асобы і падзеі) сапраўды дэмакратычнай беларускай паставы. І хаця людзі й сітуацыі розьняцца, усіх іх аб’ядноўвае прысутнасьць волі, натуральнасьць, беларускасьць і адсутнасьць якога б там ні было грашовага інтарэсу. На гэтым фоне давайце разгледзім і прааналізуем падзеі, якія таксама датычаць людзей з апазіцыі, але маюць супрацьлеглы кантэкст.
10 ліпеня 1994 года
3. Новая дыхатамія – пагроза Беларусі і ня толькі.

































































